БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 
Джэймс Джойс, Уліс

      Я, ВОСЬ, БАЎЛЮ САБЕ ЧАС на рагу Арбор—хіл са старым Троем з ДГП, а тут усё роўна што чорту з-пад хваста выскаквае

адзін пракляты камінар і суне мне сваёй мятлой проста ў вока. Абарочваюся, каб пекануць яму як сьлед, і бачу, хто ж гэта тэ-пае па Стоўні-бэтэр, няйначай Джо Хайнс.

      — Ля, Джо, — кажу. — Як ты там прадуваеш? Бачыў, мне гэты халерны шмаравоз ледзь вока ня вылупіў сваім пэндзлем?

      — Сажа на шчасьце, — кажа ён. — А што гэта за стары му-дак, зь якім ты тут?

      — Стары Трой, — кажу, — калісьці служыў у паліцыі. Я вось думаю, можа, мне прыцягнуць да адказнасьці таго забрынду, што ён запруджвае гарадзкі рух сваімі мётламі й драбінамі?

      — А табе чаго тут у нашай ваколіцы? — пытае ён.

      — Ды чортведама чаго, — кажу. — Тут адзін жулік, спры-тнюга, за гарнізоннай капліцай жыве на рагу Чыкін-лэйн, — стары Трой мне якраз што-нешта шапнуў на ягоны конт — нагаварыў, быццам у яго багатая гаспадарка ў графстве Даўн, і пад гэтым выглядам нахапаў колькі ў змогу гарбаты й цукру, ні-быта ў растэрміноўку па тры шылінгі на тыдзень, ад аднаго куч-матага курдупля па празыўцы Мойша Герцаг вунь там каля Хэйтсбэры-стрыт.

      — Абрэзаны? — пытае Джо.

      — Але, — кажу. — Так крышку зь вяршка. Трубакладчык па прозьвішчы Гераты. Два тыдні за ім бегаю й не магу выціснуць ні пэнса.

      — Дык ты цяперака гэтым перабіваесься? — пытае Джо.

      — Але, — кажу. — Як палі волаты! Спагнаньне ліхіх і сум-ліўных даўгоў. А гэты — ад самага закаранелага бандзюгі, яко-га толькі сьвет бачыў, морда ўся падзіраўленая восьпінамі, што друшляк. Перадайце яму, кажа, я яго асьцерагаю, кажа, і яшчэ раз перасьцерагаю вас сюды пасылаць, бо калі пашле, кажа, то я яго прыцягну ў суд за гандаль безь ліцэнзіі, хай тое ведае. А сам за ягоны кошт так набіў сабе пуза, што, ля, зараз лопне. Я са сьмеху ледзь ня здох, калі той малы жыдзіна стаў на сабе валасы ірваць. Ён мае гарбаты п’е. Ён мае цукры есьць. Дык чаму ён не аддавае мае грошы?

      За непсавальны тавар, закуплены ў Герцага Майсея, гандля-ра, месца пражываньня г. Дублін, Сэнт-Кэвін-парэйд, 13, квар-тал Вуд-кі, надалей менаванага ”прадавец”, прададзены й да-стаўлены Гераты Майклу Э., эсквайру, месца пражываньня г. Дублін, Арбар-хіл, 29, квартал Аран-кі, надалей менаванага ”пакупнік”, а менавіта, гарбата першага гатунку, у колькасьці пяці хунтаў гандлёвай вагі, вартасьцю па тры шылінгі нуль пэн-саў за хунт гандлёвай вагі, і цукар-крышталь, у колькасьці сара-ка двух хунтаў гандлёвай вагі, вартасьцю па тры пэнсы за хунт гандлёвай вагі, згаданы пакупнік абавязаны заплаціць згада-наму прадаўцу адзін фунт стэрлінгаў, пяць шылінгаў і шэсьць пэнсаў, што складаюць вартасьць тавару, якога сума згаданым пакупніком павінна выплочвацца згаданаму прадаўцу ў што-тыднёвых ратах, а менавіта, тры шылінгі нуль пэнсаў кожныя сем каляндарных дзён. Згаданы непсавальны тавар не падлягае выкарыстаньню ў якасьці закладу або зарукі, як і перапродажу ці іншым родам адчужаньня з боку згаданага пакупніка, а павінен прабываць і заставацца й захоўвацца як выключная й цалкавітая ўласнасьць згаданага прадаўца, які можа распара-джацца ім паводле свае добрае волі й жаданьня, пакуль зга-даная сума ня будзе поўнасьцю выплачана згаданым пакупні-ком згаданаму прадаўцу згодна з вышэй устаноўленым пара-дкам, як аб гэтым дамоўлена сёньняшняй датай паміж згаданым прадаўцом, ягонымі насьледнікамі, спадкаемцамі, упаўнаважа-нымі й пераемнікамі з аднаго боку, і згаданым пакупніком, ягонымі насьледнікамі, спадкаемцамі, упаўнаважанымі й пера-емнікамі з другога боку.

      — Ты ў нас строга непітушчы? — пытае Джо.

      — Паміж дзьвюма чарачкамі ў рот ні кроплі, — кажу.

      — Тады, можа, аддамо шанаваньне аднаму нашаму сябру? — пытае Джо.

      — Якому ж гэта? — кажу. — Ён, можа, ужо ў Божага Джона зьвіхнуўся, бедачына.

      — Ад уласнага трунку? — кажа Джо.

      — Ага, — кажу. — Віскі з содай стукнула па мазгох.

      — Заглянем да Барні Кірнана, — кажа Джо. — Мне трэба пабачыцца з Грамадзянінам.

      — Тады йдзем да міленькага Барні, — кажу. — А што ці-кавага на сьвеце чуваць?

      — Ні зыку, — кажа Джо. — Я вось быў на сходзе ў ”Гарадз-кім Гербе”.

      — А гэта пра што? — кажу.

      — Жывёлагадоўцы наконт яшчуру, — кажа Джо. — Хачу пра гэта сказаць Грамадзяніну пару палкіх слоў.

      І такім чынам, гамонячы пра сёе й тое, абыходзім мы зь ім казармы Лінэнхол і прастуем пазадворкамі каля суда. Неблагі ён чалавек, той Джо, калі у кішэні ў яго пабразгвае, толькі руку дам адсекчы, што такога зь ім ніколі не бывае. Так, а мне з галавы не вылазіў той кляты спрытнюга Гераты. Разбой сярод белага дня. За гандаль безь ліцэнзіі, кажа.

      У Інісфайл чароўнай край ляжыць. Дзівосны край, зямля сьвятога Мічэна. І пасярод яго высіцца вежа, бачная ўсім лю-дзям здалёку. Магутныя нябожчыкі там сьпяць, як бы жывыя сном заснуўшы, ваяўнікі і прынцы славы неабсяжнай. І мілыя душы там воды шапаткія, і рыбныя струмені, дзе гулі водзяць пікша й масьлюк, ліманда й палтус, камбала звычайная й дзіво-тная, плотка, сайда ды ласось, і сярмяжны рыбін люд уперамесь, ды й іншыя насельнікі воднага каралеўства, ліку якіх нікому не зьлічыць. Пад подыхам лагодных вецяркоў з усходу й захаду ве-лічныя дрэвы калышуць першасортную сваю лістоту, духмяная сыкамора, ліванскі кедар, узьнёслы плятан і гойны эўкаліпт, ды іншыя аздобы ляснога сьвету, якімі гэны край надзелены зусім няблага. Там гожыя дзяўчаты, засеўшы ля падножжа гожых дрэ-ваў, песьні пяюць найпрыгажэйшыя ды забаўляюцца ўсялякімі прыгожымі прадметамі, а ў прыклад, залатымі зьліткамі й срэ-бнымі рыбкамі, бачуркамі сялёдкі й поўнымі нератамі вугроў, маладымі траскамі й кашолкамі ласосевай малечы, пурпуро-вымі кляйнотамі мора й свавольнымі казюркамі. І славутыя ры-цары з усіх бакоў імчаць да іх у залёты, ад Элбаны да Сліў-маргі, непараўнаныя прынцы зь непераможнага Манстэру й справядлівага Конахту, з шаўковых раўнінаў Лэнстэру, з краіны Круахана й з пышнай Армы, і з шляхотнай акругі Бойл, прын-цы, сыны каралёў.

      І высіцца там раскошны палац, крыштальны купал якога сьвеціць мараходам, што барозьняць пространі мора ў ладзь-дзях, адмыслова дзеля таго змайстраваных, і купіцца там усялякі статак і кормнае быдла і першыя плады тае зямлі, і О’Конэл Фіцсайман бярэ зь іх даніну, важак і нашчадак важакоў. У велі-чэзных палукашох туды йдзе першы плён палёў, мяхі капусты, простай і каляровай, уежнай і ўлежнай, абярэмкі шпінату, мары-наваныя ананасы, дыні, гурбы памідораў, пучкі хвігаў, кучы бручкі, круглая бульба, кошыкі цыбулін, пэрлаў зямлі, кашолкі грыбоў, кабачкі, рэпа, віка, ячмень, і чырвоныя зялёныя жоўтыя карычневыя ружовыя салодкія вялікія кіслыя сьпелыя яблыкі й лубянкі трускавак і рашоты агрэсту, сакавітага й махнатага, і суніцаў, годных прынцаў, і малінаў проста з куста.

      Я яго асьцерагаю, кажа, і яшчэ раз перасьцерагаю. А ну, вый-дзі сюды, Гераты, ты закаранелы разбойніку зь вялікай дарогі!

      І туды ж кіруюцца незьлічоныя чароды племянных авечак, і завадзкіх бараноў, і яркаў, і ягнятаў, і шэрых гусей, і маладых бычкоў, і дыхавічных кабылак, і бязрогіх цялятак, мэрыносаў, авечак на мяса, цельных цялушак ад Кафа, забракаваных неда-меркаў, сьвінаматак і бэконных сьвіней і самых адборных сьві-ней іншых разнародных разнароднасьцяў сьвінога роду, цялу-шак з графства Энгус і завадзкіх бычочкаў зь бездакорнай радаслоўнай, мясных быкоў і ўдойных кароваў-рэкардзістак; і безупынна там чуваць тупат і гыгат, іржаньне й бляяньне, мык і рык, рохканьне, чмяканьне й хрумстаньне сьвіней, авечак і цяж-какапытнага быдла з паплавоў Лашу й Рашу й Карыкмайнсу, з абалонных лугоў Тамонду й недаступных хрыбтоў Мак-Гілі-кады-Рыкс, зь берагоў велічнага бяздоннага Шэнану й з прыве-тлівых спадаў паселішча роду Кіяр, вымёны іх набраклі ад малака звышдастатку; і там жа грувасьцяцца бачуркі й кадушкі масла, клінкі сыру, баранія сьцягнякі, корабы збожжа, сотні й тысячы яек, усялякіх памераў і на доўгасьць прадоўжных, колеру агату й крэйды.

      Значыць, завярнулі мы да Барні Кірнана, і там, як і нале-жыцца, у куце сядзіць Грамадзянін у важнай дыскусіі з самім сабою, а той ягоны паршывы сабачыска, Гарыоўн, пры ім, і ча-каюць, калі й што перападзе ім у сухое горла.

      — Вось ён, — кажу, — разваліўся як мядзьведзь у бярлозе, зь неразлучным кухлем над кучай папераў, і шчыруе дзеля вялікае справы.

      Тут непрыкаяны брахуніска як загырчыць, ажно мурашы па скуры забегалі. Было б дабрадзействам для грамадзтва, калі б хто яго ўзяў і нарэшце прыдушыў. Мне апавядалі, што тут ён аднаго разу пашкуматаў на шматачкі порткі паліцыянту, які прыйшоў з позвай наконт ліцэнзіі.

      — Стой, хто йдзе? — гукае ён.

      — Спакойна, Грамадзянін, — кажа Джо. — Тут свае.

      — Праходзьце, сябры, — кажа ён.

      І потым трэ вока даланёй і пытае:

      — Што вы мяркуеце пра абставіны цяперашняга часу?

      Гуляе ў такога Роры з гор. Але тут, каб я сеў, Джо аказаўся на вышыні.

      — Я думаю, акцыі падымаюцца, — кажа ён, гладзячы па разрэзе сваіх порткаў.

      А Грамадзянін ляпае сябе па калені й мовіць:

      — Чужыя войны, вось усяму прычына.

      А Джо на гэта, калупаючы пальцам у кішэні:

      — Усё тыя расейцы, што прагнуць тыраніі.

      — Слухай, — кажу яму я, — ты ўжо кінь тут балбатаць, Джо. У мяне смага такая, што за паўкроны не прадаў бы.

      — Назаві марку, Грамадзянін, — кажа Джо.

      — Віно нашай айчыны, — кажа той.

      — Ну, а ты? — Джо да мяне.

      — Далучаюся да вышэй памянёнага, — кажу.

      — Значыць, тры квартачкі, Тэры, — кажа Джо. — А як ста-рое сэрцайка, Грамадзянін?

      — У найлепшым стане, a chara[1], — кажа той. — Ну як, Гары? Наша возьме? Га?

      І хапае тое старое сабарно за карак, ды так, што яшчэ тро-шкі, і журы зь яго выйшлі б.

      Фігура, што сядзела на велічэзным валуне ў падножжа кру-глай вежы, уяўляла сабою шыракаплечага стромкагрудага мо-цначленнага сьмелавокага рыжавалосага густарабаціністага калматабародага вялікаротага шыраканосага доўгагаловага ні-зкагалосага голакаленнага магутнарукага валасатаногага бар-воватварага жылістамускулістага героя. У плячох ён мерыў колькі добрых сажняў, а калені ягоныя, падобныя дзьвюм ска-лістым кручам, як і ўсё астатняе цела, бачнае воку, пакрытыя былі калючым рыжаватым зарасьнікам, які колерам і пругка-сьцю нагадваў дзікі цёран (Ulex Europeus). Ноздры з шырэннымі крыламі, адкуль вытыркалі пучкі валасоў таго ж рыжаватага колеру, былі нагэтулькі ўмяшчальнымі, што ў іхнім пячорным змроку палявы жаваранак бяз цяжкасьці зьвіў бы сабе гняздо. Вочы, у якіх сьляза з усьмешкай вечна спрачаліся за першын-ство, дасягалі памеру адборнага качана капусты. Магутны струмень гарачага духу мерна вырываўся зь ягоных бяздонных грудзей, і гэтак жа разьмераныя магутныя гулкія ўдары ягонага велізарнага сэрца раскатамі ўстрасалі грунт, прымушаючы ўздрыгваць па самую вяршыню высозную вежу, і яшчэ больш высозныя сьцены пячоры.

      На ім была доўгая шата без рукавоў, са скуры толькі што асьвежаванага быка, якая свабодна спадала яму да каленяў, быццам кільт, і была перахопленая ў поясе апярэзкай, сплеценай са сьцёблаў трысьнягу й саломы. Пад гэтай шатай ён меў порткі з аленевай скуры, груба сшытыя жыламі. Споднія члены ахоўва-лі высокія балбрыганскія гетры, фарбаваныя пурпуровым лі-шайнікам, а ступні былі абутыя ў дублёнкі з каровінай скуры, зашнураваныя дыхаўкай тае ж жывёлы. На падпярэзцы віселі морскія каменьчыкі, якія пабразгвалі пры кожным поруху яго-най велічнай постаці; на іх груба, але з паражальным майстэр-ствам былі выразаныя выявы кланавых апекуноў, шматлікіх старажытных герояў і гераіняў Ірляндыі: Кухуліна, Кона Ста Бітваў, Найла Ад Дзевяці Заложнікаў, Браена Кінкорскага, Ма-лахіі Вялікага, Арта МакМора, Шэйна О’Ніла, айца Джона Мэрфі, Оўэна Рова, Патрыка Сарсфілда, Рыжага Х’ю О’Донэла, Рыжага Джыма МакДэрмата, Согарта Оўэна О’Гроні, Майкла Дваера, Фрэнсі Хігінса, Генры Джоя МакКрэкэна, Галіята, Гарацыё Ўітлі, Томаса Конэфа, Пэг Уофінгтан, Вясковага Ка-валя, Начнога Капітана, Капітана Бойката, Дантэ Алігіеры, Хрыстафора Калюмба, сьв. Фурсы, сьв. Брэндана, маршала МакМагана, Карла Вялікага, Тэабалда Вулфа Тона, Мацеры Макавеяў, Апошняга з Магіканаў, Ружы Кастыліі, Сапраўднага Голуэйца, Чалавека Які Разьбіў Банк у Монтэ-Карла, Абарон-цы Варотаў, Жанчыны Якая Не, Бэнджаміна Франкліна, Напа-леона Банапарта, Джона Л. Салівэна, Клеапатры, Вернай Каха-най, Юлія Цэзара, Парацэльса, сэра Томаса Ліптана, Віль-гэльма Тэля, Мікэлянджэла Хэйса, Магамэта, Ламэрмурскай Нарачонай, Пётры Эрэміты, Пётры Ашуканца, Чарнявай Раза-лін, Патрыка В. Шэкспіра, Браена Канфуцыя, Морта Гутэнбэр-га, Патрыцыя Вэляскэса, Капітана Нэма, Трыстана й Ізольды, першага Прынца Валіі, Томаса Кука й Сына, Харобрага Дзе-цюка Жаўнера, Адданага Пацалункам, Дыка Тэрпіна, Людвіга Бэтховэна, Бяляначкі, Клыпянды Хілі, Энгуса Слугі Божага, Далімаўнту, праспэкту Сыдні, мыса Хоўт, Валэнтайна Грэй-трэйкса, Адама й Евы, Артура Ўэлслі, боса Крокэра, Герадота, Пакаці Гарошка, Буды Гаўтамы, ледзі Гадайвы, Лілеі Кіларні, Бэйлора Злое Вока, каралевы Сабы, Экі Нэгла, Джо Нэгла, Але-сандра Вольты, Джэрэмі О’Донавана Росы, Дона Філіпа О’Салі-вэна Біра. Побач зь ім спачывала завостраная дзіда з часанага граніту, а ля самых ног прылёг люты зьвер сабачага роду, чыё перарывістае дыханьне паказвала на тое, што ён панурыўся ў неспакойны сон; здагадка гэтая знаходзіла пацьвярджэньне ў хрыпатых погырках і сутаргавых уздрыгах, якія пан час ад часу ўтаймоўвай супакаяльнымі ўдарамі магутнай мачугі, груба вы-рабленай з палеалітычнага каменя.

      Значыць, Тэры прыносіць тры пінты, а Джо ўсё стаіць, і ту-така мне зіркачы палезьлі на лоб, калі ўбачыў, як ёй вымае з кішэні гінэю. Калі ня верыце, пабажуся. Гожанькі кругленькі са-вэрэн.

      — Там яшчэ шмат такіх, адкуль гэты, — кажа ён.

      — Нябось, абакраў банку для бедных у касьцёле? — пытаю.

      — Сумленным потам-мазалём, — кажа ён. — Гэта мне той разважлівы тып намякнуў.

      — Я бачыў яго перад тым, як сустрэўся з табою, — кажу. — Ён швэндаўся па Піл-лэйн ды па Грык-стрыт і талопіў сваё ры-біна вока на рыбіны кішкі.

      Хто вандруе па землях Мічэна, закаваны ў чорны панцыр? О’Блюм, сын Роры — гэта ён. І боязі ня ведае той сын Роры, ба-лазе душа ў яго разважлівая.

      — Для старой з Прынс-стрыт, — кажа Грамадзянін, — для субсыдыяванай газэткі. Трымаюцца пагадненьня ў Палаце. А гляньце на гэту чортаву анучу, кажа ён. Толькі гляньце на яе. ”Айрыш Індэпэндэнт”, калі ласка, якую Парнэл заснаваў на тое, каб яна служыла працоўнаму люду. А вы толькі паслухайце сьпіс народзін і сьмерцяў у гэтай, калі дазволіце, ірляндзкай дзе-ля незалежнай Ірляндыі газэце, і тое самае пра шлюбы.

      І пачынае зачытваць уголас:

      — Гордан, Барнфілд-Крэснт, Эксэтэр; Рэдмэйн, Іфлі, Сэнт-Эн-он-Сі: жонка Уільяма Т. Рэдмэйна нарадзіла сына. Што вы на гэта, га? Райт і Флінт, Вінсэнт і Джылет, з Ротай Мэрыям, дачкой Розы й нябожчыка Джорджа Алфрэда Джылэта, Кла-фам-роўд, 179, Стокуэл, Плэйвуд і Рысдэйл, Сэнт-Джуд, Кэн-сынгтан, шлюб даў высокаправялебны доктар Форэст, старшы Вустэрскага сабору. Га? Сьмерці. Брыстаў, Уайтхол-лэйн, Лён-дан; Кэр, Стоўк Ньюінгтан, ад гастрыту й хваробы сэрца; Тры-пэр, Мат-хаўз, Чэпстаў...

      — Гэтага тыпа я ведаю, — кажа Джо, — з горкага досьведу.

      — Трыпэр. Дымсі, жонка Дэйвіда Дымсі, які служыў у Адмі-ралітэце; Мілэр, Тотэнэм, на восемдзесят пятым годзе; Уэлш, 12 чэрвеня, Кэнінг-стрыт, 35, Лівэрпул, Ізабэла Хэлэн. Што су-польнага гэта ўсё мае з нацыянальнай прэсай, га, піцю нямыты? Што гэта нам кажа пра Марціна Мэрфі, крытага палітыкана з Бантры?

      — А ну іх, — кажа Джо, падсоўваючы кухлі. — Дзякуй Богу, што яны нас апярэдзілі. Ты лепш выпі, Грамадзянін.

      — Не адмоўлюся, — кажа той высокашаноўны муж.

      — Ну, будзем, Джо, — кажу. — Хаўтуры аб’яўляю адкры-тымі.

      Ух! Аў! Што й казаць! Я безь яе зажурыўся да жураў, бяз гэтае пінты. І без прынукі заяўляю, што чуў, як яна плюхнула на самы дол майго жывата.

      Але ля! ледзь толькі яны асушылі свае чары радасьці, як шпаркабежна ўляцеў да іх боскі пасланьнік, праменны як вока нябёсаў, даспадобны сабой маладзён, за якім сьледам зьявіўся старац шляхотнай паставы й аблічча, несучы сьвяшчэнныя скру-ткі закону, і зь ім ягоная жонка, дама беззаганнага радаводу, аздоба свае радзіны.

       Малы Олф Бэрган шмыгае ў дзьверы й хаваецца ў задняй каморцы ў Барні, сам ледзь ня лопне са сьмеху. А я толькі цяпер прыкмячаю, хто ж гэта там п’яны храпаціць у куточку, як пшаніцу прадаўшы, няйначай Боб Доран. Да мяне ўсё яшчэ не даходзіць, што тут чвэрыцца, а Олф Бэрган робіць якіясьці знакі зь дзьвярэй. І тут уваходзе, не ўгадаеце хто, той ёлупень бзіка-ваты, Дэніс Брын, у хатніх лапцях і зь дзьвюма таўшчэрнымі та-мамі пад пахай, а за ім жонка, няшчасная гаротная баба, дры-пае наўздагонку, як мопсік. А Олф, ля, ужо здубянеў ад сьмеху.

      — Паглядзеце, — кажа. — Гэта наш Брын. Хтосьці яму пры-слаў паштоўку, дзе напісана: пр. др. І ён цяпер валочыцца па цэ-лым Дубліне, хоча су... су...

      І зноў яго хапіла напалам.

      — Сучаго? — кажу.

      — Судовую справу ўзьняць, — кажа ён. — Усяго на дзесяць тысяч фунтаў!

      — Хвігу пад нос! — кажу.

      Пракляты брахун, пачуўшы новага, зноў падымае свой гыр-кат, ажно табе сьцішнавата робіцца, але тут Грамадзянін смаль-нуў яму высьпяткам паміж скабаў.

      Bi i dho husht[2], — кажа.

      — Значыць, ён хто? — пытае Джо.

      — Брын, — кажа Олф. — Ён быў у Джона Генры Мэнтана, потым ад яго павалокся да Коліса і Ўорда, а потым яго сустрэў Том Рочфард і паслаў дзеля пацехі да галоўнага інспэктара па-ліцыі. Божа ты мой, жывот у мяне стаў рэзаць. Пр. др.: прафэсар доктар з прыдурам. Даўгяла палыпаў на яго сваім вокам, добра, што не пасадзіў на хлеб і ваду. І цяпер гэты стары псых дыбае на Генры-стрыт, дэтэктыва хоча знайсьці.

      — А калі нарэшце Доўгі Джон павесіць таго хвата ў Маўнт-джой? — пытае Джо.

      — Бэрган, — мыкае Боб Доран, прачынаючыся. — Ты хто, Олф Бэрган?

      — Я й ёсьць, — кажа Олф. — Павесіць? Чакайце, я вам зараз пакажу. Гэй, Тэры, дай сюды кухлік. Не, ну й стары ёлуп! Дзе-сяць тысяч фунтаў. Шкада, што вы ня бачылі, як Доўгі Джон на яго паглянуў. Пр. др...

      І зноў рагоча.

      — Ты з каго сьмяесься? — мыкае Боб Доран. — Ты хто, Бэрган?

      — Тэры, хлопча, жвавей, — просіць Олф.

      Тэрэнцый О’Раен, пачуўшы ягонае слова, мігам падаў яму крышталёвую чару, да берагоў поўную пеністым цёмным півам, якое варылі здавён у сваіх боскіх кадзях шляхотныя блізьнюкі-браты Півайві й Півардылан, хітрамудрыя, як сыны несьмяро-тнай Леды. Бо зьбіраюць яны сакавітыя плады хмелю й ссыпа-юць, прасейваюць, таўкуць і вараць іх, і прымешваюць да іх церпкія сокі й ставяць брагу на сьвяшчэнны агонь, ні ўдзень ні ўночы намогам сваім упыну ня ведаючы, хітрамудрыя браты, паны сваіх кадзяў.

      І ты, о рыцарскі Тэрэнцый, як зроду хаваны ў высокіх манэрах, паднёс яму нэктарны напой, крышталёвую чару падаў яму, спрагламу, рыцарскай душы, красою падобнаму несьмя-ротным.

      Але ён, юны важак О’Бэрганаў, і подуму не дапускаў, каб хто яго перавышаў у шляхотных парывах, і шчодрым жэстам падаў яму аболь з дарагое бронзы. Умелай рукою быў выбіты на ім узьнёслы воблік каралевы, нашчадніцы дому Брансуік, Ві-кторыі іменем, Яе Найвяльможнай Дастойнасьці, з Божай ласкі Аб’яднанага Каралеўства Вялікабрытаніі й Ірляндыі й брытан-скіх заморскіх уладаньняў каралевы, заступніцы веры, імпэра-трыцы Індыі, той, што ўладала над незьлічонымі скаронымі народамі й была ім ласкавая, бо ўведалі яе й пакахалі ў краёх, дзе сонца ўзыходзіць і дзе заходзіць, бледнаскурыя й цёмна-скурыя, чырванаскурыя й эфіёпы.

      — Той кляты фармасон, — кажа Грамадзянін, — чаго ён там шныпарыць туды й назад на дварэ?

      — Хто такі? — пытае Джо.

      — Во яна, — кажа Олф, вылузваючы манэту. — Вы якраз пра вешаньне. Дык я вам зараз пакажу, чаго вы на вочы ня бачылі. Лісты вешальніка. Во, пагляньце.

      І выймае з кішэні цэлую пачку лістоў і канвэртаў.

      — Дурня строіш? — пытаю.

      — Шчырая праўда, — кажа ён. — Самі пачытайце.

      Ну, Джо бярэ лісты.

      — Ты з каго сьмяесься? — зноў адзываецца Боб Доран.

      Гляджу, як бы тут якая звадка ня выйшла. Боб у прыдуркі пі-шацца, калі яму стукне ў голаў, таму кажу, каб адцягнуць:

      — А як там у Ўіла Мары апошнім часам, Олф?

      — Ня ведаю, — кажа ён. — Я яго толькі што сустрэў на Кэйпл-стрыт, з Пады Дыгнамам. Але мне трэба было бегчы...

      — Што? — Джо адарваўся ад лістоў. — З кім?

      — З Дыгнамам, — паўтарае Олф.

      — З тым, які Пады? — пытае Джо.

      — Але, з тым, — кажа Олф. — А што?

      — Дык ты ня ведаеш, што ён памёр? — Джо яму.

      — Пады Дыгнам памёр! — кажа Олф.

      — Менавіта, — кажа Джо.

      — Ды пару хвілін таму я яго бачыў на ўласныя вочы, — кажа Олф, — так як вас тут бачу.

      — Гэта хто памёр? — пытае Боб Доран.

      — Ты, значыць, бачыў ягоны прывід, — кажа Джо. — Хай Бог сьцеражэ.

      — Як? — пытае Олф. — Госпадзе Божа, дык усяго пару... Як гэта?.. і зь ім Уіл Мары, а побач яшчэ той, як жа яго завуць... Як жа так? Дыгнам памёр?

      — Што там пра Дыгнама? — зноў Боб Доран. — А ну, хто тут пра...

      — Памёр! — кажа Олф. — Ды ён памёр ня болей за цябе.

      — Можа й так, — кажа Джо. — Але ўсё ж сёньня раніцай далі сабе волю й пахавалі яго.

      — Як, Пады? — кажа Олф.

      — Яго самога, — адказвае Джо. — Уплаціў доўг прыродзе, памілуй Госпадзе ягоную душу.

      — Госпадзе Ісусе! — кажа Олф.

      Дальбог, чалавека аглузьдзіла.

      У цемры адчувалася, як трапяталі рукі духа, і калі малітву па тантрычным абрадзе скіравалі ў адпаведны абшар, зрабілася паступова бачным слабое, якое зь цягам часу нарастала, сьвя-ценьне рубінавага тону. У сваім зьяўленьні эфірны двайнік на-бываў прыкметы жыцьця, асабліва за кошт імпульсаў вітальнай энэргіі, якую дастаўляла аўра галавы й твару. Сувязь была наладжана праз эпіфізную залозу, а таксама пры дапамозе яскрава-аранжавых і барвовых праменьняў, якія выходзілі з сакральнай часткі й сонечнага спляценьня. Калі да яго зьвяр-нуліся, называючы імем, якое ён насіў у сваім зямным жыцьці, і запыталі яго аб прабываньні ў духоўным сьвеце, то ён паве-даміў, што цяпер праходзіць шлях вяртаньня, пралайа, але ўсё яшчэ знаходзіцца ў моцы нейкіх крыважэрных істотаў на ні-жэйшых астральных плянах. У адказ на пытаньне аб сваіх пер-шых адчуваньнях пасьля пераходу вялікага парогу тамтэйшага сьвету ён паведаміў, што раней бачыў як быццам празь цьмянае шкло, аднак тым, што пераступілі парог, адкрываюцца вялікія магчымасьці атмічнага разьвіцьця. Будучы запытаны, ці жыць-цё па той бок нагадвае наша зямное йснаваньне, ён паведаміў, што, як чуў ад істотаў на больш высокіх ступенях у духоўным свеце, іхнія жытлы абсталяваныя сучаснымі хатнімі выгодамі, такімі як талафана, ліфата, вадакрана й прыбірана, а адэпты са-мых высокіх ступеняў купаюцца ў хвалях найчысьцейшай наса-лоды. Калі ён папрасіў шклянку масьлёнкі, яна была пададзеная й прынесла відавочнае палягчэнне. Запытаны, ці не жадае  нешта пераказаць жывым, ён заклікаў усіх, хто яшчэ прабывае на дрэнным баку Маі, ступіць на шлях праўды, паколькі ў дэванічных колах стаіць, што Марс і Юпітар знаходзяцца ў супрацьборстве, пагражаючы ўсходняму дому, дзе ўладарыць баран. Калі пацікавіліся, ці няма нейкіх асаблівых пажаданняў з боку супачылых душаў, адказ быў: Мы шлем вам прывітаньне, нашы зямныя сябры, што далей прабываеце ў плоці. Зважайце, каб К. К. не заходзіў задалёка. Устаноўлена было, што ініцыялы адносяцца да містэра Карнэліюса Кэлэхера, кіраўніка вядомай пахавальнай канторы Г. Дж. О’Ніла й сябры нябожчыка, які асабіста нёс адказнасьць за правядзеньне пахавальнага абраду. Перад тым, як аддаліцца, ён папрасіў пераказаць ягонаму каха-наму сыну Пэтсі, што другі чаравік, якога той шукаў, ляжыць цяперашнім часам пад камодай у бакоўцы, і цэлую пару трэба занесьці да Калэна, але папраўляць толькі падноскі, бо абцасы яшчэ добрыя. Ён прызнаўся, што гэта моцна трывожыла супа-кой ягонай душы ў іншым сьвеце, і настойліва прасіў выканаць гэтую ягоную просьбу. Былі дадзеныя запэўненні ў тым, што ўсё неабходнае будзе зробленае, і, як можна было заўважыць, гэта прынесла задавальненьне.

      Ён пакінуў жытлы сьмяротнікаў, О’Дыгнам, сонца нашай ра-ніцы. Хуткалётнымі ступнямі не парушыць спакой лясных папа-рацяў, Патрык з чалом праменным. Заплач над ім, Банба, сваімі вятрамі, і ты, Акіян, сваімі ўраганамі.

      — Вунь ён зноў тамака, — кажа Грамадзянін, выглядваючы праз вакно.

      — Хто? — кажу.

      — Блюм, — кажа ён. — Як вартаўнік снуе туды й назад, ужо хвілін дзесяць.

      І тут, дальбог, я заўважыў, як ягоная фізія зіркнула ў сярэ-дзіну й шась, зноўку зьнікла.

      А малога Олфа як быццам у цемя шарахнулі. Ніяк не па-зьбіраецца.

      — Ісусе міласэрны! — кажа. — Я мог бы прысягнуцца, што гэта быў ён.

      І тут зноў адгукаецца Боб Доран, шапка на карку, ён нема-гчымы пагромшчык, калі на яго нападзе:

      — А ну, хто сказаў Ісусе міласэрны?

      — Прасрачце, калі ласка, — кажа Олф.

      — Дык па-твойму гэта міласьць, — цягне Боб Доран, — за-браць у нас беднага малога Ўіла Дыгнама?

      — Ну, разумееш, — засекся Олф, збаўляючы з маху, — цяпер яго ўжо нішто не хвалюе.

      А тут Боб Доран як рыкне:

      — Паршывы нягоднік, вось ён хто, раз забраў у нас беднага малога Ўіла Дыгнама.

      Тэры падыходзіць і моргае яму, каб ён прыціх, маўляў, ня трэба нам такіх гутарак у такой прыстойнай установе. І тады Боб Доран, вось вам шчырая праўда, пачынае ліць горкія сьлёзы над лёсам Пады Дыгнама.

      — Найдабрэйшы чалавек быў, — захімкаў, — найчысьцей-шая, найдабрэйшая душа.

      Мала што, а сьлязу табе выцісьне. І далей гамоніць сваю халерную трызну. Пайшоў бы лепш да свае сучачкі, з якою яго ажанілі, да шаленаватай Муні, дачкі бумбэйліфа. Мамуля тры-мала пансыянацік на Хардвік-стрыт, дык яна там вечна цягала-ся па калідорах, мне Бэнтам Лаенс распавядаў, бывала, а другой уночы выйдзе ў чым маці нарадзіла й стаіць, глядзі й давай, каму трэба, прыступ для ўсіх на роўных паёх.

      — Найшчырэйшы й найшанаўнейшы, — Боб усё хімкае. — І вось ён адыйшоў, бедны малы Ўіл, гэта значыць, наш малы бе-дны Пады Дыгнам.

      У глыбокім смутку й зь невыносным цяжарам на сэрцы ён аплакваў загаслы сьветач нябёсаў.

      Тут стары Гарыоўн зноў загырчаў на Блюма, што ўсё кру-ціўся перад дзьвярыма.

      — Ды заходзьце, заходзьце, ня зьесьць, — кажа Грамадзянін.

      Блюм ушмыгвае, касавочачы на сабаку, і пытаецца ў Тэры, ці не было тут Марціна Канінгама.

      — Ах, Госпадзе МакКэўн! — кажа Джо, усё яшчэ расчытва-ючы тыя лісты. — Паслухайце вось гэта, хочаце?

      І пачынае чытаць уголас.

 

                                                                           Хантэр-стрыт, 7

                                                                                          Лівэрпул

               Начальніку дублінскай паліцыі,

                                                                                          Дублін

      Глыбокаважаны Сэр асьмелюсь вам прапанаваць свае ўслугі ў памянутай сумнай справе як я павесіў Джо Гана ў Бутлскай цюрме 12 лютага 1900 году і яшчэ павесіў...

      — Пакажы сюды, Джо, — кажу.

      — ... радавога Артура Чэйса за забойства Джэсі Тылзыт у Пэнтанвілскай цюрме і яшчэ быў памочнікам калі...

      — Госпадзе, — кажу.

      Білінгтан прыводзіў у іспалненьне страшнага праступніка Тода Сміта...

      Тут Грамадзянін спрабаваў яму выхапіць ліст.

      — Стрывай, — кажа яму Джо, — а яшчэ маю спэцыяльны спо-саб накінуць пятлю так каб ён ужо ня высьлізнуў крэсьлюся з на-дзеяй на вашу міласьць а мая цана пяць гінэяў.

                                                                                          Х. Рамбалд

                                                                                          Цырульнік

 

      — Ён яшчэ й цынічны цьвёрдалобы цыдульнік, — кажа Гра-мадзянін.

      — Гідкі неданошаны душагуб, — кажа Джо. — На, — кажа, — Олф, забяры іх з маіх вачэй. Прывітаньне, — кажа, — Блюм, чаго вып’еце?

      Ну, тут яны ўжо ў дыскусію палезьлі, Блюм, маўляў, не хачу й не магу ды не палічэце абразай і гэтак далей, аж урэшце кажа, добра, вазьму цыгару. Дальбог, разважлівы экзэмпляр, нічога ня скажаш.

      — Тэры, дай нам найлепшую з тваіх смуродніц, — кажа Джо.

      А Олф тым часам апавядае, як адзін з тых цёмных тыпаў прыслаў паштоўку са спачуваньнямі й з чорнай аблямовачкай вакол.

      — Усе гэтыя цырульнікі з чорных краёў, — кажа, — за пяць фунтаў плюс кошты дарогі роднага бацьку гатовы павесіць.

      І пачынае распавядаць, як там пры гэтым двое стаяць зьнізу й цягнуць за ногі, калі павісьне, каб затхнуўся як сьлед, а потым рэжуць вяроўку на кавалкі й прадаюць, па пяць шылінгаў ад галавы.

      У цёмных краёх пражываюць яны, помсьлівыя рыцары бры-твы. Сьмертаносныя свае вяроўкі яны моцна трымаюць і спра-ваджаюць няўмольна ў Эрэб кожнага, хто ўчыніў крывавае ліха-дзейства, бо не сьцярплю я такога аніяк, кажа Госпад.

      Тут яны пачалі разважаць пра сьмяротнае пакараньне й вя-дома Блюм давай выступаць з усялякімі чаму й навошта й з усёй маралёгіяй гэтай справы а сабачыска ўвесь час да яго прыню-хваецца мне казалі ад тых жыдкоў нейкі асаблівы дух які сабакі чуюць і дае пра сродкі застрашэньня й таму падобнае.

      — А я ведаю адну штуку, на якую ня дзейнічае тое застра-шэньне, — кажа Олф.

      — Што за яна? — пытае Джо.

      — Член таго бедачыны, што вешаюць, — кажа Олф.

      — І праўда? — кажа Джо.

      — Бог мне сьведкам, — Олф на тое. — Я сам чуў ад галоў-нага даглядчыка, які быў у Кілмайнхэме, калі там вешалі Джо Брэды, непераможнага. Ён казаў, калі яны зьнялі яго зь вяроўкі, дык у яго так і стаяў у іх перад носам, як сьвечка.

      — Уладарнае пачуцьце й сьмерць ня скорыць, як хтосьці ска-заў, — на гэта Джо.

      — Навука ўсё гэта растлумачвае, — кажа Блюм. — Гэта на-туральны фэномэн, разумееце, калі ў выніку...

      І пачынае кідаць слоўкі, ад якіх сківіцу вывіхваеш, пра фэно-мэн і навуку, маўляў, гэты фэномэн і гэны фэномэн.

      Выдатны навуковец гэр прафэсар Люітпольд Блюмэндуфт прадставіў мэдыцынскія абгрунтаваньні таго, як у выніку ра-птоўнага пералому шыйных пазванкоў і пасьлядоўнага за ім разрыву сьпіннага мозгу, згодна з агульнапрызнанымі прынцы-памі мэдыцынскай навукі, непазьбежна ўзьнікае гвалтоўнае ган-гліённае стымуляваньне нэрвных асяродкаў генітальнага апа-рату, якое вымушае хутка пашырацца поры corpora cavernosa[3], што ў сваю чаргу рэзка павялічвае прыток крыві да часткі муж-чынскага арганізму пад назвай пэніс і выклікае фэномэн мена-ваны ў мэдыцыне паталягічнай філёпрогенітыўнай вэртыкаль-на-гарызантальнай эрэкцыяй in articulo mortis per diminutionem capitis[4].

      Грамадзянін, ясная справа, толькі зачэпкі чакаў, і тут яго проста разарвала наконт непераможных, старой гвардыі, і геро-яў шэсьцьдзесят сёмага году, і хто баіцца ўпамінаць дзевяноста восьмы, і Джо ў адну дудку зь ім, пра ўсіх, каго павесілі, заму-чылі, судзілі вайскова-палявым судом, і за новую Ірляндыю, за новае сёе ды новае тое. Раз ты за новую Ірляндыю, дык сабе прыдбай новага сабаку, я так мяркую. А паршывы брахуніска ўсё абнюхвае й сьлінючыць, чухаецца па сваіх лішаёх і, гляджу, падбіраецца да Боба Дорана, які ставіць Олфу паўпінты, і давай яго лізаць на ўвесь язык. Боб, як жа йначай, пачынае зь ім строіць дурня:

      — Дай нам лапку! Дай лапку, сабачка! Добры стары сабач-ка! Ну, дай нам лапку сюды! Давай сюды!

      Arrah[5], канец ягонаму лапаньню сабачых лапак, і ён паляцеў бы з услону на таго халернага сабаку, каб Олф яго не схапіў, а сам усё балабоніць сваю сабакалёгію, маўляў, трэба прыруч-ваць ласкаю, і сабака пародзісты, і сабака разумны, аж табе моташна робіцца. Потым просіць Тэры прынесьці старую бля-шанку ад бісквітаў і пачынае адтуль выскрабаць крышкі для сабакі. Ну, той іх глынуў адных духам і язык высалапіў на мэтар або й болей, хоча яшчэ. Разам з бляшанкай ледзь не каўтнуў, згаладалы брахунскі вырадак.

      А Грамадзянін з Блюмам усчалі спрэчку наконт усяго таго, пра братоў Шырс, пра Вулфа Тона непадалёку тут на Арбар-хіл, пра Робэрта Эмэта й пра жыцьцё аддай за айчыну, і пра жаласьлівы вершык Томі Мура аб Сары Карэн, як яна сумавала здалёк ад гэтай зямлі. Блюм са сваёй укормленай мордай пачы-нае строіць пана, а ў руцэ тая ачмуральная цыгара. Фэномэн! Ягоная жонкая, тая гангара сала, таксама неблагі фэномэн, па сьпіне можна кегельныя шары качаць. Калі яны жылі ў ”Га-радзкім Гербе” мне апавядаў Сікун Бэрк там была адна старая з прыдуркаватым пляменьнікам і Блюм усё хацеў да яе падма-зацца хварыбзду з сябе строіў і гуляў зь ёй у бэзік каб яму якая дзелька перапала з тастаманту й мяса ў пятніцы ня еў таму што старая нечуваная сьвятуня й вадзіў таго касамозгага на шпа-цыр. І аднаго разу павёў яго па ўсіх дублінскіх корчмах і, кля-нуся пастырам нябесным, усё паддаваў маху пакуль той не набраўся як жаба мулу й не прыцягнуў яго дахаты, пры тым тлумачыў, што гэта ён хацеў яму даць урок на тэму шкоднасьць гарэлкі, а тры бабы ледзь яго жыўцом не сьпяклі, гэта цырк на дроце, тая старая, ягоная жонка й місіс О’Даўд, якая трымала гатэль. Людзі добрыя, я са сьмеху брыкаў, калі Сікун пера-крыўляў, як тыя бабы яго крыюць, а ён, Блюм, усё совае сваё але ці не разумееце ды але з другога боку. А самае цікавае, мне казалі, што той прыдурак працаваў потым у віннага гуртавіка Паўэра на Коўп-стрыт, і кожны божы дзень вяртаўся дахаты касякамі, пасьля таго як пераспрабуе ўсю прадукцыю ў той гуртовай установе. Фэномэн!

      — Памяці герояў, — кажа Грамадзянін, падымае свой кухаль і ўпіваецца лыпачамі ў Блюма.

      — Слушна, — кажа Джо.

      — Ды вы не ўхапілі мае думкі, — кажа яму Блюм. — Я хачу сказаць...

      Sinn Fein!перабівае Грамадзянін. — Sinn fein amhein![6] Любімыя сябры тут побач, а вораг ненавісны перад намі.

      Апошняе разьвітаньне было невыказна кранальнае. З усіх далёкіх і блізкіх званіцаў даносіўся адзін нямоўкны пахавальны звон, а паўсюдна вакол месца смутку разыходзіўся злавеснай перасьцярогай дробат соцень барабанаў, чаргуючыся з глухім гулам гарматных залпаў. Аглушальныя тарарахі перуноў і сьля-пучыя сполахі маланак, асьвятляючы жудасную сцэну, сьведчылі пра тое, што нябесная артылерыя далучыла сваю звышнату-ральную моц, каб прыдаць большай пышнасьці відовішчу, якое й без таго наводзіла жах. Гнеўныя нябёсы разамкнулі свае во-дныя заставіцы, і буйны лівень струменямі хлынуў на аголеныя галовы сабраных натоўпаў, у якіх, паводле самых сьціплых пад-лікаў, было ня менш за пяцьсот тысяч асобаў. Аддзел Дублін-скай Гарадзкой Паліцыі пад асабістым кіраўніцтвам Галоўнага камісара ўтрымліваў парадак у гэтай разьлеглай сьціжме наро-ду, а каб скараціць час чаканьня, духавы аркестар Ёрк-стрыт, аздобіўшы свае інструманты жалобным крэпам, прапанаваў са-браным знакамітае выкананьне той непараўнанай мэлёдыі, якую спарадніла нам ад калыскі жальлівая муза Спэранцы. Нашым суродзічам з правінцыі, якія прыбылі сюды вялікімі гру-памі, былі падстаўленыя хуткія экскурсійныя цягнікі й выгодныя пасажырскія дыліжансы зь мяккімі сядзеньнямі. Надзвычайную ўцеху выклікалі ўлюбёнцы дублінскай публікі, вулічныя сьпевакі Л-н-х-н і М-л-г-н, якія са сваёй нязьменна заражальнай весяло-сьцю выканалі ”Ноч перад тым, як Лэры зашмаргнуўся”. Нашы два непараўнаныя весялуны дасягнулі фантастычнага попыту, прадаючы лісткі са словамі й музыкай гэтага нумару, і ніводзін з тых, хто пястуе ў сэрцы зычлівасьць для сапраўды ірляндзкага жарту, пазбаўленага хоць каліўца вульгарнасьці, не папракне іх грашом, запрацаваным потнай натугай. Дзеткі з Прытулку Падкідышаў Мужчынскага й Жаночага Полу, гурмою абляпіў-шы вокны, што выходзілі на месца падзеі, былі ў поўным заха-пленьні ад гэтага нечаканага дадатку да галоўнай уцехі дня, і тут належацца словы пахвалы ў адрас апякунак з ордэну Малых Сёстраў Убогага Чалавека за іхнюю знакамітую ідэю даставіць малюткам-бязбацькавічам сапраўды павучальнага гледзішча. Госьці віцэ-караля, сярод якіх можна было заўважыць шматлікіх шырокавядомых сьвецкіх дамаў, у суправаджэньні Іхніх Сьве-тласьцяў перайшлі на выгаднейшыя месцы на вялізнай трыбуне, тым часам як маляўнічая замежная дэлегацыя, вядомая як Ся-бры Шмарагдавага Абтоку, разьмясьцілася на трыбуне насу-праць. У дэлегацыю, якая прысутнічала поўным сваім складам, уваходзілі камандор Бачыбачы Бэнінабанана (напалову паралі-заваны doyen[7] групы, дастаўлены на сваё месца пры дапамозе магутнага паравога пад’ёмнага крану), мэсьё П’ер-Дун Птыпу-зан, бязьлікі князь Уладзішмар Хусткаданосаў, ёрзгерцаг Леа-польд Рудольф фон Хуенбад-Яйцэнталер, грахіня Парша Віхры-ха Сёньняконі-Заўтрапешкі, Хайгарам Ы. Гарыць, крах Несьмя-ротас Сьмятаналізас, Алі Баба Бакшыш Рахат Лукум Эфэндзі, сэньёр гыгальга якхалера Пукадзіліё-і-Пустазвоніё-і-Патэрно-стэр дэ ля Махорыя дэ ля Малярыя, Хокапока Харакіры, Сунь Хунь Чай, Олаф Сукінсон, мійнхер Трах ван Трык, пан Плакса Пэдэраскі, гускадзін Прхклстр Крычынекрычыпрапаліч, хер Шлюхдомдырэктарпрэзыдэнт Ханс Хохма-Штурхаль, на-цыяналгімназіймузэйсанаторыйундсуспэнсорыйардынарпрыватдацэнтагулгісторспэцыялпрафэсардоктар Крыгфрыд Убэраль-гэмайн. Усе бяз вынятку дэлегаты ў моцных і разнамоўных вы-слоўях асудзілі нечуванае барбарства, сьведкамі якога ім выпала быць. У далейшым сярод США ўзьнікла ажыўленая дыскусія (у якой прыняло ўдзел цэлае зборышча) наконт таго, якая праў-дзівая дата народзінаў сьвятога патрона Ірляндыі, дзень восьмы ці дзевяты сакавіка. У якасьці аргумантаў шырока выкарыстоў-валіся гарматныя ядры, ятаганы, бумэрангі, аркебузы, гаршкі зь нечыстотамі, секачы, парасоны, катапульты, кастэты, мяхі зь пяском, жалезныя тараны; удары сыпаліся шчодра й на ўсе бакі. Пастарунковы Мак-Фадэн, па мянушцы Малютка, выкліканы спэцыяльным пасланьнікам з Бутэрстаўну, імгненна прывярнуў парадак і зь бліскучай знаходлівасьцю прапанаваў дзень сям-наццаты месяца як кампраміс аднолькава ганаровы для кожна-га з паспрачаных бакоў. Прапанова кемнага двухмэтроўца ад-разу прыпала да густу ўсім і была аднадушна прынятая. Паста-рунковы Мак-Фадэн атрымаў сардэчныя віншаваньні ад усіх США, сярод якіх шмат хто шчодра сплываў крывёй. Камандора Бэнінабанана выцягнулі з-пад старшынёўскага крэсла, і ягоны юрыдычны кансультант Аваката Пагамімі растлумачыў, што разнаякія прадметы, затоеныя ў ягоных трыццаці дзьвюх кішэ-нях, былі ім адчужаныя ў часе пабояў з кішэняў малодшых кале-гаў з надзеяй прывярнуць ім здаровы розум. Памянёныя пра-дметы (у тым ліку колькі соцень залатых і срэбных мужчынскіх і жаночых гадзіньнікаў) былі неадкладна зьверненыя законным уладальнікам, і запанавала агульная гармонія.

      Спакойна й сьціпла падняўся Рамбалд на эшафот у безда-корным цэхавым уборы, аздобленым ягонай улюбёнай кветкай Gladiolus Cruentus[8]. Ён даў знаць аб сваёй прысутнасьці тым мяк-кім, чыста рамбалдавым кашлем, які гэтак многія стараліся (і надарэмна) імітаваць: кароткім, перанатужаным, характэрным толькі яму адному. Прыбыцьцё сусьветна вядомага ката стрэла бура прывітальных усклікаў з усяго агромністага скупішча, дамы зь віцэ-каралеўскага атачэньня ў экстазе павявалі хусьці-намі, а замежныя дэлегаты, у яшчэ большым захапленьні, шмат-галоса лікавалі, зьліваючы свае воклічы ў адзін хор: hoch, banzai, eljen, zivio, chinchin, polla kronia, hiphip, vive, Allah, на фоне якога вылучалася зычнае evivva дэлегата з краіны песьняў (ягонае вы-сокае й прадоўжанае фа нагадвала тыя дзівосныя пранізьлівыя ноты, якімі эўнух Каталяні зачароўваў нашых прапрабабцяў). Надыйшла сямнаццатая гадзіна. Праз мэгафон падалі сыгнал на малітву, і ўмірг галовы ўсіх агаліліся. Патрыярхальнае сам-брэра, з часоў рэвалюцыі Рыенці прыналежнае сям’і камандора, было зьнятае з галавы апошняга ягоным асабістым мэдыцын-скім дараднікам доктарам Піпі. Высокавучоны прэлат, які пры-быў удзяліць геройскаму пакутніку на парозе сьмерці апошняга суцяшэньня нашай сьвятой рэлігіі, з сапраўднай хрысьціянскай пакорай укленчыў у калюжыне дажджавой вады, укрыўшы сваю сівую галаву сутанай, і ўзьнёс да трону міласэрнасьці палкую й благальную малітву. Побач з калодай застыгла злавесная фігу-ра ката, чыё аблічча закрываў дзесяцігалёнавы гаршчок зь дзьвюма круглымі прарэзанымі адтулінамі, празь якія люта блі-шчэлі ягоныя вочы. Чакаючы фатальнага сыгналу, ён спрабоў-ваў лязо свае страшэннае зброі, то падточваючы яго аб сваё мускулістае перадплечча, то імгненнымі ўзмахамі адсякаючы га-ловы баранчыкаў, чародку якіх прыгналі на месца прыхільнікі ягонага жорстага, але неабходнага ўмельства. Поруч на спраў-ным століку з чырвонага дрэва ляжалі ахайным парадкам нож для чвартаваньня, разнаякае дакладна навостранае прыладзьдзе для сьвежаваньня (выкананае на спэцыяльны заказ майстрамі славутай шэфілдзкай фірмы Джон Раўнд і Сыны), гаршчочак з тэракоты, куды па меры пасьпяховага выцягваньня павінны былі памяшчацца дванаццаціперсная кішка, тоўстая кішка, сьляпая кішка, апэндыцыт і г.п., ды таксама два ёмістыя мало-чныя збаны, прызначаныя для спусканьня неацэннай крыві зь неацэннай ахвяры. Загадчык Аб’яднанага Кашэча-Сабачага Прытулку меў наказ даставіць гэтыя пасудзіны, пасьля іхняга напаўненьня, у гэтую дабрачынную ўстанову. Смакавіты падма-цунак, на які складаліся яечня з бэконам, знакаміта засмажаны біфштэкс з цыбуляй, гарачыя хрумсткія булачкі й бадзёрлівая гарбата, быў запабегліва прапанаваны арганізатарамі галоў-наму герою трагедыі, які, нарыхтаваўшыся на сьмерць, быў у дасканалым настроі й выяўляў жывую зацікаўленасьць ва ўсім, што адбывалася; аднак жа, адчуўшы веліч моманту й праявіўшы самавырачэньне небывалае ў нашы дні, ён выказаў апошнюю волю (выкананую неадкладна), каб той падмацунак быў разь-дзелены пароўну між членамі Таварыства Хворых у Пасьцелі ды Здаровых без Двара й Кала у знак ягонай увагі й пашаны да іх. Хваляваньне дасягнула nec і non plus ultra[9], калі выбраньніца-нарачоная прабілася праз шчыльныя шэрагі гледачоў і, залітая яскравым румянцам, кінулася на ягоныя мужныя грудзі, на грудзі таго, хто меўся адысьці ў вечнасьць дзеля яе прыгожых вачэй. Герой палка абхапіў яе гнуткі стан й чула прашаптаў: Шэйла, мая каханая. Узбуджаная гукамі свайго ймя зь ягоных вуснаў, яна пакрыла апантанымі пацалункамі ўсе разнародныя часткі ягонай асобы, якіх толькі яе палкасьць змагла дасягнуць празь сьціплую ахову турэмнай апраткі. Калі зьліліся салёныя ручаіны іхніх сьлёзаў, яна прысягнулася яму, што будзе вечна захоўваць памяць аб ім, што ніколі не забудзе свайго геройскага хлопца, які пайшоў на сьмерць зь песьняй на вуснах, як быццам на хакейны матч у парку Клонтарк. Яна прывяла яму на ўспа-мін залатыя дні шчасьлівага дзяцінства, якое яны правялі су-польна на берагох Анны Ліфі ў нявінных забавах юначасьці, і абое, забыўшыся пра жахлівую рэальнасьць, засьмяяліся ад поў-най душы. Гледачы як адзін, не выключаючы старога вялебнага пробашча, далучыліся да агульнай нястрымнай весялосьці. Гі-гантычны натоўп літаральна захліснуўся сьмехам. Аднак смутак неўзабаве ўзяў сваё, і яны сплялі свае пальцы апошні раз. Стру-мені сьлёзаў хлынулі з новай сілай зь іхніх сьлёзных пратокаў, і ўсё неабсяжнае зборышча народу, кранутае да глыбіні, выбухну-ла надрывістымі рыданьнямі. Сам устарэлы слуга Гасподні быў узрушаны зусім ня менш за іншых. Рослыя загартаваныя мужы, ахоўнікі парадку й дабрадушныя волаты зь ірляндзкай каралеў-скай паліцыі, ня тоячыся, карысталіся дапамогай хустачак, і можна з упэўненасьцю сказаць, што ніводнае вока не засталося сухім у тым рэкордным скупішчы. Потым здарыўся самы ра-мантычны выпадак: малады прыгажун, выпускнік Оксфардзка-га унівэрсытэту, вядомы сваімі рыцарскімі адносінамі да прыго-жага полу, выступіў дапераду й, аказваючы візытоўку, чэкавую кніжачку й радаслоўнае дрэва, папрасіў рукі няшчаснай мала-дой ледзі, благаючы яе неадкладна назначыць дзень шлюбу. Ягоная прапанова была прынятая на месцы. Кожнай даме з пу-блікі ўручылі прынагодную густоўную памятку ў выглядзе брошкі з чэрапам і скрыжаванымі косткамі, і гэты дарунак, такі шчодры й своечасовы, выклікаў новы прыліў захапленьня. А калі малады галянтны гадаванец Оксфарду (дарэчы, носьбіт аднаго з найболей пашанотных імёнаў у гісторыі Альбіёну) на-сунуў на палец заірдзелай fiancée[10] каштоўны заручальны пяр-сьцёнак са шмарагдамі, асаджанымі ў форме трылісьніка з ча-тырма лісткамі, агульны энтузыязм выйшаў за ўсе межы. Што й казаць, нават строгі начальнік вайсковай жандармэрыі, падпал-коўнік Томкін-Максуэл Фрэнчмалэн Томлісан, які кіраваў гэтай сумнай цырымоніяй, той самы, што, не зьміргнуўшы вокам, тузі-намі пасылаў у пекла сіпаяў, прывязваючы іх да гарматных жаролаў, цяпер быў ня ў змозе стрымаць сваіх пачуцьцяў. Яго-ная рука ў жалезнай пальчатцы змахнула скрадлівую сьлязу, і тыя выбраныя грамадзяне, што мелі гонар апынуцца ў ягоным непасрэдным entourage[11], маглі ўхапіць дрыготкі шэпт:

      — Каб мяне засьляпіла, якая пташачка, ну проста раскла-душка. Каб мяне засьляпіла, так бы й завыў, гледзячы на яе, калі згадаеш сваю старую дзяжу, што чакае дома ў Лаймхаўзе.

      А Грамадзянін пачынае гаворку пра ірляндзкую мову, пася-джэньне муніцыпалітэту і ўсё іншае й крые тых паўпанкаў, што ня ведаюць роднае мовы, Джо таксама ўкліньваецца, бо надуў кагосьці на фунт, і Блюм туды тыцкае сваю мызу зь недакуркам за два пэнсы, што дастаў ад Джо, ды балабоніць пра Гаэльскую лігу й лігу непітушчых і што, маўляў, п’янства ёсьць ірляндзкае насланьнё. Непітушчы ня ставіць іншым, вось у чым цьвік. Ня-бось, сам сабе заліе ў глотку, чаго яму ні паставіш, а ад яго пены ў кухлі не пабачыш да другога прыйсьця, Госпадзе наш. Аднаго разу мы зь сябруком пайшлі на іхнюю музычную вечарыну, тан-цы й песьні яна ляжа на капіцу задзярэ пад пуп спадніцу, і тамака адзін дзяяч з бляхай Таварыства Цьвярозасьці на сіняй стужцы шчыраваў, шпарыў па-ірляндзку, а вакол цэлая плойма русакосых цнатлівак, швэндаюцца з безалькагольным пітвом, мэдалікі якіясьці прадаюць, аранжад, ліманад ды збуцьвелыя піражкі, адным словам, шчодры вечар, што й казаць. Ірляндыя цьвярозая — Ірляндыя свабодная. А потым якісьці казёл пачы-нае дзьмуць у дуду і ўся тая хаўтурная гасьціна пачынае соўгаць нагамі пад музыку, ад якой і карова здохне. І да таго яшчэ дзьве засутоненыя сутаны віжуюць, каб ніхто не дабіраўся да дзевак — зусім удар ніжэй пояса, інакш і ня скажаш.

      Ну, сёе-тое, пра што ж гэта я, ага, той стары сабачыска, пабачыўшы, што бляшанка пустая, пачынае нюхаць вакол Джо й мяне. Быў бы ён мой, я яго прыручыў бы ласкай, хай я лясну. Прыножыў бы яго раз, ды потым яшчэ другі, абы толькі не па вачох.

      — Што, баісься, ён укусіць? — пытае Грамадзянін.

      — Ды не, — кажу. — Толькі каб ён ня ўзяў мае нагі за лі-хтарны слуп.

      Той паклікаў сабаку да сябе.

      — Ну, што з табою, Гары? — кажа яму.

      І давай яго курхаць і штурхаць, і гаманіць да яго па-ірлян-дзку, а той стары пархавец яму адказвае гыркатам, і опэра з дуэтам у іх выходзіць. Такога гыркату век не пачуеш, як яны між сабой наладзілі. Хто-небудзь, каму няма чым заняцца, хай бы напісаў у газэты, pro publico bono[12], каб на такіх сабакаў накладалі наморднікі. Гырчыць, хрыпіць, вочы набеглі юхай ад смагі й з морды шаленства капае.

      Усе тыя, хто цікавіцца распаўсюджаньнем чалавечай куль-туры сярод нашых ніжэйшых супляменьнікаў (а імя ім — легіён), не павінны прапусьціць па-за ўвагай сапраўды неверагодную праяву кінантропіі, засьведчаную знакамітым рыжым ірляндзкім сэтэрам-ваўкадавам, вядомым раней пад sobriquet[13] Гарыоўн, але нядаўна шырокім колам сяброў і знаёмых перайменаваным на Оўна Гары. На памянёную праяву, вынік шматгадовага пры-ручваньня ласкай і дакладна абдуманай дыетнай сыстэмы, скла-даецца, апрача іншых дасягненьняў, і дэклямацыя вершаў. Най-выдатнейшы з нашых жывых спэцыялістаў па фанэтыцы (імя ягонае ня выцягнуць з нас і абцугамі!) прыклаў шмат нама-ганьняў дзеля таго, каб зрабіць параўнаўчы аналіз дэклямава-ных вершаў, і прыйшоў да выснаву, што йснуе паражальнае іх падабенства (курсыў наш) да рунічнай паэзіі старажытных кель-цкіх бардаў. Мы гаворым тут ня столькі пра тыя дзівосныя любоўныя песьні, зь якімі пазнаёміў сьвет кнігалюбаў аўтар, укрыты пад мілагучным псэўданімам Тонкай Крохкай Галінкі, але хутчэй за ўсё пра тыя больш рэзкія й асабістыя ноты (як указвае нехта С. У. К. у цікавым паведамленьні, што мільганула ў адным зь вечаровых выданьняў), якія чуваць у сатырычных выказваньнях знакамітага Рафтэры, а таксама Донала МакКон-сідайна, ня згадваючы ўжо больш сучаснага лірыка, што цяпе-рашнім часам апынуўся ў цэнтры зацікаўленьня публікі. Ніжэй мы прапануем адзін урывак, перакладзены на нашу мову выда-тным навукоўцам, імя якога ў сучасны момант мы не маем права выдаць, хоць мы і ўпэўненыя, што чытач зможа дашукацца ў некаторых мясцовых алюзіях большага, чымсьці адно падказкі. Мэтрычная сыстэма сабачага арыгіналу, якая нагадвае адмы-словыя алітэрацыйныя й ізаскладовыя правілы валійскага энглі-ну, надзеленая значна большай ступеньню ўскладнёнасьці, але мы спадзяемся, наш чытач ня зможа не прызнаць, што агульны дух данесены добра. Можа, належыць тут дадаць, што эфэкт непамерна ўзмацняецца, калі верш Оўна чытаць паволі й невы-разна, тонам, які нагадвае прыдушаны заюшаны гыркат.

 

                                             Праклён за праклёнам

                                             Шпурляю з адчаю,

                                             Каб скрутам скруціла

                                             Цябе, Барні Кірнан,

                                             Вады піць ні глытка

                                             Ні з рук, ні з гляка,

                                             Кішкі жарам паляць,

                                             Тыя брагу смаляць.

 

      Ды тут ён сказаў Тэры прынесьці сабаку вады й, хай мяне не-марасьць, як той стаў хлябтаць, за мілю было чуваць. А Джо яго пытае, ён ня супраць, калі паўтарыць.

      — Не адмоўлюся, — кажа, — a