|
Замест прадмовы
У руках у чытача і карыстальніка (слоўнікі хутчэй не чытаюць, а карыстаюцца імі) – кніга легендарная. “Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў” – плён тытанічнай працы Міхася Канстанцінавіча Клышкі.
Першае, спадзяюся, памятнае многім філолагам, выданне ў зялёным пераплёце выйшла яшчэ ў 1976 годзе пры жыцці складальніка, як вельмі сціпла іменаваў сябе Міхась Канстанцінавіч. Потым, праз семнаццаць гадоў пабачыла свет другое, выпраўленае і дапоўненае выданне пад рэдакцыяй доктара філалагічных навук Л.А.Антанюк.
І вось наспела патрэба ў трэцім выданні. Натуральна, была спакуса дадаць сінанімічных радоў, сёе-тое асучасніць, падаць навейшыя ілюстрацыі з мастацкай літаратуры, навукова-даведачных выданняў і сённяшняй перыёдыкі. Але брат аўтара слоўніка, знакаміты педагог і пісьменнік Анатоль Клышка, а таксама сын лексікографа, журналіст Лявон Міхайлавіч Клышка слушна настоялі на мінімальных, самых неабходных змяненнях, бо “Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў” мае ўжо і гістарычную каштоўнасць.
Упэўнены, ён яшчэ хораша паслужыць школьнікам, абітурыентам, студэнтам, а таксама настаўнікам і выкладчыкам, усім тым, хто любіць і шануе родную мову, хто імкнецца як мага лепш авалодаць яе багаццем.
Уладзімір Сіўчыкаў
кнігу можна купіць:
popuri@mail.ru
|