БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук...КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Кнігі...Аўтары..

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 
 Пытаньні талерантнасьці: гісторыя, сучаснасьць, персьпектывы

Пытаньні талерантнасьці: гісторыя, сучаснасьць, персьпектывыФактары талерантнасьці 
ў кантэксьце раьзвіцьця беларускага грамадзтва 
(на прыкладзе Гомельскага рэгіёну)

Ірына Бязручка,
гісторык (Гомель) 

На сёньняшні дзень міжнацыянальныя стасункі ў Беларусі ня носяць ярка выяўленага праблематычнага характару і не перарастаюць у адкрытыя канфлікты, але, тым ня менш, праблема разьвіцьця талерантнасьці ў большай ці меншай ступені актуальная для любога грамадзтва, у тым ліку і для Беларусі. 

У перыяд існаваньня СССР манапольна пануючая камуністычная ідэалогія была пабудаваная на нецярпімасьці і класавым антаганізме. У СССР, нягледзячы на абвешчаны прынцып інтэрнацыяналізму, былі назапашаныя міжэтнічныя супярэчнасьці, якія выявіліся напярэдадні і пасьля распаду СССР. 

Ідэі няцярпімасьці працягваюць уплываць на сьвядомасьць значнай часткі насельніцтва СНД, правакуючы канфлікты. Шматлікія палітычныя сілы ў постсавецкім рэгіёне паразітуюць на ідэях нецярпімасьці – фармуюць вобраз ворага – вонкавага і ўнутранага. Сацыяльныя і міжэтнічныя адносіны ў краінах СНД дэманструюць дастаткова прыкладаў нецярпімасьці па рэлігійных, палітычных ды іншых матывах. 

Адным з метадаў, які дазволіць пазбыцца самых вострых праблемаў, зьяўляецца выхаваньне ў грамадзтве наогул і ў кожным яе члене талерантнага стаўленьня да сацыяльных, этнічных, рэлігійных групаў і да асобных членаў грамадзтва, чые жыцьцёвыя ўстаноўкі і мэты не зусім «упісваюцца» ва ўсталяваныя сацыяльныя адносіны. Прынцыпы талерантнасьці мусяць стаць прыярытэтнымі, каб ідэі сацыяльнай і этнічнай варожасьці былі выключаныя з грамадзтва. 

Цярплівасьць і памяркоўнасьць маюць вялікае значэньне ў гісторыі народаў і ў жыцьці кожнага чалавека. Талерантнасьць садзейнічае паразуменьню паміж прадстаўнікамі розных культураў, этнічных і сацыяльных групаў, дапамагае ў папярэджаньні і ўрэгуляваньні канфліктаў. Талерантнасьць дапамагае фармаваньню правілаў паводзінаў як на ўзроўні ўчынкаў, так і на ўзроўні маральных каштоўнасьцяў. 

Талерантнасьць дапамагае пераадольваць такую зьяву, як этнацэнтрызм, г.зн. ацэнку паводзінаў прадстаўнікоў іншых нацыянальнасьцяў з пункту гледжаньня сваіх, а ня іх культурных каштоўнасьцяў і традыцыяў, што не садзейнічае ўзаемаразуменьню людзей. Талерантнасьць заахвочвае нас разглядаць і разумець паводзіны і погляды іншых з пункту гледжаньня іх традыцыяў і досьведу. 

Талерантнасьць садзейнічае дыялогу і ўзаемадзеяньню культураў, зьяўляецца метадам папярэджаньня канфліктаў. Культура ня мае магчымасьці разьвіцьця без дыялогу з іншымі культурамі. Узаемныя культурныя ўплывы вельмі карысныя, асабліва калі прадстаўнікі розных этнічных групаў жывуць разам, ім неабходна выжываць. 

Чаму мы бываем такія неталерантныя? Існуе адзін са старажытных механізмаў, які сягае каранямі ў першабытную эпоху, у старажытнае міфалагічнае сьветаўспрыманьне. Гэта апазіцыя “свой-чужы”. “Свой” – блізкі, зразумелы, прыгожы і добры. “Чужы” – далёкі, незразумелы -- нам не падабаецца, як ён выглядае, як ён апранаецца, як гаворыць, як паводзіць сябе. Але гэтага мала, чужы гэта той, хто нясе для нас небясьпеку. Мы ўсьвядомлена ці неўсьвядомлена бачым у чалавеку “свайго” ці “чужога”. Гэты механізм закладзены з першабытных часоў, калі ён дапамагаў выжываць. Але той самы механізм небясьпечны ў наш час. Абапіраючыся на прынцып талерантнасьці, мы можам пераадолець гэтую базавую асаблівасьць стражытнага міфалагічнага мысьленьня, якая фармуе этнічныя стэрэатыпы. 

Талерантнасьць вельмі патрэбная. Што мы бачым зараз? Абвастрэньне міжнацыянальных, міжрэгіянальных, міжэтнічных і міжрэлігійных канфліктаў у сьвеце і на тэрыторыі СНД. У крызісныя часы людзі робяцца больш агрэсіўнымі. Трэба памятаць, што мы ня толькі сацыяльныя істоты, але і біялагічныя. А ў кожнай біялагічнай істоты ёсьць інстынкт агрэсіі, які можа выяўляцца па-рознаму. 

Зьвернемся да беларускага гістарычнага досьведу. Як нашыя продкі вырашалі гэтыя праблемы? Беларускія мястэчкі і гарады на працягу стагодзьдзяў былі поліэтнічнымі. Так, напрыклад, у Гомелі па перапісе 1897 году склад насельніцтва быў наступны: яўрэі – 55,4%; рускія – 19,4 %; беларусы – 17,6 %; палякі – 4,3%; украінцы – 2,3%; іншыя (у тым ліку немцы) – 1,0 % . У 1897 годзе ў Гомелі толькі адна жанчына назвала сябе цыганкай (варта адзначыць, што паводле перапісу 1897 году нацыянальнасьць вызначалася па мове). 

Такі склад насельніцтва зьяўляўся тыповым для гарадоў Беларусі, як вынік існаваньня з канца 18 стагодзьдзя “мяжы яўрэйскай аседласьці”. Узгадаем, калі яўрэі зьявіліся ў Беларусі? Вядома па дакументах, што ў канцы 14 стагодзьдзя, а масавы прыток -- у 16 стагодзьдзі. Гэта зьвязана з перасьледам яўрэяў у Еўропе, у прыватнасьці, у Германіі, дзе ў 16 стагодзьдзі пачаліся яўрэйскія пагромы. У канцы 18 стагодзьдзя пасьля трох падзелаў Рэчы Паспалітай расійскім урадам была ўсталяваная так званая “мяжа яўрэйскай аседласьці”, якая прымусова замацоўвала пражываньне яўрэяў на былых землях Рэчы Паспалітай. Колькасьць гамяльчанаў-яўрэяў значна павялічылася ў канцы 19 стагодзьдзя пасьля выгнаньня яўрэяў з Масквы ў 1891 годзе. 

Асноўнымі заняткамі яўрэяў у Беларусі былі гандаль і рамёслы. Іх дзейнасьць забясьпечвала магчымасьць нармальнага таваразвароту. Беларускі пісьменнік, яўрэй па паходжаньні, Зьмітрок Бядуля (Самуіл Плаўнік) наступным чынам характарызаваў узаемадзеяньне яўрэйскай і беларускай культураў, якія “шмат перанялі адна ад адной (...) у мовах, у звычаях, у легендах, у будаўніцтве, у будзённым жыцьці”. 

Ёсьць меркаваньне, што ў Беларусі не было яўрэйскіх пагромаў. Нават восеньню 1917 году на Усебеларускім зьездзе ў Менску прадстаўнік яўрэйскай партыі, вітаючы беларусаў, заявіў пра тое, што ў Беларусі ніколі пагромаў не было. Але, на жаль, пагромы ў Беларусі былі. 

У Гомелі яўрэйскія пагромы адбыліся ў 1903 годзе (загінула 10 чалавек) і 1906 годзе (па афіцыйных дадзеных загінуў 1 чалавек, па неафіцыйных – 4). Падчас пагрому 1903 году асабліва пацярпелі раёны, заселеныя яўрэйскай беднатой, а ў 1906 годзе быў спалены і разрабаваны амаль увесь цэнтр Гомелю. Паводле дакументаў сьледзтва, якое праводзілася пасьля пагрому 13-14 студзеня 1906 году, ініцыятарамі пагрому былі члены Саюзу рускіх патрыётаў, створанага ў горадзе ў 1905 годзе. Гарадзкі галава Раманаў засьведчыў: “Усе на пажары перапіліся. Я бачыў пьяных хуліганаў, ніжніх чыноў, паліцэйскіх і пажарных. Агульнае ўражаньне такое: зроблены быў пажар, а войска і паліцыя быццам бы дапамагалі хуліганам”. Сьледзтва пацьвердзіла факты ўдзелу ў пагроме вайскоўцаў. Пры гэтым вайскоўцы “былі нярвова настроеныя; на асобныя стрэлы з вокнаў і дахаў адказвалі дружным агнём па дамах, адкуль былі стрэлы, і нават увогуле па дамах, адкуль толькі глядзелі з вокнаў”. 

Сьледзтва таксама паказала, што карэннае насельніцтва Гомелю не прымала актыўнага ўдзелу ў пагроме 1906 году. Гомельскі доктар Захарын, дом якога быў разрабаваны падчас пагрому 1906 году, пісаў дарадцу міністра ўнутраных справаў Расіі Савічу: “Пагром у Гомелі першы ў Расіі, які здарыўся без усялякага ўдзелу натоўпу народу. Апошні зьмянілі казакі і драгуны, а таксама ніжнія чыны”. Сьледзтва пацьвердзіла факты рабаўніцтва маёмасьці пагарэльцаў ніжнімі чынамі Вышневалоцкага запаснога бальёну. Сьведкі таксама адзначылі бязьдзейнасьць і неўмяшальніцтва гарадзкіх уладаў падчас пагрому. 

Даволі вялікай па колькасьці этнаканфесійнай групай на Гомельшчыне былі стараверы (стараабрадцы), якія не прынялі царкоўную рэформу 17 стагодзьдзя ў Расіі і да 1906 году перасьледваліся расійскім урадам. Іх яшчэ да нядаўняга часу называлі “маскалі” альбо ”маскоўцы”. Яшчэ ў 60-х гадах 20 стагодзьдзя гэта была шырока распаўсюджаная назва. Пасьля расколу Рускай праваслаўнай царквы яны беглі праз мяжу Рэчы Паспалітай ад перасьледу расійскага ўраду. Тут яны атрымлівалі землі. І што для нас важна адзначыць, яны атрымлівалі свабоду веравызнаньня. Яны маглі быць тут стараверамі. 

Стараверы стварылі шэраг слабодаў, якія і зараз бачныя ў нашай тапаграфіі. У Гомелі – Вялікая Спасава слабада -- адразу за паркам, дзе стаіць прыгожая драўляная царква. Беліца некалі таксама была ў асноўным стараверскаю. Ветка – таксама слабада, якая стала буйным цэнтрам старавераў. У сярэдзіне 19 стагодзьдзя старавераў у Гомелі – 11 % насельніцтва. Чым займаліся стараверы? Некаторыя займаліся земляробствам, агародніцтвам, але ў асноўным – гандлем. На пачатку 20 стагодзьдзя на гомельскім рынку “старовер с окладистой бородой” -- прыкметная постаць. Веткаўскія стараверы кантралявалі ўвесь гандаль. Дакументы не фіксуюць канфліктных сітуацыяў беларускага насельніцтва са стараверамі, бо існаваў эканамічны падзел – беларусы ў той час былі пераважна сялянамі. 

Граф Мікалай Румянцаў (1754-1826 гг.), які фактычна зьяўляўся ўладальнікам Гомелю, вельмі падтрымліваў старавераў, яны для яго былі “свае” на тле мясцовых уніятаў і каталікоў. Як піша расійскі пісьменьнік Мельнікаў-Пячэрскі, “под покровительством Румянцева гомельские старообрядческие монастыри достигли цветущего состояния”. Стараабрадцы выконвалі гандлёвыя даручэньні графа, кіравалі ягонымі фальваркамі. 

Такім чынам, побач з беларускай культурай існавала культура перасяленцаў з Расіі. Характэрным было тое, што культуры гэтыя мірна суіснавалі, але ня зьмешваліся, хаця існавалі ўзаемныя культурныя ўплывы. Яскравым прыкладам уплыву культуры Беларусі на субкультуру старавераў зяўляецца “веткаўскі іканапіс”, у якім бачны адыход ад канонаў візантыйскага канону пад уплывам барочнага мастацтва Беларусі. У 18 стагодзьдзі, калі ў Беларусі панавала барочаная культура, на абразах веткаўскіх стараабрадцаў зьяўляюцца элементы інтэр’еру, касьцюму, некаторыя пабытовыя рэаліі, больш жывымі робяцца выявы. Уплыў Веткаўскай школы іканапісу пайшоў на Украіну, у Малдову, дзе таксама жылі стараверы. Мовазнаўцы адзначаюць уплыў палескіх гаворак на мову стараабрадцаў, якія жылі на Гомельшчыне. У побыце беларускія стараверы таксама адступалі ад традыцыяў, якія яны прынесьлі з сабой з Расіі. Напрыклад, паводле традыцыі, стараверам забаранялася мець самавар і карыстацца ім. Беларускія стараверы абыйшлі гэтую забарону, прыдумалі, што яны будуць ставіць самавар не на стол, а на лаву – тады можна карыстацца. 

Чарнобыльская катастрофа ўдарыла і па апошніх вёсках старавераў. Тых вёсак, дзе яшчэ зусім нядаўна можна было знайсьці цікавыя праявы жыцьця старавераў, цяпер проста няма. Вёскі выселеныя, і такім чынам самабытная культура адыйшла. Хаця на сёньняшні дзень у Рэспубліцы Беларусь налічваецца каля 20 тысячаў асобаў, якія называюць сябе стараверамі, зарэгістраваныя 33 суполкі. 

З цягам часу на Гомельшчыне адбываюцца значныя этнічныя і канфесійныя зьмены ў складзе насельніцтва, але грамадзтва ня робіцца больш аднародным, не зьнікае праблема суіснаваньня прастаўнікоў розных культураў і магчымых канфліктаў. 


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Праваабарончага Цэнтру Вясна

 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster