|
А н а т а ц ы я
Такога пачатку яшчэ не было нiколi! -- Цi ўсё-такi быў? -- Цi канчаткова канец з пачаткамi? Нiхто, прынамсi, яшчэ, здаецца, нiчога не змог пачаць з тымi пачаткамi, i ў канцы, вiдаць, трэба было з самага пачатку грунтоўна разумець Гадзiну Нуль як канчатковы пункт катастрафальнага часу. Так пад усiмi новымi пачынаннямi быў бы адразу пастаўлены канчатковы штрых. -- Але спачатку ўся рэч пачынаецца зусiм бяскрыўдна:
Гер Паўль увасабляе няспыннасць, стойкасць i паслядоўнасць. Гер Паўль дзесяткi гадоў жыве ў памяшканнi запусцелай фабрыкi, нiколi не выходзiць на вулiцу i адмаўляецца ад усякай працы. Гер Паўль ведае жыццё, не бачыўшы свету. Гер Паўль нiчога ў жыццi не дасягае, гер Паўль не пакутуе, гер Паўль здаецца даволi задаволеным.
Гер Хэльм, наадварот, прагне пераменаў. Дасягненне -- гэта яго крэда, дынамiка -- яго жарсць. Хэльм атрымаў спадчыну i цяпер iмкнецца зладзiць сваё шчасце: старая фабрыка з вытворчасцю мыла павiнна быць пераабсталявана пад вялiкую пральню. Поўны амбiцыйных планаў Хэльм хоча зачапiцца за сытае чалавечае жыццё, у якiм так многа ўсяго чынiцца, дзе i ён павiнен быць дзейсны. Але: ў гера Хэльма няма грошай, замест iх у яго ёсць праблема: гер Паўль.
|