|
| |
|
ВАСІЛЬ
СЁМУХА - ПЕРАКЛАДЫ
З ПОЛЬСКАЙ МОВЫ І НЯ ТОЛЬКІ
|
Дзякуючы ветліваму
падыходу да праекту з боку
аднаго з выдатнейшых беларускіх
перакладчыкаў - Васіля СЁМУХІ, маем
магчымасьць публікаваць ягоныя
пераклады на старонках КАМУНІКАТУ.
За што сардэчна Спадару
Васілю
дзякуем
|
|
Эрнэст Брыль, Вершы
Пераклаў з польскай мовы Васіль Сёмуха
Брыль (Bryll) Эрнэст (1935 -) – польскі паэт, празаік, драматург, перакладчык; прадстаўнік пакалення 1956 г., г.зв. пакалення часопіса “Вспулчэсносці”, сябрам рэдкалегіі якога быў і праблемы якога выяўляў у сваёй паэзіі. Актыўна змагаўся з традыцыямі сарматызму і засцянковасці, але высока цаніў патрыятызм. Прыхільнік рамантызму, не цураўся пры гэтым сарказму і іроніі. Пераклады з чэшскай і ірландскай літаратур. (Інфармацыя з сайту:
wiem.onet.pl).
|
|
Авантурнік Сімпліцысімус,
Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн
[…] Найважнейшай заваёвай нямецкай культуры ХVII стагоддзя стала стварэнне нацыянальнай раманнай формы, і гонар гэты
выпаў на долю Ганса Якаба Крыстофа (Крыстофэля) фон Грымэльсгаўзэна (каля 1622 – 1676), творчасць якога стала вынікам горкага вопыту Трыццацігадовай вайны… Як лірыка Грыфіуса назаўжды стала адной з вяршынь паэзіі барока, так раман Грымэльсгаўзэна – несумненная вяршыня прозы барока, яго найбольш яскравы ўзор. І, бадай што, ні адзін з твораў той эпохі не стаў такім бязлітасна праўдзівым дакументам свайго часу, як “Сімпліцысімус”[…]
|
|
Андрэа Сафі Януш, Лёк
На жаль, я нічога не ведаю пра аўтарку гэтай не зусім звычайнай прыгоды, якая кранула мяне дабрынёй чалавечых пачуццяў. Таму і пераклаў і са згоды аўтаркі прапаную чытачам
КАМУНІКАТУ.
Васіль Сёмуха
|
|
Франц Вэрфэль (1890 – 1945) нарадзіўся ў Празе ў сям’і камерсанта. Вучыўся ў Ляйпцыгу, Мюнхене, Гамбургу. Разам з В. Газэнклеверам і К. Пінтусам выдаваў альманах “Der jüngste Tag“ (“Найноўшы дзень”, 1913 -- 1921), які адыграў вялікую ролю ў развіцці літаратуры 1910-х гг. У 1915 – 1917 гг. служыў у аўстрыйскай арміі. Прымаў актыўны ўдзел у рэвалюцыйных падзеях 1918 года. У 20-я гады шмат падарожнічаў. У 20-30-я гады Франц Вэрфель належыць да найбольш папулярных нямецкамоўных аўтараў.
У 1926 г. адзначаны прэміяй імя Грыльпарцэра, у 1927 г. дзяржаўнай прэміяй Чэхаславакіі і прэміяй імя Шылера, у 1937 г. узнагароджаны аўстрыйскім ордэнам за заслугі ў мастацтве і навуцы, прычым гэтымі поспехамі і папулярнасцю ён больш абавязаны сваім эпічным творам, чым лірыцы альбо драматургіі. У першых экспрэсіяністычных зборніках паэзіі перад чытачамі паўстае лірычны герой, які імкнецца пераадолець індывідуалізм і разбурыць перагародкі паміж людзьмі. З часам яго паэзія робіцца больш псіхалагічнай і напеўнай.
У 1938 г. Франц Вэрфэль вымушаны быў пакінуць Аўстрыю, да 1940 г. жыў у Францыі, адкуль з вялікімі прыгодамі, ратуючыся ад фашыстаў перабраўся ў ЗША, дзе у 1945 годзе памёр у Бэвэрлі Хілзе.
|
|
Тэадар Крамэр (Theodor Kramer)
нарадзіўся 1 студзеня 1897 года ў ніжнеаўстрыйскім гарадку Нідэрголабруне ў сям’і лекара. У 1915 г. адпраўлены на ўсходні фронт, быў цяжка паранены. У 1921 г. пакінуў юрыдычны факультэт Венскага універсітэта, працаваў у кнігагандлі, маляром, бадзяжнічаў. З выхадам у свет першага зборніка лірыкі “Тайнапіс уркаў” (“Die
Gaunerzinke”, 1929) да яго прыходзіць слава. У 20-30-я гады быў вельмі папулярным лірыкам. Яго творы высока цанілі Штэфан Цвайг і Карл Цукмаер. Як паэт, тэмай апісання якога былі “радзіма і прырода”, пэўны час заставаўся па-за падазрэннямі нацыянал-сацыялістаў, а таму яшчэ ў трыццатыя гады мог “незасвечана” друкавацца...
|
|
Вальтэр фон дэр Фогельвайдэ
(Walter von der Vogelweide; каля 1170 – каля
1230), сярэдневяковы нямецка-аўстрыйскі паэт-мінэзінгер, родам з Вены; самы знакаміты прадстаўнік сярэдневерхненямецкай літаратуры; незаможны вандроўны рыцар. Выйшаўшы
далёка за межы прыдворнай паэзіі, ствараў пейзажную і любоўную лірыку, глыбіня пранікнення ў якую ды яркая вобразнасць і мова якое пасля яшчэ доўгі час была недасягальная для іншых паэтаў Германіі і Аўстрыі. Вядомы таксама сваімі востра-сатырычнымі творамі-шпрухамі супроць феадальных міжусобіц і папскіх прэтэнзій на ўладу, журботнымі жальбамі з прычыны распаду рыцарскага грамадства.
|
|
Фрыдрых Дзюрэнмат (Friedrich Dürrenmatt, 1921 –
1997), швейцарскі драматург, белетрыст і эсэіст, нарадзіўся ў Кональфінгене, кантон Берн, у сям’і пратэстанцкага святара. Вывучаў у Берне і Цюрыху тэалогію, філасофію, прыродазнаўчыя навукі, мастацтва і літаратуру. З 1952 г. – вольны літаратар. У 1959 г. атрымаў шылераўскую прэмію горада Мангайма, за якою паследавалі іншыя ганаровыя прызнанні на радзіме і за мяжой. З 1969 г. з невялікімі перапынкамі працаваў загадчыкам літаратурнай часткі, рэжысёрам і членам дырэктарата тэатра ў Базелі, пры гэтым займаўся журналістыкай.
Хоць Дзюрэнмат напісаў некалькі твораў мастацкай прозы і некаторыя з іх (“Суддзя і ягоны кат” – 1952, “Падазрэнне” – 1952,
Аварыя – 1956) прынеслі яму еўрапейскую вядомасць, ягоная слава грунтуецца ў першую чаргу на дасягненнях у драматургіі.
|
|
Танкрэд Дорст, Гер Паўль,
П'еса Такога пачатку яшчэ не было нiколi! -- Цi ўсё-такi быў? -- Цi канчаткова канец з пачаткамi? Нiхто, прынамсi, яшчэ, здаецца, нiчога не змог пачаць з тымi пачаткамi, i ў канцы, вiдаць, трэба было з самага пачатку грунтоўна разумець Гадзiну Нуль як канчатковы пункт катастрафальнага часу. Так пад усiмi новымi пачынаннямi быў бы адразу пастаўлены канчатковы штрых. -- Але спачатку ўся рэч пачынаецца зусiм бяскрыўдна:
Гер Паўль увасабляе няспыннасць, стойкасць i паслядоўнасць. Гер Паўль дзесяткi гадоў жыве ў памяшканнi запусцелай фабрыкi, нiколi не выходзiць на вулiцу i адмаўляецца ад усякай працы. Гер Паўль ведае жыццё, не бачыўшы свету. Гер Паўль нiчога ў жыццi не дасягае, гер Паўль не пакутуе, гер Паўль здаецца даволi задаволеным.
|
|
Герман Гесэ
(1877 – 1962)
Швейцарскі пісьменнік. Пісаў на нямецкай мове. Праблема сцвярджэння творчай асобы ў дэгуманізаваным свеце ў раманах «Дэміян» (1919), «Стэпавы воўк» (1927). Раман-утопія «Гульня шкляных перлаў» (1943; у бел. перакладзе В. Сёмухі – 1992) – інтэлектуальна-іранічнае выкрыццё бясплённасці сыходу мастака ад жыцця ў свет эстэтызаваных каштоўнасцяў. Нобелеўская прэмія (1946).
|
|
Шаноўныя чытачы, прапаную вашай увазе Найвышэйшую Песьню Саламонаву, адну з кніг Бібліі. Гэта кніга пра Любоў і Каханне. Калі ты габрэй, -- чытай, бо гэта пра любоў Бога да богавыбранага габрэйскага народу і пра любоў народу да свайго Бога; калі ты хрысціянін, -- чытай, бо гэта кніга пра духоўны шлюб Хрыста зь нябеснай нявестай – Царквою, Свьвятога Духа зь Дзевай Марыяй, чалавечай душы з Богам-Любоўю; калі ты атэіст, альбо, крый Божа, «праваслаўны атэіст» – чытай, бо гэта зборнік старжытнагабрэйскай любоўнай лірыкі пра зямное каханне мужчыны і жанчыны. І кожны хай знойдзе сваё! І кожнаму хай будзе добра на сэрцы.
NB: Усе загалоўкі, падзагалоўкі, нумарацыя вэрсэтаў і разьдзелаў, разьбіўка радкоў – не біблійнага паходжаньня.
Перакладчык
|
|
Лірыка 1836 -- 1837
Карл Маркс (1818 – 1883)
|
|
ПОЛЬСКІЯ КВЕТКІ
Юльян
Тувім (1894 -- 1953)
|
Эрнст Тэадор (Вільгельм) Амадэй Гофман (E.T.A. Hoffmann, 1776 -- 1822) нарадзіўся ў Кёнігсбергу ў сям’і адваката. Паводле традыцыі сям’я рыхтавала сына да юрыдычнай кар’еры, даючы адначасова шматбаковую гуманітарную, мастацкую, музычную, культурную адукацыю: 1792 -- 1793 гг. -- вывучэнне права, 1796 -- 1813 -- прафесійная юрыдычная дзейнасць у розных гарадах Прусіі, на розных пасадах, з поспехамі і няўдачамі.
> падрабязна <
Рыцар Глюк
Дон-Жуан
Курдупель Цахес, якога звалi Цынобер
|
|
Фрыдрых Шылер
Мастакі
Песня пра звон
Ёган Вольфганг Гётэ
Рымскія элегіі
|
|
Ян Давід Голанд (1746 – 1827)
Нямецка-польска-беларускі кампазітар. Актыўна працаваў у Гамбургу, Нясвіжы і Вільні.
Аўтар першай беларускай оперы „Агатка, альбо Прыезд пана“ (1784 – прэм’ера ў Нясвіжы), шматлікіх песняў, сімфанічных твораў, оперы „Чужое багацце нікому ня служыць“, кантатаў. Бібліяграфічныя звесткі пра Яна Давіда Голанда змешчаны ў артыкулах:
Nowak-Romanowicz A. Holland // Encyklopedia muzyczna. Kraków, 1994. T. 4; Subel J. J.D. Holland kompozytor
nieznany. //Poradnik muzyczny. 1988. N 11 – 12; Дадзіёмава В.У. Ян Давід Голанд. Кароткі нарыс жыцця і творчасці. Мінск, 1977. – Т.К. “Беларуская Капэла” (Т.А. НАВТ РБ).
На музыку Яна Давіда Голанда
|
|
Балады
|
Паэзія
нямецкіх рамантыкаў
|
Латышская паэзія
|
Геарг Гайм
(Georg Heym, 1887 – 1912), з заможнай чыноўніцка-сьвятарскай сям’і, нарадзіўся Гіршбэргу (Сілезія). Вывучаў права ў Вюрцбургу, Берліне і Ене, закончыў навучаньне ў 1911 г. У 1911 г. трагічна загінуў падчас катаньня на каньках, праваліўшыся пад лёд. Яркі прадстаўнік нямецкага экспрэсіянізму ў літаратуры. Выдаў два зборнікі паэзіі: “Вечны дзень (1911), “Umbra vitae” (1912), зборнік навэлаў
“Злодзей” (1912), напісаў дзьве трагедыі (“Афінская выправа” (1907) і “Аталанта” (1911). За чатыры тыдні да сьмерці пачаў чарговы сшытак дзёньніка, назваўшы яго – “Дзёньнік Геарга Гайма. Які ня ведае дарогі”
|
|
Фрыдрых
Ніцшэ. Так сказаў Заратустра. Кніга
ўсім і нікому
|
Аляксандрс Чакс
латышскі паэт і празаік. Друкаваўся з 1925 г. Прызнаны латышскі урбаніст, пясьняр рабочых прадмесьцяў, майстар вольнага верша. Найбольш плённы перыяд творчасьці – 30-я гады ХХ стагодзьдзя.
|
Візма Бэлшавіца
(Элсберга, 1931г.), сучасная латышская паэтэса, празаік, перакладчыца. Друкуецца з 1947 г.
“У паэзіі Бэлшавіцы жыцьцё не ідылічнае. Я не магу адразу назваць другога латышскага паэта, у паэзіі якога так адухоўлена, але ў той жа час і балюча, нават няўмольна раскрываюцца “эоны” чалавечага жыцьця: ад дзіцячых пацешак да старэчага водуму з усімі яго ператварэньнямі і стратамі, з экзістэнцыяльным драматызмам, з парываньнямі ў будучыню і зваротамі ў мінулае… Прысутнасьць народа ў яе паэзіі праяўляецца знутры, з глыбіні, праз словы, сказы, інтанацыю, мелодыку, без чаго немагчыма абысціся і дня…Візма Бэлшавіца асвятліла тыя пераломныя моманты ў гісторыі Латвіі промнем пазнейшых ведаў, каб выявіць праблему адказнасці: адказнасці духоўнага дзеяча (як і кожнага чалавека) перад сваім народам і перад сваім сумленнем. І ў сучаснай гісторыі дастаткова многа фактаў, якія сведчаць пра тое, што гэта не абстрактная праблема.”
(З прадмовы Інты Чаклы да беларускага зборніка).
“Паэзію Візмы Бэлшавіцы перакладала душа мая, можа, якраз таму – гэта самае любімае з усяго перакладзенага мною на родную мову душы і сэрца…”
(Васіль Сёмуха)
|
|
Густаў Майрынк
(Gustav Meyrink, 19.1.1868 -- 4.12.1932) -- аўстрыйскі пісьменнік з выразнай схільнасцю да містычнага і гратэскава-сатырычнага светапогляду.
З 1903 года Майрынк працаваў рэдактарам венскага часопіса “Мілы Аўгусцін” і пісаў для часопіса “Сімпліцысімус” кароткія навелы, якія пазней (1909 г.) былі выдадзены двухтомнікам з назвай “Чароўны рог нямецкага абываталя” (у Аўстрыі зборнік быў забаронены).
Яго літаратурная творчасць пачалася з гратэскавых сатыраў на нямецкае бюргерства: “Гарачы салдат”, 1903; Ёрн Уль і Хілілігенляй”, 1903, (пародыі); “Архідэі”, 1904, (дзіўныя гісторыі); “Кабінет васковых фігур”, 1907, (апавяданні).
Раманы “Голэм” (1915), “Зялёны твар” (1917),
“Ноч Вальпургіі” (1917), “Белы дамініканец” (1921) належаць да класікі фантастычнай літаратуры; у іх і праяўляюцца ўплывы на Майрынка таямнічых светаў, містычнай мудрасці, каббалістычнага і буддысцкага вучэнняў. І не толькі ў чыста мастацкім аспекце -- у 1927 годзе Майрынк перайшоў з пратэстантызму ў буддызм.
Васіль Сёмуха пераклаў таксама твор Чалавек
на бутлі
|
|
Патрык Зюскінд нарадзіўся 26 сакавіка 1949 г. ў сям’і прафесійнага публіцыста ў невялікім заходнегерманскім гарадку Амбаху каля возера Штарнбэрг. Тут ён закончыў пачатковую школу і гімназію, атрымаў музычную адукацыю, пачаў спрабаваць сябе ў літаратуры. Пазней, у 1968 -- 1974 гг., П. Зюскінд вывучае ва універсітэтах Мюнхена і Экс-дэ-Праванса гісторыю сярэднявечча і новага часу. Жыве ў Мюнхене і Парыжы, друкуецца выключна ў Швейцарыі.
Пачынаў П. Зюскінд у жанры мініяцюры. Летам 1980 г. напісаў монап’есу
Басэтля, (першая пастаноўка ў верасні 1981 г. у Мюнхене, выдадзена ў 1984 г.,). П’еса атрымала шырокі розгалас, была пастаўлена на многіх сцэнах розных краін. Пастаўлена была
Басэтля і ў Мінску ў студыі Рыда Таліпава. Больш як дзесяць гадоў Зюскінд пісаў сцэнарыі для тэлебачання ФРГ. Разам з Гэльмутам Дытлем Зюскінд напісаў некалькі сцэнарыяў мастацкіх фільмаў. У 1985 г. выйшаў раман
Парфума, які за кароткі час зрабіўся бестсэлерам заходняй літаратуры і быў перакладзены больш чым на два дзесяткі моваў. У 1986 г. выйшла ў друку эсэ “Амнэзія in
litteris”, у 1987 г. -- навела “Галубка”, у 1991 г. -- кніга “Гісторыя пра пана Зомэра”. Васілём
Сёмухам на беларускую мову
перакладзены таксама тэкст Двубой.
Патрык Зюскінд жыве у Швабінгу і ў Парыжы. Ён член нямецкага ПЭН-клуба, у 1986 г. атрымаў у Парыжы прэмію імя Гутэнбэрга ў намінацыі лепшага замежнага рамана.
|
|
Геарг Тракль
(Georg Trakl, 1887 – 1914), сын гандляра металам з Зальцбурга. Вывучаў фармацэўтыку ў Вене; як пазаштатны чыноўнік-медык паступіў у 1913 г. на працу ў гарнізонны шпіталь у Інсбруку, але неўзабаве пакінуў службу. Жыў у доме Людвіга ф. Фікера, у часопісе якога “Der Brenner” ён супрацоўнічаў. З пачаткам вайны ў складзе ранейшай вайсковай часткі зь перасоўным шпіталем апынуўся на фронце. Пасля бітвы пад Гродакам (Гарадок, Галіцыя) падупаў жудаснай дэпрэсіі ад убачанага і быў пад наглядам псіхіятраў у гарнізонным шпіталі ў Кракаве, дзе і памёр ад перадазіроўкі псіхатропных сродкаў.
Тракль – адзін з самых яркіх паэтаў, прадстаўнікоў аўстрыйскага экспрэсіянізму, як называюць неспакойнае, экстатычнае, творчае дзесяцігодзьдзе ў літаратуры паміж 1910 і 1920 гадамі зь яго эксперыментамі і парываньнямі, гукавай і колернай гарманічнасцю, меланхалічнасцю.
Das dichterische Werk
|
|
Штэфан Гайм нарадзiўся 10 красавiка 1913 года ў Хэмнiцы; у 1933 г. эмiграваў у Чэхаславакiю, пазьней вучыўся ў Чыкага. У 1943 г. быў мабiлiзаваны i як амерыканскi афiцэр браў удзел у высадцы ў Нармандыi. Першыя гады акупацыi Германii жыў у Мюнхене, пасьля за пракамунiстычныя пазiцыi быў пераведзены ў ЗША i звольнены зь армii, пасьля чаго вярнуў уладам афiцэрскае пасьведчаньне i ўзнагароды i ў 1952 г. перасялiўся ва Ўсходнi Берлiн. Лаўрэат нацыянальнай прэмii ГДР.
Пасьля напiсаньня рамана "5 дзён у чэрвенi", у якiм пiсьменьнiк паспрабаваў сумленна расказаць пра падзеi 17 чэрвеня 1953 года, пачалiся ўскладненьнi ў яго адносiнах з уладамi, якiя прывялi да забароны друкавацца ў ГДР. Але пiсьменьнiк сваiх пазiцый ня здаў. Новыя ганеньнi прывялi да судовага перасьледаваньня. Пазьней пiсьменьнiк-дысiдэнт узяў актыўны ўдзел у "аксамiтнай рэвалюцыi", якая прывяла да ўзьяднаньня Германii.
Творы: "Hostages", 1942 ("Справа Глазенапа"); "The Crusaders", 1948 ("Крыжакi"), "Bitterer
Lorbeer", Мюнхен 1966 ("Горкiя лаўры"); "The Lenz Papers", 1963 ("Паперы Ленца"); "Lenz oder die
Freiheit", Мюнхен 1965 ("Ленц, альбо Свабода"); "Uncertain Friend", 1968 ("Ненадзейны сябар"); "Die Schmaehschrift oder Koenigin gegen
Defoe", 1970 ("Памфлет, альбо Каралева супроць Дэфо"); "The King-David-Report", 1972 ("Кнiга Цара Давiда"); "5 Tage im
Juni", 1974 ("5 дзён у чэрвенi"); "Die richtige Einstellung und andere
Erzaehlungen", 1976 ("Правiльная пазiцыя i iншыя апавяданьнi"); "Collin", 1979 ("Колiн"),
Агасфэр (Вечны Жыд)
|
|
Райнэр Марыя Рыльке
(1875 – 1926), аўстрыйскі паэт і празаік, класік нямецкамоўнае паэзіі, адзін з пачынальнікаў авангардызму ў сусветнай літаратуры. У яго творчасці сінтэзаваліся этычна-філасофскія каштоўнасці многіх эпохаў і народаў.
«Кніга гадзін»
«Санеты Арфею» «Дуіненскія элегіі»
«Выбранае»
|
|
Гётэ, Радзівіл,
Фаўст - Геніяльны паэт сам згадзіўся на супрацоўніцтва з кампазітарам як лібрэтыст. Пра сваю сустрэчу з ім у Веймары ў 1814 годзе ён напісаў у мемуарах так: “Візіт князя Радзівіла абудзіў тугу, якую цяжка суцішыць; яго геніяльная парывістая кампазіцыя да “Фаўста” зарадзіла ў нас цьмяную яшчэ надзею надзею на пастаноўку гэтага незвычайнага твора ў тэатры”. Надзея спраўдзілася. Пачынаючы з берлінскай прэм’еры 1835 года, опера шмат дзесяцігоддзяў з вялікім поспехам ішла ў тэатрах Нямеччыны, Польшчы, Чэхіі, Англіі... Музыка оперы -- кранальна-задушэўная, поўная драматычнай напругі, то гратэскавая, то працятая містычным жахам, але заўсёды чароўная ў сваёй шчырасці і непадробным спачуванні аўтара сваім героям. Яна кліча да суперажывання і звернутая да самых патаемных глыбіняў нашай душы, дзе заўсёды ёсць месца дабрыні і спагадзе.
|
|
Юзаф Ігнацы Крашэўскі
- Сьвятлана Малюковіч у прадмове да беларускай публікацыі аповесьці
Апошнiя хвiлiны князя ваяводы (Пане Каханку)
(Крыніца, № 3, 1988) піша: “Сучасныя энцыклапедыі спасылаюцца на бібліяграфію твораў Крашэўскага, якую двойчы апублікаваў К. Эстрэйхар у 1879 г., да 50-гадовага юбілею творчай дзейнасьці Крашэўскага, і ў 1887 г. пасьля яго сьмерці. Першая бібліяграфія ўвабрала ў сябе 346 твораў, якія аўтар надрукаваў у 600-х тамах (115 522 друкаваныя старонкі). Другая бібліяграфія называе 312 твораў, якія выйшлі ў 613 тамах… Ня можа ня ўражваць тытанічная праца Крашэўскага на ніве прыгожага пісьменства. Ён стварыў 223 раманы і аповесьці (каля 400 тамоў), зь якіх больш за палову прысьвяціў сучаснай тэматыцы, астатнія – гістарычнай; 24 драматычныя творы (трагедыі, камедыі, сцэнічныя абразкі); 10 тамоў паэзіі; некалькі тамоў падарожных нататкаў, а таксама мемуарных твораў. Перакладаў зь пяці моваў (лацінскай, французскай, англійскай, нямецкай, італьянскай). Апрача таго, ён аўтар шматлікіх навуковых прац па гісторыі і крытыцы літаратуры, этнаграфіі, філасофіі; праявіў выдатныя здольнасьці як выдавец і рэдактар… займаўся жывапісам і музыкай… Не адно пакаленьне літаратуразнаўцаў і чытачоў задавалася пытаньнем, чаму зь цягам часу ня зьнікае “попыт” на Крашэўскага. Яго чытаюць школьнікі і інтэлектуалы… Яго перавыдаюць у Польшчы, перакладаюць на іншыя мовы. На беларускую мала, крыўдна мала… Два вершы пераклаў Янка Купала, аповесьць “Хата за вёскай” – П. Бітэль, і вось перад намі яшчэ адзін пераклад… дай бог, каб не апошні…”
|
|
Бэртальт Брэхт (Ойген Бэртальд Фрыдрых Брэхт, 1898 – 1956) – найбуйнейшы марксісцкі драматург ХХ стагоддзя, лірык, празаік, тэарэтык і рэжысёр.
Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць (1941 г.) -- трагіфарс, гангстэрская гісторыя класічным вершам, якая, перанесеная на амерыканскую глебу, вельмі дакладна ілюструе, як пры капіталізме робіцца палітыка, як Гітлер і ягоная кліка, альбо ж і яго пазьнейшыя сімпатызанты прыходзілі да ўлады.
Спектакль паводле гэтага твору быў пастаўлены ў Мінску рэжысёрам тэатра «Вольная сцэна» В. Мазынскім. Прэм’ера спектакля была забаронена. Пазнейшыя паказы спектакля пацвердзілі здагадку – улады ўмеюць чытаць алегорыі, умеюць пазнаваць сваіх. Як кажуць дасведчаныя людзі, розныя такія алягорыкі якраз і сталіся галоўнай прычынай ганенняў на рэжысёра і развалу тэатра.
Натуральна, у прэсе твор на беларускай мове не публікаваўся, у Ітэрнэце -- упершыню на сайце
КАМУНІКАТУ, цяпер вось, сёння. Wasil Siomucha
|
|
Ёган Себасцьян Бах
- Цярпеньні
паводле Мацьвея. BWV 244. Poesia Dominum Henrici alias Picander dictus
|
|
Інгеборг Бахман (1926 – 1973) – аўстрыйская пісьменьніца, адна з самых загадкавых і чароўных жанчын стагодзьдзя. Вывучала філасофію Хайдэгера, захаплялася Вітгенштайнам. Разрыў яе рамана з швейцарскім пісьменьнікам Максам Фрышам справакаваў у яе моцны псіхалагічны зрыў. Трагічна загінула падчас пажару ў сваёй рымскай кватэры. Аўтар рамана “Маліна” (1971), зборніка павяданьняў “Сінхронна” (1972), але найбольшую вядомасьць набыла за паэтычныя зборнікі “Адтэрмінаваны час” (1953), “Заклік да Вялікай Мядзьведзіцы” (1956) і радыёп’есы “Цыкады” (1955) і асабліва “Добры Бог з Манхэтэна” (1958). Пасьля сьмерці выйшлі няскончаныя раманы “Кніга Франца” і “Рэквіем па Фані Гольдман”. Апавяданьне
Крок да Гаморы са зборніка “Трыццацты год” (1961).
|
|
Моніка Марон нарадзiлася ў 1941 годзе ў Берлiне. Пасля школы працавала год парыкмахеркай. Вывучала тэатр i гiсторыю мастацтва, працавала рэпарцёрам у газеце
"Wochenpost". З 1976 года -- вольная пiсьменнiца. Яе апублiкаваны ў 1981 годзе на захадзе раман "Баваўняны попел" меў вялiкi поспех. У 1982 годзе выйшаў томiк прозы "Непаразуменне" з чатырма апавяданнямi i п'есай, а ў 1986 годзе раман "Перабежчыца" . У 1988 годзе паявiлася "нямецка-нямецкая перапiска "Тым не меней сардэчныя вiншаваннi" (у суаўтарстве з Ёзэфам фон Вестфаленам), у 1993 годзе -- зборнiк артыкулаў i эсэ "Суразмерна сiле i майго разумення". Яна лаўрэат шматлiкiх прэмiй, сярод iх -- прэмii iмя Клейста (1992). Монiка Марон жыве ў Берлiне.
Творы Монiкi Марон выдавалiся ў С.Фiшэра i ў выдавецтве "Фiшэр Ташэнбух Фэрлаг".
Вуліца Ціхая шэсць
|
|
Ад перакладчыка. Недзе, здаецца, у 1958 годзе, калі я быў студэнтам і куды разумнейшы, чым сёньня, мне пашчасьціла зь летнімі заробкамі “па лініі маладзёжнага турызму”. Я суправаджаў групу варшаўскіх студэнтаў і асьпірантаў у паездцы па маршруце Брэст – Масква – Лазараўскае (Чорнае мора).Дзесяць дзён незабыўных уражаньняў, гутарак, сустрэч, дыскусій, каўказскай прыроды, мора. Да мозгу касьцей я быў – савецкі, а маладыя равесьнікі з Польшчы – палякі, а таму вельмі незразумелыя.
Сярод студэнтаў была групка (чалавекі тры-чатыры), якая трымалася наадасобку, не спрачалася, а дыспутавалі яны толькі паміж сабою. “Гэта наша будучае кіно”, сказалі мне. Гэта – той, гэта - той, гэта – Кшыштаф Занусьсі. Цяпер сьмела магу паўтарыць – о, Гэта Кіно! А тады мы нават пагаварыць не пагаварылі як сьлед, толькі пазнаёміліся. І Кшыштаф папрасіў мяне згадзіцца прыняць у падарунак кнігу, якую ён дашле мне па прыезьдзе ў Варшаву. Мы абмяняліся некалькімі лістамі. Кніга прыйшла.
Гэта была аповесьць Ежы Анджаеўскага,
Цемра
зямлю ахінае
|
|
Клаўс Ман (Klaus Mann; 1906 –
1949), нямецкi антыфашысцкi пiсьменнiк, старэйшы сын Томаса Мана. 1933 г. – эмiграцыя (Амстэрдам, Парыж, Цюрых, Прага), 1936 – пераезд у ЗША.
Раман Мэфiста напiсаны ў 1936 г. Галоўны яго персанаж, актор Гёфген, стаўся сiмвалам канфармiзму часткi iнтэлiгенцыi ва ўмовах тыранiчнага, варварскага рэжыму. Упершыню быў надрукаваны ў Амстэрдаме ў эмiгранцкiм выдавецтве “Querido” (1936); у 1966 г. яго распаўсюджанне ў Федэратыўнай Pэспублiцы было y судовым парадку забаронена; у 1981 г. насуперак забароне з’явiлася новае выданне, i раман стаўся культавай кнiгай: як прыкладная i ў вышэйшай ступенi павучальная гiсторыя пра прыстасаванства i супрацiў, кар’ерызм i мастакоўскую мараль. Тыповасць сiтуацый i характараў тагачаснай Германii набывае сваю пазнавальнасць ва ўмовах сучаснага сужыцця iнтэлiгенцыi i ўладаў.
|
|
Музыка сям’і Агінскіх -
песьні і рамансы трох беларускіх Палякаў ці польскіх Беларусаў-Ліцьвіноў славутых Агінскіх. Творы гэтыя былі перакладзеныя па замове Беларускай капелы „Адраджэньне” Віктара Скорабагатава, выконваліся часта і дагэтуль стаяць у рэпертуары спевакоў менскай опэры. Было таксама нотнае выданьне, але тэксты шырокай публіцы практычна не вядомыя (наклад выданьня гэта 250 асобнікаў і разышоўся ён сярод спевакоў і фахоўцаў). Можа дзякуючы
КАМУНІКАТУ будуць яны даступныя для чытацкай публічнасьці.
|
|
МАРГЕР
- Драматычная опера ў трох актах (6-ці
карцінах). Змест
паводле паэмы Л. Кандратовіча (Ул.
Сыракомлі). Лібрэта склаў В. В. Г. (Вальгер).
Музыка Канстанціна ГОРСКАГА НА
БЕЛАЙ РУСІ - верш Віктара
Гамуліцкага
РАКОЦЫ
МАРШ і іншыя вершы
Артура Опмана (Ор-Ота) НІЧОГА
Ў ПЛАШЧЫ ПРАСПЭРА - верш Тадэвуша
Ружэвіча
БАЛЬ У ОПЕРЫ
- Юльян Тувім СЬПІРЫДОНУ ПРАЎДЗІЦКАМУ АДКАЗ НА ПСАЛЬМЫ БУДУЧЫНІ
- Юльюш Славацкі ДА МАЦІ ПОЛЬКІ
і ПАНІ ТВАРДОЎСКАЯ - Адам Міцкевіч КЛІЧА
ХТОСЬ МНЕ - Марыя Канапніцкая
|
|