БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук...КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Кнігі...Аўтары..

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 
 Пытаньні талерантнасьці: гісторыя, сучаснасьць, персьпектывы

Пытаньні талерантнасьці: гісторыя, сучаснасьць, персьпектывыГандаль зброяй – злачынны генацыд

Рольф Ліндаль, 
Швецкая арганізацыя Міру і Арбітражу (SPAS) 

Міжнародная персьпектыва 

Ваенная прамысловасьць, якая мае дзяржаўную падтрымку і садзейнічае гандлю зброяй, зьяўляецца прычынай нестабільнасьці, крывавых канфліктаў і войнаў. Нам ўсім вядомыя пакуты ўцекачоў, галеча і парушэньне правоў чалавека. Штогод на ваенныя расходы ў сьвеце ідзе звыш 800 мiльярдаў даляраў. Гэта больш за 130 даляраў на кожнага жыхара планеты. У той самы час каля 30 000 дзяцей паміраюць ад хваробаў, выкліканых галечай. Пры наяўнасьці палітычнай волі гэтых дзяцей можна было б выратаваць. У сьвеце, дзе штогод з прычыны голаду паміраюць мільёны, гандаль зброяй – гэта злачынны маўклівы генацыд, за які нясуць адказнасьць усе дзяржавы-вытворцы, імпарцёры і экспарцёры зброі. Гэта пытаньне прынцыпаў і палітычнага волевыяўленьня. 

Большасьць заможных краінаў сьвету зьяўляюцца пастаўшчыкамі зброі, а бедныя краіны – пакупнікамі. 97 % зброі экспартуецца з заможных краінаў. Сярод бедных краінаў пакупнікамі выступаюць дзьве трэція краінаў. Гэта відаць з графіку, дзе асноўныя экспартныя плыні ідуць з поўначы на поўдзень. Калі дадаць графік канфліктаў, абедзьве схемы практычна цалкам супадуць, бо большасьць канфліктаў на сёньняшні дзень адбываецца ў паўднёвым паўшар’і. 

10 самых буйных пастаўшчыкоў зброі за 1997-2001 гг. (у далярах ЗША па коштах 1990 году. Дадзеныя Гадавой справаздачы Sipri за 2002 год (працэнты акругленыя)). 

1. ЗША 44821 (44%) 
2. Расія 17354 (17%) 
3. Францыя 9808 (10%) 
4. Вялікабрытанія 6699 (7%) 
5. Германія 4821 (5%) 
6. Украіна 2627 (3%) 
7. Нідэрланды 1862 (2%) 
8. Італія 1671 (2%) 
9. Кітай 1555 (2%) 
10. Беларусь 1518 (2%) 

Паказальна, што чатыры дзяржавы з пяці, якія ствараюць Савет Бясьпекі ААН, зьяўляюцца чатырма буйнейшымі пастаўшчыкамі зброі ў сьвеце. Дзяржавы-члены НАТА экспартуюць каля 80 % ад ўсёй колькасьці экспарту зброі, а на долю дзяржаваў-членаў Еўрасаюзу прыходзіцца 30 % ад усяго аб’ёму экспарту. 

10 самых буйных імпарцёраў зброі за 1997-2001 гг. (у далярах ЗША па коштах 1990 году. Дадзеныя Гадавой справаздачы Sipri за 2002 год (працэнты акругленыя)). 

1. Тайвань 11 397 (11%) 
2. Кітай 7117 (7%) 
3. Саудаўская Аравія 6717 (7%) 
4. Турцыя 5028 (5%) 
5. Індыя 4710 (5%) 
6. Грэцыя 4436 (4%) 
7. Паўночная Карэя 3931 (4%) 
8. Егіпет 3250 (3%) 
9. Японія 3203 (3%) 
10. Пакістан 2931 (3%) 

Нягледзячы на тое, што большасьць пастаўшчыкоў зброі, такія, як Швецыя, маюць сур’ёзныя абмежаваньні ў адносінах экспарту ўзбраеньняў, на практыцы гэтыя абмежаваньні не такія суровыя. Некаторыя з гэтых краінаў уцягнутыя ў ваенныя дзеяньні і адносяцца да неспрыльных рэгіёнаў, у іншых ідуць грамадзянскія войны. У большасьці гэтых краінаў правы чалавека не выконваюцца. 

Беларускі прыклад 

Давайце паглядзім на Беларусь як на пастаўшчыка зброі. “Беларусь іграе актыўную ролю ў замацаваньні міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне разьвіцьця эфектыўнага кантролю экспарту і павелічэньні празрыстасьці працэсаў у гэтай галіне”. Гэта цытата з дакладу ўраду Беларусі аб экспарце ўзбраеньняў. Гучыць аптымістычна. 

Але што тоіцца за гэтымі словамі? На практыцы Беларусь зьяўляецца адной з тых краінаў, якія пры дапамозе экспарту зброі падтрымліваюць самых жорсткіх дыктатараў, самыя мілітарызаваныя дзяржавы і краіны, якія найбольш злосным чынам парушаюць правы чалавека. Давайце разгледзім некалькі прыкладаў экспарту ўзбраеньня Беларусьсю за апошні час. Такім чынам, я прывяду параўнаньне з дакладам Міжнароднай Амністыі за 2001 год для таго, каб высьветліць, ці падтрымлівае Беларусь краіны, дзе парушаюцца правы чалавека. 

Экспарт беларускіх узбраенняў у краіны, дзе парушаюцца правы чалавека (У 2001 годзе беларускі экспарт узбраеньня перавысіў 500 мільёнаў даляраў. Крыніца: Польскі цэнтр усходніх даследваньняў). 

Йемен. 9000 аўтаматаў Калашнікава пастаўленыя ў 1995 годзе. Крыніца: Den Daily 16/5 2002 г. 

Амністыя 2001: Стала вядома пра катаваньні і сьмерці тых, хто знаходзіцца за кратамі. Працягвае існаваць практыка цялесных пакараньняў. Па меншай меры, 13 чалавек былі пакараныя сьмерцю і сотні чалавек знаходзяцца ў чаканьні сьмяротнага прысуду на канец 2000 году. 

Уганда купіла ў 1997 годзе ў Беларусі чатыры верталёты МІ-24 на суму 6,5 мільёнаў даляраў. Крыніца: 12 сьнежня 2002 году газета Monitor гораду Кампала надрукавала сакрэтны даклад, у якім рэкамендавана было ўзбудзіць крымінальную справу супраць аднаго з вядучых генералаў Арміі Абароны Народу Уганды (UPDF), малодшага брата прэзідэнта Йоверы Мусевені (Yoweri Museveni). У 1999 годзе ва Уганду было дастаўлена 10 000 адзінак дробнага ўзбраеньня. Крыніца: Den Daily 16/5 2002 г. 

Амністыя 2001: Асноўныя парушэньні правоў чалавека былі зьдзейсьненыя ўзброенымі апазіцыйнымі групоўкамі, якія займаліся забойствамі і выкраданьнем людзей на працягу ўсяго 2000 году. Паведамлялася пра катаваньні і правядзеньні пакараньняў сьмерцю сакрэтнымі службамі без прысудаў. 

Перу. У Беларусі купленыя 18 зьнішчальнікаў МІГ-29 і 15 бамбардзіроўшчыкаў СУ-25 у 1998 годзе. Крыніца: Financial Times, 22 верасьня 2002 году. 

Амністыя 2001: Катаваньні і кепскае абыходжаньне зьяўляюцца паўсюднай зьявай. 

Алжыр. 28 самалётаў МІГ дастаўленыя ў 1999-2001 гадах (транспартаваліся з Расіі праз Беларусь). Крыніца: Гадавая справаздача Sipri 2002 г. 

Амністыя 2001: Больш за 2500 чалавек, уключаючы жанчын і дзяцей, былі забітыя ўзброенымі групоўкамі, якія называлі сябе “Ісламісцкімі групоўкамі”, а таксама сакрэтнымі службамі і ваенізаванымі фармаваньнямі. 

Ангола. 20 бамбардзіроўшчыкаў СУ-25 дастаўленыя ў 2000-2001 гадах. Крыніца: Гадавая справаздача Sipri 2002 г. 

Амністыя 2001: Урадавае войска зьдзяйсьняла грубае парушэньне правоў чалавека, уключаючы забойства мірных грамадзянаў. Урад праводзіў палітыку абмежаваньня свабоды самавыяўленьня. 

Акрамя таго, Беларусь была абвінавачаная ў ваенным супрацоўніцтве з такімі дзяржавамі, як Ірак, Іран і Судан. 

Швецкі прыклад 

Адразу за Беларусьсю – на адзінаццатым месцы – у сьпісе буйнейшых экспарцёраў (згодна справаздачы SIPRI) ідзе Швецыя. У Швецыі добрая рэпутацыя, калі справа тычыцца дэмакратыі і становішча з правамі чалавека ўнутры краіны. Але ці такая ж справа з экспартам узбраеньня? Праўда заключаецца ў тым, што Швецыя таксама падтрымлівае многія тэрарыстычныя рэжымы праз гандаль зброяй. 

“У Швецыі самыя строгія правілы адносна экспарту зброі”. Працяглы час гэта было аксіёмай для Швецыі. Але пасьля таго, як SPAS на працягу 20 гадоў сістэматычна правярала дадзеныя аб экспарце зброі Швецыяй, вынікі аказаліся зусім іншымі. 

Кантрабанда 

У сярэдзіне 80-х SPAS змагла высьветліць, што Швецыя падтрымлівае жорсткія дыктатарскія рэжымы пры дапамозе кантрабанды зброі. У 1984 годзе SPAS атрымала скаргу на швецкага вытворцу ўзбраеньня Bofors. Кампанія паслала так званых Робатаў 70 у Сінгапур, адкуль яны былі нелегальна экспартаваныя ў забароненыя краіны Дубай і Бахрэйн. 

З гэтай інфармацыі пачаўся скандал, зьвязаны з Bofors, які стаў адным з самых буйных скандалаў у гісторыі Швецыі. Вялікая колькасьць журналістаў, палітыкаў і арганізацыяў пачалі расьследваньне кантрабанды зброі. І ў хуткім часе высьветлілася, што кантрабанда была хутчэй правілам, чым выключным выпадкам. 

SPAS высьветліла, што швецкая ваенная тэхніка выкарыстоўвалася двума бакамі ў Ірана-Іракскай вайне. Напрыклад, Bofors адпраўляла выбуховыя рэчывы для 1,3 мільёнаў супрацьпяхотных мінаў праз італьянскую кампанію ў Іракскі Курдыстан. 

Карупцыя 

SPAS таксама высьветліла высокую ступень карумпаванасьці ваеннай прамысловасьці. У 1986 годзе паміж Швецыяй і Індыяй быў заключаны самы буйны кантракт на пастаўку зброі. Швецыя павінна была паставіць у Індыю гаўбіцы. Але ў хуткім часе пасьля падпісаньня кантракту зьявілася інфармацыя пра тое, што Bofors выкарыстала подкуп для заключэньня пагадненьня. Гэта выклікала абурэньне ў Індыі і паклала пачатак расьследваньню аб атрыманьні хабару. Гэтая справа зьяўляецца адной з самых буйных справаў аб карупцыі ў Індыі, і нават сёньня ў індыйскіх газетах можна прачытаць пра скандал з кампаніяй Bofors. Скандал таксама закрануў тых, хто стаяў за заключэньнем пагадненьня, напрыклад, былога прэм’ер-міністра Індыі Раджыва Гандзі. Ён выйграў выбары дзякуючы сваёй праграме барацьбы з карупцыяй. Інфармацыя пра хабары і далучанасьць да справы адносна карупцыі Гандзі стала прычынай таго, што ён прайграў наступныя выбары. Вядома, грамадзяне Індыі былі расчараваныя. Bofors не плаціў хабару са сваёй уласнай кішэні. Яны проста павялічылі кошт кантракту. Такім чынам, у выніку хабар аплочвалі індыйскія падаткаплацельшчыкі. 

Пастаўкі ўзбраеньняў у краіны, якія вядуць ваенныя дзеяньні, а таксама ў дзяржавы, якія парушаюць правы чалавека 

У канцы 90-х былыя дырэктары кампаніі Bofors былі прыцягнутыя да суду за кантрабанду. З таго часу SPAS пачала назіраць за экспартам узбраеньняў, якія зьдзяйсьняў урад. У Швецыі існуе два крытэрыі таго, чаму ўзбраеньне не павінна экспартавацца: краіна-імпарцёр знаходзіцца ў стане вайны альбо груба парушае правы чалавека. І той, і другі крытэрыі былі парушаныя ўрадам. 

У 1995 годзе быў надрукаваны даклад пра тое, што Швецыя экспартавала ўзбраеньні на 33 вайны за перыяд паміж 1980 і 1994 гадамі. З гэтай лічбы 27 войнаў былі спансіраваныя ўрадам. Прывяду два прыклады: 

У 1975 годзе Інданэзія акупавала Усходні Цімор, які ня так даўно вызваліўся з-пад каланіяльнага кантролю. Акупацыя прывяла да генацыду 200 000 чалавек – адна трэць насельніцтва была зьнішчаная. Тры гады аж да 1986 году кампанія Bofors паставіла зброі і рабатызаванай тэхнікі на суму 600 мільёнаў швецкіх кронаў. 

Другім прыкладам можна назваць экспарт у 1983 годзе гранатамётаў Карл Густаў на суму 33 мільёны швецкіх кронаў у Бірму, дзе з 1948 году ішла грамадзянская вайна. 

Хаця крытэрый, зьвязаны з правамі чалавека, зьяўляецца самым істотным у Швецыі, SPAS таксама высьветліла, што ўрад адступае ад сваіх уласных правілаў. У 2001 годзе SPAS надрукавала даклад пра тое, што Швецыя прадавала камплектуючыя да ваеннага ўзбраеньня 10 краінам, у якіх парушэньні правоў чалавека былі распаўсюджанай зьявай. Напрыклад, Швецыя прадавала камплектуючыя такім краінам, як Бразілія, Туніс і Малазія. SPAS таксама высьветліла, што на працягу 90-х Швецыя прадавала ўзбраеньне 14 з 69 краінаў, якія не падпісалі міжнародную канвенцыю пра катаваньні. Сярод іх -- Індыя, Аман і Пакістан. 

Магчымасьці няўрадавых арганізацыяў 

Экспарт узбраеньня і правы чалавека – гэта ўраўненьне, якое немагчыма вырашыць. Немагчыма аб’яднаць намаганьні ў імя міру і разам з тым прадаваць зброю дыктатарам, краінам, якія ваююць і парушаюць правы чалавека. 

Па трагічнай іроніі, самыя буйныя пастаўшчыкі зброі ў сьвеце зьяўляюцца пастаяннымі членамі Савету Бясьпекі ААН і павінныя забясьпечваць мір і бясьпеку. Гэта адзін з самых вялікіх парадоксаў. Як паказала практыка, калі справа тычыцца ўзбраеньня, грошы замяняюць правілы і законы, а міжнародныя пагадненьні ня маюць вялікага значэньня. Ваенная прамысловасьць – гэта сур’ёзная і найбольш карумпаваная галіна эканомікі. 

Але, як паказвае гісторыя, нават такія невялікія няўрадавыя арганізацыі як SPAS, могуць дабіцца сур’ёзных зьменаў. Мы дасягнулі пэўных вынікаў. Вось некалькі міжнародных прыкладаў і прыкладаў са Швецыі. 

Міжнародныя кампаніі 

У пачатку 90-х міжнародная кааліцыя няўрадавых арганізацыяў пачала пасьпяховую кампанію па забароне супрацьпяхотных мінаў, якая ў 1997 годзе завяршылася падпісаньнем міжнароднай канвенцыі. У тым жа 1997 годзе кампанія атрымала Нобелеўскую прэмію. 

У 1998 годзе Еўрапейская кааліцыя няўрадавых арганізацыяў прымусіла ўрады еўрапейскіх краінаў прыняць жорсткі кодэкс паводзінаў у адносінах да перадачы ўзбраеньняў. Гэты кодэкс паводзінаў садзейнічаў павышэньню празрыстасьці гэтай сферы ў краінах-членах Еўрасаюзу і краінах-кандыдатах ў члены ЕС. 

Кампанія за кантролем дробнага ўзбраеньня пад назвай Internacional Action Network on Small Arms, IANSA пачалася ў 1998 годзе і завяршылася ў 2001 правядзеньнем канферэнцыі пад эгідай ААН, на якой быў прыняты план дзеяньняў па кантролі над распаўсюджаньнем узбраеньня. 

Мы змаглі ўпэўніцца, што прагрэсіўна настроеныя ўрады змогуць дапамагчы ў барацьбе супраць распаўсюджаньня ўзбраеньняў. Канадзкі ўрад узначаліў гэты сьпіс. Еўрасаюз зьяўляецца адным з самых прагрэсіўных удзельнікаў перамоваў ААН па ажыцьцяўленьні плану дзеяньняў па кантролі над дробным узбраеньнем. 

Намаганьні, прыкладзеныя асобнымі грамадзянамі і ўстановамі, таксама могуць зьмяніць становішча ў краіне і пашырыць межы кантролю над узбраеньнямі, як гэта адбылося ў Беларусі. У кастрычніку 2002 году Беларусь упершыню прадставіла гадавы даклад ураду адносна экспарту ўзбраеньня. І хаця ў гэтым невялікім дакладзе не прысутнічаюць канкрэтныя лічбы, гэта ўсё ж першы і доўгачаканы крок наперад. 

Кампаніі ў Швецыі 

У Швецыі таксама ёсьць свае посьпехі. 

• Кампанія SPAS па выяўленьні кантрабанды ўзбраеньня прымусіла ўрад – мы першая такая краіна ў Еўропе – прадставіць у 1985 годзе гадавы ўрадавы даклад адносна экспарту ўзбраеньня са Швецыі. 

• Кампанія SPAS прывяла да стварэньня ў 1985 годзе парламенцкага савету, які мае права на дэталёвае азнаямленьне з усімі дамовамі па пастаўцы ўзбраеньня са Швецыі. 

• Кампанія SPAS дапамагла ліквідаваць такую зьяву, як кантрабанда ўзбраеньня, што азначае зьмяншэньне экспарту ўзбраеньня на 30 %. 

• Кампанія SPAS прывяла да таго, што Швецыя стала краінай з самымі жорсткімі правіламі кантролю над экспартам узбраеньня. 

Аднак я не магу сказаць, што кампанія SPAS зрабіла дастатковы ўнёсак для поўнага спыненьня экспарту ўзбраеньня. Але важна адзначыць, што нашая кампанія, магчыма, устрымала ўлады ад выдачы ліцэнзіяў відавочным парушальнікам правоў чалавека і ў пэўнай ступені зьнізіла экспарт узбраеньня суседніх краінаў. 

Мы ганарымся, прыводзячы гэтыя прыклады са Швецыі і іншых краінаў. Гэтыя перамогі натхняюць нас – і мы спадзяемся, што і астатніх – на працяг нашай справы ў імя міру і дэмаратыі. 


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Праваабарончага Цэнтру Вясна

 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster