БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 
Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне

Перадмова перакладніка

 

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу).

Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага.

Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў.

«Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» дае зацікаўленаму беларускаму чытачу магчымасьць азнаёміцца з інтэлектуальным працэсам у суседняй Польшчы на ўзроўні максымальна прэзэнтацыйных у гэтым сэнсе аўтараў і іх тэкстаў. Найранейшыя з прадстаўленых у кнізе тэкстаў («Стэнаграма з мэтафізычнай прэс-канфэрэнцыі Дэмана ў Варшаве 20 сьнежня 1963 г.» з кнігі «Размовы з д’яблам», «Ключ нябесны, або Аповеды, пабудаваныя на сьвятой гісторыі і для навучаньня і перасьцярогі прызначаныя» Лешака Калакоўскага, «Фэнамэналягічная тэорыя твору» Станіслава Лема або «Ўлада і апазыцыя» Яна Драўноўскага) датуюцца шэсьцьдзясятымі або семдзясятымі гадамі, найпазьнейшыя («Паміж багацьцем і беднасьцю» Анджэя Карашэўскага, «Дастаеўскі Беларусі» Сакрата Яновіча) зьявіліся летась або сёлета, пры гэтым іх пераважная бальшыня была створана на працягу апошняга дзесяцігодзьдзя.

Трэба сказаць, што ня ўсе тэксты перакладныя: асобныя пасажы Сакрата Яновіча з артыкулу «Думкі і разважаньні» ўжо ў арыгінале былі напісаныя па-беларуску. Яны важныя, таму іх і друкуем.

У кнізе пададзены творчы даробак двух дзясяткаў сучасных польскіх думаньнікаў: філёзафаў, культуразнаўцаў, тэарэтыкаў мастацтва, гісторыкаў. Кожнаму зь іх прысьвечана інфармацыйная нататка, памер якой можа вагацца ад пары радкоў да некалькіх старонак у залежнасьці ад аб’ектыўна наяўнай або суб’ектыўна ўспрынятай велічыні ці маштабнасьці той ці іншай постаці. У асобных выпадках у адным блёку з інфармацыяй што да пэўнага аўтара друкуюцца іншыя матэрыялы — інтэрвію або паслоўе перакладніка. У цэлым памер публікацыі, прысьвечанай аднаму польскаму аўтару, можа вагацца ад аднаго-двух і да шасьцёх-сямёх артыкулаў.

Выданьне разьлічана на гуманітарна падрыхтаванага чытача, і таму даведкава-камэнтатарская частка ў ім зьведзеная да мінімуму. Зьвяртаем увагу чытачоў на варыяцыйнасьць ужываньняў некаторых словаформаў, шырока прадстаўленую ў кнізе (мысьліцель—мысьляр—думаньнік, погляд—пагляд, расклад—разлажэньне, зрадзіць—здрадзіць, сумнеў—сумлеў, атокі—абтокі—астравы, камуністы—камуніст, дзеяч—дзяяч, абмыл—памылка, выпадак—прылучай, зраза—узор, Эўрапейскі Саюз—Эўрапейскі Зьвяз і інш.). Зроблена гэта для адлюстраваньня інтэнсіўнасьці пошукаў, якія вядуцца ў беларускай мове на працягу апошніх дзесяцёх гадоў.

Наапошку складаем шчырую падзяку асобам і ўстановам, без удзелу і падтрыманьня якіх гэтае выданьне не было б магчымае, а наймя Тадэвушу А. Альшаньскаму, старшыню Ўправы «Stowarzyszenia Literackiego “Kresy”» Aркадыюшу Баглаеўскаму, прафэсару Ўладзімежу Балецкаму, галоўнай рэдактарцы «Podkowiaсskiego Magazyna Kulturalnego» Зоф’і Бронек, галоўнаму рэдактару «Kultury» Ежаму Гедройцу , кіраўнічцы бюра Галоўнай управы «Stowarzyszenia Pisarzy Polskich» Ірэне Зеліньскай, прафэсару Лешаку Калакоўскаму, галоўнаму рэдактару «Krasnogrudy» Кшыштафу Чыжэўскаму, супрацоўніку «Fundacji Stefana Batorego» Пятру Касеўскаму, Роме Квецень і Яаньне Чудзец («Polski Fundusz Kultury»), прафэсару Ежаму Клачоўскаму («Instytut Europy Środkowo-Wschodniej»), прафэсару Марцэлію Косману, кіраўнічцы выдавецкай сэкцыі «Stowarzyszenia Autorów “ZAIKS”» Гражыне Кукоўскай, Станіславу Лему, галоўнаму рэдактару «Сzasa Kultury» Гжэгажу Лютэрэку, галоўнаму рэдактару часопіса «Arcana» Анджэю Новаку, галоўнаму рэдактару «Odry» Мечыславу Орскаму, прафэсару Антонію Падразу, Рышарду Радзіку, прафэсару Аляксандру Ф’юту, Сакрату Яновічу, а таксама супрацоўнікам менскага бюра «Instytutu Polskiego».

У Менску, верасень 2000 г.

Валерка Булгакаў

 

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія