|
| |
|
Ці можна
даверыцца ARCHE?..
Пасылаю ў
падарунак сябрам сайту litara.net гэтую
перадрукоўку з часопіса ARCHE, № 4, 1999, ( з
дадаткам нямецкіх тэкстаў) сваіх
перакладаў, падпісаных псэўданімам –
Дзядзька Васіль. Псэўданім аўтара, як
вядома, складае рэдакцыйную таямніцу,
якую рэдакцыя нават на дыбе не павінна
раскрываць, хіба што толькі па
пастанове суду ці з санкцыі пракурора ў
выпадку падазрэньня ў крымінале. Ня
ведаю, на якіх дыбах дапытвалі рэдакцыю,
толькі ж на чацьвёртай бачыне вокладкі
быў зьмешчаны рэклямны тэкст: “…хуліганскія
санэты Бэртальта Брэхта ў перакладзе
Васіля Сёмухі”. От табе й маеш, от табе
й таямніца! Ня дзіва, што на форуме-абмеркаваньні
перакладу твора Марты Піньскай,
падпісанага Дзядзькам жа Васілём,
фігураваў у якасьці перакладчыка
Васіль Сёмуха. А нават і папрок anny: ”Не
разумею Сёмуху, як можна перакладаць
Біблію і гэную парнуху.”
Публічнае
службовае расьсьледаваньне,
натуральна, зладзіла рэдакцыя ARCHE. Ну, і
што ж вы расьсьледавалі? Толькі тое, што
Біблію пераклаў Сёмуха… Астатняга ж я
вам і на дыбе не скажу…
Дарагая anna, зразумейце: 1. перакладаць
трэба сумленна; 2. не ўсё тое ёсьць
парнуха, што на першы погляд цнатліваму
воку парнухай здаецца.
Патлумачу
іншым прыкладам, калі ўжо твор Марты
Піньскай не прымусіў задумацца.
Бэртальт Брэхт – “хуліганскія”
Санэты. Я перакананы, што рэдакцыя ARCHE ў
санэтах толькі хуліганства і вычытала,
як, зрэшты, і большасьць такой рэклямай
зарыентаваных чытачоў часопіса. Бо
толькі два паэты – Ул. Някляеў і Л.
Дранько-Майсюк -- пасьля публікацыі іх
патэлефанавалі мне з Варшавы, дзе яны ў
той час былі, і павіншавалі – не за “хуліганства”
Брэхта, а за пераклад бліскучай
алегорыі бліскучага нямецкага паэта.
Бо і ці ж сам я перакладаў бы
хуліганства!
“Узлёт
Артура Уі…” тысячу разоў патлумачаны
і ператлумачаны, павінен быў бы
навесьці на думку, што Брэхт глупствам
не займаўся нават у “хуліганскіх”
Санэтах, напісаных ім пасьля вайны,
пасьля краху Артура Уі, калі перад
паэтам стаяла пытаньне: як Гітлеру
ўдалося ашукаць нямецкі народ, як яму
ўдалося спакусіць і згвалціць яго, а
перад перакладчыкам стаяла яшчэ і
пытаньне – як духапаклонцам Гітлера
нават нашым часам удаецца тое ж самае. У
першых двух санэтах-мэтафарах – адказ
на гэтыя пытаньні. Трэці санэт –
гармонія ўзаемачыннасці народу (
электарату!-- так бы мовіць) і ўлады, на
жаль, і ў час Брэхта, і ў наш з вамі час –
мэта не дасяжная. Перачытайце санэты,
перачытайце Марту, падумайце пра нас з
вамі…
Дзядзька
Васіль
P. S.:
Дарагая anna, -- “…яго левая пад маёй
галавою, а правай рукою мяне абдымае”
– гэтая клясычная канфігурацыя, якая
на сучаснай мове, здаецца, называецца –
“гарызантальнае каханне бутэрбродам”,
перакладзена з тэксту самай паэтычнай,
самай сьветлай кнігі “Бібліі”, з “Найвышэйшай
песьні Саламонавай” (2:6) усё тым жа
Сёмухам, якога Вы так і не хочаце
зразумець.
PP. S.: Пасылаю вам гэтае прывітаньне
праз Kamunikat, а не праз litara.net, бо вы
настолькі дэмакратычны сайт, што ў вас
мусова рэгістравацца трэба, каб слова ў
прастаце сказаць, бо вы таксама
псэўданімы ўсіх сваіх сяброў
парасшыфроўвалі, і таму баюся ў сябры
да вас навязвацца, вальнамысьнічкі вы
мае...
Дз. В-ль |
|
Бэртальт
Брэхт
Пра
спакушэньне анёлаў
Анёла альбо не чапай,
альбо лапай хутчэй,
З налёту ў пад’езд валачы і лезь пад
хітон,
Заткні яму рот языком, пакуль не
ачухаўся ён,
І ўвінчвай, шуруй, а як з лытак яму
пацячэ,
Рачком да сьцяны прыхілі, задзяры
фартушок
І, як з горла ягонага вырвецца здушаны
стогн,
Трымай яго моцна і двойчы яму запістонь,
Ня даўшы экстазу ператварыцца ў шок.
Хай юрзае дупкаю спраўна, анёлу скажы,
Яечкі табе хай пальцамі перабірае,
І толькі калі між зямлёй і раем ён
залунае,
Бясстрашна валі дагары і ад шчырай душы
Пярдоль яго ў душу, ды толькі, калі
затрапеча,
У твар не глядзі і крыл не зламай,
чалавеча.
Саўна і спалука
Сьпярша ў нас ябуцца, а
лазьню прымаюць пасьля.
Чакаеш, калі над балейкай нагнецца, і
вось
Любуешся голенькім задам, і лёгенька
коўзь!--
Па ляшачках, як бы жартуючы,
ненаўмысьля,
Трымаеш яе ў пазыцыі, потым здабычай
Хай будзе ёй гер: хай сама на яго
садзіцца.
Калі ж ёй прысьпічыць спачатку
падмыцца,
Уваж,-- хай, як вучыць нас продкавы
звычай,
Паслужыцца ў ваньне. Хай кіпнем ліне на
каменьне,
Клубамі ў шыпеньні каб пара ўвышкі
ўзьляцела,
Адхвошча пяшчотна цябе бярозавым
вецьцем,
Бальзам уліе ў душу, і на гэтым сьвеце
Адкрыецца рай, і прыме твой дух
асьвяжэньне,
І прыйдзе чысьцец, і змые аб’ёбіны зь
цела.
Спанатры
каханьня
Ня так яно, каб
асалодай зноў
Не спакушаўся наш юрлівец гер,
Ён паўстае і свой сьвяты намер
Увасабляе ў вобраз вабных сноў.
О, гэты лёгкі цік твайго задка,
Даўно чаканы знак, -- хітруе плоць!
Раскоша той, якую самахоць
Удабралашчыць надзіцца рука .
Развод каленцаў! О яна -- спалучка!
І дрогкасьць -- знак, што мускулу пара
Спатоліць юр зноў прагнага нутра!
О кволы выгін! Лена гладзіць ручка,
З усьмешкаю!..
О еднасьць нашых цел!--
Тым лепшая, чым лучыш нас часьцей!
Ёган
Вольфганг Гётэ
ХХІІІ
Вось запаведнік
чароўны, я кветак любові чакаю,
Музы дагледзелі сад, мудра пасеялі тут.
Я ж чаранок пладаносны, ствол залаты
існаваньня
Радасна сам пасадзіў, шчасьця чакаю
цяпер.
Службу нясі, мой прыапе*! Чаго мне
баяцца дарэмна
Злодзеяў! Сей і зрывай кветкі цудоўных
уцех.
Толькі ханжоў ня пускай, зласьлівых і
кволых няздольцаў;
Прыйдзе каторы, зірне ў засень любві,
аплюе
Чыстай прыроды дарункі -- сьмела кладзі
на яго
Сьцёгнаў праведны гнеў -- кроўю наліты
ражон!
Пераклаў з
нямецкай мовы
Дзядзька Васіль.
|
Bertolt Brecht
Über die Verführung
von Engeln
Engel verführt man gar nicht oder
schnell.
Verzieh ihn einfach in den Hauseingang,
Steck ihm die Zunge in den Mund und lang
Ihm untern Rock, bis er sich naß macht, stell
Ihn das Gesicht zur Wand, heb ihm den Rock
Und fick ihn. Stöhnt er irgendwie beklommen,
Dann halt ihn fest und laß ihn zweimal kommen,
Sonst hat er dir am Ende einen Schock.
Ermahn ihn, daß er gut den Hintern schwenkt,
Heiß ihn dir ruhig an die Hoden fassen,
Sag ihm, er darf sich furchtlos fallen lassen,
Dieweil er zwischen Erd ind Himmel hängt --
Doch schau ihm nicht beim Ficken ins Gesicht
Und seine Flügel, Mensch, zerdrück sie nicht.
Sauna und Beischlaf
Am besten fickt man erst und badet dann.
Du wartest, bis sie sich zum Eimer bückt,
Besiehst den nackten Hintern, leicht entzückt,
Und langst sie durch die Schenkel spielend an.
Du hältst sie in der Stellung, jedoch später
Sei’s ihr erlaubt, sich auf den Schwanz zu setzen.
Wünscht sie, die Fotze aufwärts sich zu netzen,
Dann freilich, nach der Sitte unsrer Väter
Dient sie beim Bad. Sie macht die Ziegel zischen
Im schnellen Guß (das Wasser hat zu kochen)
Und peitscht dich rot mit zarten Birkenreisern
Und so, allmählich, in dem immer heisern
Balsamischen Dampf läßt du dich ganz erfrischen
Und schwitzt dir das Geficke aus den Knöchern.
Liebesgewohnheiten
Es ist nich so, daß der Genuß
nur bleibt.
Oftmals verführt, steigt er noch oftmals an,
Das noch einmal zu tun, was wir schon oft getan
Das ist es, was uns so zusammentreibt.
Dies kleine Zucken deines Hintern, längst
Erwartet schon! Oh, deines Fleisches List!
Dies angenehme, was das Zweite ist,
Wonach du mit erstickter Stimme drängst!
Dies Aufgehn deiner Knie! Dies Sich-Begattenlassen!
Dies Zittern dann, durch das mein Fleisch erfährt,
Daß kaum gestillte Lust dir wiederkehrt!
Dies faule Drehn! Dies lässig nach mir fassen,
Wenn du schon lächelst!
Ach, so oft man’s tut:
Wär’s nicht schon oft getan, wär’s nicht so gut!
Johann Wolfgang
Goethe
XXIII
Hier ist mein Garten bestellt, hier wart
ich die Blumen der Liebe,
wie sie die Muse gewählt, weislich in Beete verteilt.
Früchtenbringenden Zweig, die goldenen Früchte des Lebens,
glücklich pflanzt ich sie an, warte mit Freuden sie nun.
Stehe du hier an der Seite, Priap! ich habe von Dieben
nichts zu befürchten, und frei pflück und genieße, wer
mag.
Nur bemerke die Heuchler, entnervte, verschämte Verbrecher;
nahet sich einer und blinzt über den zierlichen Raum,
ekelt an Früchten der reinen Natur, so straf ihn von hinten
mit dem Pfahle, der dir rot von den Hüften entspringt. |
|
PS: Я
мерыўся надрукаваць гэтыя
сьціпленькія пераклады ў “жаночым “
нумары ARCHE, каб неяк усё-такі дагадзіць
ня толькі жаночай палавіне ды каб ня
зводзіць усе праблемы фэмінізму адно
да барацьбы за роўныя выбарчыя правы
мужчын і жанчын у праклятым
капіталістычным сьвеце. Але Андрэй**
вазьмі ды скажы мне, што як што яно
Брэхт быў камуністам, дык сьлед
публікаваць пераклады зь ягонай паэзіі
пад рубрыкай “Паталёгія”. Ну, чаму як
камуніст, дык адразу ўжо і паталёгія?
Былі ж у партыі і нармальныя. Гэта, мой
пане, -- паталягічны антыкамунізм! --
мушу вам далажыць.
Я прачытаў
шмат цікавых кніжак пра Брэхта, і ў
ніводнай ані згадкі пра тое, каб
камуніст Брэхт калі-небудзь на
парткомах выступаў па заявах пакінутых
камуністамі жонак альбо палюбоўніц. Не
заўважана за ім такая паталёгія.
Хадзілі, праўда, чуткі, што сам ён не
заўсёды быў верны актрысе брэхтаўскага
тэатра Гэлене Вайгель, але ж тая
Вайгель, няма чаго й казаць, сама ніколі
на Брэхта ніякіх набрэхаў ня ўзводзіла.
Дык за што ж тады -- у “Паталёгію”? Ужо
ці не за анёлаў часам? Калі спадар
Андрэй думае, што бясплоцкія, бясполыя
стварэньні, якімі Бог учыніў анёлаў,
няпрыдатныя на каханьне, дык гэта ў яго
ад паталягічнай неабазнанасьці ў
формах, фігурах, пазітурах,
канфігурацыях і, зрэшты, у анёльскіх
упадабаньнях што да каханьня. А
камуніст Брэхт -- усё гэта ведаў і ў
санэце сваім ня толькі сузіральна
апісаў магчымыя прыёмы і пасажы, але ж і
даў чытачам практычныя парады і
засцеражэньні, плаўна пераходзячы ад
духоўнага (анёлы) да матэрыяльнага (людзі)--
у наступных санэтах.
Абсурдная
пазыцыя спадара дырэктара
справакавала мяне зьвярнуцца да
высокай клясыкі: дзе-дзе, а ў клясыцы зь
яе гекзамэтрамі, пэнтамэтрамі ды
цэзурамі ёсьць высачэзныя ўзоры чыстай
лірыкі і таго, што тагачасьнікі лірыкай
ня лічылі. Вось, напрыклад, сябар
беспартыйнага Гётэ гер Гердэр называў
21-ю, 22-ю, 23-ю і 24-ю рымскія элегіі Гётэ -- “блядзкай
паэзіяй” (Hurenpoesie,-- каб вы ўжо ведалі!),
не хацеў і ня раіў іх друкаваць. І ў
многіх выданьнях немцы абдзялялі іх
увагай альбо ж друкавалі ў дадатках
драбнюсенькімі літаркамі. Нават
расейцы пераклалі толькі 20 штук, а
чатыры апошнія апусьцілі, відаць, з
пачцівасьці да цнотаў гера Гердэра ды
да свайго імперска-шавіністычна-парткомаўскага
дэвоцтва, каб не раздурваць нацменаў
лішняй свабодай слова і разбэшчанасьцю
нораваў. Але хто, дзе і калі сказаў, што
блядзтва -- гэта мусова паталёгія! Калі
яно так -- дык усе мы, людзі, можа за
выключэньнем імпатэнтаў, -- паталягічна
хворыя. А Гётэ, вялікі мысьляр і паэт,
нават у свае 80 гадоў ня толькі сьцішкі
пісаў і пісаў! Гэты вялікі маг -- мог! Не
пералічыць усіх музаў, якіх ён за свой
век пераюрзаў. Усе гэтыя Лоты, Шарлоты,
Бэціны, Хрысціны...-- з усімі імі Ёган
ладзіў і кахаўся бяз усіх гэтых вашых
фэмінізмаў, суфражызмаў і жаночых
пытаньняў!
Вялікі
подзьвіг Гётэ -- варты “жаночага”
нумара ARCHE!
А Вы, спадару
дырэктар, яго ў “Паталёгію”!...
“Ах, Кафка,
Кафка, -- зь Нёмана вецер, са сракі дым! --
сказаў бы на такую цнатлівасьць Уладзя
Караткевіч. Паталёгія -- гэта калі
хвароба, гэта калі нават прафэсар
велькіх букваў Падлюжны*** ня можа
сказаць, як правільна пісаць па-беларуску
сакавітае “Насьсьсяру!” -- з двума “сы”
ці як у “СССР” -- з трыма, ужо ня кажучы
пра мяккія знакі. А высокая праўда Гётэ
і Брэхта яна праз усякія рубрыкі
праўдай жа напаверх прадзярэцца! Што ж
да якасьці перакладу, дык тут магчымыя
розныя стылёвыя пахібкі і, мабыць, ці не
пра перакладчыкаў сказаў польскі
дасьціпнік Лец (цытую ў арыгінале): “Nie
każdemu gównu jest danem być na starość
cennym guanem”.
Дз. В-ль
* Гэта той
самы гер, толькі міталягічны.
**Андрэй -- спадар дырэктар ARCHE Андрэй
Дынько.
*** Усякае падабенства магчымых
прозьвішчаў з гэтым, выдуманым, -- чыста
выпадковае -- (Дз. В-ль). |
|