СТАТУТ
ПРАВОЎ СЯМ'І
Уступ
Сцвярджаючы,
што:
·
правы чалавека,
хоць і трактуюцца як правы адной асобы,
маюць асноўнае грамадскае значэнне,
якое рэалізуецца галоўным і
натуральным чынам у сям'і;
·
сям'я заснавана на
сужэнстве, глыбокім саюзе мужчыны і
жанчыны, які ўвесь час узаемна
дапаўняецца і асноўваецца на
непарыўнасці шлюбу, заключанага
дабравольна і публічна, з мэтай
пракрэацыі;
·
сужэнства з'яўляецца
натуральнай установай, і толькі яму
даверана місія перадачы жыцця;
·
сям'я, натуральны
саюз, першасны ў адносінах да дзяржавы
ці якіх-небудзь іншых супольнасцяў, мае
свае ўласныя, нязменныя правы;
·
сям'я, будучы
нечым значна большым, чым толькі
звычайнай прававой, грамадскай, ці
эканамічнай адзінкай, уяўляе сабой
супольнасць любові і салідарнасці,
адзінай супольнасцю з пункту гледжання
магчымасці навучання і перадачы
культурных, этычных, грамадскіх,
духоўных і рэлігійных каштоўнасцяў,
істотных для развіцця і поспехаў яе
членаў, а таксама грамадства;
·
сям'я - гэта месца
спаткання розных пакаленняў, якія
дапамагаюць адзін аднаму дасягнуць як
мага паўней жыццёвую мудрасць, а
таксама дапамагаюць суадносіць правы
адзінкі з патрабаваннямі грамадскага
жыцця;
·
сям'я і грамадства,
аб'яднаныя паміж сабой жыццядзейнымі і
арганічнымі сувязямі, дапаўняюцца
функцыяй абароны і развіцця дабра ўсіх
людзей і кожнага паасобку;
·
вопыт розных
культур на працягу вякоў наглядна
паказаў неабходнасць прыняцця і
абароны сямейнай установы з боку
грамадства;
·
грамадства і
асабліва дзяржава і міжнародныя
арганізацыі, павінны рабіць усё
магчымае, каб забяспечыць дапамогу -
палітычную, эканамічную, сацыяльную і
прававую - неабходную для ўмацавання
адзінства і стабільнасці сям'і так, каб
яна змагла справіцца з усімі сваімі
спецыфічнымі задачамі;
·
правы, асноўныя
патрэбы, поспехі і каштоўнасці сям'і,
хоць у шматлікіх выпадках штораз лепш
ахоўваюцца, але часта не прызнаюцца, а
нават знаходзяцца пад пагрозай з боку
розных законаў, устаноў і сацыяльна-эканамічных
праграм;
·
мноства сямей
вымушана жыць ва ўмовах беднасці, што
робіць немагчымым годна спаўняць сваю
ролю;
·
Каталіцкі Касцёл,
усведамляючы, што дабро чалавека,
грамадства і самога Касцёла залежыць
ад жыцця сем'яў, заўсёды лічыў, што яго
місіяй з'яўляецца прапаведванне ўсім
закладзенага ў чалавечую натуру Божага
замыслy, які
датычыць сужэнства і сям'і, падтрымка
іх і абарона перад якімі-небудзь
пагрозамі;
·
Сінод біскупаў,
які адбыўся ў 1980 годзе, даручыў
распрацаваць «Статут правоў сям'і» і
прадставіць яго ўсім зацікаўленым;
·
Апостальская
Сталіца, выкарыстаўшы меркаванні
Канферэнцый Епіскапатаў, прадстаўляе
сёння Статут правоў сям'і і заклікае
ўсе дзяржавы, міжнародныя арганізацыі,
розныя ўстановы і зацікаўленых асобаў
паважаць гэтыя правы, забяспечыць
сапраўднае іх прызнанне і захаванне.
Артыкул 1
Кожны чалавек мае права
свабодна выбіраць свой жыццёвы шлях, а
гэта значыць заключаць сужэнскі саюз і
ствараць сям'ю, альбо заставацца
вольным.
а) кожны мужчына і кожная
жанчына пасля дасягнення адпаведнага
ўзросту для сужэнства, і якія маюць
неабходныя для гэтага здольнасці,
маюць права да аб'яднання і стварэння
сям'і без аніякай дыскрымінацыі;
законныя абмежаванні гэтага права,
пастаянныя, ці часовыя, могуць быць
уведзены толькі тады, калі вынікаюць з
аб'ектыўных і сур'ёзных патрабаванняў
самой установы сужэнства, а таксама яго
публічнага і грамадскага значэння; у
кожным выпадку яны павінны шанаваць
годнасць і асноўныя правы чалавека;
б) тыя, хто мае намер пажаніцца і
стварыць сям'ю, маюць права спадзявацца
ад грамадства забеспячэння ім такіх
маральных, выхаваўчых, сацыяльных і
эканамічных умоў, якія дазволяць ім з
усёй свядомасцю і адказнасцю
рэалізаваць права на сужэнства;
в) афіцыйная ўлада павінна
падтрымліваць вартасць сужэнства як
установы; пазашлюбныя саюзы не могуць
быць на адзіным узроўні з сужэнствамі,
заключанымі правамоцна.
Артыкул 2
Сужэнства можа быць заключана
толькі дабравольна і па ўзаемнай
згодзе.
а) належным чынам ацэньваючы
традыцыйную ў многіх культурных колах
ролю сям'і ў кіраванні рашэннямі дзяцей,
трэба пазбягаць усякага прымусу, які б
перашкаджаў выбіраць пэўную асобу ў
якасці мужа, ці жонкі;
б) будучыя муж і жонка маюць права
рэлігійнай свабоды; таму патрабаванне
адыходу ад веры, альбо змены
веравызнання неадпаведна сумленню,
пастаўленае як умова для заключэння
сужэнства, з'яўляецца парушэннем
гэтага права;
в) у натуральным узаемадапаўненні
мужчына і жанчына ў сужэнстве
карыстаюцца аднолькавай павагай і
маюць роўныя правы.
Артыкул 3
Мужу і жонцы належыць нязменнае
права ствараць сям'ю і вырашаць калі і
колькі нараджаць дзяцей, улічваючы
цалкам уласныя абавязкі, абавязкі ў
адносінах да дзяцей, сям'і і грамадства,
захоўваючы адпаведную іерархію згодна
з натуральным маральным парадкам, які
выключае антыканцэпцыю, стэрылізацыю і
аборты;
а) ініцыятывы афіцыйных уладаў,
ці арганізацый, скіраваныя на
абмежаванне любым чынам свабоды
сужонкаў у прыняцці рашэння аб
патомстве, з'яўляюцца вялікай абразай
чалавечай годнасці і справядлівасці;
б) у міжнародных адносінах эканамічная
дапамога, якая выдзяляецца для
развіцця народаў, не павінна трапляць у
залежнасць ад прыняцця праграм
антыканцэпцыі, стэрылізацыі, ці
абортаў;
в) сям'я мае права разлічваць на
дапамогу ад грамадства ва ўсім, што
звязана з нараджэннем і выхаваннем
дзяцей. Шматдзетныя сем'і маюць права
атрымліваць адпаведную дапамогу і не
павінны быць дыскрымінаваны.
Артыкул 4
Чалавечае жыццё з самага
пачатку, несумнненна патрабуе клопату
і пашаны.
а) аборт з'яўляецца непасрэдным
парушэннем асноўнага права кожнай
людской істоты - права на жыццё;
б) павага чалавечай годнасці выключае
якія-небудзь эксперыментальныя
маніпуляцыі, звязаныя з чалавечым
эмбрыёнам, а таксама выкарыстанне яго ў
іншых мэтах;
в) кожнае ўмяшанне ў генетычную
спадчыну чалавека, мэтай якога не з'яўляецца
карэкціроўкі анамалій, супярэчыць
праву на фізічную непарушнасць і
супярэчыць дабру сям'і;
г) дзеці маюць права на абарону і
спецыяльную апеку, як да нараджэння,
так і пасля; гэта датычыць і маці ў
перыяд цяжарнасці і - у зразумелых
межах - пасля родаў;
д) усе дзеці, незалежна ад таго, ці
нарадзіліся ў шлюбным, ці ў пазашлюбным
саюзе, маюць аднолькавыя правы на
сацыяльную апеку і поўнае развіццё
сваёй асoбы;
е) сіроты, а таксама дзеці, пазбаўленыя
бацькоў ці апекуноў, заслугоўваюць на
асаблівы клопат з боку грамадства. Па
пытаннях адаптацыі, або прыняцці
дзяцей на выхаванне іншымі сем'ямі,
дзяржава павінна ўвесці адпаведныя
юрыдычныя законы, якія дапамогуць сем'ям,
што могуць прыняць такіх дзяцей,
назаўсёды, ці часова, і законы, якія
будуць улічваць правы бацькоў;
ё) недаразвітыя дзеці маюць права на
тое, каб дома і ў школе былі створаны
ўмовы, якія спрыялі б іх развіццю.
Артыкул 5
Бацькі, паколькі яны далі жыццё
дзецям, маюць першаснае нязменнае
права і пяршынства ў выхаванні
патомтсва, таму павінны быць прызнаны
першымі і галоўнымі яго выхавацелямі.
а) бацькі маюць права выхоўваць
дзяцей згодна са сваімі рэлігійнымі і
маральнымі поглядамі, з улікам
культурных традыцый сям'і, што спрыяюць
дабру і годнасці дзіцяці; павінны
таксама атрымліваць ад грамадства
адпаведную дапамогу і падтрымку,
неабходную для рэалізацыі ролі
выхавацеляў.
б) бацькі маюць права свабоднага выбару
школы, ці іншых, неабходных для
фарміравання дзяцей, устаноў згодна з
уласнымі перакананнямі. Афіцыйная
ўлада павінна ўсё рабіць так, каб
падзел дзяржаўных датацый сапраўды даў
магчымасць бацькам карыстацца гэтым
правам, і не ствараць для іх
непатрэбных цяжкасцяў. Бацькоў не
павінны ўскосным чынам, альбо
непасрэдна змушаць да дадатковых
выдаткаў, што з'яўлялася б
несправядлівай перашкодай, ці
абмежаваннем магчымасці карыстання з
гэтага права.
в) бацькі маюць права забараніць дзецям
наведваць тыя школы, якія не
адпавядаюць іх уласным маральным і
рэлігійным поглядам. Асабліва гэта
датычыць сексуальнага выхавання, якое
з'ўляецца асноўным правам бацькоў і
якое павінна весціся заўсёды пад іх
клапатлівым кіраўніцтвам, як дома, так
і ў выхаваўчых установах, выбраных і
кантралюемых імі самімі.
г) правы бацькоў парушаюцца, калі
дзяржава навязвае абавязковую сістэму
выхавання, у якой цалкам адсутнічае
рэлігійная фармацыя.
д) асноўнае права бацькоў на выхаванне
дзяцей павінна падтрымлівацца рознымі
формамі супрацоўніцтва паміж бацькамі
і настаўнікамі, а таксама дырэкцыяй
школы, і асабліва праз удзел грамадзян
у жыцці школы, а таксама ў тым, што
датычыць вызначэння і рэалізацыі
выхаваўчай палітыкі.
е) сям'я мае права патрабаваць, каб
сродкі масавай інфармацыі былі
станоўчым інструментам у будаўніцтве
грамадства і каб яны падтрымлівалі
асноўныя каштоўнасці сям'і. Сям'я
адначасова мае права на адпаведную
абарону, і асабліва на абарону сваіх
дзяцей ад адмоўных ўплываў і
злоўжыванняў з боку сродкаў масавай
інфармацыі.
Артыкул 6
Сям'я мае права існаваць і
развівацца як сям'я.
а) афіцыйная ўлада павінна
прызнаваць і падтрымліваць годнасць,
сапраўдную незалежнасць, інтымнасць,
інтэгральнасць і нязменнасць кожнай
сям'і.
б) развод парушае сам інстытут
сужэнства і сям'і.
в) сістэма вялікай сям'і, там, дзе яна
існуе, павінна мець пашану і апеку, каб
магла найлепш выконваць свае
традыцыйныя функцыі ў сэнсе
салідарнасці і ўзаемадапамогі пры
адначасовай павазе невялікіх сем'яў і
годнасці кожнага з яе членаў як асобы.
Артыкул 7
Кожная сям'я мае права на
свабоду арганізацыі рэлігійнага жыцця
ў гроне сваёй сям'і пад кіраўніцтвам
бацькоў, а таксама мае права на
публічнае вызнанне і прапаведванне
сваёй веры, на ўдзел у публічным кульце,
а таксама на вольны выбар праграм
рэлігійнага выхавання, без аніякай
дыскрымінацыі.
Артыкул 8
Сям'я мае права выконваць свае
грамадскія і палітычныя функцыі ў
будаўніцтве грамадства.
а) сем'і маюць права аб'ядноўвацца
з іншымі сем'ямі і ўстановамі з мэтай
адпаведнага і адказнага выканання
сваіх задач, а таксама з мэтай абароны
правоў сям'і, падтрымкі яе дабра і
прадстаўлення яе інтарэсаў.
б) сем'і і іх аб'яднанні павінны мець
гарантаванае права на выкананне
адведзенай ім ролі ў падрыхтоўцы і
рэалізацыі эканамічных, сацыяльных,
юрыдычных і культурных праграм, якія
маюць уплыў на сям'ю.
Артыкул 9
Сем'і маюць права чакаць ад
афіцыйных уладаў адпаведнай сямейнай
палітыкі, без дыскрымінацыі, у сферы
прававых, гаспадарчых, сацыяльных і
фінансавых пытанняў.
а) сем'і маюць права на такія
эканамічныя ўмовы, якія змогуць
гарантаваць такі ўзровень жыцця, які
адпавядае іх годнасці, і поўнае
развіццё. Нельга іх пазбаўляць права
набываць і валодаць прыватнай маёмасцю,
якая б спрыяла стабілізацыі сямейнага
жыцця; правы адносна прыняцця ў
спадчыну і перадачы маёмасці павінны
ўлічваць патрэбы і правы членаў сям'і.
б) сем'і маюць права спадзявацца, што
грамадства, улічваючы іх патрэбы,
забяспечыць ім аказанне дапамогі ў
надзвычайных сітуацыях, такіх, як, напр.,
заўчасная смерць аднаго ці абодвух
бацькоў; калі адзін з бацькоў пакіне
сям'ю; у выпадку аварый, хвароб, ці
інваліднасці, беспрацоўя, альбо тады,
калі на сям'ю ўскладаецца дадатковы
цяжар, звязаны са старасцю, фізічнай, ці
разумовай недаразвітасцю аднаго са
сваіх членаў, ці таксама ў сувязі з
выхаваннем дзяцей.
в) старыя людзі маюць права на
гарантаванае месца ў сваёй сям'і, альбо,
калі гэта немагчыма, у адпаведных
установах, дзе змогуць дажываць
спакойна сваю старасць, займаючыся
пасільнай працай, і прымаючы ўдзел у
грамадскім жыцці.
г) правы і патрэбы сям'і, а асабліва
каштоўнасць сямейнай еднасці, павінны
карыстацца павагай з боку палітыкі і
судовага заканадаўства такім чынам,
каб асуджаныя мелі магчымасць
падтрымліваць сувязь са сваімі сем'ямі,
а сем'і, у выпадку асуджэння аднаго з іх
членаў, мелі неабходную падтрымку.
Артыкул 10
Сем'і маюць права мець такую
грамадскую і эканамічную сістэму, у
якой арганізацыя працы спрыяе
сумеснаму перажыванню членаў сям'і і не
пагражае еднасці, шчасцю, здароўю і
стабільнасці ў сям'і і адначасова
гарантуе магчымасць здаровага
адпачынку.
а) заработная плата павінна
быць дастатковай для стварэння і
годнага ўтрымання сям'і, ці то ў
выглядзе адпаведнага заробку («сямейны
заробак»), ці ў выглядзе іншых
сацыяльных сродкаў, (напр., дапамога на
сям'ю, узнагарода за хатнюю працу
аднаго з бацькоў); яна павінна быць
такой, каб маці не была вымушана
працаваць па-за домам, што дрэнна
ўплывае на сямейнае жыццё і асабліва на
выхаванне дзяцей.
б) неабходна прызнаць і паважаць хатнюю
працу маці, улічваючы карысць, якую
прыносіць яна сям'і і грамадству.
Артыкул 11
Сям'я мае права на жыллё, якое
адпавядала б нормам сямейнага жыцця, з
улікам колькасці яе членаў, і
размешчанае ў месцы, дзе маюцца ўсе
ўмовы, неабходныя для жыцця сям'і і
супольнасці.
Артыкул 12
Сем'і эмігрантаў маюць права на
такую ж сацыяльную абарону, якая
належыць іншым сем'ям.
а)
сем'і эмігрантаў маюць права на
шанаванне сваёй культуры, а таксама на
падтрымку і апеку, неабходную для іх
уваходу ў супольнасць, у якую ўносяць
свой уклад.
б) эмігранты, якія працуюць у якой-небудзь
краіне, маюць права як мага хутчэй
перавесці свае сем'і на месца свайго
побыту.
с) бежанцы маюць права чакаць ад
афіцыйнай улады і міжнародных
арганізацый дапамогі для аб'яднання са
сваімі сем'ямі.
Статут правоў сям'і, на беларускай і польскай мовах, 14 с.

Copyright
© 2003 PRO CHRISTO