БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 
Джэймс Джойс, Уліс

      ДВОРНА, каб іх задобрыць, бібліятэкар-квакер курняўкаў:

      — І мы маем, праўда, тыя неацэнныя бачыны ”Вільгельма Майстра”. Вялікі паэт пра вялікага братняга паэта. Ваглівая душа, у  змаганьні з морам бедаў, разьдзіраная супярэчнасьцямі й сумлівамі, як гэта назіраем у сапраўдным жыцьці.

      Ён ступіў крок дапераду ў контрдансе на рыплівай валовай скуры, і крок назад ў контрдансе на ўрачыстай падлозе.

      Бязгучны памочнік, прачыніўшы дзьверы толькі крышачку, падаў яму бязгучны знак.

      — Зараз, — сказаў ён, рыпліва рушыўшы йсьці, але мару-дзячы. — Прываблівы бездапаможны летуценьнік, які выносіць глыбокія раны з сутычкі з жорсткай рэальнасьцю. Увесь час адчуваеш, якімі праўдзівымі застаюцца меркаваньні Гётэ. Праў-дзівымі пры больш уніклівым аналізе.

      Двойчырыпнуўшы аналізу, ён аддаліўся крокам куранты. Лысы, зь вялікай заклапочанасьцю пры дзьвярах пад словы па-мочніка падставіў ёмкае вуха: выслухаў іх: і пайшоў.

      Засталіся два.

      — Мэсьё дэ ля Паліс, — зьдзекліва ўсьміхнуўся Стывэн, — быў яшчэ жывы хвілінаў за пятнаццаць да свае сьмерці.

      — Ці вы ўжо знайшлі шасьцёрку адважных мэдыкаў, — запытаўся са старэчай зласьлівасьцю Джон Эглінтан, — якія пе-рапісалі б ”Страчаны Рай” пад вашу дыктоўку? Ён гэта называе ”Засмучэньнямі Сатаны”.

      Усьміхайся. Усьміхайся ўсьмешкаю Крэнлі.

 

                              Найперш яе абняў

                              Пазьней яе абмяў

                                Пазьней катэтэр ёй прыклаў.

                              Бо быў ён мэдык

                              Вясёлы мэд...

 

      — Я адчуваю, што для ”Гамлета” вам спатрэбіцца яшчэ адзін. Лічба сем вельмі дарагая для містыкаў. Зіхатлівая сямёрка, як яе называе У. Б.

      Міготкавокі з рыжым чэрапам блізка зялёнакаптурнай лям-пы ўзіраўся ў аблічча, барадатае ў яшчэ больш цёмназялёным цені, кельцкамудрае, сьвятавокае. Ён ціха засьмяяўся: сьмехам стыпэндыста Трыніты: бязводгаласным.

 

                              Мастацкі Сатана, што аблівае

                              Крыжы анёльскімі сьлязьмі.

                              Ed egli avea del cul fatto trombetta[1].

 

      Ён трымае ў заложніках мае вар’яцтвы.

      Крэнлі трэба адзінаццаць верных з Уіклаву, каб вызваліць айчыну. Шчарбатую Кэтлін, яе чатыры прыгожыя зялёныя лугі: чужаніца ў ейным доме. І яшчэ аднаго, хто б яго прывітаў: ave, rabbi[2]. Тузін з Тайнахілі. У ценістай даліне ён туркоча да іх. Маладосьць маёй душы я аддаваў яму, ноч за ноччу. Памагай Бог. Памыснага паляваньня.

      Мая тэлеграма ў Малігана.

      Вар’яцтва. Стрывай.

      — Перад нашымі маладымі ірляндзкімі бардамі, — асу-джальна сказаў Джон Эглінтан, — усё яшчэ стаіць заданьне стварыць постаць, якую сьвет мог бы паставіць побач з Гамле-там англасакса Шэкспіра, хоць я захапляюся ім, як раней старэ-ча Бэн, не даходзячы да ідалапаклонства.

      — Усё гэта чыста акадэмічныя пытаньні, — абвясьціў Расэл са свайго ценю. — Я маю на ўвазе, хто такі Гамлет — сам Шэкспір, ці Якуб Першы, ці Эсэкс. Дыспуты царкоўнікаў аб гістарычнасьці Ісуса. Мастацтва павінна выяўляць нам ідэі, бяс-кшталтныя духоўныя існасьці. Найважнейшае пытаньне пра твор мастацтва — якая глыбіня жыцьця яго спарадзіла. Жыва-піс Гюстава Маро — гэта жывапіс ідэяў. Найглыбейшая паэзія Шэлі, словы Гамлета судакранаюць наш розум са спрадвечнай мудрасьцю, з Плятонавым сьветам ідэяў. А ўсё іншае — мудра-гельства вучняў дзеля вучняў.

      А. Э. расказваў у адным інтэрв’ю нейкаму янкі. Каб мяне ма-ланка спаліла!

      — Вучоныя былі спачатку вучнямі, — звышветліва сказаў Стывэн. — Арыстотэль некалі быў вучнем Плятона.

      — Спадзяюся, ён і застаўся ім, — спаважна сказаў Джон Эглінтан. —  Ён мне бачыцца як выдатнік са школьным пасьве-дчаньнем пад пахай.

      Ён зноў расьсьмяяўся да барадатага твару, які цяпер адказаў усьмешкай.

      Бяскшталтнае духоўнае. Айцец, Слова й Сьвяты Дых. Усёа-йцец, нябесны чалавек. Іесос Крыстос, чараўнік прыгожага, Лё-гас, што  кожнаю хвіляй пакутуе ў нас. Гэта сапраўды ёсьць тое. Я агонь на алтары. Я ахвярны алей.

      Данлап, Джадж, рымлянін самы шляхотны, А.Э., Арваль, Імя Невыказнае, на вышыні нябеснай, К.Х., іхні настаўнік, чыя асоба — ня тайна для адэптаў. Браты вялікай белай лёжы не-зьмігутна сочаць, ці не патрэбна іхняя дапамога. Хрыстос зь сястрой-нарачонай, вільгаць сьвятла, спароджаная адухоўленай дзевай, сафія ў раскаяньні, якая адыйшла ў стан будаў. Эза-тэрычнае жыцьцё не для звычайнага чалавека. З. Ч. спачатку павінен пазбыцца свае благое кармы. Аднойчы місіс Купэр Оў-клі зіркнула на элемэнтарнае нашай выдатнай сястры Е. П. Б.

      О, фу! Прэч адсюль! Pfuiteufel![3] Няможна дзівіцца, панюсю, няможна, калі дама адкрывае сваё элемэнтарнае.

      Увайшоў містэр Най, высокі, лёгкі, юны, рахманы. Ягоная рука зграбна трымала нататнік, вялікі, новы, чысты, ільсьняны.

      — Той выдатнік, — сказаў Стывэн, — палічыў бы роздумы Гамлета аб будучым жыцьці ягонай прынцаўскай душы — увесь гэты непраўдападобны, неістотны й недраматычны маналёг — такімі ж плыткімі, як у Плятона.

      Джон Эглінтан, нахмарыўшыся, сказаў, ледзь стрымліваючы гнеў:

      — Я даю слова, што мая кроў закіпае ў жылах, калі чую, як параўноўваюць Арыстотэля з Плятонам.

      — А каторы зь іх двух, — спытаўся Стывэн, — выгнаў бы мяне са свае Дзяржавы?

      Выцягні з похваў штылеты сваіх дэфініцый. Конскасьць — гэта штосьць усёканя. Яны пакланяюцца струменям памкнень-няў і эонам. Бог: крык на вуліцы: вельмі пэрыпатэтычнае. Пра-стора: тое, што ў цябе перад зіркачамі. Праз прасторы меншыя за чырвоныя шарыкі чалавечай крыві яны праціскаліся сьледам за паўзадкамі Блэйка ў вечнасьць, для якой гэты расьлінны сьвет — толькі цень. Трымайся за тут і цяпер, празь якія ўся будучыня апускаецца ў мінулае.

      Містэр Най, ветлівы, падыйшоў да свайго калегі.

      — Хэйнс ужо пайшоў, — сказаў ён.

      — Ужо?

      — Я яму паказваў кніжку Жубэнвіля. Ён, ведаеце, зусім заха-піўся ”Любоўнымі песьнямі Конахту” Хайда. Мне не ўдалося прывесьці яго сюды паслухаць дыскусію. Ён пайшоў да Гіла купіць іх.

 

                              Ляці, о кніжачка, шпарчэй

                              Да злосных публікі вачэй.

                              Я песьні склаў, хоць не хацеў

                              Ангельскім ладам строіць сьпеў.

 

      — Дым з нашых тарфянікаў ударыў яму ў галаву, — дапу-сьціў меркаваньне Джон Эглінтан.

      Мы ў Англіі адчуваем. Злодзей, які раскайваецца. Пайшоў. Я курыў ягоную махорку. Зялёны мігатлівы камень. Шмарагд, аса-джаны ў аправе мора.

      — Людзі ня ведаюць, якімі небясьпечнымі могуць быць лю-боўныя песьні, — акультна перасьцерагла Расэлава яйкаватая аўра. — Зрухі, што выклікаюць сусьветныя перавароты, нара-джаюцца з мрояў і відзяжоў у душы якога-небудзь селяніна на схіле ўзгорка. Зямля для іх — ня ворны грунт, а жывая маці. Разрэджанае паветра акадэміі й арэны спараджае бульварны раман, кабарэтную песеньку. Францыя спараджае ў асобе Ма-лярмэ самую далікатную кветку распусты, але жыцьцё пажа-данае — такое, якім жывуць фэакі Гамэра — адкрываецца толь-кі для ўбогіх духам.

      Пры гэтых словах містэр Най павярнуў да Стывэна свой ня-вінны пагляд.

      — У Малярмэ, ведаеце, — сказаў ён, — ёсьць цудоўныя вершы ў прозе. Стывэн МакКэна часта чытаў мне іх у Парыжы. Адзін зь іх пра ”Гамлета”. Ён кажа: il se promčne, lisant au livre de lui-męme[4], разумееце, чытаючы кніжку пра самога сябе. Ён апі-свае, як ставілі ”Гамлета” ў францускім мястэчку, ведаеце, у мя-стэчку на правінцыі. Яны надрукавалі афішу.

      Ягоная свабодная рука зграбна крэсьліла ў паветры дро-бныя значкі.

 

HAMLET

ou

LE DISTRAIT

Pičce de Shakespeare[5]

 

      Ён паўтарыў нованахмаранаму абліччу Джона Эглінтана:

      Pičce de Shakespeare, ведаеце. Гэта так па-француску,  францускі пункт гледжаньня. Hamlet ou ...

      — Безразумны жабрак, — закончыў Стывэн.

      Джон Эглінтан засьмяяўся.

      — Так, зусім някепска, думаю, — сказаў ён. — Знакамітыя людзі, няма сумліву, але ў некаторых справах безнадзейна неда-бачлівыя.

      Пышнае й тупое перанасычаньне забойствамі.

      — Робэрт Грын назваў яго катам душы, — сказаў Стывэн. — Недарма ён быў сынам разьніка, які памахваў сваім тапаром і паплёўваў у далоні. Дзевяць жыцьцяў заплачана за адно жыцьцё ягонага бацькі, Айца Нашага, які ў чысьцілішчы. Гамлеты ў хакі страляюць без хістаньняў. Крывавая разьня ў пятым акце прадказвае канцэнтрацыйны лягер, апеты містэрам Суінбэрнам.

      Крэнлі, я, ягоны маўклівы даручнік, які сочыць за бітвамі здалёк.

 

                              Сьмяротных ворагаў патомкі й маткі,

                              Якіх памілавалі толькі мы...

 

      Паміж усьмешкай сакса й зьвягам янкі. Ці чорт, ці д’ябал.

      — Ён будзе даказваць, што ”Гамлет” — гэта гісторыя пра прывідаў, — сказаў Джон Эглінтан для містэра Ная. — Ён, як той тоўсты хлопец у Піквіка, хоча, каб наша кроў застыгла ад жаху.

 

                              О, слухай, слухай, слухай!

 

      Мая кроў слухае яго: застыглая, слухае.

 

                              Як толькі ты...

 

      — А што такое прывід? — запытаўся Стывэн з трапяткім за-палам. — Нехта, хто стаў неадчувальным празь сьмерць, адсу-тнасьць або зьмену звычаяў. Альжбетанскі Лёндан гэткі ж далё-кі ад Стратфарду, як разбэшчаны Парыж ад цнатлівага Дублі-ну. Хто гэта той прывід зь limbo patrum[6], які  вяртаецца ў сьвет, дзе пра яго забыліся? Хто такі кароль Гамлет?

      Джон Эглінтан перасунуў сваё шчуплае цела, адхіляючыся ўзад, каб узважыць.

      Чапіла.

      — Якраз тая самая гадзіна дня ў сярэдзіне чэрвеня, — пачаў Стывен, хуткім позіркам просячы іхняй увагі. — Над тэатрам ля рэчкі паднялі сьцяжок. Непадалёк, у Парыскім парку, раве ў сваёй яме мядзьведзь Сэкерсан. Старыя мачталазы, што плавалі з Дрэйкам, жуюць каўбаскі сярод публікі ў партэры.

      Мясцовы калярыт. Давай усё, што ведаеш. Зрабі іх прысу-тнікамі.

      — Шэкспір выйшаў з дому гугенотаў на Сылвэр-стрыт і пра-ходзіць каля лебядзіных клетак усьцяж рэчкі. Але ён не спы-няецца, каб накарміць самку, якая заганяе ў чаротнік свой вывадак лебядзяткаў. У лебедзя Эйвану іншыя думкі.

      Кампазыцыя месца. Ігнацы Ляёла, пасьпяшай мне на пад-могу!

      — П’еса пачынаецца. У паўзмроку ўзьнікае актор, апрануты ў неданошаную кальчугу з плячэй прыдворнага бычка, муж-чына мажнага складу зь нізкім голасам. Гэта прывід, гэта ка-роль, кароль і не кароль, а актор — сам Шэкспір, які ўсе гады свайго жыцьця, не аддадзеныя марнасьці над марнасьцю, выву-чаў ”Гамлета”, каб зайграць ролю здані. Ён прамаўляе да Бэр-бэджа, маладога актора, які стаіць насупроць яго па другі бок сьмяротнай заслоны, называе яго па імені:

 

                              Гамлет, я твайго бацькі дух

 

і просіць яго выслухаць. Ён прамаўляе да сына, сына свае душы, маладога прынца Гамлета, і да сына свайго цела, Гамнэта Шэ-кспіра, які памёр у Стратфардзе, каб той зь ягоным імем мог жыць вечна.

      — Ці магчыма, каб актор Шэкспір, прывід праз адсутнасьць, а ў шатах пахаванай Даніі прывід празь сьмерць, гаворачы ўласныя словы да носьбіта імені ўласнага сына (калі б Гамнэт Шэкспір жыў, ён быў бы блізьнюком прынца Гамлета), — няўжо гэта магчыма, я хачу ведаць, няўжо праўдападобна, каб ён не зрабіў ці не прадбачыў лягічных высноваў з гэтых перадумоваў: ты пазбаўлены спадчыны сын — я забіты бацька — твая маці вінаватая каралева, Эн Шэкспір, народжаная Хэтуэй?

      — Але ж вы сунеце нос ў прыватнае жыцьцё вялікага чала-века, — нецярпліва пачаў Расэл.

      Ага, прыяцель, і ты?

      — Цікавае толькі для парафіяльнага пісара. Я хачу сказаць, у нас ёсьць п’есы. Я хачу сказаць, калі мы чытаем паэзію ”Караля Ліра” — што нас абыходзіць, як жыў паэт? Калі справа ў жыцьці, яго маглі б пражыць за нас нашы слугі, як сказаў Вілье дэ Ліль. Падглядваюць і падслухоўваюць закулісныя бу-дзённыя плёткі, пра паэтава п’янства, пра паэтавы даўгі. Мы маем ”Караля Ліра” — і ён несьмяротны.

      Аблічча містэра Ная, да якога ён зьвяртаўся, пагадзілася.

 

                              Бруі над імі хвалямі ды водамі струменнымі,

                              Мананаан, Мананаан, МакЛір...

      А як, дабрадзею, з тым фунтам, што ён пазычыў табе, калі ты галадаў?

      Авохці, я ж быў у патрэбе.

      Прыймі гэты дукат.

      Няхай цябе! Ты яго амаль цалкам пакінуў у пасьцелі Джар-джыны Джонсан, дачкі сьвятара. Джала грэху.

      А ты намераны яго аддаць?

      О, так.

      Калі? Цяпер?

      Ну... не.

      Дык калі?

      Я заплаціў за сваё. Я заплаціў за сваё.

      Спакойна. Ён з таго берагу Бойну. Паўночна-усходні куток. Ты яму вінаваты.

      Пачакай. Пяць месяцаў. Малекулы ўсе зьмяніліся. Я ўжо іншы я. Іншы я пазычаў фунт.

      Быць ня можа.

      Але я, энтэлехія, форма формаў, захоўваю я дзякуючы памя-ці, бо пад вечназьменнымі формамі.

      Я, які грашыў, маліўся й пасьціў.

      Дзіця, якое Конмі ўратаваў ад бярозавай кашы.

      Я, я ды я. Я.

      А. Э. Я вам вінаваты.

      — Вы хочаце кінуць выклік трохсотгадовай традыцыі? — запытаўся зласьлівы голас Джона Эглінтана. — Прынамсі ейны прывід пахавалі назаўжды. Яна памерла, прынамсі для літара-туры, перад сваімі народзінамі.

      — Яна памерла, — адказаў яму Стывэн, — шэсьцьдзесят сем гадоў пасьля сваіх народзін. Яна бачыла, як ён увайшоў у свет і зыйшоў зь яго. Яе першую ён трымаў у абдымках. Яна нара-дзіла яму дзяцей і яна прыкрыла яму вочы медзякамі, калі ён ляжаў на сьмяротным ложы.

      Сьмяротнае ложа маці. Сьвечка. Заслоненае люстра. Тая, што дала мне жыцьцё, ляжыць тут, зь медзякамі на павеках, прыўбраная букецікам танных кветак. Liliata rutilantium.

      Я плакаў у самоце.

      Джон Эглінтан глядзеў на скурчанага сьветлячка ў сваёй лямпе.

      — Сьвет лічыць, што Шэкспір зрабіў памылку, — сказаў ён, — і  паправіў яе так хутка, як толькі гэта было магчыма.

      — Лухта! — рэзка адказаў Стывен. — Геній ня робіць памы-лак. Ягоныя пралікі намераныя, яны — брамы адкрыцьця.

      Брама адкрыцьця расчынілася, прапускаючы бібліятэкара-квакера, ціхарыпаногага, лысага, вушастага й заклапочанага.

      — Наравістую, — наравіста азваўся Джон Эглінтан, — цяж-ка сабе ўявіць брамай адкрыцьця. Што карыснае адкрыў Са-крат дзякуючы Ксантыпе?

      — Дыялектыку, — адказаў Стывэн, — а дзякуючы сваёй ма-ці — умельства нараджаць думкі. А чаго навучыўся ён ад сваёй другой жонкі, Мірты (absit nomen![7]), ад Эпіпсыхідыёна Сакраты-дыдыёна, таго ня ўведае ніколі ні адзін мужчына, ні жанчына. Аднак ні мудрасьць павітухі, ні жончын лямант не зьбераглі яго ад архонтаў з Шын Фэйн і ад іхняга кілішачка цыкуты.

      — А Эн Хэтуэй? — палагодна сказаў ціхі голас містэра Ная. — Мы, здаецца, забываемся пра яе, як раней сам Шэкспір.

      Ён перавёў свой позірк з задумлівай барады на зласьлівы чэрап, каб нагадаць і дабразычліва папракнуць, а потым на лы-саружовую макаўку лялярда, безь віны абняслаўленага.

      — У яго была ладная скарбоначка клёку, — сказаў Стывэн, — і памяць не дзіравая. Ён нёс успамін ў сваёй кайстры, калі шкандыбаў у сталічнае места, насьвістваючы ”Пакінуў я дзяўчо ў маркоце”. Калі б нават час ня быў пазначаны землятрусам, мы й так павінны былі ведаць, дзе ўсё гэта памясьціць — беднага зайчыка, які сядзіць слупком у схованцы, брэх сабакаў, набіва-ную аброць і яе блакітныя ваконцы. Той успамін, ”Вэнэра й Адоніс”, ляжаў у будуары ў кожнай лёнданскай верціхвосткі. Ці наравістая Катарына была непрыглядная? Гартэнзіё называе яе маладой і прыгожай. Ці вы думаеце, што аўтар ”Антонія й Клеапатры”, апантаны пілігрым, меў вочы на патыліцы й вы-браў дзяліць сваё ложа найбрыдшую пабягушку ва ўсім Уорык-шыры? Добра: ён яе кінуў і заваяваў сьвет мужчынаў. Але ягоныя гераіні, якіх ігралі хлапчукі, гэта гераіні хлапчукоў. Іхняе жыцьцё, думкі, словы далі ім самцы. Ён няўдала выбраў? Мне здаецца, гэта яго выбралі. Іншыя дзьмухалі-хухалі на свайго Ўіла, а Эн у хаце веяла на свайго. Гэта яна вінаватая, ліха мяне бяры. Яна сурочыла яго як сьлед, дваццацішасьцігадовая пава-бніца. Шэравокая багіня, што нахіляецца над юнаком Адонісам, апускаецца з вышыні, каб яго скарыць, быццам пралёг да ўзбрынялай дзеі, гэта й ёсьць бессаромная дзеўка са Страт-фарду, што валіць у пшанічную ніву свайго каханка, які мала-дзейшы за яе.

      А мая чарга? Калі?

      Прыйдзі!

      — У жытнюю ніву, — сьветла-радасна ўдакладніў містэр Най, радасна-сьветла падымаючы свой новы нататнік.

      І зь бялявым задавальненьнем ён усім прамармытаў:

              

                              У жытняй ніве ля дубровы 

                              Качаўся гожы люд вясковы.

 

      Парыс: добра задаволены задавальняльнік.

      Рослая фігура ў калматай саматканцы ўзьнялася зь ценю й адсланіла свой каапэратыўны гадзіньнік.

      — Баюся, мяне зачакаюцца ў ”Хоўмстэд”.

      Куды ён? На ворны грунт.

      — Вы ўжо адыходзіце? — спыталіся рухавыя бровы Джона Эглінтана. — Ці пабачымся вечарам у Мура? Прыйдзе Пайпэр.

      — Пайпэр? — пайпнуў містэр Най. — Пайпэр ужо вярнуўся?

      Пітэр Пайпэр поранкам пёр пірог з горкай рэпай.

      — Ня ведаю, ці змагу. Чацьвер. У нас сустрэча. Калі толькі дам рады выйсьці ў час.

      Ёгабогазброд у мэбляваных пакоях Доўсана. ”Ізыда бяз по-крыва”. Іхнюю сьвятую кнігу на мове палі мы спрабавалі аднаго разу аддаць пад заклад. Пад парасонам, скрыжаваўшы ногі, уладарыць ацтэцкі Лёгас, які дзеіць на розных астральных узроўнях, іхняя звышдуша, махамахатма. Верныя гермэтысты чакаюць, калі азорыць іх сьвятло, дасьпяваюць да пасьвячэньня ў вучні, карагодзяць вакол яго. Луіс Х. Віктары, Т. Колфілд Ірвін. Дзевы Лётасу ловяць іхнія пагляды, шышкападобныя залозы ў іх палаюць. А ён уладарыць, напоўнены сваім богам, Буда пад трыпутнікам. Душаў завіхральнік, паглынальнік. Му-жадушы, жонадушы, душна ад душаў. З жалобным лямантам віхруюць, кружаць, кружаныя лямантуюць.

 

                              У квінтэсэнцыяльнай нікчэмнасьці

                              У клетцы цела жыве жонадуша.

 

      — Кажуць, нас чакае літаратурная неспадзеўка, — прыязна-паважным тонам сказаў бібліятэкар-квакер. — Ходзіць чутка, што містэр Расэл рыхтуе зборнік вершаў нашых маладых паэ-таў. Мы чакаем зь вялікай зацікаўленасьцю.

      Зь вялікай зацікаўленасьцю ён глянуў у сноп праменьняў лямпы, дзе блішчэлі тры абліччы, асьветленыя.

      Прыгледзься гэтаму. Запомні.

      Стывэн глянуў уніз на безгаловы капялюх, пачэплены на ру-чцы трысьціны над ягоным каленам. Мой шалом і меч. Дакра-ніся зьлёгку ўказальнымі пальцамі. Экспэрымэнт Арыстотэля. Адзін ці два? Неабходнасьць ёсьць тое, у выніку чаго рэчам становіцца немагчыма быць па-іншаму. Знача, адзін капялюш і ёсьць адзін капялюш.

      Паслухай.

      Малады Колам і Старкі. Джордж Робэртс займаецца гандлё-вым бокам. Лонгуарт як належыць раструбіць пра гэта ў ”Экс-прэсе”. О, сапраўды? Мне спадабаўся ”Паганяты” Колама. Так, я думаю, у яго ёсьць тая дзіўная рэч, геніяльнасьць. Дык вы лічыце, што ён і сапраўды геніяльны? Ейтс захапляўся ягоным радком: Як грэцкая ваза у дзікай зямлі. Праўда? Я спадзяюся, вы ўсё-ткі прыйдзеце сёньня вечарам. Малахі Маліган таксама прыйдзе. Мур папрасіў яго прывесьці Хэйнса. Вы чулі жарт міс Мічэл пра Мура й Мартына? Пра тое, што Мур — гэта грэх маладосьці Мартына? Надзвычай дасьціпна, праўда? Яны або-два нагадваюць Дон Кіхота й Санча Пансу. Як пагаворвае до-ктар Сыгерсан, наш нацыянальны эпас яшчэ ня створаны. Мур — чалавек здольны на гэтае. Наш дублінскі рыцар засмучонага аблічча. У шафранавай спадніцы? О’Ніл Расэл? Ну як жа, ён павінен гаварыць на вялікай старажытнай мове. А ягоная Дуль-цынэя? Джэймс Стывэнс піша даволі разумныя нарысы. Здаец-ца, мы набываем значнасьць.

      Кардэлія. Cordoglio[8]. Самая самотная зь Ліравых дачок.

      Глухмень. А цяпер твой парыскі бляск.

      — Вельмі вам дзякую, містэр Расэл, — сказаў Стывэн, уста-ючы. — Калі б вы мелі ласку перадаць гэты ліст містэру Нор-ману...

      — О, так. Ён яго зьмесьціць, калі палічыць важным. Ведаеце, мы атрымліваем шмат карэспандэнцыі.

      — Я разумею, — сказаў Стывэн. — Дзякую.

      Памагай Бог. Сьвіная газэтка. Быкамбратэрская.

      — Сынг таксама абяцаў мне артыкул у ”Дану”. Ці будуць нас чытаць? Адчуваю, што ўжо чытаюць. Гаэльская Ліга хоча чагосьці па-ірляндзку. Спадзяюся, вы прыйдзеце вечарам. Пры-вядзеце Старкі.

      Стывэн зноў сеў.

      Правёўшы тых, хто выходзіў, вярнуўся бібліятэкар-квакер. Чырванеючы, ягоная маска сказала:

      — Містэр Дэдал, вашы погляды надзвычайна ўсё разья-сьняюць.

      Парыпваючы, ён ступіў на пальчыках туды й сюды, бліжэй да нябёсаў на вышыню абцасу, і, заглушваны шумам разьві-таньня, запытаўся паціху:

      — Значыць, вы мяркуеце, што яна не была верная паэту?

      Устрывожаны твар пытаецца ў мяне. Чаму ён падыйшоў? Ве-тлівасьць ці ўнутраная азоранасьць?

      — Дзе было прымірэньне, — сказаў Стывэн, — там раней мусіла быць расстаньне.

      — Так.

      Хрысталіс у скураных куртатых портках, уцякач, які хаваец-ца ад аблавы ў спарахнелых дуплах. Ня мае лісы, самотна ўця-каючы ад пагоні. Жанчын ён хіліў на свой бок, мяккі пол, блудніцаў бабілёнскіх, судзейскіх матрон, жонак грубіянскіх карчмароў. Ліс і гусі. А на Нью Плейс разьлезлае апаганенае цела, калісьці такое прыгожае, такое далікатнае, сьвежае як маладая ліпка, а сёньня лісьце апала зь яе дагала, напужанае цеснай магілай і нераскаянае.

      — Так. Дык вы думаеце...

      Зачыніліся дзьверы.

      Супакой раптам запанаваў у вусьцішнай склепеністай ка-морцы, супакой цёплага й задумлівага паветра.

      Лямпа вэсталкі.

      Тут ён раздумвае пра нязбытае: пра тое, як бы жыў Цэзар, калі б паверыў прадказальніку — пра тое, што б магло быць — пра магчымасьці магчымага як такога — пра няведамыя рэчы — пра тое, якое ймя насіў Ахілес, калі жыў сярод жанчын.

      Вакол мяне думкі, замкнёныя ў трунах, у саркафагах, на-бальзамаваныя слоўнымі духмянасьцямі. Тот, бог бібліятэкаў, птахабог, каранаваны месяцам. І я пачуў голас таго эгіпецкага першасьвятара. У мяляваных палацах з глінянымі кнігамі.

      Яны нерухомыя. Калісьці варушылі чалавечыя мазгі. Неру-хомыя: але таіцца ў іх сьмяротны сьверб, нашэптвае мне ў вуха жаласьлівую аповесьць, накідвае мне іхнюю волю.

      — Несумненна, — раздумваў Джон Эглінтан, — з усіх вялікіх людзей ён самы загадкавы. Мы нічога аб ім ня ведаем акрамя таго, што ён жыў і цярпеў. А нават і гэтага ня ведаем. Хто іншы адкажа на наша пытаньне. А ўсё астатняе ахінутае змрокам.

      — Але ж ”Гамлет” — надзвычай асабістая рэч, ня думаеце? — заступіўся містэр Най. — Я хачу сказаць, гэта амаль пры-ватны дзёньнік, ведаеце, зь ягонага асабістага жыцьця. Я хачу сказаць, што мяне зусім не хвалюе, хто там у яго забіты, а хто вінаваты...

      Ён паклаў цнатлівы нататнік на ўскрай стала, усьміхаючыся з выклікам. Ягоны прыватны дзёньнік у арыгінале. Ta an bad ar an tir. Taim imo shagart[9]. Пашмаруй гэта ангельскім маслам, ма-лыджон.

      Мовіць малыджон Эглінтан:

      — Пасьля таго, што нам распавёў Малахі Маліган, я быў падрыхтаваны да парадоксаў, але мушу вас папярэдзіць: калі вы хочаце пахіснуць маю веру ў тое, што Шэкспір ёсьць Гамлет, дык вас чакае цяжкое заданьне.

      Крыху цярплівасьці.

      Стывэн стрываў атрутны пагляд недаверлівых вачэй, што строга паблісквалі з-пад насупленых броваў. Базылішак. E quan-do vede l'uomo l'attosca[10]. Мэсір Брунэта, дзякуй табе за слова.

      — Падобна як мы або маці Дана безупынна тчэм і распускаем нашы целы, — сказаў Стывэн, — малекулы якіх дзень і ноч снуюцца туды й назад, гэтак і мастак тчэ й распускае свой вобраз. І падобна да таго, як радзімка ў мяне на грудзях на тым самым месцы з правага боку, як і была пры маіх народзінах, хоць усё цела ўжо шмат разоў было ператканае з новай матэрыі, гэтак у прывідзе незаспакоенага бацькі зноў ажывае вобраз нежывога сына. У хвіліну найвышэйшай напругі ўяўленьня, калі наш дух, паводле Шэлі, зырыцца як сьвежы прысак, зьліваюцца ў адно той, кім я быў, і той, кім я ёсьць, і той, кім я, магчыма, буду. Такім чынам у будучыні, што даводзіцця сястрой мінула-му, я, можа быць, убачу сябе такім, як сяджу тут цяпер, але толькі вачыма таго, кім я буду тады.

      Ты перайшоў па гэтай кладачцы з дапамогай Драманда з Хаторндэну.

      — Так, — молада сказаў містэр Най. — Мне Гамлет ба-чыцца зусім маладым. Магчыма, што горыч у ім — ад бацькі, але сцэны з Афэліяй — несумненна ад сына.

      Пальцам у неба. Ён у маім бацьку. Я ў ягоным сыне.

      — Гэтая радзімка зьнікне апошняй, — сказаў Стывэн са сьмехам.

      Джон Эглінтан зрабіў дужа незадаволеную міну.

      — Калі б гэта было знакам генія, — сказаў ён, — геніямі ган-длявалі б на кірмашы. П’есы апошніх гадоў Шэкспіра, якімі так захапляўся Рэнан, тхнуць іншым духам.

      — Духам прымірэньня, — тхнуў біблятэкар-квакер.

      — Ня можа быць прымірэньня, — сказаў Стывэн, — калі ра-ней не было расстаньня.

      Ужо казаў.

      — Калі хочаце даведацца, цені якіх падзеяў ляглі на пякель-ную часіну ”Караля Ліра”, ”Атэла”, ”Гамлета”, ”Тройла й Крэ-сыды”, — паспрабуйце разгледзець, калі ды як гэтыя цені зьнімаюцца. Што разьмякчыць сэрца чалавека, Разьбітага мор-скай бурай, Дасьведчанага як сам Уліс, Пэрыкла, князя Тыру?

      Галава, пад сьпічастай чырванашапкай, завушаная, сьлёза-праліўная.

      — Дзіця, дзяўчынка ў яго на руках, Марына.

      — Схільнасьць сафістаў да апакрыфічных кружняў — велі-чыня пастаянная, — выкрыў Джон Эглінтан. — Гасьцінцы ну-дныя, але яны вядуць у горад.

      Добры Бэкан: ужо пакрыўся цьвільлю. Шэкспір — грэх ма-ладосьці Бэкана. Жанглёры лічбамі й шыфрамі йдуць па га-сьцінцах. Дасьледнікі ў вялікіх пошуках. Якое места, шаноўныя спадары? Замаскараджаныя імёнамі: А. Э., эон; Магі, Джон Эглінтан. На ўсход ад сонца, на захад ад месяца: Tir na n-og[11]. Абое абутыя й з посахамі.

 

                              Колькі міляў да Дубліну?

                              Тройчы па дваццаць і дзесятак, паночку.

                              Ці даедзем туды пры сьвятле сьвечак?

 

      — Містэр Брандэс прыймае, — сказаў Стывэн, — што гэта першая п’еса канчатковага пэрыяду.

      — Сапраўды? А што на гэта кажа містэр Сыднэй Лі, ён жа й Сайман Лазар, як некаторыя сьцьвярджаюць?

      — Марына, — сказаў Стывэн, — дзіця буры, Міранда — цуд, Пэрдыта — страчаная. Што было страчанае, вярнулася да яго: дзіця ягонай дачкі. Мая дарагая жонка, кажа Пэрыкл,  была падобная да гэтай дзяўчынкі. Ці мужчына будзе кахаць дачку, калі ён не кахаў жонкі?

      — Мастацтва быць дзедам, — зашаптаў містэр Най. — L'art dtre grand...

      — Чалавеку, які мае тую дзіўную рэч, геніяльнасьць, толькі ягоны ўласны вобраз служыць меркай усялякага досьведу, пра-ктычнага й духоўнага. Гэткае падабенства кране яго. Вобразы іншых самцоў, сваякоў па крыві, яго адштурхнуць. Ён у іх угле-дзіць адно гратэскныя намогі прыроды прадказаць ці паўта-рыць яго самога.

      Ласкавае чало бібліятэкара-квакера засьвяцілася ружовай надзеяй.

      — Я спадзяюся, містэр Дэдал распрацуе сваю тэорыю шырэй дзеля публічнае прасьветы. І мы абавязкова павінны згадаць яшчэ аднаго камэнтатара-ірляндца — Джорджа Бэрнарда Шоў. Нельга тут таксама забыцца пра містэра Фрэнка Харыса. У яго несумненна бліскучыя артыкулы пра Шэкспіра ў ”Сатэрдэй Рэ-в’ю”. Як ні дзіўна, ён таксама падкрэсьлівае тую няўдалую су-вязь са смуглай дамай санэтаў. Шчасьлівым супернікам — Уіль-ям Хэрбэрт, граф Пэмбрук. Але я ўпэўнены, што калі нават паэт і быў адрынуты, гэта больш гарманізавала б — як тут сказаць? — з нашым уяўленьнем пра тое, чаго не павінна было быць.

      Усьцешаны, ён замоўк, выцягнуўшы да іх сваю пакорлівую галаву — яйка алькі, узнагароду для пераможцы ў спрэчцы.

      Ён зьвяртаецца да яе дастойнымі мужасловамі. Ці кахаеш, Мірыям? Ці кахаеш твайго мужа?

      — І гэта магчыма, — пагадзіўся Стывэн. — У Гётэ ёсьць адно выказваньне, якое містэр Магі любіць цытаваць. Асьцера-гайся таго, чаго прагнеш у маладосьці, бо атрымаеш тое ў сьпе-лым жыцьці. Чаму ён пасылае да вядомай buonaroba[12], да тае затокі, дзе ўсе мужчыны кідалі якар, да фрэйліны са скандаль-ным дзявоцтвам, якогасьці лордзіка, каб той пазаляцаўся замест яго? Ён жа сам быў ужо лордам пісьменства і шляхотным кава-лерам і напісаў ”Рамэа й Джульету”. Чаму? Вера ў сябе самога была заўчасна забітая. Першы раз, калі яго здужалі ў пшанічнай ніве (у жытняй, трэба было б сказаць), і пасьля гэтага ён ужо ніколі не адчуе сябе пераможцам і не згуляе пераможна ў гульню сьмеху й пакладзін у пасьцель. Удаванае донжуанства не ўратуе яго. Яго так перавярнула, што як ні выварочвай, ранейшага ня вернеш. Дзікавы ікол прабіў яго там, дзе кроў выцякае з ка-ханьня. Хоць наравістую ўтаймуюць, у яе заўсёды застанецца нябачная жаночая зброя. Ёсьць, я гэта адчуваю за ягонымі словамі, нейкая жыгучка, якая распальвае ягонае цела для новае страсьці, яшчэ цямнейшай за першую, што зацямняе нават яго-нае разуменьне самога сябе. Падобны лёс чакае яго зноў, і дзьве апантанасьці закручваюцца ў адзін вір.

      Слухаюць. А ў вушы я ўліваю ім.

      — Ягоная душа ўжо раней была сьмяротна параненая, ліхое зельле ўлілі ў вуха заснулага. Але тыя, каго забілі ў сьне, ня могуць ведаць, якім спосабам іх усьмерцілі, калі толькі Творца не надзеліць гэтым веданьнем іхнія душы ў будучым жыцьці. Ні пра атручаньне, ні пра зьвера з дзьвюма сьпінамі, які быў гэта-му прычынай, ня мог бы ведаць прывід караля Гамлета, калі б гэтым веданьнем яго не надзяліў ягоны творца. Вось чаму яго-ныя словы (настроеныя ангельскім ладам) заўсёды кіруюць недзе ўзбоч, назад. Гвалтаўнік і згвалтаваная, тое, чаго ён хацеў бы, але яму ня хочацца, ідзе зь ім ад паўшар’яў Люкрэцыі колеру слонавай косьці зь сінімі жылкамі да голых грудзей Імагены зь пяцікропкавай радзімкай. Ён вяртаецца назад, умораны тво-рамі, якія нагрувасьціў, каб схавацца ад самога сябе, стары сабака, які залізвае старую рану. Але ягоныя страты — гэта ягоны прыбытак, і ён адыходзіць у вечнасьць зь нязьменшанай асобай, не навучаны ні мудрасьцю, што сам запісаў, ні законамі, што сам адкрыў. Ягоны шалом адкрыты. Ён цяпер прывід, ён цень, вецер сярод скалаў Эльсынору, або што хочаце, голас мора, чутны адно ў сэрцы таго, хто ёсьць існасьцю ягонага ценю, сынам, адзінасутным бацьку.

      — Амін! — адказалі яму ад дзьвярэй.

      Дык ты знайшоў мяне, непрыяцелю мой?

      Entr'acte[13].

      З разбэшчаннм абліччам, панурым як у каноніка, Бык Малі-ган у вясёлым блазенскім строі йшоў насустрач іхнім прыві-тальным усьмешкам. Мая тэлеграма.

      — Калі не памыляюся, ты разважаеш пра газападобнага хрыбетніка? — запытаўся ён у Стывэна.

      Цытрынаважоўты, ён радасна слаў усім прывітаньні, маха-ючы панамай, быццам блазенскай булавой.

      Яны сардэчна вітаюць яго. Was Du verlachst wirst Du noch dienen[14].

      Вывадак кпліўцаў: Фотый, псэўда-Малахія, Ёган Мост.

      Той, Хто зачаў Сам Сябе, празь Сьвятога Духа, і Сам паслаў Сябе, Адкупіцелем, між Сабою й іншымі, Хто, схоплены вора-гамі Сваімі, аголены й сьцябаны, быў прыбіты быццам кажан да варотаў пуні, памёр ад голаду на крыжы, Хто даў пахаваць Яго, уваскрос, распусьціў пекла, падаўся на неба й засядае там ужо дзевятнаццаць стагодзьдзяў праваруч Самога Сябе але яшчэ вернецца ў апошні дзень судзіць жывых і мёртвых калі ўсе жывыя будуць ужо мёртвыя.

————————————————————————————————————————————————————————————————————————————————————————————————————————————————————         

Glooria       in      ex    cel    sis        De          o.[15]

 

      Ён узносіць рукі. Заслоны падаюць. О, кветкі! Званы са зва-намі са званамі ўслаўляюць.

      — Так, сапраўды, — сказаў бібліятэкар-квакер. — Надзвы-чай павучальная дыскусія. У містэра Малігана, я ўпэўнены, так-сама свая тэорыя наконт п’есы й наконт Шэкспіра. Трэба ўлі-чваць усе бакі жыцьця.

      Ён усьміхнуўся пароўну на ўсе бакі.

      Бык Маліган, зацікаўлены, задумаўся.

      — Шэкспір? — спытаўся ён. — Я, здаецца, чуў гэтае ймя.

      Лётная ўсьмешка засьвяціла промнем зь ягоных абвіслых ры-саў.

      — Ну як жа, — радасна сказаў ён, прыгадаўшы. — Гэта ж той самы, які піша як Сынг.

      Містэр Най павярнуўся да яго:

      — Вас шукаў Хэйнс, — сказаў ён. — Вы зь ім не сустрэліся? Ён пабачыцца з вамі потым у ДПС. А цяпер ён пайшоў да Гіла купіць ”Любоўныя песьні Конахту” Хайда.

      — Я йшоў праз музэй, — сказаў Бык Маліган. — Ён тут быў?

      — Суродзічам барда, — заўважыў Джон Эглінтан, — пэўна ўжо надакучылі нашы бліскучыя тэорыі. Я чуў, што адна акторка ў Дубліне ўчора зайграла Гамлета чатырыста восьмы раз. Вайнінг сьцьвярджаў, нібыта прынц быў жанчынай. Ці ніхто не спрабаваў зрабіць зь яго ірляндца? Здаецца, судзьдзя Бартан займаецца пошукамі доказаў. Ён (я маю на ўвазе ягоную каралеўскую высокасьць, а не судзьдзёўскую мосьць) прысягаец-ца сьвятым Патрыкам.

      — Але самае бліскучае — тое апавяданьне Уайлда, — сказаў містэр Най, падымаючы свой бліскучы нататнік. — ”Партрэт У.Х.”, дзе ён даказвае, што санэты былі напісаныя нейкім Уілам Х’юсам, чалавекам усіх колераў.

      — Былі прысьвечаныя Ўілу Х’юсу, вы хацелі сказаць? — за-пытаўся бібліятэкар-квакер.

      Або Хілу Ўюсу. Або самому сабе, Уільяму Хлусу. У. Х.: уга-дай, хто я?

      — Так, прысьвечаныя Ўілу Х’юсу, — сказаў містэр Най, ахвотна ўносячы папраўку ў сваю глёсу. — Безумоўна, тут скрозь парадоксы, ведаеце, Х’юс і hews[16] і hues[17], але гэта для яго вельмі тыповае, як ён усё замешвае. Тут, ведаеце, самая су-тнасьць Уайлда. Лёгкі падыход.

      Ягоны позірк лёгка падыйшоў і крануў іхнія твары, калі ён, бялявы эфэб, усьміхаўся. Утаймаваная сутнасьць Уайлда.