У СЭРЦЫ ГІБЭРНІЙСКАЙ МЭТРАПОЛІІ
ПЕРАД КАЛЁНАЮ НЭЛЬСАНА ТРАМВАІ
ЗАПАВОЛЬ-валі, мянялі каляіны, перастаўлялі дугу, вырушалі на Блэкрок,
Кінгстаўн і Долкі, Клонскі, Рэтгар і Тэрэнюр, Палмэрстан Парк і Верхні
Рэтмайнс, Сэндымаўнт Грын, Рэтмайнс, Рынгсэнд і Сэн-дымаўнт Таўэр, Хэралдс
Крос. Сіпаты кіраўнік руху Аб’яднанай Дублінскай Трамвайнай Суполкі адгарлапаніваў
іх:
— Рэтгар і Тэрэнюр!
— Давай, Сэндымаўнт Грын!
Раўнабежна справа й зьлева, ляскаючы й
пазвоньваючы, двухпавярховы й аднапавярховы рушылі з канцавых прыпын-каў,
павярнулі на выязную каляіну, раўнабежна пасунулі.
— Паехаў, Палмэрстан Парк!
НОСЬБІТ КАРОНЫ
Пад портыкам галоўнае пошты чысьцільнікі
абутку закліка-лі й ваксавалі. Расстаўленыя на Норт-Прынс-стрыт паштовыя карэты
Ягонае Вялікасьці, пазначаныя на бакох каралеўскімі ініцыяламі E. R., прымалі з шумам кіданыя мяшкі зь лістамі, па-штоўкамі,
лістоўкамі, пасылкамі, заказнымі й звычайнымі, на адрасы мясцовыя,
правінцыйныя, брытанскія й заморскія.
ДЖЭНТЛЬМЭНЫ З ПРЭСЫ
Грузчыкі ў грубых ботах выкочвалі з
глухім грукатам бочкі са складаў на Прынс-стрыт і загружалі іх на броварны
фургон. На броварны фургон загружаліся з глухім грукатам бочкі, выко-чваныя
грузчыкамі ў грубых ботах са складаў на Прынс-стрыт.
— Вось яна дзе, — сказаў Рэд Мары. — Аляксандар Клютч.
— Вы гэта выражце, добра? — сказаў містэр
Блюм, — а я вазьму з сабою ў рэдакцыю ”Тэлеграфу”.
Дзьверы кабінэту Ратлэджа зноўку
рыпнулі. Дэйві Стывэнс, драбнюта ў шырачэзным плашчы, у маленькім мяккім
капялю-шыку, што каранаваў ягоныя кучары, выйшаў са скруткам папераў пад
плашчом, каралеўскі пасланец.
Доўгія нажніцы Рэда Мары чатырма роўнымі
заедамі выра-залі абвестку з газэты. Нажніцы й клей.
— Я зараз зайду ў друкарню, — сказаў
містэр Блюм, беручы выразаны квадрацік.
— Вядома, калі ён хоча зацемку, — сказаў
Рэд Мэры сур’ё-зна, зь пяром за вухам, — мы можам гэта зрабіць.
— Ясна, — кіўнуў галавою містэр Блюм. —
Я гэта ўб’ю яму ў галаву.
Мы.
УІЛЬЯМ БРАЙДЭН, ЭСКВАЙР,
ОКЛЭНДС, СЭНДЫМАЎНТ
Рэд Мары крануў рукаў містэра Блюма
сваімі нажніцамі й шапнуў:
— Брайдэн.
Містэр Блюм адвярнуўся і ўбачыў, як
прыдзьвернік у ліўрэі прыўзьняў сваю шапку з надпісам перад велічнай фігурай,
якая рушыла між шчытоў ”Уіклі Фрымэн энд Нэшнл Прэс” ды ”Фры-мэнс Джорнэл энд
Нэшнл Прэс”. Глухі грукат бочак Гінэса. Яна велічна паднялася па сходах,
парасонам вызначаючы сабе кіру-нак, з абрамленым барадою важным абліччам.
Сьпіна ў тонкім сукне падымалася з кожнай прыступкай вышэй: сьпіна. У яго ўсе
мазгі ў карку, як кажа Дэдал. Складкі мяса абвісаюць ззаду. Тлустыя складкі шыі,
тлушч, шыя, тлушч, шыя.
— Вам не здаецца, што ягоны твар
нагадвае Нашага Збаў-цу? — шапнуў Рэд Мары.
Дзьверы кабінэту Ратлэджа шапнулі:
іі-крыы. Заўсёды ста-вяць адны дзьверы насупроць іншых каб пройма. Уваход.
Вы-хад.
Наш Збаўца: абрамлены барадой авал
твару: гутарка ў сутоньні, Марта, Марыя. Ведзены парасонам-мячом да рампы:
тэнар Марыё.
— Або Марыё, — сказаў містэр Блюм.
— Так, — пагадзіўся Рэд Мэры. — Але й
казалі, што Марыё — рыхтык партрэт Збаўцы.
Ісус Марыё з падружаванымі шчокамі,
камізэлька й цыбатыя ногі. З рукою на сэрцы. У ”Марце”.
Вярні—іся, мая страта,
Вярні—іся, дарагая.
ПОСАХ І ПЯРО
— Ягоная міласьць двойчы званілі сёньня
зранку, — пачціва сказаў Рэд Мары.
Яны глядзелі, як зьнікаюць з вачэй
калені, лыткі, чаравікі. Шыя.
Ушмыгнуў разносчык тэлеграмаў, кінуў
пакет на прылавак і вышмыгнуў, выкрыкнуўшы адно слова:
— ”Фрымэн”!
Містэр Блюм нясьпешліва сказаў:
— Што ж, ён сапраўды адзін з нашых збаўцаў.
Лагодная ўсьмешка спадарожнічала яму,
калі ён падымаў вечка прылаўка й калі выходзіў бочнымі дзьвярыма ды йшоў цёмнай
і цёплай лесьвічкай і праходам, ступаючы па хісткіх масьнічынах. Але ці ён
збавіць наклад газеты? Стукатаньне, сту-катаньне.
Ён піхнуў створкі зашклёных дзьвярэй і
ўвайшоў, перасту-паючы цераз горбу абгортачнай паперы. Вулачкай між
ляска-тлівымі машынамі ён прайшоў да адгароджанага пісьмовага століка Нанэці.
З ГЛЫБОКІМ СМУТКАМ ПАВЕДАМЛЯЕМ АБ СКОНЕ
ВЫСОКАПАВАЖАНАГА ДУБЛІНСКАГА ГРАМАДЗЯНІНА
Хайнс таксама тут: занатоўка аб
паховінах, мабыць. Стука-тлівы стук.
Сёньня раніцай астанкі супачылага
містэра Патрыка Дыгна-ма. Машыны. Зьмелюць чалавека на атамы калі трапіць туды.
Кіруюць сёньняшнім сьветам. І ягоная машынэрыя таксама шпарыць. Як гэтыя калі
выйдуць з-пад рук: зашумуюць. Разьня-суць, паразьдзіраюць. А той стары шэры
пацук ірвецца каб пра-лезьці ў сярэдзіну.
ЯК ВЫДАЕЦЦА ВЯЛІКАЯ ШТОДЗЁННАЯ ГАЗЭТА
Містэр Блюм прыпыніўся за плячыма сухарлявага
кіраўніка, любуючыся глянцаватай прычоскай.
Дзіўна, ён ніколі ня бачыў свае
сапраўднае айчыны. Мая айчына Ірляндыя. Выбраны ад каледжу Грын. Цягнуў сваё
ця-гло што было моцы. Тыднёвік купляюць якраз для абвестак і ўсялякіх пабочных
драбніцаў, а не для тухлых навінаў з ура-давага бюлетэню. Каралева Анна
памерла. Апублікаванае ўла-дамі ў тысяча каторымсьці годзе. Маёнтак знаходзіцца
ў акрузе Роўзналіс, баронія Тынахінч. Усім зацікаўленым згодна з уста-вай
даводзім да ведама лік мулаў і коней, прададзеных на экспарт у Баліне.
Занатоўкі з прыроды. Карыкатуры. Штоты-днёвы аповед Філа Блэйка з сэрыі пра
быка й Пэта. Бачынка дзядзькі Тобі для малечы. Запытаньні вясковага боўдзілы.
Шаноўны Спадару Рэдактару, якое найлепшае лякарства на ўздуцьцё? У гэтым
аддзеле й я хацеў бы. Сам навучысься шмат, калі вучыш іншых. Сьвецкая хроніка
НПЛ. Наогул пра людзей. Наогул прыемная лухта. Зграбныя купальніцы на залатым
пля-жы. Найбольшы на сьвеце балён. Супольная вясельная ўрачы-стасьць дзьвюх
сёстраў. Два жаніхі глядзяць на сябе й рагочуць. Купрані, друкар, таксама.
Больш ірляндзкі чымсьці самі ір-ляндцы.
Машыны ляскалі ў рытме тры-чатыры.
Стук-стук-стук. А калі раптам у яго паралюш і ніхто ня ведае як іх спыніць,
тады яны ляскалі б і ляскалі б, друкавалі б і друкавалі б, узад і ўперад.
Атрымалася б чортава каша. Тут трэба спакойная галава.
— Давайце ўсадзім гэта ў вячэрняе
выданьне, спадар райца, — сказаў Хайнс.
Неўзабаве пачне яго называць спадар
лорд-мэр. Кажуць, ні-быта яго падтрымлівае Доўгі Джон.
Кіраўнік, не адказаўшы, накрэмзаў
друкаваць у куточку лі-стка й кіўнуў на наборшчыка. Моўчкі перадаў лісток за
бру-дную шкляную перагародку.
— У парадку, дзякую, — сказаў Хайнс і адвярнуўся йсьці.
Яго перапыніў містэр Блюм.
— Калі хочаце ўзяць грошы, дык касір
якраз зьбіраецца на абед, — сказаў ён, паказваючы вялікім пальцам за сябе.
— А вы ўжо? — спытаўся Хайнс.
— Мгм, — хмыкнуў містэр Блюм. — Калі вы
хутка, дык яшчэ яго засьпееце.
— Дзякую, стары, — сказаў Хайнс. — Я
таксама яго тра-сяну.
Ён шпарка засьпяшаўся ў рэдакцыю ”Фрыманс Джорнэл”.
Тры шылінгі я яму пазычыў у Мара. Тры тыдні. Трэці намёк.
НАЗІРАЕМ, ЯК ПРАЦУЕ РЭКЛЯМНЫ АГЭНТ
Містэр Блюм паклаў сваю выразку на столік містэра Нанэці.
—
Прабачце, спадар райца, — сказаў ён. —
Вось гэтая абве-стка, прыгадваеце, для Клютча.
Містэр Нанэці паўзіраўся на выразку й кіўнуў.
— Ён хоча, каб паказалася ў ліпені, — сказаў містэр Блюм.
Ня чуе. Нанан. Сталёвыя нэрвы.
Аловак кіраўніка павіс над выразкай.
— Пачакайце, — сказаў містэр Блюм. — Ён
хоча крыху зьмяніць. Клютч, бачыце. Ён хоча два ключы зьверху.
Пякельны грукат тут. Можа ён разумее што я.
Кіраўнік павярнуўся, гатовы цярпліва
выслухаць, і, адста-віўшы локаць, пачаў нясьпешна чухацца пад пахай свайго
альпакавага пінжака.
— Вось так, — сказаў містэр Блюм,
скрыжаваўшы ўказаль-ныя пальцы зьверху.
Няхай да яго найперш дойдзе.
Містэр Блюм, паглядзеўшы скоса ўверх ад
учыненага ім крыжа, убачыў зямлісты твар кіраўніка, здаецца, у яго лёгкая
жаўтуха, а за ім паслухмяныя шпулі, якія паглыналі бясконцыя стужкі паперы.
Лясь. Лясь. Мілі паперы яшчэ не намотаныя. Што зь ёю будзе потым? О, абгартаць
мяса, пакункі: можна ска-рыстаць на тысячу розных спосабаў.
Спрытна ўстаўляючы словы ў перапынкі між
ляскатам, ён пачаў хутка маляваць на падрапаным стале.
ДОМ КЛЮ(Т)ЧОЎ
— Вось так, бачыце. Тут два скрыжаваныя
ключы. І кола. Потым імя й прозьвішча, Аляксандар Клютч, гандаль гарбатай і
алькагольнымі напоямі. І ўсё іншае.
Ягонай справы лепш яго не вучы.
— Вы самі ведаеце, спадар райца, што яму
трэба. І потым зьверху наўкола ўразьбіўку: дом ключоў. Разумееце? Як вы
мяр-куеце, гэта добрая думка?
Кіраўнік апусьціў руку ніжэй і спакойна
чухаўся каля спо-дніх рэбраў.
— Сутнасьць думкі, — тлумачыў містэр
Блюм, — гэта дом ключоў. Вы ж ведаеце, спадар райца, парлямант вострава Мэн.
Лёгкі намёк на самакіраваньне. Турысты, ведаеце, з вострава Мэн. Адразу
кідаецца ў вочы, разумееце. Можаце так зрабіць?
Можа запытацца ў яго як вымаўляецца тое voglio. Ну але калі б ён ня ведаў то яму зрабілася б няёмка.
Лепш не.
— Гэта мы можам, — сказаў кіраўнік. — Вы маеце малюнак?
— Я магу дастаць, — сказаў містэр Блюм.
— Ён быў ужо ў газэце ў Кілкэні. У яго й там крама. Зараз зьбегаю й папрашу ў
яго. Так што вы можаце гэта зрабіць, і яшчэ кароткую зацемку, каб прыцягнуць
увагу. Ведаеце, як заўсёды. Ліцэнзія на гандаль, высокая якасьць. Здаўна
адчувалася патрэба. І таму падобнае.
Кіраўнік хвілю
падумаў.
— Гэта мы можам, — сказаў ён. — Але хай
ён дасьць заказ на тры месяцы.
Наборшчык прынёс яму вільготную гранку.
Ён моўчкі пачаў рабіць карэктуру. Містэр Блюм стаяў побач, слухаючы гучнае
пульсаваньне крывашыпаў і спаглядаючы на наборшчыкаў, маўкліва пахіленых над
сваімі касамі.
ПАВОДЛЕ ПРАВАПІСУ
Павінен усё дакладна ведаць як пішацца.
Карэктарская ліха-манка. Ранкам Марцін Канінгам забыўся нам даць сваю
права-пісную галаваломку. Забаўна бачыць зь нічым не параўнаная не асобна
здаецца? зьбянтэжанасьць разносчыка эс чэ перад рас-плюшчанай тут эш чэ грушай
з блізкага складу на кладах. Ці ж не бязглузьдзіца? Клады, безумоўна,
устаўленыя тут для складу.
Мне трэба было сказаць, калі ён насоўваў
свой цыліндар. Дзякую. Трэба было сказаць наконт старога капелюша ці не-шта
падобнае. Не ж, трэба было сказаць. Выглядае амаль як новы. І тады пабачыць
ягоны фізыяном.
Шух. Сподні талер найбліжэйшай машыны
выштурхнуў упе-рад дошку зь першай шух партыяй сфальцаванай паперы. Шух. Амаль
як жывая шухае каб зьвярнулі ўвагу. З усяе сілы ста-раецца прамовіць. Тыя
дзьверы таксама іі-крыы рыпнулі, упро-шваючы, каб зачынілі. Усё прамаўляе на
свой спосаб. Шух.
ВЫСОКІ ДУХОЎНІК У РОЛІ КАРЭСПАНДЭНТА
Неспадзявана кіраўнік аддаў гранку назад, са словамі:
— Пачакай. А дзе ліст архіяпіскапа? Яго
трэба перадру-каваць у ”Тэлеграфе”. Дзе той як яго?
Ён акінуў паглядам свае шумныя, але
няздольныя адказваць, машыны.
— Монкс, сэр? — спытаўся голас са словагісэрні.
— Але. Дзе Монкс?
— Монкс!
Містэр Блюм узяў сваю выразку. Пара йсьці.
— Дык я прынясу малюнак, містэр Нанэці,
— сказаў ён, — і я ўпэўнены, што дасьцё яго на відным месцы.
Заказ на тры месяцы. Найперш трэба
дыхнуць сьвежым па-ветрам. Але паспрабаваць можна. Удзяўбці пра жнівень:
знака-мітая думка: месяц выстаўкі коней. Болсбрыдж. Турысты па-зьяжджаюцца на
выстаўку.
МАЙСТАР ДЗЁННАЙ ЗЬМЕНЫ
Ён прайшоў праз наборны цэх, мінаючы
згорбленага старэ-чу ў фартуху й акулярах. Стары Монкс, майстар дзённай
зьме-ны. Куча рознае дзівоты прайшла яму цераз рукі на ягонай часіне:
нэкралёгі, карчомныя абвесткі, прамовы, разводныя справы, знайшлі тапельца. Ужо
дажывае свой век. Непітушчы, сур’ёзны чалавек, і з ладным рахункам у банку, як думаю.
Жонка неблагая кухарка й прачка. Дачка шые ў кравецкай май-стэрні. Яніна
працавітая дзяўчына, аніякіх капрызаў.
І БЫЛО СЬВЯТА ПАСХІ
Ён спыніўся паназіраць, як наборшчык
спрытна вярстае тэкст. Найперш чытае яго адзаду. Як хутка ўпраўляецца. Тут
патрэбна спрактыкаванасьць. мангыД кыртаП. Бедны татка чытае мне сваю Хагаду
справа налева, водзіць пальцам па радкох. Пэсах. У будучым годзе ў Ерусаліме. О
Божа, Божа! Уся тая доўгая гісторыя пра выхад зь зямлі эгіпецкай і ў дом няволі
алілуя. Shema Israel Adonai Elohenu. Не, гэта іншае. Потым пра
дванаццаць братоў, сыноў Якубавых. І потым ягня й кошка й сабака й палка й вада
й разьнік. І потым анёл сьмерці забівае разьніка а той забівае быка а сабака
забівае кошку. Здаецца нейкай лухтой пакуль ня ўдумаесься як належыць. Сэнс тут
у справядлівасьці а паводле зьместу ўсе зьядаюць усіх. У рэшце рэшт, такое
ёсьць жыцьцё. Як жа хутка ён з тым упраўляецца. Практыка чыніць дасканалым. Як
быццам пальцы ў яго ві-душчыя.
Містэр Блюм выбраўся зь ляскату й шуму,
прайшоўшы гале-рэяй да лесьвічнай пляцовачкі. Ды што, тарабаніцца мне ў такую
далеч на трамваі, а яго можа й не засьпею? Лепш спа-чатку пазваніць. А нумар?
Як нумар дому Цытрона. Дваццаць-восем. Дваццаць восем дзьве чацьвёркі.
ЯШЧЭ ТОЛЬКІ РАЗ ТОЕ МЫЛА
Ён спусьціўся па лесьвіцы. Які чорт
пакрэмзаў усе сьцены запалкамі? Панапісвалі, як быццам у заклад пайшлі. І
заўсёды ў такіх установах цяжкі затхлы дух. Ад цеплаватага клею з сусе-дняга
пакою, калі працаваў у Тома.
Ён выняў хустачку, каб закрыць нос.
Цытрон-лімон? Ах, я ж туды мыла паклаў. Яшчэ мне адтуль высунецца. Засунуўшы
хустачку назад, ён выняў мыла й схаваў яго ў кішэню нагавіцаў, зашпіліўшы на
гузік.
Якую парфуму ўжывае твая жонка? Яшчэ
можна было б зьезьдзіць дадому: на трамваі: нібы чагосьці забыўся. Толькі
глянуць перад тым як будзе строіцца. Не. Чакай. Не.
З рэдакцыі ”Іўнінг Тэлеграф” раптам
даляцеў вісклівы рогат. Ведаю хто такі. Што там у іх? Зайду на хвілю пазваніць.
Нэд Лэмбэрт, гэта ён.
ЭРЫН, ЗЯЛЁНЫ КЛЯЙНОТ СРАБРЫСТАГА МОРА
— Уваходзіць прывід, — ціха,
бісквіта-поўна-ротна пра-чмякаў прафэсар МакХ’ю да запыленага вакна.
Містэр Дэдал, пераносячы пагляд з
пустога камінка на паке-плівую фізыяномію Нэда Лэмбэрта, кісла ў яе запытаўся:
— На Хрыстовы пакуты, няўжо ад гэтага
цябе не схапіла б пякотка ў срацы?
Нэд Лэмбэрт, які сядзеў на стале, працягваў чытаць уголас:
— Альбо
зьвернем пагляд на выгібы гаманлівага струмень-чыка, што, абвейваны лагоднымі
зэфіркамі, цурчыць і пеніцца, варагуючы з камяністымі завадамі на сваім шляху
да блакітнага валадарства Нэптуна, і бруіцца між абымшэлых берагоў, укры-ты то
бліскаўкамі пышнага сонца, то ценем, кіданым на ягонае задуменнае ўлоньне
павіслым лістоўем лясных волатаў. Ну як, Сайман? — спытаўся ён па-над
берагам газэты. — Як тут высокі стыль?
— Мяшае напоі, — адказаў містэр Дэдал.
Сьмеючыся, Нэд Лэмбэрт ляпнуў сябе
газэтай па каленях і паўтарыў:
— Задуменнае
ўлоньне й павіслае сракоўе. Ну, браткі!
Ну, браткі!
— І Ксэнафонт глядзеў на Маратон, —
сказаў містэр Дэдал, зноў спаглянуўшы на камінак і адтуль на вакно, — і Маратон
глядзеў на мора.
— Досыць! — усклікнуў прафэсар МакХ’ю ад
вакна. — Я больш не жадаю слухаць гэтай лухты.
Глынуўшы серпаваты кавалак поснага
бісквіту, які безупын-на пакусваў, ён, згаладалы, прымерваўся да другога, ужо
нары-хтаванага ў другой руцэ.
Высакашпарная лухта. Балабоны. Бачу што
Нэд Лэмбэрт узяў вольны дзень. Паховіны ўсё-ткі расклейваюць чалавека на ўвесь
дзень. Кажуць, ён уплывовы чалавек. Стары Чэтэртан, віцэ-канцлер, даводзіцца
яму ці то стрыечным дзедам ці то прадзедам. Кажуць, ужо пад дзевяноста. Мабыць
і нэкралёг на першую паласу ўжо даўно напісаны. А ён жыве ім назло. Яшчэ самому
давядзецца першаму. Джоні, уступі месца дзядзьку. Высокашаноўнаму Хэджэсу Эйру
Чэтэртану. Думаю, у дні ўплаты ён дрыготкай рукой выпісвае яму чэк ці два.
Шквал гра-ша, калі выпруціць ногі. Алілуя.
— Яшчэ раз напяўся, — сказаў Нэд Лэмбэрт.
— Што гэта? — спытаўся містэр Блюм.
— Нядаўна знойдзены фрагмэнт Цыцэрона, —
урачыстым тонам адказаў прафэсар МакХ’ю. — ”Наш прыгожы край”.
КОРАТКА, АЛЕ ТРАПНА
— Чый край? — прастадушна спытаўся містэр Блюм.
— Пытаньне вельмі дарэчы, — сказаў
прафэсар паміж чар-говымі жвакамі. — З націскам на чый.
— Край Дэна Доўсана, — сказаў містэр Дэдал.
— Гэта ягоная прамова ўчора вечарам?
— спытаўся містэр Блюм.
Нэд Лэмбэрт кіўнуў.
Клямка штурханула містэра Блюма ў крыж:
дзьверы адчы-няліся.
— Прашу прабачэньня, — сказаў Дж. Дж.
О’Молай, ува-ходзячы.
Містэр Блюм жвава адступіўся.
— А я ў вас, — сказаў ён.
— Добры дзень, Джэк.
— Заходзь, заходзь.
— Добры дзень.
— Як маесься, Дэдал?
— Добра. А ты?
Дж. Дж. О’Молай трасянуў галавою.
СУМНАЕ
Быў самым здольным сярод маладых
адвакатаў. Апусціўся, бедачына. Гэты сухотны румянец, пішы прапаў чалавек.
Прый-шлі капцы. Цікава, якія вятры яго сюды прывеялі? Грашовая дакука.
— Альбо,
скіраваўшы крокі да горных вяршыняў, што сам-кнутым шыхтом.
— Выглядаеш надзвычайна.
— А рэдактара можна тут пабачыць? —
спытаўся Дж. Дж. О’Молай, спаглядаючы на ўнутраныя дзьверы.
— Колькі хочаце, — сказаў прафэсар
МакХ’ю. — Ня толькі пабачыць, але й пачуць. Ён з Лэнэханам у сваёй сьвятыні.
Дж. Дж. О’Молай нясьпешліва падыйшоў да
пахілага сто-ліка й пачаў гартаць ружовыя лісткі ў падшыўцы газэты.
Практыка зачахла. Няўдаліца. Падае
духам. Азарт. Ганаро-выя даўгі. Пажынае буру. Раней атрымліваў ладныя ганарары
ад Д. і Т. Фіцджэралдаў. У парыках, каб паказаць шэрае рэ-чыва. Мазгі на
далоні, як сэрца той статуі ў Гласнэвіне. Зда-ецца, ён нешта там піша для
”Экспрэсу” разам з Габрыелам Конраем. Няблага начытаны. Майлс Кроўфард пачынаў
у ”Індэпэндэнце”. Забаўна як тыя тыпы з газэтаў віхляюць ледзь толькі пачуюць
што вецер зь іншага боку. Ветрачкі. Цёпла й холадна адным дыхам. Ня ведаеш,
каму верыць. Кожная казка добрая, пакуль не распавядуць наступнай. Кідаюцца
адзін на аднаго як шалёныя ў тых газэтах, і раптам усё разьвейваецца.
Запанібрата наступнага дня.
— Ах, божанькі, вы толькі паслухайце! —
упрашальна заен-чыў Нэд Лэмбэрт. — Альбо,
скіраваўшы крокі да горных вяршы-няў, што самкнутым шыхтом...
— Пустазвонства! — раздражненым голасам
перапыніў пра-фэсар. — Хопіць таго надзьмутага ветраслоўя!
— Шыхтом,
— працягваў Нэд Лэмбэрт, — усё вышэй і
вышэй падымаюцца ў неба, каб абмыць нашы душы...
— Хай сабе глотку абмые, — сказаў містэр
Дэдал. — Сьвя-ты Божа ў вякох! Так? І
за такое яму яшчэ плацяць?
— Душы
непараўнанай панарамай запаветных даляглядаў Ірляндыі, беспрыкладных,
нягледзячы на тыя гучнахвалёныя пра-вобразы ў іншых нястрымна апяваных краёх, у
красе цяністага гаю й раўніны з узгоркамі, і сакавітай пашы ў веснавой зелені,
укрытай дзівосна-празрыстым зьзяньнем нашага мяккага таямні-чага ірляндзкага
сутоньня...
ЯГОНАЯ РОДНАЯ ГАВОРКА
— Месяц, — сказаў прафесар МакХ’ю. — Ён
забыўся пра ”Гамлета”.
— Што
спавівае далі й прасьцягі, пакуль не заблішчыць зіхоткі круг месяца,
апраменьваючы іх сваёй срабрыстай яснотай.
— Ох! — усклікнуў містэр Дэдал,
выпускаючы безнадзейны стогн. — Вось дык дрыстачка цыбульная! Нам ужо досыць,
Нэд. Жыцьцё й без таго кароткае.
Ён зьняў цыліндар і, дзьмухаючы ад
нецярплівасьці ў свае буйныя вусы, прычасаўся па-валійску, растапыранымі
пальцамі.
Нэд Лэмбэрт адклаў газэту, задаволена
хіхікаючы. Хвілю пасьля сіпаты зьвяглівы сьмех пырснуў з непаголенага,
прыкры-тага чорнымі акулярамі, твару прафэсара МакХ’ю.
— Здобны Доў! — усклікнуў ён.
ЯК КАЗАЎ УЭЗЭРАП
Цяпер у друку з гэтага можна
пацьвельваць адволі, але пу-бліка такое глынае як гарачыя бліны. Ён, здаецца,
працаваў у пякарні? Таму на яго кажуць Здобны Доў. Так ці йначай, выма-сьціў
сабе гнязьдзечка нядрэнна. У дачкі жаніх у падаткавай управе, мае аўтамабіль.
Спрытна яго падчапіла. Прыёмы, ад-крыты дом. Нагасьцюесься ад пуза. Уэзэрап
заўсёды гэта казаў. Падступайся да іх праз жывот.
Унутраныя дзьверы гвалтоўна адчыніліся,
і ў пакой сунулася барвовадзюбатая фізыяномія, завершаная грабянём перыстых
валасоў. Дзёрзкія сінія вочы агледзелі ўсіх, а востры голас за-пытаўся:
— Што тут?
— А вось прыбывае ўласнай асобай
самазваны шляхцюк! — дастойна аб’явіў прафэсар МакХ’ю.
— Пайшоўтыўпрочкі, задрыпаны пэдагог! —
выказаў сваё шанаваньне рэдактар.
— Хадзем, Нэд, — сказаў містэр Дэдал,
накладаючы капя-люш. — Пасьля такога я мушу выпіць.
— Выпіць! — выкрыкнуў рэдактар. — Перад
імшой выпіўкі не падаюць.
— І гэта рацыя, — адказаў містэр Дэдал,
выходзячы. — Ха-дзем, Нэд.
Нэд Лэмбэрт бокам сашмыгнуў са стала.
Сінія вочы рэдакта-ра завандравалі на твар містэра Блюма, аценены ўсьмешкай.
— А ты не далучысься, Майлс? — спытаўся Нэд Лэмбэрт.
УСПАМІНАЮЦЦА СЛАВУТЫЯ БІТВЫ
— Паспалітае рушэньне Паўночнага Корку!
— выкрыкнуў рэдактар, крочачы да камінка. — Мы заўсёды перамагалі! Паў-ночны
Корк і гішпанскія афіцэры!
— А дзе тое было, Майлс? — спытаўся Нэд
Лэмбэрт, кінуў-шы задумлівы пагляд на наскі сваіх чаравікаў.
— У Агаё! — крыкнуў рэдактар.
— Так і было, дальбог, — пагадзіўся Нэд Лэмбэрт.
Выходзячы, ён шапнуў Дж. Дж. О’Молаю:
— Пачатак белай гарачкі. Сумная справа.
— Агаё! — кукарэкнуў рэдактар высокім
дыскантам, задзёр-шы барвовы твар угору. — Маё Агаё!
— Ідэальны крэтык, — сказаў прафэсар. —
Доўгі, кароткі й доўгі.
О, ЭОЛЕВА АРФА
Ён выняў з камізэлечнай кішэні шпульку
ніткі для зубоў і, адарваўшы кавалак, спрытна наструніў яго між дзьвюма парамі
сваіх звонкіх нячышчаных зубоў.
— Бінгбанг, бінгбанг.
Містэр Блюм, пабачыўшы, што бераг чысты,
рушыў да дзьвярэй кабінэту.
— Я на хвілінку, містэр Кроўфард, —
сказаў ён. — Хачу толькі пазваніць наконт аднае абвесткі.
Ён увайшоў.
— А як там зь перадавіцай у вячэрняе
выданьне? — спытаўся прафэсар МакХ’ю, падыйшоўшы да рэдактара й паклаўшы дужую
руку яму на плячо.
— Усё будзе як трэба, — сказаў Майлс
Кроўфард крыху спа-кайней. — Не хвалюйся. Прывітаньне, Джэк. Усё як трэба.
— Добры дзень, Майлс, — сказаў Дж. Дж.
О’Молай, выпу-скаючы з рук лісткі, якія вяла апалі на падшыўку. — Тая справа з
канадзкім махлярствам — гэта сёньня?
У кабінэце застракатаў тэлефон.
— Дваццаць восем... Не, дваццаць... Сорак чатыры... Так.
АДГАДАЙ ПЕРАМОЖНІКА
З кабінэту выйшаў Лэнэхан з адбіткамі ”Спорту”.
— Хто хоча пэўняка на Залаты Кубак? —
запытаўся ён. — Булава пад О. Мэдэнам.
Ён кінуў лісткі на стол.
Крык басаногіх газэтнікаў на калідоры
раптоўна прыблі-зіўся, і дзьверы махнулі наросьцеж.
— Цыт, — сказаў Лэнэхан. — Чую востгук дупняў.
Прафэсар МакХ’ю перасек пакой і схапіў
скурчанага вісуся за каршэнь; астатнія ўроссып далі драпака на калідор і ўніз
па лесьвіцы. Лісткі зашамацелі ў пройме, апісалі ў паветры блакі-тныя закрутасы
й прызямліліся пад сталом.
— Гэта ня я, сэр. Гэта той бамбіза мяне ўпіхнуў, сэр.
— Выкінь яго й зачыні дзьверы, — сказаў
рэдактар. — Ура-ган тут вее.
Лэнэхан пачаў зьбіраць лісткі з падлогі,
двойчы нагнуўшыся з пакрэхтваньнем.
— Мы чакалі спэцыяльнага пра скачкі,
сэр, — сказаў хло-пец. — Гэта Пэт Фарэл мяне піхнуў, сэр.
Ён паказаў на два твары, якія зіркалі
праз шчыліну з-за вушака.
— Гэта той, сэр.
— Давай адсюль, — буркнуў прафэсар МакХ’ю.
Ён выпіхнуў хлопца й ляснуў дзьвярыма.
Дж. Дж. О’Молай шамацеў падшыўкай, мармычучы, вышу-коўваючы:
— Працяг на шостай бачынцы, чацьвёртай калёнцы.
— Так... тут ”Іўнінг Тэлеграф”, —
тэлефанаваў містэр Блюм з кабінэту. — Ці шэф?.. Так, ”Тэлеграф”... Куды?.. Ага! На якім аўкцыёне?.. Ага!
Разумею... Добра. Я знайду яго.
НАСТУПАЕ СУТЫКНЕНЬНЕ
Калі ён паклаў трубку, тэлефон зноўку
застракатаў. Ён ху-тка ўвайшоў і наляцеў проста на Лэнэхана, які змагаўся з
другім лістком.
— Pardon, monsieur, — сказаў Лэнэхан, ухапіўшыся за яго на хвілю й
скрывіўшыся.
— Гэта мая віна, — сказаў містэр Блюм у
ягоным заціску. — Вам баліць? Я вельмі сьпяшаюся.
— Калена, — сказаў Лэнэхан.
Расьціраючы калена, ён зрабіў сьмешную міну й захімкаў:
— Назьбіралася тых anno Domini.
— Прабачце, — сказаў містэр Блюм.
Ён падыйшоў да дзьвярэй і, узяўшыся за
клямку, счакаў. Дж. Дж. О’Молай зь ляскам закрыў цяжкую падшыўку. У пустым
калідоры адбіваліся рэхам гукі губнога гармоніка й два прані-зьлівыя галасы
хлопцаў, якія прыселі на знадворных пры-ступках:
Мы ўэксфардзкія хлопцы,
З харобрым сэрцам і рукой.
БЛЮМ ВЫХОДЗІЦЬ
— Я пабягу на Бэйчлэрс-уок — сказаў
містэр Блюм, — на-конт тае абвесткі для Клютча. Хачу гэта заладзіць. Мне
сказалі, ён недзе там, у Дылана.
Нейкую хвілю ён паглядаў на іхнія твары
ў нерашучасьці. Рэдактар, які, прыхінуўшыся да камінкавай паліцы, падпёр галаву
рукою, раптам шырокім жэстам працягнуў руку ўперад.
— Ідзі! — прамовіў ён. — Перад табою ўвесь сьвет.
— Зараз вярнуся, — сказаў містэр Блюм, выбягаючы.
Дж. Дж. О’Молай узяў лісткі ў Лэнэхана з
рук і пачаў чытаць, аддзяляючы адзін ад аднаго лёгкімі подзьмухамі й не
адзываючыся.
— Ён абладзіць тую рэкляму, — сказаў
прафэсар, спагля-даючы праз акуляры ў чорнай аправе па-над фіранкай. —
Па-гляньце на тых малых гультаёў за ім.
— Пакажы! Дзе? — усклікнуў Лэнэхан,
падбягаючы да вакна.
ВУЛІЧНАЕ ШЭСЬЦЕ
Абодва заўсьміхаліся па-над фіранкай,
спазіраючы на газэ-тнікаў, якія скакалі гужам за містэрам Блюмам; у апошняга
хло-пца белым зыгзагам трапятаўся на ветры блазенскі зьмей зь белымі кукардкамі
на хвасьце.
— Глянь толькі на гулі-мулі тых
шыбенікаў за ім, — прамо-віў Ленэхан, — і зараз жа апрындзісься. Ох, мае скабы
заска-біліся! Падхапілі, як ён клыпае сваімі пласкачамі. Малыя пад-шыванцы.
Крадком на пальчыках.
Карыкатурнымі рухамі мазуркі ён жвава
прасьлізнуў каля камінка да Дж. Дж. О’Молая, які паклаў лісткі на ягоныя
пад-стаўленыя далоні.
— Што тут такое? — спытаўся Майлс
Кроўфард з уздрыгам. — Куды пайшлі тыя абодва?
— Хто? — спытаўся прафэсар,
адварочваючыся. — Яны адбылі ў ”Авал” трохі выпіць. Там Пады Хупэр з Джэкам
Хо-лам. Прыехалі ўчора вечарам.
— Тады хадзем — сказаў Майлс Кроўфард.
— Дзе мой ка-пялюш?
Падрыгваючы нагамі, ён пайшоў у кабінэт,
адхінаючы крысо пінжака й бразгаючы ключамі ў задняй кішэні. Потым ключы
бразнулі ў паветры і яшчэ раз аб дрэва, калі ён замыкаў шуфляду свайго стала.
— А ён ужо добранькі, — сьцішаным
голасам сказаў пра-фэсар МакХ’ю.
— Здаецца, так, — прамармытаў у
задуменьні Дж. Дж. О’Молай, выймаючы партсыгар. — Але не заўсёды яно так, як
нам здаецца. У каго найбольш запалак?
ЛЮЛЬКА МІРУ
Ён паднёс папяросы прафэсару й сам узяў
адну. Лэнэхан адразу крамзануў запалкай і па чарзе прыкурыў ім. Дж. Дж. О’Молай
зноў адчыніў партсыгар і працягнуў яму.
— Дзякуyou, — сказаў Лэнэхан, беручы папяросу.
Рэдактар выйшаў з кабінэту ў саламяным,
крыва насунутым на лоб, капелюшы. Ён сьпеўна задэклямаваў, строга тыкаючы
пальцам у прафэсара МакХ’ю:
Хвала і моц завабілі цябе,
Імпэрыя тваё
падбіла сэрца.
Прафэсар усьміхнуўся, не растуляючы доўгіх вуснаў.
— Га? Ах ты, задрыпаная Рымская імпэрыя!
— сказаў Майлс Кроўфард.
Ён узяў папяросу з адчыненага
партсыгара. Лэнэхан, прыку-рыўшы яму хуткім плаўным рухам, сказаў:
— Ціха! Мая новенькая загадка!
— Imperium romanum, — мякка сказаў Дж. Дж. О’Молай. — Гучыць больш шляхетна,
чымсьці брытанская або брыкстан-ская. Словы нейк нагадваюць алей, які
падліваюць у агонь.
Майлс Кроўфард гвалтоўна выпусьціў у
столь першы стру-меньчык дыму.
— Гэта так, — сказаў ён. — Мы й ёсьць
той алей. Ты ды я — алей у агонь. І шанцаў у нас яшчэ менш, чымсьці ў сьнежнага
шарыка ў пекле.
ВЕЛІЧ ДАЎНЯГА РЫМУ
— Пачакай хвілінку, — сказаў прафэсар
МакХ’ю, пады-маючы два спакойныя кіпцюры. — Нельга сябе зводзіць слова-мі,
гучаньнем слоў. Мы думаем пра Рым, імпэрскі, імпэратарскі, імпэратыўны.
Ён перавёў дых і красамоўна распасьцёр
рукі, што вылазілі з абтрапаных і забруджаных манкетаў:
— Якая ж была іхняя цывілізацыя?
Разьлеглая, пагаджаюся: але й паскудная. Cloacć: сьцёкі. Жыды на пустыні або на вяр-шыні гары казалі: Добра быць тут. Збудуйма ахвярнік Ягове.
А рымлянін, як і ангелец, што йдзе ягоным сьледам, прыносіў з сабою на кожны
новы бераг, куды ступала ягоная нага (на наш бераг яна ніколі не ступала), адно
сваю апантанасьць кляакай. Стоячы ў сваёй тозе, ён азіраўся навокал і казаў: Добра быць тут. Пастаўма ватэрклязэт.
— Які адпаведна з гэтым будавалі, — сказаў Лэнэхан. — Нашы колішнія старажытныя
продкі, як чытаем у першым разь-дзеле кнігі Піцьця, мелі схільнасьць да цякучай
вады.
— Яны былі джэнтльмэнамі прыроды, —
прамармытаў Дж. Дж. О’Молай. — Але мы маем таксама рымскае права.
— І Понцкі Пілат ягоным прарокам, —
адклікнуўся прафэ-сар МакХ’ю.
— А вы чулі гісторыю пра першага лoрда скарбовай управы Полса? — спытаўся Дж. Дж. О’Молай. —
Быў прошаны абед у каралеўскім універсытэце, усё йшло як па масьле...
— Найперш мая загадка, — перапыніў
Лэнэхан. — Вы га-товыя?
З калідору ўвайшоў містэр О’Мэдэн Бэрк,
высокі, у прастор-ным шэрым з донэгалскага туіду. За ім Стывэн Дэдал, здыма-ючы
на хаду капялюш.
— Entrez, mes enfants! — усклікнуў Лэнэхан.
— Я суправаджаю просьбіта, — мілагучна
прамовіў містэр О’Мэдэн Бэрк. — Маладосьць, кіраваная Досьведам, наведвае
Розгалас.
— Як маецеся? — сказаў рэдактар,
працягваючы руку. — Заходзьце. Ваш родзіч выбыў толькі што.
?
? ?
Лэнэхан зьвярнуўся да ўсіх:
— Увага! Якая опэра найпрыгажэй кульгае?
Падумайце, прадумайце, прыдумайце, адкажэце.
Стывэн падаў машынапісныя лісткі,
указваючы на загаловак і подпіс.
— Хто? — спытаўся рэдактар.
Спод адарваны.
— Містэр Гэрэт Дызі, — адказаў Стывэн.
— Той стары блуднік, — сказаў рэдактар.
— А хто адарваў? Яго напёрла, ці што?
Пад лётным ветразем, ад поўдню,
Дзе шторм задзьмуў у трубы,
Плыве вампір з абліччам бледным