|
Танкрэд Дорст (нар. 1925) –
нямецкі драматург. Вывучаў германістыку, гісторыю мастацтва і тэатра. Першая пастаноўка ягонай п’есы ў 1960 г., з таго часу шматлікія пастаноўкі на сцэнах Германіі і еўрапейскіх краін. З 1972 года большасць драматургічных твораў напісаны ў сааўтарстве з Урсулай Элер. П’еса “Гер Паўль” была паказана ў Беларусі (1998 г.) на сцэне Мінскага абласнога драматычнага тэатра г. Маладзечна ў пастаноўцы рэжысёра Андрэя Бубашкіна.
|