БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Беларуская Палічка Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

ПЕРАКЛАДЫ ВАСІЛЯ СЁМУХІ

Віктар ГАМУЛІЦКІ

Віктар Гамуліцкі
(1848–1919)

На Белай Русі


На беларускіх гонях сонна млее ціша,
Як зольнай мглы павеў;
А ў беларускіх хатах шэпт псальма калыша
Журботнай скрыпкі сьпеў.
Тут сонца цьмяна лье праменьне,
На тварах таямніча цені
Ляжаць, як дух у затаеньні,
Што выжыць тут зумеў*.

Беларуска-дзяўчына у гнеў не ўпадае -
Рэдка пачуеш сьмех.
Затое дух упарты і моцны мае -
Анёла нізкіх стрэх.
А характар яе - статэчны,
А нораў і гонар - сардэчны,
А зарок у каханьні - вечны,
Бо ламаць яго - грэх.

Беларусы-сяляне -філёзафы долі;
Ацяжэлы ў іх крок;
Ціхія ў полі, хаце, карчме і ў касцёле,
Сонна-вялы ў іх зрок.
“Ты сьпіш, а доля пышным кветам!” -
Кажуць так тут зімой і летам -
І журботна-радасна гэтак
Плыве жыцьця паток.

У беларусаў ня любяць мяняць сумневы -
Бо і сам сьвет такі ж!
Яны з курганоў слухаюць небылі, сьпевы
І што кажа ім крыж...
Чуюць Бога ў віхураў хоры,
Бачаць Яго ў шчасьці і ў горы,
У стрэсенай громам прасторы
Шукаюць Бога звыш...

О беларуская мова! Твой сьпеўны гук будзіць
Рэха былых гадоў -
Табой усьцешаны міралюбныя людзі,
Дзеці пушчаў, садоў.
У сугуччы славянскага слова,
Ты - як песенька жаўручкова,
Шчабятушка салодкая мова -
Мядовай ліпы цьвет.

Беларуская песьня! Як гэты край сівы -
Ты сумнай песты чар;
З курганоў і магілаў твае ўсе матывы,
Зь енку сялян твой шарм...
Сёньня цьвіцеш ў забытым сьненьні,
А як майстар сьпяе ў натхненьні,
Сьвет застыне ў нямым зьдзіўленьні -
Запяе ў ім душа.

О народ беларускі! Аціхнуць навалы,
Зашумяць зноў лясы;
І загучаць у адзіным суладным хоры
Ўсіх славян галасы.
А ў ім - твой званочак вясновы,
Як золак птушынае мовы;
Мілажальны і адмысловы -
Сьпелы колас красы.

Віктар Гамуліцкі (Viktor Gomulicki), псэўданім – Фантазы (Fantazy), (1848–1919), польскі пісьменьнік, дасьледчык літаратуры пары польскага пазытывізму, выдавец, бібліяфіл, дасьледчык гісторыі Варшавы; аўтар паэмаў, зборнікаў вершаў, гістарычных раманаў Цудоўная гараджанка, Меч і локаць і інш., гістарычных нарысаў і эсэ, аўтабіяграфічнага раманa Успаміны блакітнага мундурыкa. Верш На Белай Русі першы раз быў апублікаваны 11 ліпеня 1908 г. у варшаўскім часопісе Tygodnik Ilustrowany, № 28.

 

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія