БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Форум... | Аўтары...

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Герольд
     Litherland

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Еўрапейскае радыё для Беларусі Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Беларускі Маладзевы Рух Амерыкі Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 
 Маніторынг парламенцкіх выбараў і рэспубліканскага рэферэндума ў рэспубліцы Беларусь

Грамадска-палітычная сітуацыя напярэдадні і пасля абвяшчэння выбараў і рэферэндума

Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь былі прызначаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 ліпеня 2004 № 332. Датай правядзення выбараў было вызначана 17 кастрычніка 2004 г.

Грамадска-палітычная сітуацыя, якая склалася напярэдадні абвяшчэння выбараў, заставалася такой жа складанай, як і ў папярэднія гады. Існуючы ў краіне рэжым паслядоўна працягваў палітыку ўсталявання поўнага кантролю над грамадствам, не дапускаючы ніякіх рэформ, скіраваных на дэмакратызацыю грамадска-палітычнага жыцця краіны. Пасля абвяшчэння выбараў сітуцыя ў краіны працягвала пагаршацца і займела рысы драматычнага супрацьстаяння ўладаў і дэмакратычнай апазіцыі.

У першую чаргу гэта звязана з супрацьдзеяннем выканаўчых уладаў перадвыбарчай актыўнасці палітычных партый, грамадскіх аб’яднанняў і грамадзян краіны. Яшчэ адной прычынай узмацнення ціску на грамадзян краіны і структуры грамадзянскай супольнасьці з’явілася абвяшчэнне А. Лукашэнкам 7 верасня 2004 года агульнанацыянальнага рэферэндума аб унясенні зменаў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і магчымасці для яго балатавацца на трэці тэрмін на прэзідэнціх выбарах 2006 года.

Нягледзячы на неспрыяльныя грамадска-палітычныя ўмовы, дэмакратычныя партыі Беларусі прынялі рашэнне прымаць актыўны ўдзел у выбарах. Пра байкот выбараў заявіла толькі адна партыя -- КХП-БНФ. Было створана некалькі перадвыбарчых кааліцый: найбольш вялікая і ўплывовая сярод іх -- Народная кааліцыя “Пяцёрка-плюс”, якая аб’яднала шэсць палітычных партый (Партыя БНФ, Аб’яднаная грамадзянская партыя, Партыя камуністаў Беларуская, Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада, Беларуская партыя працы, Беларуская партыя “Зялёныя”) і шэраг няўрадавых арганізацый, а таксама драбнейшыя і меньш паспяховыя спробы аб’яднання грамадска-палітычных арганізацый і ўласна палітыкаў, такія як Еўрапейская кааліцыя “Свабодная Беларусь”, Маладая Беларусь і кааліцыя парламенцкай групы “Рэспубліка”.

Напярэдадні выбараў улады наўмысна змянілі правое рэгуляванне дзейнасці палітычных партый, стварылі “прававыя ўмовы” для ціску на створаныя кааліцыі, пакідаючы магчымасць ініцыявання працэса ліквідацыі палітычных партый на гэтай падставе. У той жа час на шматлікія прапановы і патрабаванні беларускай і міжнароднай супольнасці адносна неабходнасці ўнясення зменаў у Выбарчы кодэкс з мэтай яго паляпшэння прадстаўнікі афіцыйных уладаў адказвалі, што на гэта ім не хапае часу, і змяняць правілы правядзення выбараў за некалькі месяцаў да іх пачатку яны не будуць.

Міністэрства юстыцыі ў ліпені распачало актыўны прэсінг палітычных партый, якія ўвайшлі у Народную кааліцыю “Пяцёрка-плюс”. У адносінах да адной з іх, Беларускай партыі працы, перад самым абвяшчэннем выбараў была распачата працэдура ліквідацыі, і 2 жніўня Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь прыняў рашэнне аб ліквідацыі партыі.

Закон “Аб палітычных партыях”, новая рэдакцыя якога не была прынята Палатай прадстаўнікоў напярэдадні выбараў, не ўтрымліваў патрабаванняў аб неабходнасці дзяржаўнай рэгістрацыі асацыяцый (саюзаў) палітычных партый. Аднак згодна з унесенымі 11 верасня 2003 года Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №20 зменамі ў Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.01.1999 г. № 2 “Аб некаторых мерах па ўпарадкаванні дзейнасці палітычных партый, прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб’яднанняў”, дзяржаўнай рэгістрацыі сталі падлягаць у тым ліку і асацыяцыі (саюзы) палітычных партый. Адпаведныя змены былі таксама ўнесены ў “Правілы афармлення і разгляду дакументаў, прадстаўленых для дзяржаўнай рэгістрацыі палітычных партый, прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб’яднанняў, а таксама пастаноўкі на ўлік і дзяржаўнай рэгістрацыі іх арганізацыйных структур” (змены унесены Пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь 29.10.2003 № 25).

У чэрвені-ліпені 2004 года Міністэрства юстыцыі вынесла папярэджанні пяці палітычным партыям, якія ўвайшлі ў Народную кааліцыю “Пяцёрка-плюс” за нібыта арганізацыю несанкцыянаванага пікета ў абарону газеты “Народная воля”. Нягледзячы на тое, што ні Дэкрэт № 20, ні Пастанова Міністэрства юстыцыі не ўтрымліваюць тэрміна “кааліцыя”, Міністэрства юстыцыі таксама запатрабавала ад партый у месячны тэрмін падаць дакументы на рэгістрацыю кааліцыі. Сваю пазіцыю Міністэрства юстыцыі абгрунтоўвала спасылкамі на “Толковый словарь русского языка Ожегова”, а не нормамі заканадаўства, спрабуючы такім чынам даказаць што “кааліцыя” адпавядае тэрміну “асацыяцыя” і, адпаведна, падлягае абавязковай рэгістрацыі. Адначасова было прапанавана партыям прыпыніць свой удзел у незарэгістраваным фармаванні да вырашэння пытання аб ягонай рэгістрацыі, інакш, як папярэдзіла Міністэрства юстыцыі, яно будзе разглядаць удзел партый у вышэйзгаданым аб’яднанні як “грубае парушэнне заканадаўства аб палітычных партыях”. Чатыры партыі абскардзілі дадзенае рашэнне, але Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь пакінуў скаргі ўсіх палітычных партый без задавальнення, а папярэджанні ў сіле.

2 верасня Міністэрства юстыцыі праз дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БЕЛТА распаўсюдзіла патрабаванне да палітычных партый неадкладна спыніць дзейнасць ад імя кааліцыі “Пяцёрка-плюс” ці зарэгістраваць яе. Міністэрства юстыцыі папярэджвала палітычныя партыі, што ў выпадку працягу ігнаравання ўказанняў рэгіструючага органа, здзяйснення палітычнай партыяй паўторнага на працягу года парушэння дзеючага заканадаўства, Мінюст згодна з артыкулам 35 Закона “Аб палітычных партыях”, “прыме адпаведныя меры па падтрыманні ў рэспубліцы парадку і дэмакратычнай законнасці”.

У гэты час па ўсёй краіне ўпраўленні юстыцыі аблвыканкамаў распачалі праверкі ўсіх зарэгістраваных ці пастаўленых на ўлік арганізацыйных структур Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Партыі БНФ, Партыі камуністаў Беларускай, Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада). У выніку праверак быў ліквідаваны шэраг першасных арганізацыйных структур дэмакратычных палітычных партый.

Імкненне ўладаў знішчыць незалежныя структуры грамадзянскай супольнасці праявілася праз наступ на няўрадавыя арганізацыі. На працягу 2003 года па ініцыятыве Міністэрства юстыцыі ў судовым парадку былі ліквідаваны 51 НДА, а да кастрычніка 2004 года -- яшчэ 21 грамадзкае аб’яднанне. Асаблівасцю гэтага працэса з’яўлялася тое, што ліквідаваліся найперш актыўныя праваабарончыя, моладзевыя арганізацыі, рэгіянальныя рэсурсныя цэнтры, якія прымалі ўдзел у папярэдніх выбарчых кампаніях: у назіранні за выбарамі ці ў мабілізацыйных кампаніях.

16 верасня 2004 года Міністэрства юстыцыі падало іск у Вярхоўны суд аб ліквідацыі найбуйнейшай у Беларусі праваабарончай арганізацыі – Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускі Хельсінкскі камітэт”. Згодна з афіцыйнай інфармацыяй, распаўсюджанай праз дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БЕЛТА, падставамі для ліквідацыі РГА “БХК” сталі “сістэматычныя і грубыя парушэнні арганізацыяй дзеючага заканадаўства”, а таксама тое, што БХК распаўсюдзіў зварот да грамадзянаў краіны “з заклікам ігнараваць прыняты ў адпаведнасці з Канстытуцыяй указ прэзідэнта аб правядзенні рэспубліканскага рэферендума, заклікаў урад, Цэнтравыбаркам, мясцовыя выканаўчыя органы не выконваць заканадаўства страны.” Па меркаванні Міністэрства юстыцыі, гэтымі дзеяннямі РГА “БХК” парушыла арт. 5, 52, 53 Канстытуцыі, арт.4, 5 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб грамадскіх аб’яднаннях”. Падставай для падачы іска аб ліквідацыі аб’яднання стала і тое, што БХК, скарыстаўшы сваё законнае канстытуцыйнае права, звярнуўся з іскам у Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць неправамоцнымі дзеянні прэзідэнта па прызначэнні рэферэндума і прызнаць Указ прэзідэнта № 431 аб прызначэнні рэферэндума не адпавядаючым Канстытуцыі і іншаму заканадаўству краіны.

Не спыняўся адміністратыўны і крымінальны пераслед грамадскіх і палітычных актывістаў Беларусі. Толькі за студзень – ліпень 2004 года было ўзбуджана 10 новых крымінальных спраў па палітычных матывах. Ахвярамі палітычна матываванага пераследу сталі актывісты апазіцыйных дэмакратычных палітычных партый, грамадскіх, у тым ліку праваабарончых, арганізацый, моладзевага, прафсаюзнага і прадпрымальніцкага рухаў.

7 верасня 2004 г. вынесены прысуды па крымінальных справах старшыні агульнарэспубліканскага страйкаму Валерыя Леванеўскага і ягонага намесніка Аляксандра Васільева па ч. 2 арт. 368 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, звязаная з абвінавачаннем у здзяйсненні цяжкага злачынства). Абодва, згодна з прысудам, вынесеным Ленінскім судом г. Гродна, асуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Працягваў утрымлівацца ў следчым ізалятары КДБ вядомы грамадскі і палітычны дзеяч, былы міністр знешнеэканамічных сувязяў, Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар у Латвіі, Эстоніі і Фінляндыі Міхаіл Марыніч. Тэрміны знаходжання пад вартай М.Марыніча пастаянна працягваліся і прад’яўляліся новыя абвінавачанні.

На працягу ўсяго перыяду адбываліся адміністратыўныя затрыманні грамадска-палітычных актывістаў па ўсёй краіне. Шырока выкарыстоўваліся адміністратыўныя затрыманні і арышты ўдзельнікаў масавых мерапрыемстваў. Толькі 21 ліпеня 2004 года ў Віцебску і Мінску было затрымана больш за 100 чалавек, 15 з іх былі асуджаны на розныя тэрміны адміністратыўнага арышту. 1 верасня супрацоўнікі міліцыі разагналі пікет, які быў наладжаны студэнцкай арганізацый “Задзіночанне беларускіх студэнтаў” і навучэнцамі ліквідаванага ўладамі Беларускага гуманітарнага ліцэя. Працягваліся затрыманні актывістаў моладзевых рухаў “Зубр” і “Малады Фронт”. У дзень абвяшчэння рэферэндума на Кастрычніцкай плошчы ў г. Мінску за пратэстны выкрык супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы Зміцер Дашкевіч, удзельнік каліцыі “Маладая Беларусь”, якія вылучаўся ў кандыдаты ў дэпутаты па Купалаўскай выбарчай акрузе г. Мінска, і асуджаны на 10 сутак адміністратыўнага арышту. Праваабарончымі арганізацыямі зафіксаваны факты збіцця палітычных дзеячоў і актывістаў невядомымі асобамі, ужыванне катаванняў пры затрыманні і падчас знаходжання актывістаў апазіцыі ў міліцыі.

Узмацніўся ціск на актывістаў па месцы працы і вучобы. У 2004 годзе былі зафіксаваны факты ціску з боку КДБ на актывістаў моладзевага незалежнага руху, выключэнні іх з навучальных устаноў, звальненні з месцаў працы.

На працягу 2004 года актыўна праводзілася ініцыянаваная ўладамі кампанія па прымусовым пераводзе рабочых і служачых дзяржаўных прадпрыемстваў краіны на кантрактную сістэму працы. Дзеля гэтага Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь быў выдадзены спецыяльны загад кіраўнікам міністэрстваў і выканаўчай “вертыкалі”, дзе ўказвалася на персанальную адказнасць за невыкананне дадзенага “даручэння прэзідэнта”. Усеагульная кантрактызацыя напярэдадні выбараў і рэферэндума стварыла ўмовы для ціску на працоўных, масавых парушэнняў правоў выбаршчыкаў, прымусу падчас датэрміновага галасавання, маніпуляцый, у тым ліку і выбарчымі камісіямі, паколькі большасць іх сяброў з’яўляюцца прадстаўнікамі працоўных калектываў дзяржаўных прадпрыемстваў і ўстаноў.

Рэзка ўзмацніўся ціск прадстаўнікоў выканаўчай улады на асобаў, якія вырашылі вылучацца ў якасці кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад дэмакратычных палітычных партый, незалежных кандыдатаў, сяброў іх ініцыятыўных груп, выбаршчыкаў, які паставілі свае подпісы за іх вылучэнне. Некаторыя з прэтэндэнтаў у кандыдаты вымушаны былі адмовіцца ад удзелу ў выбарах пад прамой пагрозай страціць працу, бізнэс, а часам і свабоду. Частка кандыдаў ужо падчас выбарчай кампаніі пад ціскам адміністрацыі вымушаны былі напісаць заявы аб звальненні. Так, Аляксей Казлоўскі, сябра Партыі БНФ, інжынер “Слаўнафты” быў звольнены “па асабістым жаданні” за вылучэнне сваёй кандыдатуры па Маладэчанскай сельскай акрузе. За жаданне балатавацца па гэтай жа акрузе “скарацілі” сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі, настаўніка Чысценскай школы Уладзіслава Зверніка. Падчас выбарчай кампаніі была “скарочана” сябра Партыі БНФ, настаўніца Вольга Лагвіновіч, якая вылучалася па Маладэчанскай гарадзкой акрузе, а таксама настаўнік Аляксей Сюдак, які балатаваўся па Вілейскай выбарчай акрузе. Дырэктар саўгаса Васіль Брыч, сябра Партыі камуністаў Беларускай, быў звольнены з працы за ўдзел у выбарах у якасці кандыдата па Пінскай сельскай акрузе. Таксама быў звольнены Міхаіл Селівонец, які балатаваўся па Жыткавіцкай акрузе. А 18 кастрычніка, адразу пасля выбараў, страціў месца працы сябра ПКБ, дырэктар Магілёўскай абласной гімназіі Уладзімір Падаляк.

Працягваўся ціск уладаў на недзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі. Напярэдадні абвешчання выбараў і рэспубліканскага рэферэндуму і пад час агітацыйнай кампаніі Міністэрства інфармацыі прыпыніла на тры месяцы выхад 12 (!) незалежных выданняў. Таксама назіраліся факты забароны на распаўсюд зарэгістраваных незалежных газет у дзяржаўных крамах. За артыкул, прысвечаны абвешчанаму рэферэндуму, галоўны рэдактар незалежнай гродненскай газеты “Биржа информации” Алена Раўбецкая была аштрафавана на 70 базавых велічыняў згодна з ч.10 арт. 172 КаАП РБ (распаўсюд звестак, якія ганьбяць гонар і годнасць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь).

У той жа час у афіцыйных, найперш электронных сродках масавай інфармацыі, працягвалася нябачная дагэтуль прапагандысцкая кампанія, скіраваная на дыскрэдытацыю палітычных апанентаў рэжыма. Па дзяржаўным нацыянальным тэлебачанні адбывалася дэманстрацыя дакументальных фільмаў і перадач, у якіх дыскрэдытаваліся як асобныя палітычныя і грамадскія дзеячы, так і палітычныя партыі ў цэлым. Палітычныя партыі, у сваю чаргу, не мелі доступа да дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі і не маглі абвергнуць тую ілжывую, негатыўную інфармацыю, якая распаўюджвалася пра іх.

Адначасова шырока ўжываліся затрыманні супрацоўнікамі міліцыі і прыцягненні да адміністратыўнай адказнасці распаўсюднікаў альтэрнатыўнай інфармацыі праз незарэгістраваныя выданні, улёткі і іншую друкаваную прадукцыю.

Выклікае асаблівую занепакоенасць утойванне ад грамадства інфармацыі, датычнай выбарчага працэса, яе закрытасць. Так, мясцовыя дзяржаўныя газеты, у якіх павінны быць апублікаваны склады ўчастковых выбарчых камісій, шмат дзе выйшлі ў выглядзе спецвыпускаў малымі накладамі, іх не атрымалі падпісчыкі, іх было немагчыма купіць ці знайсці ў бібліятэках.

Такім чынам, улады не прынялі неабходных захадаў для стварэння клімату даверу ў грамадстве, працягвалі аказваць ціск на палітычных апанентаў, стварылі ўмовы для магчымасці фальсіфікацыі вынікаў выбараў і рэферэндума.


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Праваабарончага Цэнтру Вясна

 

 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster