|
4. СЬМЯРОТНАЕ ПАКАРАНЬНЕ — ПАРУШЭНЬНЕ ПРАВА НА ЖЫЦЬЦЁ
11 лютага на сустрэчы з журналістамі ў Менску старшыня Вярхоўнага суда Беларусі Валянцін Сукала паведаміў, што ў 2001 годзе ў Беларусі да сьмяротнага пакараньня былі асуджаныя 7 чалавек. Яшчэ 11 чалавек асуджаныя да пажыцьцёвага зьняволеньня, чакаюць прысуду – 5 чалавек, якія асуджаныя да выключнай меры пакараньня.
11 сакавіка Генеральны сакратар Рады Еўропы Вальтэр Швімэр заклікаў Беларусь адмовіцца ад сьмяротнага пакараньня. У заяве, распаўсюджанай у Страсбургу, падкрэсьлена, што «сьмяротнае пакараньне супярэчыць усім прымальным стандартам правоў чалавека». Сп. Швімэр заклікаў не выносіць сьмяротны прысуд чатыром удзель¬нікам злачыннай групоўкі, абвінавачаным у зьдзяйсьненьні шэрагу злачынстваў, у тым ліку -- у выкраданьні Дзьмітрыя Завадзкага.
30 траўня ў беларускім парламенце прайшлі слуханьні па праблеме адмены сьмяротнага пакараньня ў Беларусі, куды былі запрошаныя і прадстаўнікі рэспубліканскіх праваабарончых арганізацыяў, у тым ліку ГА «Праваабарончы цэнтр "Вясна». Старшыня Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Валеры Ліпкін распавёў пра гісторыю сьмяротнага пакараньня, розныя асьпекты яе прымяненьня і адмены, падвёўшы рысу: «Гэтая праблема не абмяжоўваецца прававымі ба’ерамі, а прыняцьце такога рашэньня дазволіць у сваю чаргу прыняць радыкальныя меры па павышэньні абароненасьці дзяржавы і асобы, эфектыўнасьці дзейнасьці праваахоўных органаў. Ня мае рашаючага значэньня, хто яго прыме – ці гэта будзе палітычнае рашэньне кіраўніцтва краіны, ці яго прыме на рэферэндуме народ Беларусі. Але лічу, што рашэньне пытаньня аб адмове прымяненьня сьмяротнага пакараньня – справа недалёкай будучыні».
30 траўня падчас абмеркаваньня праблемы адмены сьмяротнага пакараньня ў Рэспубліцы Беларусь пра "Прававыя і псіхолага-педага¬гічныя праблемы працы з асуджанымі да пажыцьцёвага зьняволеньня” дакладаў у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу начальнік Камітэту выкананьня пакараньняў Міністэрства ўнутраных справаў РБ Уладзімір Коўчур. Ён прывёў наступныя статыстычныя дадзеныя, што тычацца асуджаных да пажыцьцёвага зьняволеньня ў Рэспубліцы Беларусь:
узроставыя зьвесткі: 36 чалавек (45%) – 18-30 гадоў, 21 чалавек (27%) – 31-40 гадоў, 13 чалавек (17%) – 41-50 гадоў, ад 50 да 60 гадоў – 7 чалавек, звыш 60 гадоў – 1 чалавек;
адукацыя: 1 асуджаны мае вышэйшую адукацыю, сярэдне-сьпецыяльную — 17%, сярэднюю — 61%, няпоўную сярэднюю — 20%;
па месцы жыхарства:
Менск і Менская вобласьць – 27 чалавек;
Гомель і Гомельская вобласьць – 16 чалавек;
Гародня і Гарадзенская вобласьць – 9 чалавек;
Бярэсьце і Берасьцейская вобласьць – 2 чалавекі;
Віцебск і Віцебская вобласьць – 9 чалавек;
Магілёў і Магілёўская вобласьць – 9 чалавек;
бяз пэўнага месца жыхарства – 2 чалавекі;
жыхар Расіі (Бранская вобласьць) – 1 чалавек.
5. ПЕРАСЬЛЕД АРГАНІЗАТАРАЎ І ЎДЗЕЛЬНІКАЎ МАСАВЫХ АКЦЫЯЎ ПРАТЭСТУ
5 студзеня судзьдзя суда Ленінскага раёну г.Берасьце Алег Міранюк вынес пастанову аб прыцягненьні да адміністратыўнай адказнасьці 11 удзельнікаў «Ланцуга неабыякавых людзей», які адбыўся 10 сьнежня 2001 году і быў прымеркаваны да ўгодкаў абвяшчэньня Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. 15 сутак адміністратыўнага арышту атрымалі сябры Берасьцейскага абласнога аддзяленьня ГА «Праваабарончы цэнтр «Вясна» юрыст Уладзімір Малей і Генадзь Самойленка. Яны былі абвінавачаныя па двух артыкулах Кодэксу аб адміністратыўных парушэньнях РБ: 167.1 ч.1 (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і 166 КаАП РБ (непадпарадкаваньне патрабаваньням супрацоўнікаў міліцыі). Астатнія затрыманыя былі прызнаныя вінаватымі ў парушэньні арт. 167.1 ч.1 КаАП РБ і атрымалі штрафы ў памеры 20 мінімальных заробкаў. Сярод аштрафаваных:
1. Альжбета Карпюк;
2. Міхаіл Мікалаюк;
3. Мікалай Казімірчык;
4. Раіса Антанюк;
5. Паліна Панасюк;
6. Марыя Клімовіч;
7. Сяргей Казлоў;
8. Васіль Барболін;
9. Сяргей Алексіевіч.
22 студзеня ў цэнтры Віцебску затрыманы кіраўнік мясцовай арганізацыі КХП-БНФ Уладзімір Плешчанка. У Чыгуначным РУУС Віцебску на яго склалі пратакол за арганізацыю і правядзеньне несанкцыянаванага пікету. Пратакол стаў вынікам амаль тыднёвых роздумаў кіраўніцтва віцебскай міліцыі над зьместам новага плакату У.Плешчанкі. На плакаце словамі З.Пазьняка «…патрэбныя новыя прэзідэнцкія выбары пад пратэктаратам міжнародных арганізацыяў…» пазначаная новая палітычная мэта КХП-БНФ.
13 лютага на плошчы Волі ў Віцебску адбыўся несанкцыянаваны пікет, арганізаваны ў знак пратэсту супраць зьбядненьня народу. Удзельнікі пікету трымалі ў руках плакаты «Дзе абяцаныя 100 даляраў?», «Цяперашні рэжым – гарант беднасьці і выміраньня беларускага народу», «Рыначны сацыялізм няхай будуе на Месяцы». Праз паўгадзіны былі затрыманыя ініцыятары пікету – Валеры Паўлоцкі, Ула¬дзіслаў Токараў, Лявон Панкраценка, Валеры Высоцкі і Сяргей Шапіра.
15 сакавіка ў Менску адбылося шэсьце з нагоды Дня Канстытуцыі, арганізатарам якога стала Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада). Акцыя была забароненая гарадзкімі ўладамі ў заяўленым фармаце: згодна з рашэньнем Менгарвыканкаму, БСДП (НГ) было дазволенае правядзеньне толькі мітынгу на плошчы Бангалор. Арганізатары шэсьця і яго ўдзельнікі не пагадзіліся з гэтым рашэньнем і сабраліся на плошчы Якуба Коласа ў цэнтры сталіцы і пад бел-чырвона-белымі і партыйнымі сьцягамі рушылі па вуліцы Веры Харужай да плошчы Парыжскай камуны, дзе меркавалася правядзеньне мітынгу. Ад самага пачатку да плошчы Якуба Коласа былі сьцягнутыя вялікія сілы міліцыі, вяліся аператыўныя відэаздымкі. На скрыжаваньні вуліцаў Куйбышава і Варвашэні шлях дэманстрантам перакрылі ўзброеныя шчытамі і дубінкамі міліцыянты. Дэманстранты былі адціснутыя з праезнай часткі на ходнікі і акружаныя вайскоўцамі. Супрацьстаяньне скончылася тым, што ўдзельнікі шэсьця праз нейкі час разышліся. Затрыманы старшыня БСДП (НГ) Мікола Статкевіч.
18 сакавіка ў судзе Савецкага раёну г. Менску адбыўся суд над лідэрам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Міколам Статкевічам, якога абвінавачвалі па арт. 167.3 ч.2 Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэньнях РБ за арганізацыю несанкцыянаванага шэсьця 15 сакавіка (Дзень Канстытуцыі). У выніку судовага разгляду М. Статкевіч быў прызнаны вінаватым у парушэньні адміністратыўнага заканадаўства і атрымаў пакараньне ў выглядзе 10 сутак адміністратыўнага арышту.
24 сакавіка адбылося сьвяткаваньне Дня Волі ў Купалаўскім скверы Менску. Урачыстасьці пачаліся а 12 гадзіне. Пасьля ўскладаньня кветак і сьпяваньня гімну людзі накіраваліся ў бок плошчы Якуба Коласа, але выхад са скверыку ім перагарадзілі дзясяткі амапаўцаў. Мілі¬цыянт у цывільным запатрабаваў у лідэраў партыі БНФ Вінцука Вячоркі і Віктара Івашкевіча, якія ішлі паперадзе, каб грамадзяне згарнулі нацыянальныя сьцягі, бо інакш «калона, што кіруецца да плошчы Якуба Коласа, будзе расцэненая як несанкцыянаванае шэсьце». Пасьля перамоваў сьцягі былі згорнутыя, аднак людзі змаглі дайсьці толькі да плошчы Перамогі. Там дарогу ім перагарадзілі сотні амапаўцаў са шчытамі, дубінкамі, у шлемах. Міліцыянты адразу ж пачалі расправу над мірнымі людзьмі. Хапалі ўсіх, хто трапляўся на шляху, у тым ліку выпадковых сьведкаў і журналістаў. Карэспандэнта агенцтва «Рэйтар» Васіля Фядосенку зацягнулі ў аўтобус і парвалі ягонае пасьведчаньне і білет у Афганістан, куды ён у гэты дзень павінен быў ляцець у камандзіроўку. У фотакарэспандэнта расійскага агенцтва ІТАР-ТАСС Віктара Талочкі разьбілі дарагую фотаапаратуру. На плошчы Якуба Коласа былі затрыманыя адзінаццаць жанчын, якія зьбіраліся сустрэць калону выкананьнем народных песень.
Былі затрыманыя і дастаўленыя ў РУУC Цэнтральнага і Савецкага раёнаў г.Менску:
1. Герасімаў Валеры;
2. Саўка Уладзіслаў (13 гадоў);
3. Саўка Зьміцер;
4. Кійко Рыгор;
5. Кійко Наталя;
6. Бандарэнка Зьміцер;
7. Ягорава Ганна;
8. Дранчук Цімафей;
9. Новік;
10. Ягораў Андрэй;
11. Зяньковіч Юрась;
12. Ляховіч Андрэй;
13. Сіўчык Вячаслаў;
14. Севярынец Павел;
15. Шчукін Валеры;
16. Пікуль Яўгенія;
17. Пальчэўскі Юрась;
18. Прасаловіч Анатоль;
19. Носаў Дзяніс;
20. Лысакоў Сяржук;
21. Зайкоўскі Эдвард;
22. Карпенка Зьміцер;
23. Некрашэвіч Эля;
24. Ваюшына Валянціна;
25. Ахрэмчык Аксана;
26. Ачапоўскі Лявон;
27. Смольскі Аляксей;
28. Ігнатовіч Уладзіслаў;
29. Гвозьдзеў Сяргей;
30. Гвозьдзеў Міхась;
31. Шэршань Ірына;
32. Пярцоўскі Аркадзь;
33. Лавіцкі Мікола;
34. Гразнова Людміла;
35. Яловая Тацяна;
36. Кшык Пётр;
37. Ярмоленка Арцём;
38. Сіўчык Ганна;
39. Шэвяленка Аляксандр;
40. Трыфанаў Сяргей;
41. Садоўскі Лявон;
42. Дашкевіч Зьміцер;
43. Папкоў Кірыла;
44. Таўстыка Андрэй;
45. Бязьдзенежны Сяргей;
46. Русаў Пётр;
47. Кавешнікаў Віктар.
Акцыі ў гонар 84-гадавіны абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі прайшлі 24 сакавіка і ў некаторых іншых гарадах краіны.
У Гародні ў несанкцыянаваным мітынгу прынялі ўдзел каля 500 чалавек. Затрыманыя 22 чалавекі, у тым ліку намесьнік старшыні Партыі БНФ Юры Хадыка. Сябра Маладога фронту Вадзім Саранчукоў пры затрыманьні быў зьбіты. Арыштаваныя таксама былы старшыня Сялянскай партыі Яўген Лугін і два журналісты – карэспандэнт газеты «Глос над-Немнам» Андрэй Пачобут і супрацоўніца закрытай уладамі газеты «Пагоня» Алена Сідлярэвіч. Актывістка Праваабарончага цэнтру «Вясна» Ірына Данілоўская паведаміла з Гародні: «Людзі хацелі прайсьці да Археалагічнага музею. У іх была мэта — ўскласьці кветкі. Але там стаялі кардоны міліцыі — некага прапускалі, а некага адразу затрымлівалі. Гэта ўсё адбывалася ў цэнтры гораду і на вуліцы Савецкай. Удзельнікі акцыі сьведчаць, што бачылі, які міліцыянты зьбівалі пяцёх маладых хлопцаў. Рабілі гэта не навідавоку, а ў завулку. Білі нагамі, павалілі на зямлю і білі. У Новы Замак прайшлі каля 40 чалавек – ім удалося ўскласьці кветкі да мемарыяльнай дошкі ў гонар паўстанцаў Тадэвуша Касьцюшкі».
Сярод затрыманых:
1. Хадыка Юры;
2. Мальчык Сяргей;
3. Саранчукоў Вадзім;
4. Сазонаў Віктар;
5. Лугін Яўген;
6. Дзьмухоўскі Эдвард;
7. Іваноўскі Дзьмітры;
8. Нех Сьвятлана;
9. Патрэба Міхаіл;
10. Гом Мікола;
11. Завадзкі Алег;
12. Лапеха Ігар;
13. Сідлярэвіч Алена;
14. Станкутэ Рэгіна;
15. Шустоўскі Андрэй;
16. Пачобут Андрэй;
17. Рамашка Раман;
18. Лемяноўскі Мікола;
19. Шабунька Яўген;
20. Кучар Аляксей.
У Маладэчне ў Дзень Волі прадстаўнікі дэмакратычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў усклалі кветкі да помніку Агінскага, які стаіць побач з музычнай вучэльняй, а таксама да памятнага знаку «Пакутнікам за волю і незалежнасьць Беларусі», што знаходзіцца ў цэнтры гораду. Ускладаньню кветак да помніку Агінскага, у якім прымала ўдзел каля ста чалавек, ніхто не перашкаджаў. Гэтае мерапрыемства прайшло спакойна і арганізавана. Чаго нельга сказаць пра ўскладаньне кветак да памятнага знаку «Пакутнікам за волю і незалежнасьць Беларусі», бо супрацоўнікі міліцыі пад кіраўніцтвам маёра, які не назваўся, і старэйшага лейтэнанта Кошаля затрымалі, па іх словах – дзеля размовы Баланчука Эдуарда, Капуцкага Алеся і Боскіна Сяргея, а таксама забралі зарэгістраваны сьцяг РГА "БНФ” Адраджэньне”.
Сьпіс асуджаных за ўдзел у сьвяткаваньні Дня Волі ў Менску і Гародні:
1. Сіўчык Вячаслаў – 15 сутак адміністратыўнага арышту;
2. Севярынец Павел – 15 сутак адміністратыўнага арышту;
3. Мальчык Сяргей – 10 сутак адміністратыўнага арышту;
4. Саранчукоў Вадзім – 10 сутак адміністратыўнага арышту;
5. Дашкевіч Зьміцер – 10 сутак адміністратыўнага арышту;
6. Кавешнікаў Віктар – 10 сутак адміністратыўнага арышту;
7. Дранчук Цімафей – 10 сутак адміністратыўнага арышту;
8. Лемяноўскі Мікола – штраф 150 мінімальных заробкаў;
9. Ачапоўскі Лявон – штраф 150 мінімальных заробкаў;
10. Нех Сьвятлана – штраф 50 мінімальных заробкаў;
11. Сазонаў Віктар – штраф 20 мінімальных заробкаў;
12. Смольскі Аляксей – штраф 20 мін. заробкаў;
13. Таруліс Зьміцер – штраф 20 мін. заробкаў;
14. Герасімаў Валеры – штраф 20 мін. заробкаў;
15. Садоўскі Лявон – штраф 20 мін. заробкаў;
16. Бандарэнка Зміцер – штраф 20 мін. заробкаў;
17. Русаў Пётр – штраф 20 мін. заробкаў;
18. Рамашка Раман – папярэджаньне;
19. Патрэба Міхась – папярэджаньне;
20. Лебядзеў Максім – папярэджаньне;
21. Шэвяленка Аляксандр – папярэджаньне;
22. Трыфанаў Сяргей – папярэджаньне;
23. Ляховіч Андрэй – папярэджаньне;
24. Папкоў Кірыла – папярэджаньне;
25. Пальчэўскі Юрась – папярэджаньне;
26. Зайкоўскі Эдвард – папярэджаньне;
27. Лавіцкі Мікола – папярэджаньне;
28. Таўстыка Андрэй – папярэджаньне;
29. Бязьдзенежны Сяргей — папярэджаньне;
30. Ігнатовіч Уладзіслаў – папярэджаньне;
31. Гумін Андрэй – папярэджаньне;
32. Шэршэнь Ірына – папярэджаньне;
33. Рашэтнікава Алена – папярэджаньне;
34. Барысаў Сяргей – папярэджаньне;
35. Ігнатовіч Мікола – папярэджаньне;
36. Пярцоўскі Аркадзь – папярэджаньне;
37. Платонаў – папярэджаньне;
38. Ахрэмчык Аксана – папярэджаньне;
39. Сіўчык Ганна – папярэджаньне;
40. Карпенка Зьміцер – папярэджаньне.
19 красавіка ў Менску адбыўся Марш пратэсту «Так жыць нельга!», праведзены дзеля акцэнтаваньня ўвагі грамадзкасьці на праблеме невыкананьня Аляксандрам Лукашэнкам абяцаньняў, якія ён даваў выбаршчыкам у якасьці кандыдата ў прэзідэнты. Арганізатарамі акцыі выступілі кінарэжысёр Юры Хашчавацкі, праваабаронца і журналіст Валеры Шчукін, каардынатар Хартыі-97 Зьміцер Бандарэнка і актывіст моладзевага руху «Зубр» Цімафей Дранчук. Акцыя пачалася ў 18.00 на плошчы Якуба Коласа. Калона ўдзельнікаў дайшла да скрыжаваньня прасьпекту Скарыны і вуліцы Варвашэні, дзе шлях быў перакрыты амапаўцамі і сьпецназаўцамі. Калона рэзка павярнула назад у накірунку да плошчы Якуба Коласа. У гэты час пад’ехалі аўтобусы і пачаўся "хапун”. Частка ўдзельнікаў акцыі села проста на асфальт, і іх амапаўцы пачалі жорстка зьбіваць. Затрыманьні адбываліся таксама ў раёне Акадэміі фізкультуры, на самой плошчы Якуба Коласа амапаўцы правялі зачыстку, загнаўшы частку людзей у метро. Быў моцна зьбіты і дастаўлены ў бальніцу Валеры Шчукін. З сатрасеньнем мозгу дастаўлены ў бальніцу Ялавіцкі. Машына «хуткай дапамогі» была выкліканая і да Савецкага РУУС, куды былі дастаўленыя затрыманыя. У адным з аўтобусаў амапаўцы зьбілі цяжарную жанчыну. Да Савецкага РУУС былі падагнаныя аўтобусы з амапаўцамі, якія акружылі будынак і не падпускалі да яго журналістаў і праваабаронцаў, адцясьніўшы іх на вялікую адлегласьць.
Сярод затрыманых:
1. Бародка Зьміцер;
2. Мяцеліца Алег;
3. Халезін Мікалай (журналіст);
4. Арэшка Зьміцер;
5. Васілюк Юрась;
6. Ясюк Марына (непаўнагадовая);
7. Ігнатовіч Уладзіслаў;
8. Швагеў Яўген;
9. Падзывалаў (моцна зьбіты);
10. Аскерка Анатоль;
11. Карпенка Зьміцер;
12. Аксёнаў Максім;
13. Бандарэнка Зьміцер (каардынатар Хартыі-97);
14. Садоўскі Лявон;
15. Радзіна Наталя (журналістка);
16. Хашчавацкі Юры (кінарэжысёр);
17. Пятроў Андрэй;
18. Баравік Кацярына;
19. Афнагель Яўген;
20. Ачапоўскі Леанід;
21. Васілюк Юрась;
22. Анджыеўская Аляксандра;
23. Атрошчанкаў Алесь;
24. Бохан Сяргей;
25. Дзегцяроў І.;
26. Вядзевіч Віталь;
27. Радзюшка Аляксандр;
28. Лядко С.;
29. Яцко В.;
30. Яцко С.;
31. Тутжык Ф.;
32. Мяцелік;
33. Пенкін Сяргей;
34. Шумскі Я.;
35. Голубеў Зьміцер;
36. Холад А.;
37. Яшчанка Аляксей;
38. Васкрасенскі Юрась;
39. Ялавіцкі (шпіталізаваны з сатрасеньнем мозгу);
40. Ядко (зьбітая, магчымае сатрасеньне мозгу);
41. Казакевіч Раман;
42. Кучынская Любоў;
43. Масакоўскі Зьміцер;
44. Карповіч Раман;
45. Вішнеўскі Зьміцер;
46. Дзядко Кацярына;
47. Фабішэўскі Юрась;
48. Кядышка Сяргей;
49. Жакаў Васіль;
50. Шыраеў Максім;
51. Ясюк Алеся;
52. Галавацкі;
53. Осіпаў (у РУУСе стала кепска, выклікалі «хуткую», шпіталізавалі);
54. Варанько Юрась;
55. Асмалоўскі Андрэй;
56. Савіцкі Мікола;
57. Рабкевіч Сяргей;
58. Рашэтнікава Алена;
59. Лепін Гяоргі;
60. Жлобіч Віталь;
61. Казакоў (непаўнагадовы);
62. Барсукоў (непаўнагадовы);
63. Балоціна (непаўнагадовая);
64. Дорына (непаўанагадовая);
65. Варажур (непаўнагадовы);
66. Шадзіевіч Цімох (непаўнагадовы);
67. Шадзіевіч Васіль;
68. Строцкі Аляксей (непаўнагадовы);
69. Сасім Мікіта;
70. Ямшыкоў;
71. Чыкалёў Дзяніс;
72. Лугаўцоў;
73. Труханенка Ніна;
74. Мурашка Казімір;
75. Жлутка Алег (назіральнік ГА «Праваабарончы цэнтр «Вясна»);
76. Суіч Віктар;
77. Сюльд Ігар;
78. Бубер Юры;
79. Купчанка Вераніка;
80. Закрэўскі Ігар;
81. Цэнунін Дзьмітры;
82. Хадневіч Васіль;
83. Сьцешык Яраслаў;
84. Шчукін Валеры.
22 красавіка ў судах Савецкага, Партызанскага і Цэнтральнага раёнаў г.Менску адбываліся суды над удзельнікамі акцыі «Так жыць нельга!». Гэтым разам у судах зьявілася новая тэндэнцыя – тыя, хто патрабаваў удзелу адваката, накіроўваліся зноў на Акрэсьціна – у сьпецпрыёмнік-разьмеркавальнік, нягледзячы на довады: «У камеры няма тэлефону, і я ня здолею, знаходзячыся ў сьпецпрыёмніку, зьвязацца з адвакатам». З гэтага вынікае, што адміністратыўнае затрыманьне ня мае абмежаваньняў у часе, і чалавек можа знаходзіцца за кратамі, пакуль суд не разгледзіць ягоную справу. Гэтая практыка парушае канстытуцыйнае права (арт. 62) адміністратыўна затрыманых на абарону, бо чалавек ня мае магчымасьці заключыць дамову з адвакатам, знаходзячыся ў сьпецпрыёмніку-разьмеркавальніку. Гэтая заганная практыка вельмі небясьпечная, бо ўлады могуць выкарыстоўваць і трактаваць адміністратыўнае заканадаўства ў сваіх мэтах.
Суд Савецкага раёну г. Менску:
Хашчавацкі Юры (кінарэжысёр, адзін з арганізатараў акцыі «Так жыць нельга!») – 10 сутак адміністратыўнага арышту;
Пенкін Сяргей – штраф у памеры 30 базавых адзінак (300 тыс. рублёў);
Вядзевіч Віталь – 7 сутак адміністратыўнага арышту;
Шыраеў Максім – штраф у памеры 25 базавых адзінак (250 тыс. рублёў);
Жлобіч Віталь — штраф у памеры 25 базавых адзінак (250 тыс. рублёў);
Кядышка Сяргей – штраф у памеры 30 базавых адзінак (300 тыс. рублёў);
Дзядко Кацярына — штраф у памеры 30 базавых адзінак (300 тыс. рублёў);
Анджыеўская Аляксандра – 5 сутак адміністратыўнага арышту;
Кучынская Любоў – судовае паседжаньне перанесенае на 25 красавіка;
Лепін Гяоргі – судовае паседжаньне перанесенае на 23 красавіка;
Вішнеўскі Зьміцер – 3 сутак адміністратыўнага арышту;
Садоўскі Лявон – пратакол правапарушэньня накіраваны ў РУУС на дапрацоўку і перакваліфікацыю з арт. 1671 ч.1 на ч. 2 гэтага артыкулу;
Карповіч Раман (жыхар Салігорску) – 10 сутак адміністратыўнага арышту;
Хадневіч Васіль – штраф 20 базавых адзінак (200 тыс. рублёў);
Мурашка Казімір — штраф 25 базавых адзінак, (250 тыс. рублёў);
Бандарэнка Зьміцер (адзін з арганізатараў акцыі) – суд перанесены на 23 красавіка;
Сьцешык Яраслаў – суд перанесены на 23 красавіка. З залы суда быў вынесены супрацоўнікамі міліцыі пад кіраўніцтвам старшыні Савецкага РУУС, паколькі адмаўляўся «шукаць адваката з камеры сьпецпрыёмніку-разьмеркавальніку на Акрэсьціна»;
Ясюк Алеся (жыхарка г.Барысаву, маці 4 дзяцей) – штраф у памеры 100 базавых адзінак;
Карпенка Зьміцер (жыхар г.Гомелю) – 3 сутак адміністратыўнага арышту;
Халезін Мікалай (журналіст, адзін з арганізатараў акцыі) запатрабаваў удзелу адваката і быў адпраўлены зноў на Акрэсьціна – у сьпец¬прыёмнік-разьмеркавальнік. З залы суда быў вынесены супрацоўнікамі міліцыі пад кіраўніцтвам старшыні Савецкага РУУС, паколькі адмаўляўся «шукаць адваката з камеры». Суд 23 красавіка.
Суд Цэнтральнага раёну г. Менску:
Пятроў Андрэй – 3 сутак адміністратыўнага арышту;
Голубеў Зьміцер – 5 сутак адміністратыўнага арышту;
Бародка Зьміцер (жыхар г.Барысава) – 5 сутак адміністратыўнага арышту;
Афнагель Яўген – 3 сутак адміністратыўнага арышту;
Суіч Віктар — 5 сутак адміністратыўнага арышту;
Ігнатовіч Уладзіслаў – 5 сутак адміністратыўнага арышту;
Жакаў Васіль – суд перанесены на 23 красавіка ў сувязі з тым, што не зьявіліся сьведкі – супрацоўнікі міліцыі. Адпраўлены ў сьпецпрыёмнік-разьмеркавальнік;
Масакоўскі Зьміцер – штраф у памеры 30 базавых адзінак (300 тыс. рублёў);
Радзюшка Аляксандр – 5 сутак адміністратыўнага арышту;
Мяцеліца Алег – 5 сутак адміністратыўнага арышту;
Сюльд Ігар – 5 сутак адміністратыўнага арышту;
Казакевіч Раман – 10 сутак адміністратыўнага арышту;
Жлутка Алег – назіральнік ГА ПЦ «Вясна», запатрабаваў удзелу адваката і быў адпраўлены на Акрэсьціна – у сьпецпрыёмнік-разьмеркавальнік. Абвясьціў галадоўку ў знак пратэсту супраць незаконнага ўтрыманьня за кратамі.
Суд Партызанскага раёну г. Менску:
Рабкевіч Сяргей – 7 сутак адміністратыўнага арышту;
Фабішэўскі Юрась – 3 сутак адміністратыўнага арышту;
Аскерка Анатоль – 10 сутак адміністратыўнага арышту;
Бубер Юры – 3 сутак адміністратыўнага арышту;
Купчанка Вераніка – 3 сутак адміністратыўнага арышту;
Атрошчанкаў Алесь – 5 сутак адміністратыўнага арышту;
Яшчанка Аляксей – 3 сутак адміністратыўнага арышту;
Закрэўскі Ігар – 3 сутак адміністратыўнага арышту. Абвясьціў галадоўку;
Цэнунін Дзьмітры – 3 сутак адміністратыўнага арышту;
Шчукін Валеры (журналіст, праваабаронца, адзін з арганізатараў акцыі) – 15 сутак адміністратыўнага арышту, быў моцна зьбіты падчас акцыі, а пасьля вывезены міліцыяй з рэанімацыі нейрахірургічнага аддзяленьня Вайсковага шпіталю ў сьпецпрыёмнік-разьмеркавальнік. Па словах В. Шчукіна, яго забралі «літаральна з-пад кропельніцы».
22 красавіка Праваабарончы цэнтр «Вясна» зьвярнуўся ў Вярхоўны і Канстытуцыйны суды Рэспублікі Беларусь па тлумачэньні адносна законнасьці рашэньняў судзьдзяў накіроўваць затрыманых падчас акцыі 19 красавіка назад у сьпецпрыёмнік-разьмеркавальнік пасьля таго, як яны на судовых паседжаньнях прасілі адвакацкай дапамогі.
У звароце сказана: «Падчас разгляду адміністратыўных справаў над удзельнікамі несанкцыянаванага шэсьця 19 красавіка 2002 году ў судах Савецкага, Цэнтральнага і Партызанскага раёнаў г. Менску сябрамі Грамадзкага аб’яднаньня «Праваабарончы цэнтр «Вясна», якія ажыцьцяўлялі маніторынг правядзеньня судовых паседжаньняў, была выяўленая новая тэндэнцыя ў выкарыстаньні ч.3 арт. 242 КаАП Рэспублікі Беларусь. Праблема датычыцца трактаваньня тэрмінаў адміністратыўнага затрыманьня.
Удзельнікі несанкцыянаванага шэсьця, затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі 19 красавіка 2002 году, утрымліваліся ў аб’яднаным сьпецпрыёмніку-разьмеркавальніку ГУУС Менгарвыканкаму да 22 краса¬віка 2002 г. – г.зн., яны былі затрыманыя ў адпаведнасьці з ч.3 арт.242 КаАП Рэспублікі Беларусь да разгляду справы судом. 22 красавіка, падчас разгляду справаў у судах Савецкага, Цэнтральнага, Партызанскага раёнаў г. Менску некаторыя з адміністратыўна затрыманых, згодна з арт. 250 КаАП Рэспублікі Беларусь, заявілі хадайніцтвы аб удзеле адвакатаў пры разглядзе справы. Судзьдзі задавальнялі хадайніцтвы і, паколькі дзеля заключэньня дамовы з адвакатамі быў неабходны час, судовыя паседжаньні пераносіліся на больш позьні тэрмін. Затрыманых адвозілі ў сьпецпрыёмнік, дзе яны ўтрымліваліся да новага судовага паседжаньня. Ва ўмовах зьняволеньня яны ня мелі магчымасьці знайсьці адвакацкую дапамогу. Тое ж самае адбывалася і ў выпадку няяўкі сьведкаў.
Такім чынам, грамадзяне былі затрыманыя да суда на працягу 4 дзён (з 19.04.02 па 23.04.02 г.). Пры гэтым прадстаўнікі сілавых ведамстваў і судзьдзі, якія разглядалі справы, заяўлялі, што, згодна з ч. 3 арт. 242 КаАП Рэспублікі Беларусь, яны маюць права затрымліваць правапарушальнікаў «да разгляду справы судом», што значыць – да разгляду справы па сутнасьці, да вынясеньня пастановы па справе.
Згодна з ч.2 арт.257 КаАП Рэспублікі Беларусь, справа аб адміністратыўным правапарушэньні па арт. 167.1 КаАП разглядаецца на працягу трох сутак з дня атрыманьня судом пратаколу аб адміністратыўным правапарушэньні. У сувязі з гэтым, можна зрабіць выснову, што асобы, затрыманыя ў пятніцу ўвечары, могуць утрымлівацца ў ізалятары тэрмі¬нам да 6 сутак, паколькі адміністратыўны матэрыял паступіць у суд толькі ў панядзелак. На нашую думку, падобная практыка супярэчыць патрабаваньням арт. 25 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, асобы, якія ўтрымліваюцца ў сьпецпрыёмніку да суда, пазбаўляюцца магчымасьці заключыць дамову з адвакатам, паколькі хадайніцтва аб удзе¬ле адваката заяўляецца непасрэдна ў судовым паседжаньні, а знайсьці адваката, знаходзячыся ў сьпецпрыёмніку, немагчыма. Гэта зьяўляецца абмежаваньнем канстытуцыйнага права грамадзянаў на абарону (арт. 62 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь).
Раней судовая практыка разгляду падобных справаў сьведчыла аб тым, што тэрмін «да разгляду справы судом» трактаваўся як пачатак судовага паседжаньня, прыняцьце справы да судовай вытворчасьці. У выпадку пераносу справы на іншы тэрмін, у тым ліку ў сувязі з заяўленым хадайніцтвам аб удзеле адваката, грамадзянам выпісваліся судовыя позвы, і яны адпускаліся на волю.
У сувязі з гэтым, кіруючыся арт. 47 Закону Рэспублікі Беларусь «Аб судаўладкаваньні і статусе судзьдзяў», Грамадзкае аб’яднаньне «Праваабарончы цэнтр «Вясна» просіць даць афіцыйнае тлумачэньне ч.3 арт. 242 КаАП Рэспублікі Беларусь, у прыватнасьці:
1. Што азначае тэрмін, «да разгляду справы судом», які ўжываецца ў ч.3 арт.242 КаАП Рэспублікі Беларусь.
2. Які максімальны тэрмін адміністратыўнага затрыманьня прадугледжваецца ў адпаведнасьці з ч.3 арт. 242 КаАП Рэспублікі Беларусь».
24 красавіка ў вязьніцы захварэў вядомы кінарэжысёр Юры Хашчавацкі, які адбывае 10 сутак арышту за арганізацыю Маршу пратэсту «Так жыць нельга!». У душнай цеснай камеры сьпецпрыёмніку-разьмеркавальніку на вул. Акрэсьціна 54-гадовы сп. Хашчавацкі пакутуе ад значных перападаў ціску.
26 красавіка ў Менску адбылося традыцыйнае жалобнае шэсьце «Чарнобыльскі шлях-2002», якое было прымеркаванае да чарговых – шаснаццатых – угодкаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Удзельнікі Шляху сабраліся ў 17.30 каля Акадэміі навук РБ. Перад пачаткам шэсьця адбыўся мітынг, падчас якога выступоўцы казалі, што ўлады ўтойваюць праўду пра рэальныя наступствы Чарнобыльскай катастрофы. Сярод прамоўцаў былі прадстаўнікі апазіцыйных партыяў, грамадзкіх арганізацыяў, а таксама людзі, якія прымалі ўдзел у ліквідацыі вынікаў Чарнобыльскай аварыі – інваліды Чарнобылю. Пасьля кароткага мітынгу калона ўдзельнікаў шэсьця рушыла па прасьпекце Скарыны і далей па вул. Сурганава. Наперадзе несьлі званы і абраз – як знак жалобы. Каля ўніверсаму «Рыга» памяць пра ахвяраў Чарнобыльскай катастрофы была ўшанаваная маўчаньнем – удзельнікі шэсьця 16 хвілінаў стая¬лі моўчкі з запаленымі сьвечкамі...
3 траўня Маскоўскі раённы суд г. Менску пастанавіў спагнаць з дзяржавы кампенсацыю ў памеры сто тысячаў рублёў за маральныя страты на карысьць Міколы Статкевіча, старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада). У жніўні 1999 г. за арганізацыю несанкцыянаванага ўладамі шэсьця на Дзень Незалежнасьці 27 ліпеня сп. Статкевіч атрымаў 10 сутак адміністратыўнага арышту, якія ён правёў у сьпецпрыёмніку-разьмеркавальніку на вул. Акрэсьціна. Ужо калі Статкевіч адбываў кару, супраць яго пачалі крымінальную справу за ўчыненьне масавых беспарадкаў. Спадара Статкевіча да таго ж пакаралі штрафам у 100 мінімальных заробкаў. Цяпер суд пастанавіў кампенсаваць лідэру сацыял-дэмакратаў маральныя страты.
22 траўня Менскі гарадзкі суд разгледзеў зыскавую заяву арганізатараў Маршу пратэсту «Так жыць нельга!» Валерыя Шчукіна, Зьміцера Бандарэнкі, Юрыя Хашчавацкага і Цімафея Дранчука, што была пададзеная пасьля адмовы суда Маскоўскага раёну г.Менску разгледзець скаргу арганізатараў Маршу на дзеяньні гарадзкіх уладаў. Менгарсуд пакінуў ранейшае рашэньне і адхіліў пратэст арганізатараў Маршу. Арга¬нізатары акцыі маюць намер абскарджваць гэтае рашэньне ў Вярхоўным судзе РБ.
31 траўня ў Цэнтральным судзе г. Магілёву адбылося судовае паседжаньне па справе аб адміністратыўным правапарушэньні Юрыя Васіленкі і Уладзіміра Бірукова, якія 26 красавіка бралі ўдзел у акцыі «Гадзіна смутку», прымеркаванай да чарговай гадавіны Чарнобыльскай катастрофы, і трымалі падчас мерапрыемства бел-чырвона-белыя сьцягі. Ю. Васіленка і У. Бірукоў былі затрыманыя пасьля акцыі супрацоўнікамі міліцыі, якія абвінавацілі іх у парушэньні арт. 167.1 КаАП РБ. Судзьдзя Ірына Сарока вынесла Ю. Васіленку і У. Бірукову папярэ¬джаньні. Прадстаўніком Ю. Васіленкі і У. Бірукова ў судзе выступаў сябра ГА «Праваабарончы цэнтр «Вясна» Барыс Бухель.
3 чэрвеня ў Менску на плошчы Якуба Коласа адбыўся мітынг пратэсту футбольных заўзятараў. Бо Беларусь стала адною з менш чым дзесяці краінаў, куды не транслююцца матчы чэмпіянату сьвету па футболу, які пачаўся ў Японіі і Карэі. Сярод удзельнікаў акцыі быў распаўсюджаны зварот лідэра БНФ Вінцука Вячоркі «Беларусы без футбольнай трансьляцыі: зноў ганьба на ўвесь сьвет».
18 чэрвеня Менскі гарадзкі суд адмяніў рашэньне раённага суда, згодна з якім лідэру Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Міколу Статкевічу павінны былі выплаціць кампенсацыю за незаконны арышт.
5 ліпеня Юры Хадыка быў затрыманы каля свайго дому супрацоўнікамі менскай міліцыі і зьмешчаны ў сьпецпрыёмнік-разьмеркавальнік на вул. Акрэсьціна, каб адбываць пакараньне, вынесенае яму 8 красавіка ў судзе Ленінскага раёну г. Гародня. Тады судзьдзя Дз. Дземчанка вынес пастанову пакараць Ю.Хадыку 10 суткамі адміністратыўнага арышту за ўдзел у сьвяткаваньні Дня Волі, якое адбылося 24 сакавіка. Але гарадзенская міліцыя адмовілася заключаць прафесара пад варту. Таму за тры дні да заканчэньня тэрміну выкананьня пастановы суда Ю.Хадыка і быў арыштаваны ў Менску.
3 ліпеня ў Менску каля Чырвонага касьцёлу быў затрыманы і зьбіты міліцыянтамі і людзьмі ў цывільным мастак і майстра перформансу Алесь Пушкін. Ён ладзіў перформанс — мастацкую дзею, прысьвечаную гэтак званаму дню Незалежнасьці (на самой справе 3 ліпеня – Дзень вызваленьня Менску ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў). Супрацоўнікі міліцыі і асобы ў цывільным зьбілі мастака і, нягледзячы на пратэсты прысутных, павезьлі ў РУУС Маскоўскага раёну. У міліцыі Алесь Пушкін правёў суткі, прычым родным не давалі інфармацыі, дзе ён знаходзіцца.
8 ліпеня ў Маскоўскім раённым судзе г. Менску адбылося другое судовае паседжаньне па адміністратыўнай справе Алеся Пушкіна. Мастаку інкрымінавалі 166 артыкул КаАП РБ — непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі. Судзьдзя Рэўцкая дазволіла Пушкіну мець прадстаўніка ў судзе – юрыста Праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянціна Стэфановіча. На судзе прысутнічалі лідэр партыі БНФ Вінцук Вячорка, старшыня ГА ПЦ «Вясна» Алесь Бяляцкі, дэпутат ВС РБ 13-га скліканьня Людміла Гразнова, журналісты. Мастак прызнаў, што ня слухаўся супрацоўнікаў міліцыі, але горача адстойваў сваё права на мастацкую акцыю — «як сьвятар на казань», казаў ён. На апошняе слова перад прысудам А. Пушкіна натхніў знаны пісьменьнік Васіль Быкаў. Мастак сказаў: «Бог ня ў сіле, а ў праўдзе. А праўда — у чыстых сэрцах, пані судзьдзя». Судзьдзя Рэўцкая, улічыўшы «чыстасардэчнае раскаяньне» мастака ў тым, што выпадкова заліў міліцыянтавы штаны фарбай, а таксама тое, што ён служыў у Афганістане, прысудзіла Пушкіну 6 базавых адзінак штрафу — 60 тысячаў рублёў. Касету з фільмам «www.pushkin.by», a таксама маленькае вядзерца суніцаў, сабраных у купальскую ноч, судзьдзя ўзяць ад Пушкіна адмовілася.
26 ліпеня Гомельская гарадзкая арганізацыя Партыі БНФ віншавала жыхароў гораду з днём Незалежнасьці. Падчас правядзеньня гэтай акцыі ст.лейтэнантам міліцыі Чыгуначнага РУУС С.Новікавым быў за¬трыманы сябра Партыі БНФ Юры Дашкоўскі. У яго канфіскавалі 86 віншавальных улётак і даставілі да намесьніка начальніка Чыгуначнага РУУС падпалкоўніка М.Сьпірыдовіча, які склаў на затрыманага пратакол па артыкуле 172 КаАП РБ (распаўсюджаньне друкаванай прадукцыі без выходных дадзеных) і накіраваў яго на разгляд у адміністратыўную камісію Чыгуначнага раёну г.Гомелю. Згодна з артыкулам 86 Канстытуцыі РБ, Ю.Дашкоўскі падчас допыту хацеў скарыстацца правам мець свайго прадстаўніка ад ПЦ «Вясна», які знаходзіўся побач і меў усе неабходныя дакументы, аднак падпалкоўнік М.Сьпірыдовіч адмовіў яму ў гэтым.
27 ліпеня, у гадавіну прыняцьця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь, каля ста актывістаў дэмакратычных рухаў выйшлі на Кастрычніцкую плошчу ў Менску насупраць будынку Адміністрацыі Лукашэнкі. Яны ўтварылі жывы ланцуг, трымаючы ў руках бел-чырвона-белыя сьцягі і недзяржаўныя беларускія газеты, якім пагражае закрыцьцё. Пасьля гэтага ўдзельнікі акцыі падзяліліся на дзьве групы і пачалі разносіць звароты ў дзяржаўныя органы Беларусі. У зваротах былі патрабаваньні да ўладаў Беларусі шанаваць свабоду слова і спыніць перасьлед недзяржаўных мас-медыя. Міліцыянты затрымалі лідэра Маладога Фронту Паўла Севярынца і сябра Маладога Фронту Зьміцера Дашкевіча.
29 ліпеня каля 12 гадзінаў у цэнтры Менску каля Камароўскага рынку адбыўся несанкцыянаваны ўладамі пікет актывістаў апазіцыйных партыяў і прадпрымальнікаў. За арганізацыю пікету супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы і дастаўлены ў РУУС Савецкага раёну сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Лявон Малахаў. На пікеце быў за¬трыманы і адвезены ў сьпецпрыёмнік-разьмеркавальнік Цімафей Дранчук, сябра моладзевага руху «Зубр». Згодна з пастановай суда Цэнтральнага раёну г.Менску, Ц.Дранчук за ўдзел у дэманстрацыі з нагоды Дня волі 24.03.02 быў асуджаны да 10-дзённага адміністратыўнага арышту. Аднак вынесенае пакараньне Ц.Дранчук не адбыў. І хаця з моманту вынясеньня пастановы прайшло больш за тры месяцы, Ц.Дранчук бу¬дзе адбываць пакараньне.
29 верасьня ў Менску былі затрыманыя актывісты Кансерватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ – удзельнікі несанкцыянаванага мітынгу ў абарону незалежнасьці Беларусі. Сярод затрыманых: Валеры Буйвал, Юры Беленькі, Уладзімір Плотнікаў, Зьдзіслаў Абрэмскі і Кас¬тусь Кашэль.
3 кастрычніка пасьля трохсутачнага арышту на волю выйшлі пяцёра актывістаў Кансерватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ, якія былі асуджаныя за ўдзел у мітынгу ў абарону незалежнасьці, што прайшоў 29 верасьня. Усе яны па 1-2 дні правялі пад арыштам да суда. Сустракаць Юрыя Беленькага, Уладзіміра Плотнікава, Валерыя Буйвала, Зьдзіслава Абрэмскага і Канстанціна Кашэля да брамы менскага сьпецпрыёмні¬ка-разьмеркавальніка прыйшлі каля дзясятка іх калегаў з КХП БНФ. Пакараныя гавораць, што адносіны да іх у прыёмніку з боку ахоўнікаў былі нармальнымі, харчаваньне здавальняючым. Адзіная нязручнасьць — у камеры было вельмі халодна. Усе пяцёра затрыманых свой арышт лічаць незаконным і будуць дамагацца адмены судовага рашэньня.
17 лістапада ў Менску на плошчы Якуба Коласа на акцыю «За незалежнасьць» сабралася больш за 1000 чалавек. Людзі прыйшлі з бел-чырвона-белымі і еўрапейскімі сьцягамі, а таксама з транспарантамі: «Жыве незалежная Беларусь!», «Беларусь у Еўропу!», «Беларускі народ – гаспадар сваёй краіны!», «Мы за незалежнасьць ад Расіі і ад Лукашэнкі!» ды іншымі. Арганізатарамі акцыі выступалі Партыя БНФ, АСДП, БСДГ, Малады Фронт і Беларуская партыя свабоды. Менгарвыканкам спачатку не дазволіў акцыю, але пасьля перамоваў даў афіцыйную згоду на шэсьце ад плошчы Якуба Коласа да плошчы Бангалор і мітынг у парку Дружбы народаў. Але арганізатары ўрэшце дамагліся правядзеньня мітынгу каля Нацыянальнай акадэміі навук. Ад плошчы Якуба Коласа а палове першай гадзіны калона па праезнай частцы прасьпекту Скарыны рушыла ў бок Акадэміі навук, дзе каля галоўнага корпусу адбыўся мітынг. Выступілі старшыні партыяў-арганізатараў, прадстаўнікі інтэлігенцыі – Вінцук Вячорка, Юры Хадыка, Валянціна Палевікова ды іншыя. Усе заклікалі бараніць незалежнасьць Беларусі і папулярызаваць у грамадзтве ідэю ўступленьня ў Еўрапейскі Саюз. На мітынгу былі зачытаныя звароты да міжнародных арганізацыяў і краінаў-гарантаў беларускай незалежнасьці, а таксама вітальнае слова ўдзельнікам акцыі ад старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы... Мітынг працягваўся гадзіну. Пасьля яго заканчэньня група людзей начале з лідэрам Беларускай партыі свабоды Сяргеем Высоцкім накіравалася да амбасады Расіі, каб перадаць зварот да Уладзіміра Пуціна. Шэсьцем і мітынгам 17 лістапада распачалася серыя розных акцыяў пад агульным назовам «За незалежнасьць і свабоду», якая працягнецца да 25 сакавіка 2003 году.
18 сьнежня судом г. Пінску і Пінскага раёну (Берасьцейская вобласьць) двое жыхарох гораду: Ігар Сараковік і Лявонці Вабішчэвіч – асуджаныя на 10 сутак арышту. Такое пакараньне яны атрымалі за парушэньне вызначаных Пінскім гарвыканкамам умоваў правядзеньня пікету. Спадары Сараковік і Вабішчэвіч былі арганізатарамі пікету 26 лістапада ў Пінску за спыненьне вайны ў Чачні. Разглядаючы заяўку на пікет, гарадзкія ўлады ўказалі дакладнае месца яго правядзеньня — на ходніках у скверы па вуліцы Пушкіна, насупраць фасаду будынку ААТ «Пінсксаўгасбуд», па ўсім ягоным перыметры. У пісьмовай форме гарвыканкам абавязаў міліцыю аформіць магчымае адхіленьне ад вызначаных межаў. Вабішчэвіч і Сараковік адышліся ад крайняй кропкі дазволенага месца правядзеньня пікету ўсяго на пяць метраў, што ня можа стаць прычынай прыцягненьня да адміністратыўнай адказнасьці. Аднак судзьдзя палічыла гэта за парушэньне.
Публікуецца на сайце з ласкавай
згоды Праваабарончага Цэнтру Вясна
|