|
Раздзел 1.
Юрыдычнае рэгуляванне працэдуры рэгістрацыі ініцыятыўных груп
Працэдура вылучэння і рэгістрацыі ініцыятыўных груп асобаў, якія прапануюцца да вылучэння ў якасці кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, рэгулюецца Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь. Адмысловых пастановаў па растлумачэнні палажэнняў Выбарчага кодэкса, якія рэгулююць працэдуру рэгістрацыі ініцыятыўных груп, Цэнтральнай камісіяй не выдавалася.
У адпаведнасці з арт. 65 Выбарчага кодэкса, вылучэнне кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ажыццяўляецца групай выбаршчыкаў (ініцыятыўнай групай) у колькасці не меньш за 10 чалавек. Спіс сяброў ініцыятыўнай групы, з указаннем яе кіраўніка, разам з заявай аб рэгістрацыі групы падаецца ў адпаведную акруговую камісію не пазней, чым за 65 (да 12 жніўня 2004 года ўключна) дзён да выбараў асобай, якая мае намер вылучацца кандыдатам у дэпутаты. У спісе ўказваецца прозвішча, імя, імя па бацьку, дата нараджэння, прафесія, пасада (занятак), месца працы і жыхарства, партыйнасць асобы, якая прапануецца для вылучэння кандыдатам у дэпутаты, а таксама прозвішча, імя і імя па бацьку, дата нараджэння, месца жыхарства кожнага сябра ініцыятыўнай групы і яе кіраўніка.
Акруговая камісія ў пяцідзённы тэрмін разглядае заяву, рэгіструе ініцыятыўную групу і выдае сябрам ініцыятыўнай групы адпаведныя пасведчанні і падпісныя лісты для збору подпісаў.
У рэгістрацыі ініцыятыўнай групы можа быць адмоўлена ў выпадку парушэння патрабаванняў Выбарчага кодэкса.
У адпаведнасці з зацверджанымі Цэнтральнай камісіяй метадычнымі рэкамендацыямі “Арганізацыйна-прававыя пытанні працы акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь”, у рэгістрацыі ініцыятыўнай групы адмаўляецца ў выпадках:
- калі асоба, якая мае намер вылучацца кандыдатам у дэпутаты, не з’яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, не пражывае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
- калі колькасны склад ініцыятыўнай групы меньшы, чым гэта прадугледжана Выбарчым кодэксам;
- калі пры фармаванні групы парушаны прынцып свабоднага ўдзелу ў выбарах;
- калі ў склад групы ўключаны грамадзяне, якія не валодаюць выбарчым правам;
- у іншых выпадках парушэння патрабаванняў Выбарчага кодэкса.
Рашэнне аб адмове ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы павінна быць выдадзена заяўляльніку не пазней, чым на наступны дзень пасля яго прыняцця альбо ў гэты ж тэрмін накіроўваецца заяўляльніку па пошце заказным лістом.
Трэба адзначыць, што сам арт. 65 Выбарчага кодэкса ўтрымлівае толькі адну абавязковую ўмову, пры якой можа быць адмоўлена ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы: мінімальную колькасць сяброў ініцыятыўнай групы, якая павінна быць не меньш за 10 чалавек. Астатнія падставы для нерэгістрацыі, пералічаныя ў метадычных рэкамендацыях, утрымліваюцца ў іншых артыкулах Выбарчага кодэкса.
У прыватнасці, у арт. 57 ВК (наяўнасць ў асобы, якая мае намер вылучацца ў якасці кандыдата ў дэпутаты, грамадзянства Рэспублікі Беларусь), арт. 4 ВК (удзел у выбарах маюць права прымаць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі 18 гадоў; не маюць права – прызнаныя ў судовым парадку недзеяздольнымі асобы, якія па прысуду суда ўтрымліваюцца ў месцах пазбаўлення волі), арт. 5 ВК (выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў з’яўляюцца свабоднымі: выбаршчык асабіста вырашае, ці удзельнічаць яму ў выбарах).
Раздзел 2.
Рэгістрацыя ініцыятыўных груп незалежных прэтэндэнтаў у кандыдаты
Працэс рэгістрацыі ініцыятыўных груп завяршыўся 17 жніўня 2004 г. Было пададзена 635 заяваў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп, 71 было адмоўлена ў рэгістрацыі.
Упершыню пры правядзені выбараў нерэгістрацыя ініцыятыўных груп мае такі масштабны характар. Пра гэта сведачаць параўнаўчыя дадзеныя аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп падчас выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2000 г., выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 2003 г. і выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2004 г.
Вынікі рэгістрацыі ініцыятыўных груп
| |
выбары ў ПП НС 2000 г.
|
выбары ў мясцовыя Саветы 2003 г.
|
выбары ў ПП НС 2004 г.
| |
пададзены на рэгістрацыю
|
475 + 88(падачас паўторных выбараў)
|
3094
|
635
| |
зарэгістравана
|
462 + 86(падчас паўторных выбараў)
|
3079
|
558 *
| |
адмоўлена ў рэгістрацыі
|
13 (3,7%)+2 (0,88%)(падчас паўторных выбараў)
|
15 (0,48%)
|
71 ** (11,5%)
|
* 5 ініцыятыўных груп былі зарэгістраваны пасля абскарджання ў Цэнтральнай камісіі
** 6 прэтэндэнтаў у кандыдаты адклікалі свае заявы пасля рэгістрацыі ініцыятыўных груп
Трэба адзначыць, што пераважная колькасць незарэгістраваных ініцыятыўных груп былі групамі па вылучэнні ў кандыдаты асобаў, якія з’яўляюцца сябрамі дэмакратычных партый ці незалежнымі грамадскімі дзеячамі.
Вынікі рэгістрацыі ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты cяброў дэмакратычных палітычных партый
| |
Партыя БНФ
|
АГП
|
ПКБ
|
БСДГ
|
Партыя працы
|
БСДП (НГ)
| |
пададзена на рэгістрацыю
|
38
|
54
|
24
|
1 6
|
6
|
50
| |
зарэгістравана
|
32
|
51
|
21
|
1 3
|
5
|
35
| |
адмоўлена ў рэгістрацыі
|
6
|
3
|
3
|
3
|
1
|
15
|
Адмовы ў рэгістрацыі ініцыятыўных груп у некаторых выпадках былі звязаны з фармальнымі недакладнасцямі, якія дапусцілі заяўляльнікі пры афармленні заяваў і спісаў ініцыятыўных груп. Асноўнымі недакладнасцямі было ўключэнне ў склад ініцыятыўных груп непаўнагадовых грамадзян альбо неграмадзян Рэспублікі Беларусь. Акруговыя камісіі, якія ў адпаведнасці з п. 5 арт. 42 Выбарчага кодэкса павінны садзейнічаць арганізацыі вылучэння кандыдатаў у дэпутаты, у большасці выпадкаў не ўказвалі заяўляльнікам на неабходнасць выправіць тыя ці іншыя дапушчаныя імі памылкі ў афармленні спісаў сяброў ініцыятыўных груп, а ўтойвалі гэтую інфармацыю да моманту рэгістрацыі. Такім чынам, акруговыя камісіі замест садзейнічання вылучэнню кандыдататаў прадэманстравалі пэўную зацікаўленасць у нерэгістрацыі ініцыятыўных груп незалежных ад улады асобаў, які прапаноўваліся да вылучэння.
Асноўнай падставай для нерэгістрацыі ініцыятыўных груп было парушэнне арт. 5 Выбарчага кодэкса. У адпаведнасці з гэтым артыкулам, выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў з’яўляюцца свабоднымі: выбаршчык асабіста вырашае, ці прымаць яму ўдзел у выбарах, за каго галасаваць на выбарах.
У большасці выпадкаў падцвярджэннем парушэння прынцыпу свабоднага ўдзелу ў выбарах былі пісьмовыя заявы на імя акруговых камісій сяброў ініцыятыўных груп. У заявах гэтыя людзі ўказвалі, што былі ўключаны ў склад ініцыятыўных груп без іх ведама, у выніку падману ці ціску з боку асобы, якая збіралася вылучацца ў якасці кандыдата ў дэпутаты.
Адразу пасля пачатку працэдуры рэгістрацыі ініцыятыўных груп акруговымі камісіямі з розных частак Беларусі пачалі паступаць звесткі аб ціску, які аказваўся прадстаўнікамі выканаўчых уладаў, кіраўнікоў дзяржаўных прадпрыемстваў, а ў некаторых выпадках – і самімі акруговымі камісіямі, на сяброў ініцыятыўных груп. Аналіз атрыманай інфармацыі дазваляе сцвярджаць пра спланаваную кампанію ў межах усёй краіны. Пры гэтым улады актыўна выкарыстоўвалі ціск на грамадзян, якія працуюць на дзяржаўных прадпрыемствах на падставе заключаных кароткатэрміновых кантрактаў, пагражаючы непрацягненнем кантракту ў выпадку адмовы пісьмова падцвердзіць факт недабраахвотнага ўваходжаня ў склад ініцыятыўнай групы.
Так, 4 жніўня ў акруговую выбарчую камісію Барысаўскай гарадской выбарчай акругі №77 падаў дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы сябра Партыі БНФ Сяргей Салаш. На наступны ж дзень на сяброў ініцыятыўнай групы пачаў аказвацца вельмі моцны ціск. Некаторым з іх пачалі паступаць ананімныя тэлефанаванні і патрабаванні пацвердзіць недабраахвотнасць іх уваходжання ў ініцыятыўную групу С. Салаша. 8 жніўня прадстаўнікі акруговай выбарчай камісіі, якія не прадставіліся, прыйшлі дадому да Тамары Садчанка і пад ціскам прымусілі пісьмова адмовіцца ад яе сяброўства ў ініцыятыўнай групе С. Салаша. Пасля размовы з С. Салашам жанчына напісала ў акруговую камісію заяву, у якой указала на ціск з боку выбарчай камісіі і пацвердзіла сваё дабраахвотнае жаданне з’яўляцца сябрам ініцыятыўнай групы. Тады 9 жніўня кіраўніцтва аднаго з дзяржаўных прадпрыемстваў, на якім працуе сябра той самай ініцыятыўнай групы Галіна Башкова, прыехала да яе на лецішча і пад пагрозай непрацягнення з ёй працоўнага кантракта запатрабавала напісаць заяву і выйсці з ініцыятыўнай групы. Жанчына, баючыся згубіць працу, была вымушана напісаць такую заяву. На падставе гэтай заявы акруговая камісія прыняла рашэнне аб нерэгістрацыі ініцыятыўнай групы Сяргея Салаша.
На ініцыятыўную групу сябра АГП Генадзя Воранава (Полацкая гарадская выбарчая акруга №28) быў аказаны ціск па месцы вучобы (Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт). Сябрам ініцыятыўнай групы пагражалі будучымі праблемамі з вучобай. З-за гэтага большая частка сяброў ініцыятыўнай групы была вымушаная ў пісьмовай форме адмовіцца ад удзелу ў ёй. Яны пагаджаліся ўдзельнічаць у кампаніі кандыдата, але без пазначэння іх прозвішча ў спісах ініцыятыўнай групы. Кандыдату адмовілі ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы.
6 жніўня Аляксандр Мілінкевіч падаў у акруговую выбарчую камісію Шчучынскай выбарчай акругі № 62 спіс сяброў сваёй ініцыятыўнай групы. Заяву аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы прыняў старшыня камісіі Іван Сакалоўскі, які адначасова з’яўляецца намеснікам старшыні Шчучынскага райвыканкама. У гэты ж дзень адбылася размова дырэктаркі Берштаўскай базавай школы з адным з сяброў ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча, настаўніцай гэтай жа школы Марыяй Будзько. Падчас размовы дырэктарка школы паведаміла, што выконвае патрабаванне загадчыка аддзела адукацыі Шчучынскага райвыканкама Уладзіміра Дубка, і прапанавала настаўніцы адмовіцца ад удзелу ў выбарчай кампаніі. У іншым выпадку, па словах дырэктаркі, загадчык раённага аддзела адукацыі папярэдзіў, што Марыя Будзько можа страціць працу. Таксама, па словах дырэктаркі, Уладзімір Дубок паведаміў, што настаўніцай ужо займаецца КДБ.
Аказанне ціску на сяброў ініцыятыўных груп з боку прадстаўнікоў выканаўчых уладаў, акруговых камісій, кіраўнікоў прадпрыемстваў з’явілася новым механізмам кантролю над выбарчым працэсам, парушэннем прынцыпа свабоднага ўдзелу ў выбарах, выбарчых правоў грамадзян краіны, а таксама сур’езнай перашкодай, скіраванай на абмежаванне магчымасцяў незалежных дэмакратычных кандыдатаў на ўдзел у выбарах.
Раздзел 3.
Абскарджанне рашэнняў акруговых камісій аб адмове ў рэгістрацыі ініцыятыўных груп
Артыкулам 65 Выбарчага кодэкса прадугледжана працэдура абскарджання рашэння акруговай камісіі аб адмове ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы. Рашэнне акруговай камісіі ў трохдзённы тэрмін абскарджваецца ў Цэнтральнай камісіі, а рашэнне Цэнтральнай камісіі ў трохдзённы тэрмін можа быць абсарджана ў Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым скарга павінна быць падпісана большай паловай сяброў ініцыятыўнай групы.
У 27 выпадках рашэнні акруговых камісій аб адмове ў рэгістрацыі ініцыятыўных груп абскарджваліся ў Цэнтральнай камісіі. Пяць скаргаў былі задаволены, 6 скаргаў аб адмове ў рэгістрацыі ініцыятыўных груп пасля незадавальнення іх Цэнтральнай камісіяй былі пададзены ў Вярхоўны суд.
Улічваючы, што даказаць факт ціску на сяброў ініцыятыўных груп з боку мясцовых выканаўчых органаў, кіраўнікоў прадпрыемстваў і прадстаўнікоў акруговых камісій (якія часта адначасова з’яўляюцца прадстаўнікамі мясцовых выканаўчых уладаў) ва ўмовах запалохвання і ціску на патэнцыйных сведак амаль немагчыма, частка асобаў, якія вылучаліся ў якасці прэтэндэнтаў у кандыдаты, наогул адмовілася абскарджваць рашэнні акруговых камісій. Так, сябры БСДП (НГ) у большасці выпадкаў вырашылі не абскарджваць рашэнні акруговых камісій у з бесперспектыўнасцю.
Па словах старшыні Цэнтральнай камісіі Л. Ярмошынай, “за такія дзеянні прадугледжана адміністратыўная ці крымінальная адказнасць – у залежнасці ад ступені ціску. Цэнтральная камісія не мае права ўзбуджаць крымінальныя ці адміністратыўныя справы, таму ўсе скаргі па такіх выпадках перададзены ў пракуратуру”. Такім чынам, Цэнтральная камісія фактычна ўхілілася ад разгляду скаргаў на рашэнні акруговых камісій аб нерэгістрацыі ініцыятыўных груп па сутнасці, паколькі ў сваіх скаргах заяўляльнікі прасілі адмяніць рашэнні акруговых камісій аб нерэгістрацыі ініцыятыўных груп, а не ставілі пытанне аб узбуджэнні крымінальных ці адміністратыўных справаў.
8 скаргаў на рашэнні акруговых камісій аб адмове ў рэгістрацыі ініцыятыўных груп, якія ўтрымлівалі інфармацыю пра аказаны на сяброў ініцыятыўных груп ціск з боку прадстаўнікоў выканаўчых уладаў, былі перададзены ў органы пракуратуры. Па словах старшыні Цэнтральнай камісіі Л. Ярмошынай, калі дадзеныя факты ціску пацвердзяцца, вінаватыя будуць прыцягнуты да адміністратыўнай ці крымінальнай адказнасці, а калі не – да адказнасці за паклёп могуць быць прыцягнуты самі заяўляльнікі. Пры гэтым, у адпаведнасці з арт.65 Выбарчага кодэкса, на абскарджанне рашэнняў акруговых камісій даецца тры дні з моманту вынясення рашэння, і нават у выпадку, калі пракуратура ўстановіць факт ціску на сяброў ініцыятыўных груп, рашэнні аб нерэгістрацыі не млгуць быць адменены.
Акрамя таго, перадача скаргаў у пракуратуру можа быць выкарыстана як магчымасць аказання ціску з боку праваахоўных органаў на прэтэндэнтаў і кандыдатаў у дэпутаты.
Частка V.
Фармаванне ўчастковых камісій
У адпаведнасці з Пастановай Цэнтральнай камісіі № 66 ад 08.09.2004 г., пры адначасовым правядзенні рэферэндума і выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў участкі для галасавання, участковыя камісіі, спісы грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах і рэферэндуме, з’яўляюцца агульнымі.
Згодна з арт. 34 Выбарчага кодэкса, участковыя камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і рэферэндуму фармаваліся ў складзе 5-19 чалавек раённымі, гарадскімі выканаўчымі камітэтамі, у гарадах з раённым падзелам – раённымі адміністрацыямі.
Згодна з арт. 35 Выбарчага кодэкса, тэрытарыяльныя кіруючыя органы палітычных партый, іншых грамадскіх аб’яднанняў, якія маюць ніжэйстаячыя арганізацыйныя структуры, маюць права накіроўваць сваіх прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій; сходы іх першасных арганізацый маюць права таксама накіроўваць сваіх прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій.
Накіроўваць сваіх прадстаўнікоў у склад участковых камісій маюць права і грамадзяне, якія валодаюць выбарчым правам, шляхам падачы заявы. Пры вылучэнні прадстаўніка ў склад участковай выбарчай камісіі заява павінна быць падпісана не меньш чым 10 грамадзянамі, якія пражываюць адпаведна на тэрыторыі ўчастка для галасавання.
Накіроўваць сваіх прадстаўнікоў у склад участковых камісій маюць права сходы (канферэнцыі) працоўных калектываў, якія налічваюць да 30 працуючых. Прадстаўнікі ў склад участковых камісій могуць быць вылучаны таксама на сходах працоўных структурных падраздзяленняў арганізацый, якія налічваюць не меньш за 10 працоўных. Пры вылучэнні прадстаўнікоў у склад камісій ад структурных падраздзяленняў вылучэнне ад ўсяго працоўнага калектыва не праводзіцца.
Вылучэнне прадстаўнікоў у склад участковых камісій, згодна з Каляндарным планам арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання, ажыццяўлялася да 29 жніўня ўключна. Участковыя камісіі павінны былі быць сфармаваны не пазней за 1 верасня 2004 г
У адпаведнасці з Выбарчым кодэксам, рашэнне аб стварэнні камісій з указаннем іх складу, месца знаходжання, нумароў тэлефонаў у сямідзённы тэрмін змяшчаюцца ў друку ці іншым спосабам даводзяцца да ведама грамадзян (выбаршчыкаў). Згодна з Каляндарным планам, гэта інфармацыя павінна быць змешчана ў друку не пазней за 8 верасня 2004 г.
Па ўсёй краіне было сфармавана 6 619 участковых камісій (991 – у Брэсцкай вобласці, 1 000 – у Віцебскай, 1 113 – у Гомельскай, 857 – у Гроднескай, 1 160 – у Мінскай, 862 – у Магілёўскай, 656 – у г. Мінску) і яшчэ 40 за межамі Беларусі. У склад участковых камісій, створаных на тэрыторыі Беларусі, увайшлі 72 350 чалавек.
Прадстаўнікі палітычных партый ва ўчастковых камісіях склалі ўсяго 8% (падаўляючая большасць з якіх -- сябры праўрадавых партый), 50,6% -- вылучаны ад грамадзян шляхам збору подпісаў, ад працоўных калектываў – 36,4%; прадстаўнікоў органаў, якія сфаравалі камісіі – 5%.
Дэмакратычныя палітычныя партыі і грамадскія аб’яднанні актыўна вылучалі сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі, але за мізэрным выключэннем (толькі 0,2%) яны не былі ўключаны ў іх склад.
Так, з 709 чалавек, вылучаных Аб’яднанай грамадзянскай партыяй, у склад участковых камісій увайшлі толькі 27 (7 – у склад участковых камісій Першамайскай акругі г. Бабруйска, 15 -- ва ўчастковыя камісіі Аршанскай гарадской выбарчай акругі і 5 – ва ўчастковыя камісіі Клічаўскай акругі Магілёўскай вобласці). У Гомельскай вобласці са 103 вылучаных АГП чалавек ніводзін не быў уключаны ў склад участковых камісій. У Мінску АГП вылучыла 473 чалавекі, у склад участковых камісій ніводзін з іх не быў уключаны. АГП абскарджвала вынікі фармавання ўчастковых камісій па г. Мінску і факты неўключэння ў іх склад сяброў партыі, але безвынікова.
Аналагічная сітуацыя назіралася і з вылучэннем прадстаўнікоў ад іншых дэмакратычных партый. У выбарчай акрузе №106 г. Мінска ПКБ вылучыла ва ўчастковыя камісіі 37 чалавек -- у склад камісій не патрапіў ніводзін. У Гомелі з 23 вылучаных ад ПКБ у камісіі не патрапіў ніводзін прадстаўнік, у г. Віцебску на акругах № 17 і № 20 з 57 вылучаных ад ПКБ ва ўчастковыя камісіі не патрапіў ніводзін прадстаўнік партыі.
У склад участковых камісій Маладзечанскай выбарчай акругі № 85 ад партыі БСДГ былі вылучаны 30 чалавек – ніводзін не быў уключаны.
Ад Партыі БНФ на акрузе №107 вылучаліся 28 прадстаўнікоў у склад участковых камісій – усім было адмоўлена, на акрузе №109 ад гэтай жа партыі былі вылучаны прадстаўнікі ў кожную з 38 участковых камісій – ніводзін не ўключаны. У Бярозаўскай выбарчай акрузе № 8 Партыя БНФ вылучыла ў склад участковых камісій 13 сваіх прадстаўнікоў – не ўключаны ніводзін; 9 чалавек, сяброў Партыі БНФ былі вылучаны ў склад участковых камісій па дадзенай акрузе шляхам падачы заяваў ад грамадзян -- па фармальных прычынах яны таксама не былі ўключаны ў камісіі.
Такім чынам, палітычныя партыі ва ўчастковых камісіях у большасці былі прадстаўлены сябрамі Камуністычнай партыі Беларусі, Аграрнай партыі, Ліберальна-дэмакратычнай партыі.
Грамадскія арганізацыі прадстаўлены ва ўчастковых камісіях вылучэнцамі ад Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі, БРСМ, Беларускага саюза жанчын, ветэранскімі арганізацыямі (фінансуюцца з бюджэта). Прадстаўнікі дэмакратычных няўрадавых арганізацый у падаўляючай большасці ў камісіі не былі ўключаны.
Трэба адзначыць, што Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь не абавязвае органы, якія ствараюць камісіі, тлумачыць прычыны неўключэння ў склад камісій асобам, якія ў іх вылучаліся. Таксама Выбарчы кодэкс не прадугеджвае працэдуры абскарджання такіх рашэнняў у судовым парадку.
Па ўсёй краіне ў шматлікіх выпадках інфармацыя аб складзе ўчастковых камісій не была даведзеная да ведама грамадзян. Была распаўсюджана практыка выпуску газет з дадзенай інфармацыяй абмежаванымі накладамі ці спецвыпускамі, якія не атрымалі па падпісцы чытачы і вельмі часта -- бібліятэкі.
У некаторых выпадках газеты змяшчалі інфармацыю аб складзе камісіі не ў поўным аб’ёме: указваўся толькі шлях вылучэння, але адсутнічала інфармацыя пра месца працы сяброў камісій (газеты “Прамень” – Стаўбцоўскі р-н, “Жыццё Палесся” – г. Мазыр, “Заря над Бугом” – г. Брест і інш.). Некаторыя газеты, напрыклад, “Наш край” (г.Баранавічы), апублікавалі толькі прозвішчы сяброў камісій без указання іх месца працы і спосабу вылучэння.
Пры такіх абставінах можна сцвярджаць, што ўлады зрабілі закрытай, негалоснай інфармацыю аб складзе ўчастковых выбарчых камісій.
Выключэннем у дадзеным сэнсе можна лічыць інфармацыю адносна складу ўчастковых камісій выбарчых акругаў №№51, 52 і 53, апублікаваную ў газеце “Гродзенская праўда” (№ 170-171 ад 02.09.2004 г.). Паколькі ў гэтым выданні была змешчана інфармацыя і аб месцы працы сяброў участковых камісій, і аб шляхах іх вылучэння, на дадзеным прыкладзе можна вызначыць агульныя тэндэнцыі фармавання камісій па ўсёй тэрыторыі краіны.
Склад участковых выбарчых камісій па Гродненскай-Паўночнай выбарчай акрузе № 53
|
№
|
нумар участковай камісіі, колькасць сяброў камісіі
|
прадстаўнікі палітычных партый, %
|
прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, прафсаюзаў, %
|
прадстаўнікі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, дзяржструктур, %
|
прадстаўнікі працоўных калектываў прадпрыемстваў, (у т.л. прадпрыемстваў бюджэтнай сферы), %
|
прадстаўнікі вылучаныя ад грамадзянаў, шляхам падачы заявы, %
| |
1.
|
№ 1 (13 ч.)
|
0
|
3 (23%)
|
1 (7,7%)
|
2 (15,4%)
|
7 (53,8%)
| |
2.
|
№ 2 (8ч.)
|
0
|
1 (12,5%)
|
0
|
7 (87,5%)
|
0
| |
3.
|
№ 3 (9ч.)
|
0
|
1 (12,5%)
|
0
|
8 (87,5%)
|
0
| |
4.
|
№ 4, (7ч.)
|
0
|
0
|
0
|
7 (100%)
|
0
| |
5.
|
№ 5, (7ч.)
|
0
|
0
|
0
|
7 (100%)
|
0
| |
6.
|
№ 6, (7ч.)
|
0
|
0
|
0
|
7 (100%)
|
0
| |
7.
|
№ 7, (6ч.)
|
0
|
0
|
0
|
6 (100%)
|
0
| |
8.
|
№ 8, (15ч.)
|
0
|
3 (20%)
|
1 (6,7%)
|
10 (66,7%)
|
1 (6,7%)
| |
9.
|
№ 9, (13ч.)
|
0
|
3 (23%)
|
1 (6,7%)
|
3 (23%)
|
6 (46%)
| |
10.
|
№10, (13ч.)
|
0
|
4 (30,7%)
|
1 (7,7%)
|
7 (53,8%)
|
1 (7,7%)
| |
11.
|
№11, (13ч.)
|
0
|
4 (30,7%)
|
1 (7,7%)
|
1 (7,7%)
|
7 (53,8%)
| |
12.
|
№12, (13ч.)
|
0
|
3 (23%)
|
1 (7,7%)
|
3 (23%)
|
6 (46%)
| |
13.
|
№13, (13ч.)
|
0
|
4 (30,7%)
|
1 (7,7%)
|
6 (46%)
|
2 (15,4%)
| |
14.
|
№14, (13ч.)
|
0
|
4 (30,7%)
|
1 (7,7%)
|
4 (30,7%)
|
4 (30,7%)
| |
15.
|
№15, (13ч.)
|
0
|
4 (30,7%)
|
1 (7,7%)
|
1 (7,7%)
|
7 (53,8%)
| |
16.
|
№16, (13ч.)
|
0
|
1 (7,7%)
|
1 (7,7%)
|
2 (15,4%)
|
9 (69,2%)
| |
17.
|
№17, (13ч.)
|
0
|
3 (23%)
|
1 (7,7%)
|
1 (7,7%)
|
8 (61,5%)
| |
18.
|
№18, (13ч.)
|
0
|
2 (15,4%)
|
1 (7,7%)
|
10 (76, 9%)
|
0
| |
19.
|
№19, (15ч.)
|
0
|
2 (13,3%)
|
1 (6,6%)
|
10 (66,6%)
|
2 (13,3%)
| |
20.
|
№20, (13ч.)
|
0
|
1 (7,7%)
|
1 (7,7%)
|
4 (30,7%)
|
7 (53,8%)
| |
21.
|
№21, (13ч.)
|
0
|
3 (23%)
|
1 (7,7%)
|
6 (46%)
|
1 (7,7%)
| |
22.
|
№22, (15ч.)
|
0
|
3 (20%)
|
1 (6,7%)
|
2 (13,3%)
|
9 (60%)
| |
23.
|
№23, (13ч.)
|
0
|
3 (23%)
|
1 (7,7%)
|
7 (53,8%)
|
2 (15,4%)
| |
24.
|
№24, (13ч.)
|
0
|
1 (7,7%)
|
1 (7,7%)
|
9 (69,2%)
|
2 (15,4%)
| |
25.
|
№25, (13ч.)
|
0
|
2 (15,4%)
|
1 (7,7%)
|
3 (23%)
|
5 (38,5%)
| |
26.
|
№26, (13ч.)
|
0
|
2 (15,4%)
|
1 (7,7%)
|
10 (76,9%)
|
0
| |
27.
|
№27, (13ч.)
|
0
|
4 (30,7%)
|
1 (7,7%)
|
4 (30,7%)
|
4 (30,7%)
| |
28.
|
№28, (13ч.)
|
0
|
2 (15,4%)
|
1 (7,7%)
|
3 (23%)
|
7 (53,8%)
| |
29.
|
№29, (17ч.)
|
0
|
3 (17,6%)
|
1 (5,8%)
|
5 (29,4%)
|
8 (47%)
| |
30.
|
№30, (13ч.)
|
0
|
3 (23%)
|
1 (7,7%)
|
3 (23%)
|
6 (46%)
| |
31.
|
№31, (13ч.)
|
0
|
2 (15,4%)
|
1 (7,7%)
|
1 (7,7%)
|
9 (69,2%)
| |
32.
|
№32, (13ч.)
|
0
|
3 (23%)
|
1 (7,7%)
|
5 (38,4%)
|
2 (15,4%)
| |
33.
|
№33, (15ч.)
|
0
|
2 (13,3%)
|
1 (6,7%)
|
4 (26,7%)
|
8 (53,3%)
| |
34.
|
№34, (15ч.)
|
0
|
1 (6,7%)
|
1 (6,7%)
|
3 (20%)
|
10 (66,6%)
| |
35.
|
№35, (13ч.)
|
0
|
3 (23%)
|
1 (7,7%)
|
2 (13,3%)
|
7 (53,8%)
| |
36
|
№36, (13ч.)
|
0
|
1 (7,7%)
|
1 (7,7%)
|
3 (23%)
|
8 (61,5%)
| |
37.
|
№37, (13ч.)
|
0
|
2 (15,4%)
|
1 (7,7%)
|
3 (23%)
|
7 (53,8%)
| |
|
Разам: (455ч.)
|
0
|
83 18,2%)
|
31 (6,8%)
|
179 (39,3%)
|
162 (35,6%)
|
Такім чынам, у складзе ўчастковых выбарчых камісій Гродненскай-Паўночнай выбарчай акругі № 53 адсутнічалі прадстаўнікі палітычных партый (у тым ліку -- праўрадавых). У склад камісій увайшлі 83 прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў і прафсаюзаў, але выключна праўрадавых, якія фінансуюцца з дзяржаўнага бюджэту: БРСМ, ГА “Саюз беларускіх жанчын”, ГА “Саюз ветэранаў”, а таксама арганізацыйныя структуры галіновых прафсаюзаў ФПБ.
У склад амаль усіх участковых камісій акругі (за выключэннем 6) былі уключаны прадстаўнікі адміністрацыі Ленінскага р-на г. Гродна.
Найбольшае прадстаўніцтва ў камісіях маюць прадстаўнікі працоўных калектываў і іх структурных падраздяленняў. У асноўным гэта вылучэнцы ад працоўных калектываў дзяржаўных прадпрыемстваў і прадпрыемстваў бюджэтнай сферы. Пры гэтым назіраецца тэндэнцыя, калі некаторыя ўчастковыя камісіі цалкам складаліся з прадстаўнікоў аднаго і таго ж працоўнага калектыву.
У шматлікіх выпадках шляхам падачы заявы ад грамадзян у склад камісіі вылучаліся супрацоўнікі аднаго працоўнага калектыву.
Участковая выбарчая камісія ўчастка для галасавання №16
1. Бараноўскі Дзмітрый Мікалаевіч, настаўнік агульнаадукацыйнай сярэдняй школы №7 г. Гродна, вылучаны па заяве выбаршчыкаў;
2. Басава Іна Дзмітрыеўна, пенсіянер, вылучана Прэзідыўмам Савета ветэранаў Ленінскага р-на г. Гродна;
3. Біліда Таццяна Васільеўна, настаўніца агульнаадукацыйнай сярэдняй школы №7 г. Гродна, вылучана па заяве выбаршчыкаў;
4. Булатава Тамара Дзмітрыеўна, настаўніца агульнаадукацыйнай сярэдняй школы №7 г. Гродна, вылучана па заяве выбаршчыкаў;
5. Вашкевіч Валянціна Уладзіміраўна, настаўніца агульнаадукацыйнай сярэдняй школы №7 г. Гродна, вылучана па заяве выбаршчыкаў;
6. Іл’іна Галіна Ісмаілаўна, дырэктар агульнаадукацыйнай сярэдняй школы №7 г. Гродна, вылучана сходам выбаршчыкаў працоўнага калектыву агульнаадукацыйнай сярэдняй школы №7 г. Гродна;
7. Кузьмянок Вольга Мікалаеўна, эканаміст па працы Абласнога ўнітарнага вытворчага прадпрыемства “Гроднарэмкаммаш”, вылучана сходам выбаршчыкаў працоўнага калектыва Абласнога ўнітарнага вытворчага прадпрыемства “Гроднарэмкаммаш”;
8. Курмель Валянціна Іванаўна, настаўніца агульнаадукацыйнай сярэдняй школы №7 г. Гродна, вылучана па заяве выбаршчыкаў;
9. Ліс Галіна Станіславаўна, настаўніца агульнаадукацыйнай сярэдняй школы №7 г. Гродна, вылучана па заяве выбаршчыкаў;
10. Мацута Ірына Сямёнаўна, галоўны спецыяліст аддзела сацыяльнай абароны адміністрацыі Ленінскага раёна г. Гродна, уключана рашэннем адміністрацыі Ленінскага раёна г. Гродна;
11. Міхневіч Таццяна Аляксандраўна, настаўніца агульнаадукацыйнай сярэдняй школы №7 г. Гродна, вылучана па заяве выбаршчыкаў;
12. Пятліцкі Уладзіслаў Рыгоравіч, настаўнік агульнаадукацыйнай сярэдняй школы №7 г. Гродна, вылучаны па заяве выбаршчыкаў;
13. Сямашка Тамара Сяргееўна, загадчык дашкольнай установы яслі-сад №61 аддзела адукацыі адміністрацыі Ленінскага раёна г. Гродна, вылучана па заяве выбаршчыкаў.
Вытворчы прынцып быў закладзны пры зацвярджэнні кіруючага складу (старшыняў, намеснікаў старшыняў і сакратароў) участковых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў і рэферэндуме. Гэта відавочна праглядаецца на прыкладзе кіруючага складу камісій па акругах №№17, 18, 19 і 20 у г. Віцебску (звесткі апублікаваны ў газеце “Віцьбічы” 14 верасня 2004 г.).
Віцебская-Горкаўская выбарчая акруга №17
Участковая выбарчая камісія ўчастка для галасавання № 13
Атрошчанка Сяргей Іванавіч – начальнік спецчасткі РУП “Белтэлеком”;
Кучарэнка Таццяна Віктараўна – начальнік аддзела кадраў РУП “Белтэлеком”;
Масалава Наталля Мікалаеўна – інжынер РУП “Белтэлеком”.
Віцебская-Чыгуначная выбарчая акруга №18
Участковая выбарчая камісія ўчастка для галасавання № 1
Юшчанка Якаў Тарасавіч – намеснік генеральнага дырэктара РУП “Віцебскі станкабудаўнічы завод “Вістан”;
Галубцоў Сяргей Валерьевіч – інжынер-дыспетчар РУП “Віцебскі станкабудаўнічы завод “Вістан”;
Лукіна Наталля Уладзіміраўна – інжынер-канструктар НКЦ РУП “Віцебскі станкабудаўнічы завод “Вістан”.
Віцебская-Кастрычніцкая выбарчая акруга № 19
Участковая выбарчая камісія ўчастка для галасавання № 76
Белабосаў Пётр Аляксеевіч – намеснік дырэктара Віцебскіх электрычных сетак РУП “Віцебскэнерга”;
Варатынцава Алена Анатольеўна – начальнік аддзела кадраў Віцебскіх электрычных сетак РУП “Віцебскэнерга”;
Бычкоў Аляксандр Уладзіміравіч – інжынер Віцебскіх электрычных сетак РУП “Віцебскэнерга”;
Віцебская-Чкалаўская выбарчая акруга № 20
Участковая выбарчая камісія ўчастка для галасавання № 56
Лявонаў Рыгор Мікалаевіч – дырэктар спецкамбіната грамадзянскага абслугоўвання;
Юрганава Таццяна Іванаўна – намеснік дырэктара спецкамбіната грамадзянскага абслугоўвання;
Шчука Галіна Іванаўна – сакратар кіраўніка спецкамбіната грамадзянскага абслугоўвання.
Публікуецца на сайце з ласкавай
згоды Праваабарончага Цэнтру Вясна
|