|
Кніга ў фармаце PDF
Вінцук Адважны -
літаратурны псэўдонім кс. Язэпа Германовіча (1890-1978). Нарадзіўся ён у Гальшанах у беднай сям'і. Бацька памёр, калі Язэп быў яшчэ зусім маленькі. Суседзі і сваякі раілі аўдавелай маці аддаць Язэпа на навуку да шаўца, але яна не згадзілася і, нягледзячы на цяжкасьці, зрабіла ўсё, каб сын стаў сьвятаром. У 1913 г. ён канчае Віленскую духоўную сэмінарыю і атрымлівае сьвятарскія сьвячаньні. Праз наступныя дзесяць гадоў працуе ў розных парафіях Віленскай дыяцэзыі. Усюды малады сьвятар стараецца ўводзіць беларускую мову ў касьцельнае жыцьцё, церпячы за гэта прыкрасьці з боку духоўных і
дзяржаўных уладаў.
Кніга ў фармаце PDF
Вінцук Адважны, Спрэчка
пад касьцёлам, Выдавецтва "Божым
шляхам", Лёндан 1991
Marian House, Holden Avenue, London N128HY, England
кніга адсканаваная айцом дыяканам
Сяржуком Горбікам
|