|
Структура
"Слоўніка..." Слоўнікавыя артыкулы размешчаныя у алфавітным парадку. Загалоўнае слова падаецца ў паўтлустым напісанні вялікімі літарамі з пазначэннем націску, з выняткам о і ё, якія ў беларускай мове ў ненаціскных пазіцыях не сустракаюцца. Варыянтныя азначальнікі і рэгіянальныя назовы падаюцца праз коскуў паўтлустым накрасленні
таксама з пазначаннем націскаў. У тэксце артыкула загалоўнае слова скарачаецца, напрыклад: ДЗЕД —Дз., КРАМЕНЬ І КРЭСІВА — К. і к.
Значымыя словы, якія сустракаюцца ў канкрэтным артыкуле, у тэксце пазначаныя курсівам у тых выпадках, калі у "Слоўніку" ёсць артыкулы, тытулаваныя гэтым словам. Курсівам пазначаныя таксама словы, якія фігуруюць як варыянтныя азначэнні ў іншых артыкулах. Знайсці тыя артыкулы можна з дапамогай алфавітнага прадметна-іменнага паказніка, які змешчаны ў канцы кнігі. Напрыклад, для слова Дамавік у паказніку будзе радок: Дамавік гл. ХАТНІК, ЛАСКА.
Рэальна не зафіксаваныя варыянты словаў, існаванне якіх з розных прьрчынаў падаецца вельмі верагодным, абазначаныя ў "Слоўніку зорачкай (*). Гэтаксама з зорачкай падаюцца і рэканструяваныя праформы.
Літаратура, названая пры канцы кожнага артыкула, мае дапаможны характар і цікуе некалькі мэтаў: 1) адлюстраваць асноўныя крыніцы фактычнага матэрыялу, які выкарыстоўваўся пры напісанні артыкулаў. 2) адзначыць вынікі ранейшых даследаванняў, якія так ці іначай улічваліся ў асноўным тэксце. 3) задаць адпаведны (а часам альтэрнатыўны) кантэкст, у якім падаваны слоўнікавы тэкст будзе мець
большую "ёмістасць"; нарэшце, 4) зарыентаваць зацікаўленага чытача на самастойнае азнаямленне з тымі ці іншымі тэмамі. Безуыоўна, бібліяграфічныя спісы не маюць вычарпальнага характару як з прычыны абмежаванасці тэкставай прасторы, так і таму, што чыстабібліяграфічныя мэты ў гэтым выданні не ставіліся.
|