БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 
Джэймс Джойс, Уліс

      АНАНАСНЫЯ КАРАМЭЛЬКІ, лімонная цуката, малочныя ірыскі. Клейкасалодкая дзяўчына поўнымі шуфлікамі насыпае цукеркі настаўніку з хрысьціянскага брацтва. Нейкае школьнае сьвята. На шкоду іхнім пузікам. Ледзяшы й цукраваныя сьлівы, дастаўнік Ягонай Каралеўскай Вялікасьці. Божа. Захавай. На-шага. Сядзіць на сваім троне, абсмоктвае чырвоныя жэлікі да-бяла.

      Змрочны малады чалавек з АХМ, які чуйна цікаваў сярод цё-плага салодкага духу цукерні Грэма Лемана, сунуў нейкі лісток у руку містэру Блюму.

      Сэрца сэрцу зьвестку дае.

      Блю... Я? Не.

      Блюзьнер... Кроў Ягнятка...

      Нясьпешлівыя крокі вялі яго, зачытанага, над рэчку. Ці ты знайшоў збавеньне? Усе абмытыя ў крыві ягнятка. Бог жадае крывавай ахвяры. Народзіны, дзявоцтва, пакутнік, вайна, за-кладзіны будоўлі, ахвяраваньне, цэлапальная ахвяра з ныркі, алтары друідаў. Ілія надыходзіць. Д-р Джон Аляксандар Доўі, аднавіцель царквы ў Сыёне, надыходзіць.

 

                           Надыходзіць! Надыходзіць! Надыходзіць!

               Усіх сардэчна запрашаем.

 

      Прыбытковы занятак. Летась Торы й Аляксандар. Мнага-жонства. Ягоная жонка знойдзе на гэта спын. Дзе ж гэта я ба-чыў тую рэкляму нейкая бірмінгамская фірма сьвятлістае ўкры-жаваньне. Наш збаўца. Уночы прачнесься ў цемрадзі ды ўба-чыш як ён вісіць на сьцяне. Прывід Пэпэра тая самая ідэя. І нам каралеўства жадаў.

      Гэта пэўна робяць фосфарам. Калі пакінуць кавалак траскі напрыклад. Я бачыў той сінявата-срэбны водбліск ад яе. Калі тае ночы пайшоў у кухонную каморку. Непрыемны дух там зьбіраецца калі адчыніш так і тхне. Чаго ёй тады захацелася? Разынак з Малягі. Усё думала пра Гішпанію. Перад тым як на-радзіўся Рудзі. Фасфарэсцэнцыя, тое сінявата-зелянкавае. Вельмі карысна для мозгу.

      На рагу дому Батлэра, побач помніка, ён глянуў усьцяж Бэй-члэрс-уок. Дэдалава дачка ўсё яшчэ там перад аўкцыёнамі Дылана. Пэўна нейкую старую мэблю прадаюць. Пазнаў яе адразу па вачох, зусім як у бацькі. Сноўдаецца чакаючы яго. Сям’я заўсёды развальваецца, калі памірае маці. У яго пятнац-цаць дзяцей. Роды амаль штогод. Гэтак у іхняй тэалёгіі, іначай сьвятар ня дасьць беднай жанчыне споведзі, адпушчэньня. Узрастайце й размнажайцеся. Ці чулі вы калі такое? Праядуць табе дом і гаспадарку. Ім самім сям’ю карміць ня трэба. Зазна-юць зямных дабротаў. Іхнія каморы й склепы. Хацелася б пабачыць іх на чорным посьце Ём Кіпур. Велікапосныя булачкі. За дзень адзін абед і лёгкі падмацунак, а то страшна, яшчэ зваліцца на алтар. Гаспадыня ў такога, паспрабуй што-небудзь выцягнуць ад яе. Аніколі ня выцягнеш. Як і грошыкі ад яго. Дагаджае сабе ў жыцьці. Аніякіх гасьцей. Усё толькі сабе. Пільнуе сваю мачу. Хлеб і масла прыносьце з сабою. Ягоная правялебнасьць. Мымра, адпаведнае слова.

      Добры Божа, сукенчына ў беднага дзіцяці зусім ашмоцьце. І выгляд такі замораны. Бульба ды маргарын, маргарын ды бу-льба. Гэта пасьля адбіваецца. Як не наеўся, то й. Падкопвае здароўе.

      Калі ён ступіў на мост О’Конэла, над парапэтам падняўся гу-сты клуб дыму. Барка піваварні з экспартным портэрам. У Ан-глію. Я чуў ён ад морскага паветра скісае. Цікава было б нейкага дня дастаць пропуск ад Хэнкака й паглядзець тую піваварню. Зусім асобны сьвет. Кадзі з портэрам, цудоўна. Па-цукі й туды дабіраюцца. Напітыя разадзьмуцца пад аўчарку й плаваюць. Мёртва п’яныя ад портэру. Абап’юцца й рыгаюць ня горш за хрысьціянаў. Падумаць толькі, як такое піць! Пацукі: мацакі. Ну але калі б мы ведалі пра ўсё.

      Глянуўшы долу, ён убачыў, як паміж змрочнымі сьценамі набярэжнай, шумна лапочучы крыльлем, кружляюць чайкі. Сы-рое надвор’е на моры. А калі б я кінуўся ўніз? Сын Рувіма Дж. мабыць наглытаўся гэтых памыяў поўны лантух. Пераплаціў шылінг і восем пэнсаў. Хм-хм. Забаўны ў яго спосаб выказвацца наконт розных рэчаў. Апавядаць гісторыі таксама ўмее.

      Чайкі, кружляючы, зьніжаліся. Шукаюць пажывы. Чакайце.

      Ён кінуў паміж іх зьмяты папяровы ком. Ілія трыццаць два футы ў сэк. надых. Ні трасцы. Ком, незаўважаны, загойдаўся на хвалях, паплыў пад успоркі мосту. А калі я выкінуў чэрствы пі-рог з борта ”Караля Эрыну” дык яны падабралі яго ярдаў пяць-дзесят за кармою. Жывуць сваім спрытам. Яны кружлялі, лапо-чучы крыльлем.

 

                               Галодная чайка кружляе,

              Над цёмнай вадою лунае.

 

      Вось так пішуць паэты, падобнымі гукамі. Але ў Шэкспіра няма рыфмаў: белы верш. Струмень мовы. Думкі. Урачыста.

 

                                   Гамлет, я твайго бацькі дух,

                               Асуджаны уночы на блуканьне.

 

      — Яблыкі. Пара за пэнса! Пара за пэнса!

      Ягоны позірк прабегся па льсняных яблыках, пакладзеных пірамідкамі ў яе на латку. Гэтай парою з Аўстраліі, няйначай. Скурка блішчыць: начышчвае іх анучкай ці хустачкай.

      Чакай. Тыя бедныя птушкі.

      Ён зноўку спыніўся, купіў у старой латочніцы два бэнбурскія піражкі за пэнса, раскрышыў іх і пакідаў у Ліфі. Заўважылі? Чайкі апусьціліся бясшумна, дзьве, потым усе астатнія, накі-нуліся з вышыні на сваю здабычу. Падмялі. Кожны кавалачак.

      Сьвядомы іхняе хцівасьці й спрыту, ён страсянуў дробныя крышкі з далоняў. Гэтага яны не чакалі. Манна зь неба. Кор-мяцца рыбіным мясам, і іхняе мяса мае рыбін смак, усе морскія птушкі, чайкі, гагары. Лебедзі з Анны Ліфі часам прыплываюць сюды пакрасавацца. Смаку не аспрэчваюць. Цікава як смакуе лебядзінае мяса. Рабінзону Круза даводзілася імі жывіцца.

      Яны кружлялі, вяла лапочучы крыльлем. Болей нічога ня кі-ну. Пэнс зусім хопіць. Вялікі дзякуй дастаў. Нават ня кракнулі. Дарэчы, яны й яшчур разносяць. Выкарміш індыка, скажам, каштанамі, у яго й смак будзе такі. Ясі сьвініну, сам як сьвіньня. Дык чаму тады рыба з салонай вады не салоная? Як гэта так?

      Ягоныя вочы пашукалі адказу на рэчцы і ўбачылі барку на якары, якая ляніва калыхала на алеістых хвалях свае барты, аб-клееныя рэклямай.

      Кайноў

      11 шылінгаў

      Нагавіцы.

      Гэта неблагая думка. Цікава ці плаціць ён за гэта гораду. Як увогуле можна займець ваду на ўласнасьць? Яна ж ніколі ня тая самая, бяжыць безупынным струменем, які ў струмені жыцьця мы шукаем. Таму што жыцьцё гэта струмень. Рэклямным абве-сткам пасуе любое месца. Той шарлятан, што лячыў трыпэр, наклейваў ва ўсіх прыбіральнях. Цяперака ўжо не відаць. Поўная таямніца. Д-р Гай Фрэнкс. Не каштавала яму ні шэлега як настаўніку танцаў Маджыні які сам рэклямаваўся. Знайшоў людзей парасклейваць або расклейваў сам употайкі калі забя-гаў расшпіліць прарэз. Начны рыскун. Месца якраз адпаведнае. ЛЯПЛЮ АБВЕСТКІ БЕЗ ДАЗВОЛУ. ЛЯЧУ ШАНЦЫ БЕЗ УКОЛУ. Нейкі даўжнік добра нашпігаваны пігулкамі.

      А калі ён..?

      Ох!

      Га?

      Не... Не.

      Не, не. Ня веру. Ён тады б напэўна не?

      Не, не.

      Містэр Блюм рушыў далей, падняўшы свой растрывожаны пагляд. Ня трэба пра гэта думаць. Па першай. На гадзіньніку партовай управы шар унізе. Час па Дансінку. Захапляе тая кні-жачка сэра Робэрта Бола. Паралякса. Ніколі дарэшты ня мог уцяміць. А вунь сьвятар. Можна было б запытацца ў яго. Пар гэта грэцкае: паралеля, паралякса. Мне там усіх коз яна сказала пакуль я не растлумачыў ёй пра перасяленьне. Ну й лухта!

      Містэр Блюм усміхнуўся Ну й лухта да двух вокнаў партовай управы. Зрэшты, яна мае рацыю. Гэта толькі важныя назовы звыклых рэчаў дзеля гучнасьці. Дасьціпнай яе не назавеш. Бы-вае й грубіянская. Можа выбаўтаць, што ў мяне на думцы. А ўсё ж я ня ўпэўнены. Вось яна прыдумала, што ў Бэна Доларда го-лас бас-барылтон. Ногі ў яго як барыліцы, а й сьпявае ён быц-цам у бочку. Чым жа яно не дасьціпнае? Калісьці далі яму мянушку Біг Бэн. Ні ў палове таго досьціпу, што назваць яго бас-барылтонам. Абжорлівы як альбатрос. Мог умалаціць цэлы ялавічны філей. І ахвотнік на піва Баса ён быў магутны. Барыл-ка Баса. Бачыш? усё пасуе.

      Уздоўж вадасьцёкавай канавы паволі рухаўся насустрач яму ланцужок людзей, апранутых у белае, на кожным рэклямная дошка з зыркабарвовымі палоскамі наўскрыж. Распродаж. Па-добныя да таго сьвятара сёньня раніцай: істота грэшная ска-рыся, істота грэшная стрывай. Ён прачытаў барвовыя літары на іхніх пяці высокіх белых капелюшох: H. E .L. Y. 'S. Уіздам Хілі. Y, замарудзіўшы ззаду, выцягнуў з-пад свае дошкі лусту хлеба, сунуў у рот і пачаў жаваць, не спыняючы хады. Наша галоўная страва. Тры шылінгі на дзень, хадзі ўздоўж  канаваў, вуліца за вуліцай. Каб скура з касьцей ня зьлезла, хлеб і сёрбанка. Яны не ад Бойла: не: людзі МакГлэйда. Гэтым гандлю не раскруціш. Я яму прапанаваў зашклёную павозку, а ў ёй дзьве шыкоўныя дзяўчыны пішуць лісты, вакол сшыткі, канвэрты, прамакаткі. Ручаюся, што гэта прыцягнула б увагу. Шыкоўныя дзяўчыны нешта пішуць і гэта адразу кідаецца ў вочы. Кожнаму да сьмер-ці рупіла б даведацца, што яна там піша. Уталопісься ў нішто й адразу абступае цябе чалавек дваццаць. Сунуць нос. Жанчыны таксама. Цікаўнасьць. Саляны слуп. Зразумела, адмовіўся, бо ня ён першы прыдумаў. Або я яшчэ прапанаваў пляшачку на атра-мант з падманлівай плямай з цэлюлёіду. А ў яго ідэі наконт рэклямы ня лепшыя за тую абвестку паштэту Сліві пад нэкра-лёгамі, аддзел халоднага мяса. Вам ня трэба іх лізаць. Чаго? Нашых канвэртаў. Здароў! Джонс, куды йдзеш? Ня маю часу, Робінсан, бо бягу набыць адзіную надзейную атрамантавую гумку Кансэл, што прадаецца Хілі й С-кай, Дэйм-стрыт, 85. До-бра што разьвязаўся з гэтым збродам. Пякельнаю намогай было зьбіраць уплаты ў тых манастырох. Манастыр Транквіла. Там была мілая манашка, сапраўды прыемны твар. Каптур пасаваў да ейнай малой галоўкі. Сястра? Сястра? Я ўпэўнены, што ў яе было нешчасьлівае каханьне, па вачох было відаць. Вельмі няёмка разьлічвацца з такой жанчынай. Тае раніцы я памяшаў ёй у малітвах. Але яна была рада сутыкнуцца з вонкавым сьве-там. У нас вялікі дзень, казала. Сьвята Божай Маці Кармэль-скай. Таксама прыемная назва: карамэль. Яна ведала, думаю, што ведала, мяркуючы па тым як. Калі б выйшла замуж, зьмя-нілася б. Здаецца, у іх сапраўды было тугавата з грашмі. Але пры ўсім тым смажылі на найлепшым масьле. Тлушч ім заба-ронены. Мне робіцца блага паеўшы тлуста. Яны любяць пад-масьлівацца знутры й звадворку. Молі яго каштавала, пад-няўшы вуальку. Сястра? Пэт Клэфі, дачка лямбардніка. Кажуць калючы дрот прыдумала нейкая манашка.

      Ён перасек Уэстморлэнд-стрыт, калі побач прашкандыбала S з апострафам. Крама з роварамі ”Ровэр”. Тыя гонкі сёньня. Колькі з таго часу? У тым годзе, калі памёр Філ Гіліган. Мы жылі на Заходняй Ломбард-стрыт. Чакай, я быў у Тома. Пасаду ў Хілі я атрымаў, калі мы пажаніліся. Шэсьць гадоў. Дзесяць гадоў таму: ён памёр у дзевяностачацьвёртым, так, слушна, вялі-кі пажар у Арнота. Вэл Дылан тады быў лорд-мэрам. Абед у Глэнкры. Райца Робэрт О’Рэйлі выліў сабе ў крупнік партвэйн пакуль далі сыгнал і давай Боббоб хлябтаць за здароўе свайго нутранога райцы. Заглушыў цэлы аркестар. За тое што мы ўжо дасталі хай Бог нас. Мілі была яшчэ малая. А Молі апранула тую слонавашэрую сукенку з вышытымі жабкамі. Мужчынскага крою, гузікі сама абцягнула. Яна не любіла яе бо я павярэдзіў нагу ў шчыкалатцы калі апранула яе першы раз на пікнік пад гарой Шугарлаф. Нібыта сукенка вінаватая. Старому Гудвіну папэцкалі цыліндар чымсьці клейкім. Мухам таксама пікнік. Потым яна ўжо не насіла такіх сукенак. Аблягала яе як улітая, і ў плячох і ў клубох. Тады толькі што пачынала паўнець. Таго дня мы елі пірог з трусяцінай. Усе любаваліся ёю.

      Шчасьлівыя дні. Болей шчасьлівыя чымсьці цяпер. Утульны пакой з чырвонымі шпалерамі ад Докрэла, шылінг і дзевяць пэнсаў рулён. Купаньне Мілі вечарамі. Я купіў амэрыканскае мыла: бузіновае. Вада ў ванначцы прыемна пахла. Сьмешна вы-глядала, уся намыленая. І зграбнютка. Цяпер фатаграфія. У бе-днага таты было атэлье дагератыпаў, ён мне апавядаў. Спа-дчынная схільнасьць.

      Ён ішоў ускраем ходніка.

      Струмень жыцьця. Як жа звалі таго тыпа што выглядаў на сьвятара й праходзячы заўсёды касавочыў на нас? Слабыя вочы, жанчына. Наймаў у Цытрона на Сэнт-Кэвін-парэйд. Пэн яксьці там. Пэндэніс? Памяць хібіць. Пэн..?  Праўда, колькі гадоў міну-ла. Ну але калі ён ня мог успомніць як называецца майстар дзён-най зьмены якога бачыць штодня.

      Тэнар называўся Бартэл д’Арсі, ён толькі што пачынаў. Пра-водзіў яе дадому з рэпэтыцый. Ганарысты тып з падфарбава-нымі вусамі. Даў ёй тую песьню ”Вятры веюць з поўдня”.

      Вятрыска быў тае ночы калі я зайшоў па яе на сход лёжы наконт лятарэйных білетаў пасьля канцэрту Гудвіна ў ратушы ці то ў банкетнай ці то ў дубовай зале. Ён і я ззаду. Лісток зь яе нотамі вырвала ў мяне з рук і шпурнула на агароджу гімназіі. Добра яшчэ што не. Гэткая дробязь можа папсаваць ёй усё ўра-жаньне ад вечару. Паперадзе прафэсар Гудвін пад руку зь ёю. На хісткіх нагах, горкі выпівоха. Ягоныя разьвітальныя канцэр-ты. Абсалютна апошні выступ на сцэне. Быць можа на месяц, быць можа назаўжды. Памятаю, як яна сьмяялася на ветры, укрыўшыся ў пастаўлены каўнер. А памятаеш той подзьмух на рагу Харкарт-роўд? Фрруу! Паддзёр усе ейныя спадніцы, боа ледзь не задушыла старога Гудвіна. Але ж і парумянела ад ветру. А памятаеш як вярнуліся дадому, разграблі вугольле ў камінку й падсмажылі ёй на вячэру кавалкі бараніны зь яе ўлюбёным кісла-салодкім сосам. Падагрэлі ром. Ад камінка мне было відаць як яна расшнуроўвае гарсэт у спальні. Белы.

      Зь мяккім шэлестам гарсэт упаў на пасьцель. Заўсёды цёплы ад яе цела. А яна заўсёды любіла выблытвацца з яго. Потым сядзела амаль да другой, выймала шпількі з валасоў. Мілі ўху-таная ў сваім ложачку. Шчасьлівы. Шчасьлівы. Тае ночы...

      — О, містэр Блюм, як маецеся?

      — О, як маецеся, місіс Брын?

      — Няварта наракаць. Як там Молі? Век цэлы яе ня бачыла.

      — Знакаміта, — весела адказаў містэр Блюм. — А Мілі, ве-даеце, атрымала пасаду ў Молінгары.

      — Не кажэце! Гэта ж вялікая справа для яе!

      — Так, яна там у аднаго фатографа. Усё йдзе як з маслам. А як там вашы гадунцы?

      — За стол сілком саджаць ня трэба, — адказала місіс Брын.

      Колькі іх у яе? Поблізу ніводнага.

      — Я бачу, вы ў чорным. У вас не...

      — Не, — сказаў містэр Блюм. — Я якраз вярнуўся з пахо-вінаў.

      Увесь дзень будзе ўсплываць, як бачу. Хто памёр, калі й ад чаго? Чапляцца, як злы шэлег.

      — Ох, гора ты нашае, — сказала місіс Брын. — Спадзяюся, гэта ня быў блізкі сваяк?

      Чаму б ня выклікаць ейнага спачуваньня?

      — Дыгнам, — сказаў містэр Блюм. — Мой стары сябра. Бе-дачына, памёр зусім неспадзявана. Здаецца, сэрца недамагала. Паховіны былі сёньня раніцай.

 

                              Паховіны твае назаўтра

                              Пакуль праз жыта шпарка йдзеш,

                              Трамтам тумтум,

                              Трамтам...

 

      — Як сумна траціць старых сяброў, — мэлянхалічна выма-вілі жаноцкія вочы місіс Брын.

      Ну, цяпер пра гэта досыць. Толькі спакойна: муж.

      — А ваш пан і ўладар?

      Місіс Брын узьняла свае вялікія вочы на неба. Усё ж яны ў яе яшчэ засталіся.

      — Ах, і слоў шкада, — сказала яна. — Гадзюкі, і тыя павінны яго асьцерагацца. Цяпер ён сядзіць вунь там са сваімі кодэксамі, шукае закон супроць зьняславы. Сэрца мне надарваў. Пачакайце, зараз вам пакажу.

      Гарачая пара зь цялячага расолу й дух свежасьпечанай ру-ляды з павідлам плылі з кавярні Гарысана. Ад цяжкога абедняга паху містэра Блюма паказытала ў горле. Каб добра сьпячы, трэ-ба масла, найлепшая мука, цукар з Дэмэрары, інакш з гарачай гарбатай адразу вычуюць. Ці можа гэта ад яе? Басаногі хла-пчук-вулічнік стаяў ля кратаў, удыхваючы пахі. Прытупляе кусьлівы голад такім чынам. Гэта яму прыемнасьць ці пакута? Абед за пэнса. Нож і відэлец прымацаваныя да стала лан-цужком.

      Адкрывае торбачку, пацёртая скура, шпілька ад капелюша: трэба асьцярожна з такімі рэчамі. Корпаецца. Адкрытая. Гро-шы. Калі ласка, бяры. Кідаюцца чортам, калі згубяць хоць ша-сьціпэнсавік. Пякельны скандал. Муж дапікае. Дзе тыя дзесяць шылінгаў, што я табе даў у панядзелак? Корміш братаву сям’ю, ці што? Зацухмоленая хустачка, пляшачка ад лякарства. Упала нешта, таблетка. Што яна там?..

      — Цяпер, пэўна, маладзік, — сказала яна.    Тады зь ім заўсёды кепска. Ведаеце, што было сёньня ўночы?

      Яе рука перастала корпацца. Вочы глядзелі на яго пільна, расшыраныя трывогай, але з усьмешкай.

      — Што? — спытаўся містэр Блюм.

      Няхай гаворыць. Глядзі ёй проста ў вочы. Веру табе. Даверся мне.

      — Разбудзіў мяне ўночы, — сказала яна. — Яму прымроіўся сон, сонны кашмар.

      Нястраў.

      — Сказаў, што па лесьвіцы падымаецца пікавы туз.

      — Пікавы туз! — зьдзівіўся містэр Блюм.

      Яна выняла з торбачкі складзеную надвое паштоўку.

      — Прачытайце, — сказала яна. — Ён дастаў яе сёньня зранку.

      — Што гэта? — спытаўся містэр Блюм, узяўшы паштоўку. — Пр. др.?

      — Пр. др.: прыдурак, — сказала яна.    Хтосьці яго цьвя-ліць. Гэта вялікі сорам, хто б ён ні быў.

      — Сапраўды, — пагадзіўся містэр Блюм.

      Яна з уздыхам забрала паштоўку.

      — А цяпер ён зьбіраецца ў канцылярыю містэра Мэнтана. Ён кажа, што ўнясе позву на дзесяць тысяч фунтаў.

      Яна склала паштоўку, сунула яе ў сваю неахайную торбачку й ляскнула замочкам.

      Тая самая сукенка зь сіняга шавіёту што й два гады таму, ворса выцьвітае. Мінуліся ейныя найлепшыя дні. Валасы вытыр-каюць пасмачкамі над вушамі. І гэты нямодны капялюшык, тры старыя вінаградныя гронкі, каб хоць крыху ўпрыгожыць. Абно-шаная высакароднасьць. А калісьці апраналася з густам. Мар-шчынкі ля вуснаў. Усяго год ці нешта такое старэйшая за Молі.

      Бачыў якім зрокам абмерала яе тая жанчына што мінула. Жорстка. Непрыгожы пол.

      Ён глядзеў на яе далей, хаваючы ў позірку расчараваньне. Востры расол зь цяляціны й бычыных хвастоў з прыправамі. Я таксама прагаладаўся. Крышкі пірага на адваротах яе сукенкі: пляма цукровай пудры на шчацэ. Пірог з рабарбарам і начын-кай з рознай садавіны. Гэта была Джозі Паўэл. У Люка Дойла, даўно таму. Долфінс Барн, шарады. Пр. др.: прыдурак.

      Зьменім тэму.

      — А вам здараецца бачыць місіс Бюфой? — спытаўся містэр Блюм.

      — Майну Пюрфой? — спыталася яна.

      Гэта мне падумалася пра Філіпа Бюфоя. Клуб Аматараў Тэа-тру. Мэтчэм часта ўспамінае свой майстэрскі ўдар. А ваду я спусьціў? Так. Апошняя дзея.

      — Так.

      — Акурат па дарозе я заходзіла даведацца, ці яна ўжо не нарадзіла. Яна ў радзільным доме на Холіс-стрыт. Доктар Хорн яе туды прыняў. Ужо тры дні, як у яе болі.

      — О! — сказаў містэр Блюм. — Спачуваю ёй.

      — Так, — працягвала місіс Брын. — А дома й без таго поў-ная хата дзятвы. Роды ў яе цяжкія, так мне казала тамашняя сястра.

      — О! — сказаў містэр Блюм.

      Ягоны цяжкі спагадлівы позірк убіраў ейныя словы. Язык спачувальна прыцмокваў. Цт! Цт!

      — Спачуваю ёй, — сказаў ён. — Бедная жанчына! Тры дні! Гэта ж проста жах!

      Місіс Брын кіўнула галавою.

      — Болі схапілі яе ў аўторак...

      Містэр Блюм зьлёгку крануўся ейнага локця, папярэджва-ючы:

      — Увага! Дайце прайсьці таму чалавеку.

      Ад рэчкі, ускрай ходніка, замашыста крочыла кашчавая фі-гура, уставіўшыся застыглым паглядам на сонечны дыск праз манокль на тоўстай тасемцы. Галаву абхапіла маленькая ша-пачка, туга прылягаючы да чэрапа. На руцэ ў такт крокам целяпаліся складзеныя плашч, кіёк і парасон.

      — Гляньце, — сказаў містэр Блюм. — Ліхтарныя слупы ён заўсёды мінае ад вуліцы. Гляньце!

      — А хто гэта такі, калі не сакрэт? — запыталася місіс Брын. — Ён з бзікам?

      — Яго называюць Кэшл Бойл О’Конар Фіцморыс Тысдэл Фарэл, — адказаў містэр Блюм, усьміхаючыся. — Гляньце!

      — Імёнаў у яго хоць пазычай, — сказала яна. — Калі-не-будзь і Дэніс стане вось такім.

      Яна раптоўна абарвала.

      — А вунь і ён, — сказала яна. — Мне трэба йсьці да яго. Усяго добрага. Перадайце прывітаньне Молі, не забудзьце.

      — Перадам, — сказаў містэр Блюм.

      Крывуляючы між прахожымі, яна прайшла да вітрынаў. Дэ-ніс Брын у куртатым сурдуце й сініх палатняных пантофлях, шоргаючы нагамі, выйшаў з кавярні Гарысана, моцна тулячы да сэрца дзьве тоўстыя кнігі. Быццам зь неба зваліўся. Як са старажытнасьці. Зусім не зьдзівіўшыся, што яна зьявілася пры ім, ён адразу паважна загаварыў да яе, высунуўшы дапераду сваю бруднашэрую бараду й ляпаючы адвіслай сківіцай.

      Мэшуга. З глузду зьехаў.

      Містэр Блюм лёгкай хадой рухаўся далей, бачачы перад сабою ў сонечным бляску туга абцягнуты чэрап і пагойдваньне кіяпарасонаплашча. Фарсун што трэба. Гляньце на яго! Зноў вылез на вуліцу. Яшчэ адзін спосаб ісьці праз жыццё. І той другі стары бзікаваты касмач у ашмоцьці. Мабыць нялёгкая ёй выпа-ла доля зь ім.

      Пр. др.: прыдурак. Магу прысягнуцца гэта Олф Бэрган або Рычы Гулдынг. Іду ў заклад на што хочаце гэта яны напісалі для пацехі, седзячы ў Скоч Хаўз. Ідзе ў канцылярыю Мэнтана. Той вырачыць на паштоўку рыбіны вочы. Уцеха будзе боская.

      Ён мінуў рэдакцыю ”Айрыш Таймса”. Можа, там ляжаць і іншыя адказы. Хацеў бы адказаць усім. Добрая сыстэма для злачынцаў. Шыфр. Цяпер у іх полудзень. Там клерк у акулярах, ён мяне ня ведае. А хай паляжаць там, дасьпеюць. І так хапіла клопату перагледзець соракчатыры. Патрабуецца спрактыкава-ная машыністка для дапамогі джэнтльмэну ў літаратурным занятку. Я назвала цябе абрыдным хлопцам бо мне зусім не падабаюцца тыя сховы. Калі ласка растлумач мне што аба-значаюць. Калі ласка напішы мне якую парфуму. Скажы мне хто стварыў сьвет. У іх такая манэра шпурляць у цябе пытань-нямі. І тая другая, Лізі Туіг. Мае літаратурныя намогі мелі шчасьце заслужыць пахвалу выдатнага паэта А. Э. (міст. Джор. Расэла). Ня мае часу прычасацца парадкам, папіваючы вадзя-ністую гарбатку над кніжачкай паэзіі.

      Для невялікіх абвестак без сумліву найлепшая газэта. Цяпер  ахапіла й правінцыю. Кухарка й служанка да ўсяго, даск. кухня, пакаёўка на месцы. Патрэбны ўвішны прадавец у вінную краму. Шан. дзяўчына (рым.-кат.) шукае пасады ў краме з садавінай або мясам. Джэймс Карлайл гэтага дабіўся. Дывідэнд шэсьць з паловай працэнтаў. Зрабіў вялікія грошы на акцыях Коўтсаў. Паціхутку. Хітрыя шатляндзкія скнары. У навінах скрозь пад-лізьніцтва. Наша ласкавая й агульна шанаваная віцэ-каралева. Цяпер купіў яшчэ ”Айрыш Філд”. Ледзі Маўнткэшл цалкам па-правілася пасьля родаў і прыняла ўдзел у паляваньні на ліса з ганчакамі, якое ўчора ў Рэтхаўце арганізавала лоўчае тава-рыства. Ліса нельга есьці. Хоць палююць і ў гаршчок. Ад страху выдзяляюцца сокі мяса мякчэе ад іх. Верхам у сядле. Сядзіць па-мужчынску. Важка-важная лаўчыня. Ні дамскага сядла ні па-душкі ні за што на сьвеце. Першая на зборцы й першая ў пагоні. Гэтыя бабскія вершніцы моцныя бы пародзістыя кабылы. Хо-дзяць задзёршы нос каля стайні. Шклянку брэндзі кульне не пасьпееш авойкнуць. Тая што ранкам перад ”Гроўнэрам”. Ра-зам зь ёю ў каляску: шу-шу? Сьцяну або бар’ер у пяць пера-кладзін на кані адным махам. Той кірпатаносы трамвайнік зна-рок так зрабіў. Каго яна мне нагадвае? О так! Місіс Мірыям Дэндрэйд якая мне прадала старыя накідкі й чорную бялізну ў гатэлі ”Шэлбэрн”. Разводніца з Лацінскай Амэрыкі. І вокам не міргнула калі я корпаўся ў ейнай бялізьне. Як быццам я быў яе гардэробнікам. Потым бачыў яе на банкеце ў віцэ-караля калі Стабс каралеўскі лясьнік завёў мяне туды разам з Уілэнам з ”Экспрэсу”. Даядалі рэшткі пасьля вялікага сьвету. Шыкоўная вечарына з гарбаткай. Я сьлівы паліў маянэзам думаў што крэм. Вушы ў яе павінны гарэць ад сораму месяц які пасьля. З такою трэба ня горш за быка. Прыродная куртызанка. Пялёнкі мыць не для яе, дзякуй.

      Бедная місіс Пюрфой! Муж мэтадыст. Мэтадычны ў сваім шаленстве. Шафранавая булачка й малако й содавая на сьня-данак з адукацыйнай малочні. Есьць па сэкундамеры, трыццаць два жвакі на хвіліну. Аднак жа бакі растуць у яго катлеткамі. У яго, кажуць, добрыя сувязі. Сваяк Тэадора ў Дублінскім Замку. У кожнай радзіне адзін вялікасьвецкі сваяк. Штогод падносіць ей той самы дарунак. Неяк бачыў яго каля ”Трох Гулякаў” кро-чыць з голай галавой а за ім ягоны найстарэйшы хлопец валачэ яшчэ адно ў кашолцы. Піскуны. Беднае стварэньне! Потым кармі грудзьмі год за годам начамі а кожнай гадзіне. Самалюбы тыя непітушчыя. Сабака на сене. Мне ў гарбату толькі адзін кавалачак калі ласка.

      Ён стаў на скрыжаваньні Фліт-стрыт. Перапынак на лэнч за шэсць пэнсаў у Рова? Трэба паглядзець тую абвестку ў нацы-янальнай бібліятэцы. За восем пэнсаў у Бартана. Лепш. Якраз па дарозе.

      Ён праходзіў каля крамы Болтана на Уэстморлэнд-стрыт. Гарбата. Гарбата. Гарбата. Забыўся намякнуць Тому Кэрнану.

      Шшш. Цт-цт-цт! Уяві сабе, тры дні стогне ў пасьцелі, на галаве воцатны кампрэс, жывот пучыць. Фу! Папросту жах! Галава ў дзіцятка завялікая: клешчы. Скурчаны ў ейным нутры бадае галоўкай наўсьлеп, намацвае шлях навонкі. Мяне гэта забіла б. На шчасьце ў Молі адбыліся лёгка. Нешта павінны прыдумаць каб спыніць падобнае. У жыцьцё праз катаржную натугу. Ідэі наконт абязбольваньня: каралеве Вікторыі давалі. Дзевяць у яе было. Добра неслася. Старая жанчына ў боце жыла й плойму дзяцей прывяла. Кажуць нібыта ў яго былі сухоты. Час ужо каб хтосьці заняўся гэтым а не малоў пра што там пра задуменнае ўлоньне й срабрыстую ясноту. Шпігуюць галовы прыдуркам. Можна было б лёгка арганізаваць вялікія шпіталі. Уся справа зусім бяз болю й кожнаму нованароджанаму з па-даткавых сумаў вылічаць пяць фунтаў пад складаны працэнт да паўналецьця пяць працэнтаў гэта будзе сто шылінгаў ды тыя самыя пяць фунтаў памножыць на дваццаць у дзесяткавай сы-стэме заахвоціла б людзей адкладваць грошы сто дзесяць зь нечым да дваццаць першага году гэта трэба на паперы вы-ходзіць круглая сума больш чымсьці табе здаецца.

      Пэўна што ня мёртванароджаныя. Іх нават не рэгіструюць. Непатрэбны клопат.

      Забаўна было глядзець, яны абедзьве побач, жываты выпу-чаныя. Молі й місіс Мойзэль. Сход мацярэй. Сухоты на той час адступаюцца, потым зноў вяртаюцца. Якімі плоскімі яны ра-птам здаюцца пасьля таго! Вочы ціхамірныя. Цяжар з душы. Мілая душа была старая місіс Торнтан. Усе яны мае дзеткі, каза-ла яна. Перад тым як карміць першую лыжачку сабе ў рот. Ох, гэта ж ням-ням. Сын Тома Ўола раструшчыў ёй руку. Ягоны першы паклон у адрас публікі. Галава як адборная дыня. Стары бурклівы доктар Морэн. Народ грукае да іх у любы час. Доктар, дзеля ўсяго сьвятога. У жонкі пачалося. А потым прымушаюць чакаць месяцамі пакуль заплацяць. За паслугу пры родах ва-шай жонкі. У людзей аніякай удзячнасьці. А лекары вельмі лю-дзкія, амаль усе.

      Перад вялізнымі высокімі дзьвярыма Ірляндзкага Парля-манту падпырхнула чародка галубоў. Падсілкаваліся й давай у гулі. На каго б нам зрабіць? Я выбіраю таго ў чорным. Спу-скаю. Ну і ўдалося. Мусіць дужа цікава калі з паветра. Эпджон, я й Оўэн Голдбэрг на дрэвах каля Гусгрын, калі гулялі ў малпы. Яны празвалі мяне макрэляй.

      З Коледж-стрыт паказаўся аддзел паліцыі, крочачы гужам. Гусіным шыхтом. Разагрэтыя ежай твары, успацелі пад каскамі, махаюць дубінкамі. Толькі што папалуднавалі, заправіўшы пад дзягі па ладнай порцыі крупніку. Неблагая ў паліцыянта доля. Яны падзяліліся на групы й, адсалютаваўшы, разыходзіліся на свае пасты. Выпушчаныя на папас. Самы момант каб нападаць на іх, якраз пасьля пудынгу. Лучыць кулаком проста ў абед. Яшчэ адзін аддзел, крочачы россыпам, ахінуў агароджу Трыні-ты Коледжу, кіруючы на ўчастак. Цягнуцца да карыта. Рыхтуй-ся да атакі кавалерыі. Рыхтуйся да атакі на крупнік.

      Ён перайшоў вуліцу пад шэльмаўскім пальцам Томі Мура. Слушна зрабілі што паставілі яго над пісуарам: зьліцьцё водаў. Жанчынам таксама павінны быць такія месцы. А то забягаюць у цукерню. Мне трэба паправіць капялюш. Ва ўсім сьвеце шыро-кім даліны ня знойдзеш такой. Знакамітая песьня Джуліі Моркан. Захавала голас да самага канца. Вучылася ў Майкла Болфа, здаецца?

      Ён правёў позіркам апошнюю шырокую накідку. З гэтымі кліентамі лепш ня зьвязвацца. Джэк Паўэр мог бы цэлыя гісто-рыі распавядаць: бацька ў яго агент. Калі чалавек прымусіў іх патурбавацца пры арышце дык пасьля ў казе ўсыплюць яму жару ды дзёру. Але ў рэшце рэшт вінаваціць іх таксама нельга пры такой рабоце асабліва маладых запальчыўцаў. Таго дня ка-лі Джо Чэмбэрлэн атрымаў ступень у Трыніты той конны палі-цыянт наскакаўся на свой заробак. Што й казаць! Капыты яго-нага каня цокалі за намі па Эбі-стрыт. На шчасьце мне хапіла розуму нырнуць да Манінга а то б уліп. Але ж ён і гопнуўся, людзі добрыя! Пэўна чэрап сабе рассадзіў аб брук. Мне ня трэба было лазіць з тымі мэдыкамі. І з тымі першакурсьнікамі з Тры-ніты ў квадратных капелюшох. Самі шукалі гузакоў. Але затое я пазнаёміўся з маладым Дыксанам што потым у Матэры забін-таваў мне рану ад джала. А цяпер ён на Холіс-стрыт дзе місіс Пюрфой. Кола ў коле. Тыя паліцыйныя сьвісткі да сёньня ў мяне ў вушах. Усе далі лататы. Таму ён і прычапіўся да мяне. Узяць мяне пад арышт. Вось тут яно й пачалося.

      — Хай жывуць буры!

      — Тройчы ўра дэ Вэту!

      — Павесім Чэмбэрлена на дзікай грушы!

      Дуронікі: гурма маладых шчанюкоў, што зьвягае да зьня-могі. Вінігар Хіл. Аркестар малочных гандляроў. А праз гадоў колькі палова зь іх у судзьдзях і ўрадніках. Пачынаецца вайна: усе на злом галавы ў войска: тыя самыя што калі нам эшафот наканаваны.

      Ніколі ня ведаеш з кім гаворыш. Корні Кэлэхер ён будзе адной масьці з Харві Дафам. Як і той Пітэр ці Дэніс ці Джэймс Кэры які выдаў непераможных. Прытым сябра муніцыпалітэту. Падбухторваў зялёных дзецюкоў каб увайсьці ў давер. А сам увесь час працаваў за грошы з замку на тайную паліцыю. Вы-плюнулі яго як гарачую бульбіну. Таму тыя ў цывільным заў-сёды завіхаюцца каля служанак. Лёгка прыўважыць чалавека прывыклага да мундзіру. Прыпрэ яе ў чорным ходзе. Патар-мосіць крыху. А потым наступны нумар праграмы. А хто гэты джэнтльмэн што сюды наведваецца? А малады паніч што-не-будзь казаў? Падглядвае празь дзірку ў замку. Качка на пры-наду. Палкі малады студэнт дурыцца зь яе пухкімі рукамі, калі яна прасуе.

      — Гэта тваё, Мэры?

      — Я такога не нашу... Перастаньце, а то скажу пані на вас. Паўночы не былі дома.

      — Набліжаецца вялікі час, Мэры. Хутка сама ўбачыш.

      — Ну дык і пайшлі вы са сваім вялікім часам.

      Бармэнкі таксама. Прадаўшчыцы папяросаў.

      Найлепш прыдумаў Джэймс Стывэнс. Ён ведаў усіх. Гурткі па дзесяць чалавек, так што кожны ведае толькі свой уласны. Шын Фэйн. Адступісься цябе чакае нож. Нябачная рука. Заста-несься расстраляюць. Дачка турэмніка выцягнула яго з Рыч-манду, шусь праз Луск. Хаваўся ў гатэлі ”Бакінгамскі Палац”, у іх пад носам. Гарыбальдзі.

      Тут ты павінен мець пэўную прывабнасьць: Парнэл. Артур Грыфіт шчырая душа але распаліць натоўп ён ня здатны. А ім трэба шпарыць пра наш прыгожы край. Лухту з хрэнам. Кавяр-ня Дублінскай Пякарскай Суполкі. Дыскусійныя клюбы. Што рэспубліканская форма кіраваньня найлепшая. Што моўнае пы-таньне павінна вырашацца перад эканамічным. Няхай вашы дочкі завабліваюць іх у ваш дом. Накармеце й напаеце іх па горла. Печаная гусь на святога Міхала. Тут для вас даходзіць пад скуркай ладны кавалак з прыправамі. Вазьмеце кварту тлушчу пакуль не астыў. Недакормленыя энтузыясты. Булачка за пэнса й марш за аркестрам. Няма літасьці хлебарэзу. Думка што іншы тып плаціць найлепшым сосам на сьвеце. Паводзяць сябе зусім як дома. Падайце нам тыя абрыкосы гэта значыць пэрсікі. Недалёкі той дзень. Сонца Самакіраваньня ўзыходзіць на паўночным захадзе.

      Усьмешка на ягоным твары цьмянела на хаду, а цяжкое во-блака паволі насоўвалася на сонца, заценьваючы пануры фасад Трыніты. Міналіся трамваі, зьяжджаючыся, разьяжджаючыся, пазвоньваючы. Дарэмныя словы. Усё паўтараецца; дзень за днём: паліцыянты выходзяць, вяртаюцца, трамваі туды, назад. Тыя два вар’яты валэндаюцца. Дыгнама завезьлі ў магілу. Май-на Пюрфой на ложку з набрынялым жыватом стогне каб зь яе выцягнулі дзіця. У кожнай сэкундзе нехта дзесьці нараджаецца. У кожнай скундзе нехта памірае. Пяць хвілін таму я карміў птушкі. Тры сотні выцягнулі ногі. Іншыя тры сотні нарадзіліся, зь іх абмываюць кроў, усе абмытыя ў крыві ягнятка, бляюць маааааа.

      Цэлы горад зьнікае, іншы цэлы горад зьяўляецца, потым і ён зьнікае: наступныя зьяўляюцца, прамінаюць. Дамы, шарэнгі да-моў, вуліцы, мілі бруку, кучы цэглы, каменьня. Пераходзяць з рук у рукі. Адзін уласьнік, другі. Як кажуць, гаспадар несьмя-ротны. Адзін атрымаў павестачку зьяжджаць, зараз жа на яго-нае месца іншы. Купляюць свае ўладаньні за золата, а ўсё золата ўсё роўна ў іх. Дзесьці тут ёсьць махлярства. Згрува-сьціліся ў гарадох, вякамі цягнуць сваё ярмо. Піраміды ў пяскох. Пабудавалі на хлебе з цыбуляй. Нявольнікі. Кітайская сьцяна. Бабілён. Засталіся вялізныя валуны. Круглыя вежы. Усё астатняе — сьмецьце, раскінутыя прыгарады, пабудаваныя абы з рук, картачныя домікі Кірвана, падмураваныя ветрам. Прыпынішчы нанач.

      Ніхто нічога ня значыць.

      Цяпер найгоршая пара дня. Жыцьцёвая сіла. Панура, змро-чна: ненавіджу гэтую гадзіну. Адчуваньне, быццам цябе пажа-валі й выплюнулі.

      Дом рэктара. Правялебны доктар О’Рыбі: рыбіна ў кансэрве. Добра тут закансэрваваўся. Мне каб і плацілі дык я тут жыць ня стаў бы. Спадзяюся, у іх сёньня пячонка й бэкан. Прырода цу-раецца пусткі.

      Сонца спакваля выйшла з-за воблака й запаліла зайчыкі сьвятла на срэбры па другі бок вуліцы ў вітрыне Ўолтэра Сэ-кстана, каля якой прайшоў Джон Хаўард Парнэл з прыплю-шчанымі вачыма.

      Вось і ён: брат. Ягонае падабенства. Твар які прасьледуе. Гэ-та табе зьбег акалічнасьцяў. Бывае сто разоў думаеш пра чала-века й не сустрэнеш яго. Ідзе як у сьне. Ніхто не пазнае яго. Сёньня мусіць пасяджэньне ў муніцыпалітэце. Кажуць ні разу не апрануў свайго мундзіру цырымонімайстра з часу як стаў на гэту пасаду. А Чарлі Боўлджэр заўсёды выяжджаў на велізар-ным кані, у трохкутным капелюшы, надзьмуты, напудраны й выгалены. Глянь які жаласьлівы ў яго поступ. Тухлае яйка зьеў. Мяшкі пад вачыма, як прывід. Мне так баліць. Брат вялікага чалавека: брат свайго брата. Добра выглядаў бы на муніцы-пальным скакуне. Пэўна вышмыгне ў ДПС папіць кавы й пагу-ляць у шахматы. Для ягонага брата людзі былі як пешкі. Хай бы ўсе яны й ляснулі. Пра яго баяцца й слова сказаць. Марозіў усіх тым сваім позіркам. Вось што заваблівае людзей: прозьвішча. У іх усе крыху збзікавалі. Шалёная Фані й ягоная сястра, місіс Дыкінсан, у якой коні ў чырвонай вупражы. Ідзе выпрастаны, рыхтык хірург МакАрдл. Аднак Дэйвід Шыгі выйграў у яго на выбарах у Паўднёвым Міце. Выйсьці з парляманту й адступіцца ў публічнае жыцьцё. Банкет патрыётаў. Пакусвалі апэльсінавыя скуркі ў парку. Сайман Дэдал казаў калі яго выбралі ў пар-лямант што Парнэл устане з магілы й выведзе яго за руку зь Ніжняй Палаты.

      — Пра двухгаловага васьмінога, у якога на адной галаве канцы сьвету забыліся зысьціся між сабою, а другая размаўляе з шатляндзкім акцэнтам. Шчупальцы...

      Яны абагналі містэра Блюма, мінаючы яго ўскраем ходніка. Барада й ровар. Маладая жанчына.

      І вось яшчэ й гэты. Гэта сапраўды зьбег акалічнасьцяў: другі раз. Падзеі надыходзяць кідаючы цені загадзя. Пахвалу выда-тнага паэта міст. Джор. Расэла. Можа гэта Лізі Туіг зь ім. А. Э.: што гэта значыць? Мабыць ініцыялы. Альбэрт Эдуард, Артур Эдмунд, Альфонс Эб Эд Эл Эсквайр. Што ён там казаў? Канцы сьвету з шатляндзкім акцэнтам. Шчупальцы, васьміног. Што-сьці акультнае: сымбалізм. Выкладае. А яна ўсё ўбірае. Слова ня скажа. Для дапамогі джэнтльмэну ў літаратурных занятках.

      Ягоныя вочы праводзілі рослую фігуру ў саматканцы, ба-рада й ровар, побач слухае жанчына. Ідуць з вэгетарыянскай сталоўкі. Толькі зеляніна й садавіна. Біфштэксаў не ядуць. Калі зьясі, вочы тае каровы будуць прасьледаваць цябе ўсю ве-чнасьць. Кажуць так здаравей. Аднак з гэтага толькі вада й газы. Паспрабаваў. Цэлы дзень толькі й бегаеш. Жывот разь-дзімае як у авечкі. Сны ўсю ноч. Чаму яны называюць тое чым мяне кармілі бобштэкс? Бабрыянцы. Садавіянцы. Каб табе зда-валася што нібыта ясі рамштэкс. Недарэчна. І перасолена. Гату-юць у содзе. Прасядзіш каля крану цэлую ноч.

      Панчохі ў яе павісьлі на шчыкалатках. Цярпець такога не магу: зусім бяз густу. Тая літаратурна-эфірная публіка, яны ўсе. Мройныя, аблочныя, сымбалічныя. Эстэты. Не зьдзіўлюся калі дакажуць што якраз гэты род ежы нараджае паэтычнае як ней-кія такія хвалі ў мозгу. Возьмем прыкладам любога з тых па-ліцыянтаў што выпочваюць поліўку з баранінай у свае кашулі: паспрабуй зь яго выцісні хоць радок паэзіі. Нават ня чуў што такое паэзія. Дзеля гэтага трэба адпаведны настрой.

 

                                Аблочная чайка кружляе,

                              Над цёмнай вадою лунае.

 

      Ён перайшоў на другі бок на рагу Насаў-стрыт і стаў перад вітрынай Ейтса й Сына, разглядаючы цэны бінокляў. А можа заглянуць да Харыса й пагаманіць з маладым Сынклэрам? До-бра выхаваны маладзён. Напэўна абедае. Трэба занесьці папра-віць мае старыя акуляры. Лінзы фірмы Герца шэсьць гінэяў. Немцы пралезуць усюды. Прадаюць на льготных умовах каб за-хапіць рынак. Зьбіваюць цэны. Можа выпадкам надарыцца па-ра ў бюро забытых рэчаў ля вакзалу. Дзіву даесься чаго толькі людзі не забываюць у цягніках і разьдзявальнях. Аб чым яны думаюць? Жанчыны таксама. Неверагодна. Калі ў мінулым годзе ехаў у Эніс падабраў торбу што дачка таго фэрмэра па-кінула й перадаў ёй на перасадцы ў Лімэрык. І па грошы не заяўляюцца. На даху банку ёсьць малы гадзіньнік каб пра-вяраць тыя біноклі.

      Павекі ягоныя апусьціліся да ніжняга краёчку зрэнак. Ня бачу. Калі ўявіць што ён там дык можаш убачыць. Ня бачу.

      Ён павярнуўся й, стоячы між вітрыннымі навісамі, выцягнуў у кірунку сонца на ўсю даўжыню сваю правую руку. Даўно зьбіраўся праверыць. Так ёсьць: поўнасьцю. Кончык малога па-льца закрыў увесь сонечны дыск. Фокус мабыць тут дзе зыхо-дзяцца ўсе промні. Шкада што няма цёмных акуляраў. Цікава. Было шмат гамонкі пра плямы на сонцы калі мы жылі на Захо-дняй Ломбард-стрыт. Гэта страшэнныя выбухі. Сёлета поўнае зацьменьне: недзе ўвосень.

      Калі ўжо пра гэта думаю, дык той шар апускаецца згодна з часам па Грынвічу. Гадзіньнік прыводзяць у рух па электрычнай праводцы з Дансінку. Варта было б туды зьезьдзіць у першую суботу месяца. Калі б дастаць рэкамэндацыю да прафэсара Джолі або чаго-небудзь даведацца пра ягоную сям’ю. Магло б падзейнічаць: заўсёды прыемна для самалюбства. Лёсткі з зусім нечаканага боку. Арыстакрат ганарыцца сваім паходжаньнем ад каханкі караля. Ягоная прамаці. Добра пашмараваць. Па-корлівае цяля дзьвюх матак смокча. А ня так каб увайшоў і ляпнуў тое што сам ведаеш не на твой розум: што такое пара-лякса? Пакажэце гэтаму джэнтльмэну дзьверы.

      Ах.

      Ягоная рука зноў апусьцілася.

      Ніколі пра гэта нічога не даведаюцца. Трата часу. Газавыя шары круцяцца, пранікаюцца, мінаюцца. Без канца адно й тое ж. Газ, потым цьвёрдыя часьцінкі, потым узьнікае сьвет, потым астывае, потым ляціць адна мёртвая абалонка, застыглая як ананасная карамэлька. Месяц. Яна сказала што цяпер пэўна маладзік. Здаецца, так.

      Ён праходзіў каля la Maison Claire.

      Чакай. Поўня была ў тую ноч калі мы ў нядзелю два тыдні таму дык цяпер дакладна маладзік. Ішлі берагам Толкі. Няблага як на месячную ноч у Фэрв’ю. Яна падпявала: Маёвы маладзік блішчыць, каханы мой. Ён па другі бок. Локаць, рука. Ён. Зялёны сьветлячок мігці—іць, каханы мой. Дотык. Пальцы. Пы-таюць. Адказ. Так.

      Стоп. Стоп. Што было тое было. Павінна было.

      Містэр Блюм, дыхаючы хутчэй, ідучы спавальней, мінуў Адам-корт.

       З прыхаванай ціхай палёгкай ягоныя вочы адзначылі: гэта вуліца сярэдзіна дня абвіслыя плечы Боба Дорана. У сваім запоі як сказаў МакКой. Напіваюцца каб выгаварыцца ці нешта пад-строіць ці cherchez la femme. Забалюе ў Куме зь сябрукамі й шлюшкамі а потым увесь астатні год цьвярозы як судзьдзя.

      Ну так. Так я й думаў. Коціцца ў Эмпайр. Зьнік. Чыстая содавая зрабіла б яму найлепш. Там раней Пэта Кінсэла меў мюзік-хол Арфа перад тым як Уітбрэд стаў кіраваць тэатрам Куінс. Малайчына. Падобны да Даёна Бусіко з тварам як блін і ў паношанай шапачцы. Тры Модныя Паненкі са Школы. Як час бяжыць, га? У жаночай спадніцы, з-пад якое вылазілі доўгія чырвоныя споднікі. П’яніцы пілі, рагаталі, пырскалі сьлінаю, захлістваліся. Паддай маху, Пэт. Расчырванелыя: п’яная ўцеха: гыгат і папяросны дым. Зьнімі той белы капялюш. Вочы ў яго як звараныя. Дзе ён цяперака? Дзе-небудзь жабруе. Арфа што гола-дам нас калісьці замарыла.

      Я тады быў больш шчасьлівы. Але ці быў гэта я? Або цяпер я гэта я? Дваццаць восем мне было. Ёй дваццаць тры, калі пера-ехалі з Заходняе Ломбард-стрыт, штосьці зьмянілася. Пасьля Рудзі ніколі ўжо ня мела задавальненьня. Часу не завернеш. Як і вады ў прыгаршнях ня ўтрымаеш. А ты хацеў бы вярнуцца назад? Да самага пачатку. Хацеў бы? Ці ты нешчасьлівы ў сямейным жыцьці, мой бедны абрыдны хлопча? Хоча мне гузікі прышываць. Трэба адказаць. Напішу ў бібліятэцы.

      Графтан-стрыт, вясёлая ад навісных паветак і вітрынаў, ва-біла ягоныя пачуцьці. Набіўны мусьлін, шоўк, дамы й матроны, бразгат вупражы й глухазвонны цокат капытоў па разагрэтым бруку. Якія тоўстыя ногі ў гэтай у белых панчохах. Спадзяюся, першы дождж захляпае іх гразьзю як сьлед. Вясковае бабішча. Усе таўстакормныя тут былі. У гэткіх у жанчыны заўсёды клы-паватыя ногі. Молі выглядае як няўклюда.

      Замаруджанай паходкай ён мінаў вітрыны шаўковага ган-длю Браўна Томаса. Каскады стужак. Цененькія кітайскія шаў-кі. Перахіленая пасудзіна выпускала са свае пашчы струмень крывавачырвонага папліну: зіхоткая кроў. Гэта гугеноты сюды прывезьлі. La causa č santa[1]. Таратара. Знакаміты хор. Тара. Мыць трэба ў дажджавой вадзе. Мэербэр. Тара: бум бум бум.

      Падушачкі для іголак. Ужо даўно пагражаў ёй што куплю. А то ўтыркае па ўсёй хаце. Іголкі ў фіранках.

      Ён зьлёгку адкасаў левы рукаў. Драпіна: ужо амаль зьнікла.  Усё-ткі ня сёньня. Трэба зайсьці па той крэм. Можа на дзень яе нараджэньня? Чэрвеньліпень жніверасень восьмага. Яшчэ амаль тры месяцы. А ёй можа не спадабацца. Жанчыны ня хочуць зьбіраць іголкі. Кажуць абрываецца каха.

      Зіхатлівыя шаўкі, жаночае сподняе на тонкіх масянжовых пруткох, шаўковыя панчохі разьбягаюцца прамянямі.

      Няма сэнсу вяртацца. Так мусіла быць. Скажы мне ўсё.

      Зычныя галасы. Сонцам нагрэты шоўк. Пабразгваньне ву-пражы. Усё дзеля жанчыны, дом і сям’я, павуціньне шаўкоў, срэ-бра, смачныя плады, прыправы зь Яфы. Агэндат Нэтаім. Ба-гацьце сьвету.

      Цёплая чалавечая пульхнасьць ахінула ягоны мозг. Мозг здаўся. Дурман абдымкаў ім завалодаў. Згаладалым целам, по-тайна, ён нема прагнуў пакланяцца.

      Д’юк-стрыт. Нарэшце. Трэба пад’есьці. У Бэртана. Адразу табе палепшае.

      Ён павярнуў за рог каля Комбрыджа, усё яшчэ ў сваім ўтра-пеньні. Бразгат цокат капытоў. Духмяныя целы, цёплыя, поў-ныя. Усе цалаваныя, падатлівыя: у густых летніх нівах, на збэр-санай мятай траве, у сырых пад’ездах чыншавых камяніцаў, на софах, на рыплівых ложках.

      — Джэк, каханы!

      — Найдаражэйшая!

      — Пацалуй мяне, Рэгі!

      — Мой хлопчык!

      — Каханая!

      З расхваляваным сэрцам ён піхнуў дзьверы ў сталоўку Бэр-тана. Ад смуроднага духу яму перахапіла дрыготкае дыханьне: вострая мясная падліўка, баўтуха з гароднінай. Глядзі як кор-мяцца зьвяры.

      Людзі, людзі, людзі.

      Пазалазілі на высокія табурэткі ля стойкі, капелюшы на патыліцу, за столікамі, патрабуюць яшчэ хлеба без даплаты, жадліва хлебчуць, ваўкадавяць кавалкі разьмяклага ежыва, з набеглымі крывёй вачыма, падціраюць намоклыя вусы. Мала-дзён з бледным азызлым тварам заўзята выцірае сурвэткай свой кубак нож відэлец лыжку. Новая порцыя мікробаў. Мужчына, заткнуўшы за каўнер дзіцячую сурвэтку, усю ў плямах сосу, з булькатам улівае сабе ў горла суп. Іншы выплёўвае назад на талерку: храстка не адолеў: зубоў няма разжажажаваць. Філе, печанае на вугольлі. Глытае кускамі, рупіць яму расправіцца. Вочы сумнага п’янчугі. Адкусіў больш, чымсьці можа зжаваць. І я такі самы? Бачыць сябе якімі іншыя нас бачаць. Галодны чалавек — нязгодны чалавек. Зубы й сківіцы працуюць. Асьця-рожна! О! Костка! У тым школьным вершыку Кормак апошні ірляндзкі кароль-паганін удавіўся ў Слэты на поўдзень ад Бой-ну. Цікава што ён еў. Што-небудзь смакавітае. Сьвяты Патрык абярнуў яго ў хрысьціянства. Усё роўна ня мог праглынуць як сьлед.

      — Ростбіф з капустай.

      — Порцыю тушанай бараніны.

      Дух ад людзей. Яго пачынала блажыць. Заплёванае пілавінь-не, цеплавата-саладжавы дым папяросаў, смурод ад тытунёвае жвачкі, ад парасплёскванага піва, мужчынская піўная мача, ад-бушавалая тхліна.

      Я тут не змагу глынуць ні кавалачка. Вунь адзін гострыць нож аб відэлец гатовы зьесьці ўсё што вока згледзіць, стары калупаецца ў апошніх гнілякох. Лёгкая адрыжка, сыты, пера-жоўвае жвачку. Перад і пасьля. Малітва ўдзячнасьці пасьля яды. Палядзі на гэты малюнак, а потым на той. Зьбірае сос размо-клымі галушкамі хлеба. Выліжы проста з талеркі, чалавеча! Вы-брацца адсюль.

      Заціснуўшы ноздры, ён агледзеў застойкавых і застольных едакоў.

      — Два портэры сюды.

      — Порцыю сала з капустай.

      Вунь той тып падпіхвае ў рот капусту нажом як быццам яго-нае жыцьцё залежыць ад гэтага. Трапны ўдар. Моташна гля-дзець. Яму б больш бясьпечна есьці трыма рукамі. Разьдзірае па жылках. Ягоная другая натура. Нарадзіўся са срэбным нажом у зубох. Дасьціпна, думаю. Або й не. Срэбра абазначае багацьце. Нарадзіўся з нажом. Але намёк губляецца.

      Неахайна аперазаны пасуднік з грукатам зьбіраў ліпкія та-леркі. Рок, бэйліф, стоячы каля стойкі, зьдзьмухваў са свайго кухля пеністую карону. Добра дзьмухнуў: яна плюхнула жоўтым каля ягонага бота. Адзін з абеднікаў, абапёршы локці на стол ды падняўшы нож і відэлец, уталопіўся па-над заплямленым лістком газэты на пад’ёмнік са стравамі. Сусед яму нешта апа-вядае запханым ротам. Прыхільны слухач. Застольная размова. Чаўста чаўкаем чаўс у чаўцьвер. Ча? Няўжо?

      Містэр Блюм у нерашучасьці падняў два пальцы да вуснаў. Ягоны позірк прамаўляў.

      — Ня тут. Ня бачу яго.

      На двор. Не магу з гідкімі едакамі.

      Ён адступаўся да дзьвярэй. Перакусіць у Дэйві Бэрна. Ашу-каць голад. На нейкі час падмацуе. Зьеў добры сьняданак.

      — Мне біфштэкс з бульбай.

      — Кухаль портэру.

      Кожны сам за сябе, зубамі й кіпцюрамі. Глытай. Кусай. Глы-тай. Морды.

      Ён выйшаў на сьвежае паветра й павярнуў назад, у бок Гра-фтан-стрыт. Еш або самога зьядуць. Забівай! Забівай!

      Дапусьцім калісьці будзе камунальная страўня. Усе труха-юць з кацялкамі й міскамі каб ім напоўнілі. Жаруць адразу на вуліцы. Джон Хаўард Парнэл напрыклад рэктар Трыніты ўсе да аднаго ня згадвайце вашых рэктараў і рэктара Трыніты дзеці й жанчыны, рамізьнікі, сьвятары каталіцкія й пратэстанцкія, фэльдмаршалы, архіяпіскапы. З Эйлсбэры-роўд, з Клайд-роўд, з рамесьніцкіх кварталаў, з паўночнага прытулку, лoрд-мэр у сваёй казачнай карэце, старая каралева ў крэсьле на колах. У мяне пустая талерка. Я за вамі з нашай камунальнай бляшан-кай. Як каля фантану сэра Філіпа Крэмтана. Мікробы вытрыце хустачкай. Наступны наўцірае сваёй новую кучу. Айцец О’Флін абсьмяяў бы ўсіх. Усё роўна падымалі б сваркі. Усё для сябе. Дзятва білася б каму выскрабці кацёл. Кацёл быў бы патрэбны вялікі як парк Фінікс. Гарпуном лавілі б у ім кумпякі й лусты сьвінага боку. Ненавідзяць усіх навокал. У гатэлі Гарадзкі Герб яна гэта назвала table d'hôte[2]. Суп, смажанае, дэсэрт. Ніколі ня ведаеш чые думкі перажоўваеш. А хто потым мыў бы ўсе талеркі й відэльцы? Можа да таго часу ўсе пачнуць харчавацца табле-ткамі. Зубы будуць штораз горшыя й горшыя.

      Усё-ткі шмат рацыі маюць вэгетарыянцы што зь зямлі выра-стае найбольш смакавітае часнок безумоўна сьмярдзіць італь-янскімі катрыншчыкамі хрумсткая цыбуля грыбы труфлі. І зьвя-ры пакутуюць. Аскубці й выпатрашыць птушку. Бедная жывёла на рынку чакае пакуль ёй расколюць чэрап. Муу. Няшчасны дрыглівы маладняк. Мээ. Хісткае цялятка. Ялавічына з капу-стай. У вёдрах разьнікоў пагойдваюцца лёгкія. Падайце вунь тую грудзіну што на круку. Плюх. Крывавыя страшыдлы. Асьвежаваныя авечкі з пашклянелымі вачыма вісяць пачэпленыя за сьцягнякі, авечыя пысы абгорнутыя пакрываўленай паперай сморкаюцца крывавай студзінай на пілавіньне. Трыбухі й суха-жыльле выносяць. Не марнуй таго дабра, хлопча.

      На сухоты прапісваюць гарачую сьвежую кроў. Кроў заўсё-ды патрэбная. Падступныя. Ліжуць яе, гарачадымную, патачна-густую. Замораныя прывіды.

      Ах, як згаладаў.

      Ён увайшоў да Дэйві Бэрна. Прыстойная ўстанова. Ён не балбатун. Часамі паставіць кілішак. Але высакосны, раз на ча-тыры гады. Аднойчы абмяняў мне чэк на гатоўку.

      Што мне цяпер узяць? Ён выняў гадзіньнік. Трэба падумаць. Імбірнага піва?

      — Здароў, Блюм, — сказаў Насаты Флін са свайго кутка.

      — Здароў, Флін.

      — Як справы?

      — Першаклясна... Трэба падумаць. Вазьму шклянку бургун-дзкага й... трэба падумаць.

      Сардынкі на паліцах. Адным позіркам можна пасмакаваць. Сандвіч? Скрыль кумпяка й ягонага сваяка з гарчыцай і хле-бам. Паштэт. Які ж гэта дом без мяснога паштэту Сліві? Не-шчасьлівы. Ну й дурнаватая рэкляма! Упіхнулі яе пад нэкралёгі. Усіх на сьліву. Паштэт з Дыгнама. Людаедам з рысам і лімонам. Белыя місыянэры занадта салоныя. Як засоленая сьвініна. Ду-маю, правадыр зьядае самыя ганаровыя часткі. Напэўна лыка-ватыя ад набожнага практыкаваньня. Усе ягоныя жонкі паста-валі шарэнгай, глядзяць што будзе. Раз мурынскі важак за сталом. Закусіў правялебным яйцом. А зь ім — райскае жытло. Богведама чаго туды намяшалі. Перапонкі цьвілыя трыбухі ды-хаўкі раздробленыя й падробленыя. Загадка, як знайсьці мяса. Кошэр. Малака й мяса разам нельга. Цяпер тое самае назы-ваецца гігіенай. Пост Ём Кіпур: веснавое прыбіраньне ў тры-бухох. Вайна й мір залежаць ад чыёга-небудзь страваваньня. Рэлігіі. Індычкі й гускі на Каляды. Разьня невінаватых. Еш, пі ды весяліся. А потым бітком у прыёмных па дапамогу. Галовы перавязаныя. Сыр пераварвае ўсё акрамя сябе самога. Магутны сыр.

      — Ці маеце сандвічы з сырам?

      — Так, сэр.

      Узяў бы й пару алівак, калі б іх мелі. Люблю італьянскія. Добрую шклянку бургундзкага; спалосквае. Нашмароўвае. Сма-чны салат, сьвежы бы агурочак. Том Кэрнан умее рыхтаваць. Робіць з густам. Чысты алей з алівак. Мілі мне падала катлетку з націнай пятрушкі. Дадаць адну гішпанскую цыбуліну. Бог стварыў ежу, а д’ябал кухароў. Краб па-д’ябальску.

      — Жонка здаровая?

      — Дзякую, як трэба... Значыць, сандвіч з сырам. Маеце гар-ганзолю?

      — Так, сэр.

      Насаты Флін пахлістваў свой грог.

      — Сьпявае апошнім часам?

      Паглядзі на ягоныя губы. Мог бы сам сабе ў вуха сьвістаць. Да таго вушы лапухамі. Музыка. Ён у ёй разумеецца як баран у нябесным. Аднак лепш яму адказаць. Нікому не пашкодзіць. Дармовая рэкляма.

      — У гэтым месяцы ў яе кантракт на вялікае турнэ. Магчыма, вы чулі.

      — Не. О, гэта шыкоўная справа. А хто гэта ладзіць?

      Афіцыянт прынёс заказ.

      — Колькі зь мяне?

      — Сем пэнсаў, сэр... Дзякую, сэр.

      Містэр Блюм парэзаў свой сандвіч на тонкія лустачкі. Пра-вялебным яйцом. Лягчэй чымсьці тое аблочна-малочнае мроіва. Для паўсотні жанок. Мілы быў абразок.

      — Гарчыцу, сэр?

      — Так, дзякую.

      Падымаючы кожную лустачку, ён пасеяў на іх жоўтыя кро-плі. Быў абразок. Ужо маю. Як яму той устаў старчаком.

      — Ладзіць? — спытаўся ён. — Бачыце, гэта як суполка.  Дзель у выдатках і дзель у даходах.

      — Але, цяпер прыгадваю, — сказаў Насаты Флін, засу-нуўшы руку ў кішэню й чухаючыся ў пахвіне. — Хто ж гэта мне казаў? Ці Буяка Бойлан ў гэта не замяшаны?

      Палкая гарчыца цёплым павевам кранула сэрца містэра Блюма. Ён падняў вочы й напаткаў злосны пагляд насьценнага гадзіньніка. Другая. Гадзіньнікі ў барах на пяць хвілінаў дапе-раду. Час бяжыць. Стрэлкі абарочваюцца. Другая. Яшчэ не.

     Ягоная брушная перапона ўзьнялася, потым апала, зноў узьнялася натужліва, тужліва.

      Віно.